Вы тут

З «паль­чы­ка­мі» ў паш­пар­це


У Бе­ла­рус­кім до­ме дру­ку пра­дэ­ман­стра­ва­лі маг­чы­мы ва­ры­янт бе­ла­рус­ка­га бія­мет­рыч­на­га паш­пар­та.

3Ад звык­ла­га нам та­кое па­свед­чан­не асо­бы ад­роз­ні­ва­ец­ца на­яў­нас­цю спе­цы­яль­най мік­ра­схе­мы, на якой за­ха­ва­на ін­фар­ма­цыя пра ўла­даль­ні­ка паш­пар­та. Гэ­та імя, імя па баць­ку, проз­ві­шча, да­та на­ра­джэн­ня, ад­ска­на­ва­ныя ад­біт­кі паль­цаў — у асноў­ным тое, што змя­шчае і «звы­чай­ны» да­ку­мент. Бія­мет­рыч­ныя паш­пар­ты сён­ня вы­да­юць у мно­гіх кра­і­нах све­ту, Бе­ла­русь па­куль на шля­ху да гэ­та­га. З удзе­лам ра­сій­скіх парт­нё­раў, ад­кры­та­га ак­цы­я­нер­на­га та­ва­рыст­ва «НДІ­МЭ і Мік­рон» і гру­пы кам­па­ній «Пер­шы дру­кар­скі двор», у Бе­ла­рус­кім до­ме дру­ку бы­ло са­бра­на 20 бе­ла­рус­кіх паш­пар­тоў з чы­пам — экс­пе­ры­мен­таль­ных узо­раў.

— Кож­ны чып для паш­пар­та, ня­гле­дзя­чы на свой не­вя­лі­кі па­мер, па ма­гут­нас­ці су­па­стаў­ны з на­столь­ным кам­п'ю­та­рам 90-х га­доў. Сён­ня чы­пу да­стат­ко­ва мець 72 кі­ла­бай­ты воль­най па­мя­ці, а сам ён каш­туе ка­ля двух еў­ра, — рас­па­вёў на­чаль­нік ад­дзе­ла пра­соў­ван­ня срод­каў ідэн­ты­фі­ка­цыі ААТ «НДІ­МЭ і Мік­рон» Ана­толь Рэз­нік. — У кан­цы го­да мы пла­ну­ем вы­пус­ціць мік­ра­схе­му з аб'­ёмам па­мя­ці, боль­шым за ця­пе­раш­ні ўдвая. Маг­чы­ма, акра­мя ад­біт­каў паль­цаў, у бу­ду­чы­ні спат­рэ­біц­ца за­піс­ваць та­кія ін­ды­ві­ду­аль­ныя ідэн­ты­фі­ка­та­ры, як ра­дуж­ная аба­лон­ка во­ка ці про­філь ву­ха.

Вы­твор­цы мік­ра­схем за­пэў­ні­ва­юць, што ўся ін­фар­ма­цыя на чы­пе на­дзей­на за­шыф­ра­ва­на і аба­ро­не­на ад не­санк­цы­я­на­ва­на­га до­сту­пу.

Узор бе­ла­рус­ка­га бія­мет­рыч­на­га паш­пар­та на вы­гляд не ад­роз­ні­ва­ец­ца ад да­ку­мен­та, які за­раз ёсць у бе­ла­рус­кіх гра­ма­дзян, — зга­да­ная мік­ра­схе­ма не­за­ўваж­ная. Спе­цы­я­ліс­ты тлу­ма­чаць, што «элект­рон­ная на­чын­ка» бу­дзе «за­шы­тая» ў вок­лад­ку. У Ра­сіі, на­прык­лад, для гэ­та­га ма­ец­ца спе­цы­яль­ная плас­ты­ка­вая ста­рон­ка.

— Для та­го, каб унес­ці да­ныя ў бія­мет­рыч­ны паш­парт, з аб­ста­ля­ван­ня нам па­тра­бу­ец­ца кам­п'ю­тар, спе­цы­яль­ны прын­тар, ла­мі­на­тар, ліч­ба­вая фо­та­ка­ме­ра і ска­нер ад­біт­каў паль­цаў, — рас­тлу­ма­чыў на­мес­нік ды­рэк­та­ра па тэх­на­ло­гі­ях ідэн­ты­фі­ка­цыі гру­пы кам­па­ній «Пер­шы дру­кар­скі двор» Ілья Ува­раў.

Тут жа ён з па­моч­ні­ка­мі пра­дэ­ман­стра­ваў увесь пра­цэс за­пі­су аса­біс­тых да­ных у да­ку­мент і пра­цэс счыт­ван­ня ін­фар­ма­цыі з да­па­мо­гай спе­цы­яль­на­га аб­ста­ля­ван­ня і пра­грам­на­га за­бес­пя­чэн­ня. Для па­чат­ку дзяў­чы­ну, што зга­дзі­ла­ся «атры­маць паш­парт», па­пра­сі­лі на­зваць проз­ві­шча, імя, імя па баць­ку і ін­шыя звест­кі, якія па­зна­ча­юць у па­свед­чан­ні асо­бы, за­тым зра­бі­лі фо­та і ад­ска­на­ва­лі ад­біт­кі паль­цаў. Праз ней­кі час гэ­тая ін­фар­ма­цыя ўжо бы­ла за­пі­са­на на чып, а прын­тар на­дру­ка­ваў узор на­ша­га паш­пар­та, які на­кі­ра­ва­лі ў ла­мі­на­тар.

Каб па­ка­заць, як «пра­цуе» бія­мет­рыч­ны паш­парт, яго за­ста­ва­ла­ся толь­кі пад­нес­ці да спе­цы­яль­най пры­ла­ды, што счыт­вае аса­біс­тыя звест­кі, а па­лец зноў пры­клас­ці да ска­не­ра, каб сіс­тэ­ма су­па­ста­ві­ла ад­біт­кі. Да­рэ­чы, пра­гра­ма за­прош­вае спе­цы­яль­ны код, які ўво­дзіц­ца з паш­пар­та ўруч­ную, толь­кі пас­ля гэ­та­га пры­ла­да змо­жа пра­чы­таць чып.

Ці ча­каць у хут­кім ча­се ўвя­дзен­ня ў Бе­ла­ру­сі бія­мет­рыч­ных паш­пар­тоў? Прад­стаў­ні­кі Мі­ніс­тэр­ства ўнут­ра­ных спраў, якія так­са­ма пры­сут­ні­ча­лі на прэ­зен­та­цыі, пра тэр­мі­ны і са­му ве­ра­год­насць гэ­та­га ні­чо­га ска­заць не змаг­лі. Га­ва­рыць пра пе­ра­ход Бе­ла­ру­сі на но­вы тып па­свед­чан­ня асо­бы мож­на бу­дзе толь­кі та­ды, ка­лі на гэ­ты конт бу­дзе пры­ня­та па­лі­тыч­нае ра­шэн­не.

— Тэ­ма бія­мет­рыч­на­га паш­пар­та не пер­шы год аб­мяр­коў­ва­ец­ца ў на­шай кра­і­не, у тым лі­ку і на са­мым вы­со­кім уз­роў­ні, за гэ­ты час мы зра­бі­лі ня­ма­ла ў пла­не пра­цы з узо­ра­мі бія­мет­рыч­на­га паш­пар­та, які ў бу­ду­чы­ні, маг­чы­ма, увя­дуць і ў Бе­ла­ру­сі, — ад­зна­чыў на­мес­нік ге­не­раль­на­га ды­рэк­та­ра па спец­вы­твор­час­ці вы­да­вец­тва «Бе­ла­рус­кі дом дру­ку» Анд­рэй Лук'­ян­чы­каў.

Ён па­ве­да­міў, што за апош­нія не­каль­кі га­доў да­во­дзі­ла­ся вы­раб­ляць са­мыя роз­ныя ва­ры­ян­ты ўзо­раў бія­мет­рыч­на­га паш­пар­та: з «убу­да­ва­ным» у вок­лад­ку чы­пам, з по­лі­кар­ба­нат­най ста­рон­кай і г.д. Каб у бу­ду­чы­ні пра­цэс вы­твор­час­ці па­свед­чан­ня асо­бы но­ва­га ты­пу не вы­клі­каў цяж­кас­цяў, на прад­пры­ем­стве імк­нуц­ца на­пра­цоў­ваць во­пыт у гэ­тай спра­ве.

Ган­на ГА­РУС­ТО­ВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.