Вы тут

Шко­лы ў Ту­ра­ве ап­ты­мі­за­цыя не за­кра­не


У ну­ма­ры за 22 са­ка­ві­ка «Звяз­да» змяс­ці­ла зва­рот у рэ­дак­цыю баць­коў і вуч­няў СШ № 1 го­ра­да Ту­ра­ва, якія бы­лі за­кла­по­ча­ны да­лей­шым лё­сам сва­ёй на­ву­чаль­най уста­но­вы.

Праб­ле­ма за­клю­ча­ла­ся ў тым, што Мі­ніс­тэр­ствам аду­ка­цыі бы­ло пры­ня­та ра­шэн­не аб па­ве­лі­чэн­ні на­паў­няль­нас­ці пер­шых, пя­тых і дзя­ся­тых кла­саў у га­рад­скіх шко­лах. І ра­ён­ны ад­дзел аду­ка­цыі, у сваю чар­гу, вы­ра­шыў вуч­ня­мі СШ № 1 даў­камп­лек­та­ваць ле­тась кла­сы ў СШ № 2.

«Ка­лі сён­ня мы не за­ха­ва­ем усе кла­сы (з пер­ша­га па адзі­нац­ца­ты), то праз не­каль­кі га­доў гэ­та пры­вя­дзе да лік­ві­да­цыі шко­лы, — хва­ля­ва­лі­ся на­шы чы­та­чы. — Мы ра­зу­ме­ем, што лю­быя рэ­фор­мы ў шко­ле па­він­ны пра­во­дзіц­ца на ка­рысць вуч­няў. Але на­вош­та ме­ха­ніч­на пе­ра­кід­ваць дзя­цей са шко­лы ў шко­лу? І хто ўзяў пад ува­гу хоць бы тую ака­ліч­насць, што дзя­цей ад­ры­ва­юць ад лю­бі­мых на­стаў­ні­каў, ад сяб­роў?»

«Упраў­лен­нем аду­ка­цыі су­мес­на з Жыт­ка­віц­кім ра­ён­ным вы­ка­наў­чым ка­мі­тэ­там быў раз­гле­джа­ны зва­рот па пы­тан­ні ўкам­плек­та­ван­ня сет­кі ўста­ноў агуль­най ся­рэд­няй аду­ка­цыі г.Ту­ра­ва на па­ча­так 2014/2015 на­ву­чаль­на­га го­да, — па­ве­да­мі­лі нам у афі­цый­ным ліс­це, які прый­шоў з упраў­лен­ня аду­ка­цыі Го­мель­ска­га абл­вы­кан­ка­ма.

— У ад­па­вед­нас­ці з пра­та­ко­лам па­ся­джэн­ня Прэ­зі­ды­у­ма Са­ве­та Мі­ніст­раў Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь ад 3 сту­дзе­ня 2013 го­да № 36 і пла­нам ап­ты­мі­за­цыі ў 2014 го­дзе сет­кі ўста­ноў аду­ка­цыі, іх штат­най коль­кас­ці, вы­кон­ва­е­мых імі функ­цый, які быў за­цвер­джа­ны мі­ніст­рам аду­ка­цыі Сяр­ге­ем Мас­ке­ві­чам і ўзгод­не­ны з на­мес­ні­кам Прэм'­ер-мі­ніст­ра Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­ру­сі Ана­то­лем То­зі­кам, ся­рэд­няя на­паў­няль­насць І, ІІ, V, VІ, Х і ХІ кла­саў уста­ноў агуль­най ся­рэд­няй аду­ка­цыі, раз­ме­шча­ных у га­ра­дах і па­сёл­ках га­рад­ско­га ты­пу, па­він­на скла­даць 24 вуч­ні.

Ад­нак у су­вя­зі з тым, што на­се­ле­на­му пунк­ту Ту­раў ста­тус го­ра­да быў пры­свое­ны вы­ключ­на па гіс­та­рыч­ных пад­ста­вах, а фак­тыч­на па коль­кас­ці на­сель­ніц­тва ён з'яў­ля­ец­ца сель­скім на­се­ле­ным пунк­там, пры кам­плек­та­цыі кла­саў у шко­лах Ту­ра­ва бу­дзе прак­ты­ка­вац­ца па­ды­ход як да сель­скіх уста­ноў аду­ка­цыі.

У 2014/2015 на­ву­чаль­ным го­дзе 1, 5 і 10 кла­сы бу­дуць функ­цы­я­на­ваць у дзвюх шко­лах, і від дзяр­жаў­най уста­но­вы аду­ка­цыі «ся­рэд­няя шко­ла № 1 г.Ту­ра­ва» не бу­дзе зме­не­ны».

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».