Вы тут

«Чар­но­быль вы­браў нас...»


Жы­ха­ры Слаў­га­рад­ска­га ра­ё­на на­ву­чы­лі­ся вес­ці гас­па­дар­ку на за­бру­джа­ных зем­лях.

Тац­ця­на Гу­ры­на і ця­пер су­муе па тым ча­се, ка­лі ў ле­се за ра­кой Сож мож­на бы­ло сме­ла збі­раць чар­ні­цы і су­ні­цы. Смач­ныя яга­ды ў яе сям'і што­год су­шы­лі вёд­ра­мі на печ­цы, каб по­тым пад зі­мо­выя за­вы­ван­ні за­ві­ру­хі піць дух­мя­ную гар­ба­ту ка­ля груб­кі. А які смач­ны суп атрым­лі­ваў­ся з ба­ра­ві­коў! Іх так­са­ма ў слаў­га­рад­скіх ля­сах бы­ло шмат. Не­ка­то­рыя прад­пры­маль­ныя лю­дзі на­ват мяш­ка­мі ва­зі­лі каш­тоў­ныя на­рых­тоў­кі ў Маск­ву ці Ле­нін­град і за­раб­ля­лі на іх вя­лі­кія гро­шы. Сён­ня ляс­ных да­роў так­са­ма ха­пае, але яны ня­суць у са­бе ра­дые­ак­тыў­ную атру­ту. Той зла­вес­ны кра­са­віц­кі дзень 1986 го­да, які пры­нёс з поўд­ня чор­ную хма­ру, цал­кам змя­ніў звык­лы лад жыц­ця.

Пад ра­ды­я­цый­ным каў­па­ком

5— Ра­ні­цай 1 мая мы ра­зам з ма­лень­кай дач­кой ха­дзі­лі на свя­та. Аб тым, што зда­ры­ла­ся, да­ве­да­лі­ся толь­кі ве­ча­рам у гэ­ты ж дзень, — ус­па­мі­нае жы­хар­ка Слаў­га­ра­да Тац­ця­на Гу­ры­на, якая на той мо­мант пра­ца­ва­ла ў рай­ка­ме пар­тыі ін­струк­та­рам ідэа­ла­гіч­на­га ад­дзе­ла. — Гэ­та ця­пер лю­бую ін­фар­ма­цыю мож­на знай­сці ў ін­тэр­нэ­це, а та­ды ні­хто не ве­даў, што ра­біць. Спа­чат­ку на­ват не маг­лі са­бе ўя­віць маш­та­бы той бя­ды, якая з на­мі зда­ры­ла­ся. Зда­ва­ла­ся, Чар­но­быль да­лё­ка ад нас, але ж на са­мой спра­ве гэ­та быў са­ма­пад­ман. У лі­пе­ні шко­лы цал­кам па­ча­лі ад­праў­ляць у больш чыс­тыя ра­ё­ны. Але праз ме­сяц дзе­ці з на­стаў­ні­ка­мі вяр­ну­лі­ся да­до­му. Трэ­ба бы­ло не­як жыць да­лей.

Прэ­па­ра­ты з ёдам хут­ка ста­лі дэ­фі­цы­там. Ка­за­лі, што ад­на кроп­ля на шклян­ку ма­ла­ка цал­кам нейт­ра­лі­зуе не­бяс­пе­ку. Але хут­ка да­ве­да­лі­ся, што ма­ла­ко на­за­па­швае ра­ды­я­цыю. На­сель­ніц­тва па­ча­ло ма­са­ва збы­ваць ка­роў. І гэ­та так­са­ма бы­ло ня­прос­та. У Ма­гі­лё­ве, на­прык­лад, ад­маў­ля­лі­ся іх пры­маць. Та­ды лю­дзі мы­лі сва­іх ця­лу­шак і ад­праў­ля­лі ў Баб­руйск ці Кры­чаў, дзе па­тра­ба­ван­ні бы­лі менш жорст­кі­мі.

У той год жы­ха­рам ра­ё­на на­огул прый­шло­ся цал­кам пе­ра­гле­дзець свой ра­цы­ён. Вель­мі ка­рыс­ны­мі ака­за­лі­ся па­ра­ды аме­ры­кан­ска­га док­та­ра Ро­бер­та Гей­ла — та­го са­ма­га, які да­па­ма­гаў апе­ры­ра­ваць у Маск­ве па­цяр­пе­лых ад атам­най ра­ды­я­цыі ра­та­валь­ні­каў. Яго пад­ра­бяз­ныя рэ­ка­мен­да­цыі, што мож­на ес­ці, а што нель­га, у ра­ё­не пе­ра­піс­ва­лі на­ват ад ру­кі. Ад­ра­зу вы­клю­чы­лі з дзі­ця­ча­га хар­ча­ван­ня бу­лё­ны з кас­цей — там на­за­па­шваў­ся строн­цый, а мя­са, каб зні­зіць на­яў­насць цэ­зію, вы­моч­ва­лі ў са­ля­ных рас­тво­рах. Кож­ны імк­нуў­ся ўжы­ваць чыс­тыя пра­дук­ты, якія за­во­зі­лі ў кра­мы. Не­ка­то­рыя на­огул спра­ба­ва­лі ад­мо­віц­ца ад ўся­го бе­ла­рус­ка­га, але гэ­та бы­ло вель­мі цяж­ка.

Ха­па­ла і та­кіх, якія не­да­аца­ні­лі не­бяс­пе­ку. Тац­ця­на Гу­ры­на ра­зам з ін­шы­мі спе­цы­я­ліс­та­мі ез­дзі­ла па на­ва­коль­ных вёс­ках пра­вя­раць са­ні­тар­ныя ўмо­вы і пра­во­дзіць ін­струк­таж, як жыць на за­бру­джа­ных тэ­ры­то­ры­ях, і на­гля­дзе­ла­ся ўся­ка­га. За­пом­ні­ла, як ад­ной­чы пры­еха­лі да ме­ха­ні­за­та­раў у ін­тэр­нат, а там усю­ды бруд, пя­сок. Са­ні­тар­ны ўрач на­ват абу­рыў­ся: што ж вы, хлоп­цы, сваё зда­роўе не гля­дзі­це?

Па­ха­ва­ныя вёс­кі

— Па­мя­таю, як вы­ся­ля­лі Чыр­во­ную Сла­ба­ду. Гэ­та быў жах, — ус­па­мі­нае стар­шы­ня Ла­па­ціц­ка­га сель­вы­кан­ка­ма Сця­пан Бай­цоў. — Адзін пад­пал­коў­нік за­ме­раў ра­ды­я­цыю і ахнуў: дык тут жа 65 Кю­ры! Лю­дзі пла­ка­лі, па­ні­ка бы­ла ад ня­ве­дан­ня: як, ку­ды, на­вош­та? У Чыр­во­най Сла­ба­дзе жы­лі 240 ча­ла­век, яшчэ ў ад­ной вёс­цы — Ка­ша­леў, якая тра­пі­ла пад вы­ся­лен­не, — 18. Збі­ра­лі схо­ды, тлу­ма­чы­лі лю­дзям. Ду­ма­лі ра­зам, ку­ды пе­ра­се­ляц­ца. Жы­ха­ры ба­я­лі­ся кі­даць на­жы­тыя мес­цы, але ка­лі дзве жан­чы­ны пе­ра­еха­лі, ры­зык­ну­лі і ін­шыя. Па­мя­таю, да апош­ня­га за­ста­ва­лі­ся толь­кі дзве сяст­ры, але ка­лі па­ча­лі за­коп­ваць да­мы, яны так­са­ма не вы­тры­ма­лі і пе­ра­ся­лі­лі­ся ў Ма­лую Ба­роў­ку, што пад Ма­гі­лё­вам. У мя­не там сяст­ра жы­ла. Пры­ехаў ад­ной­чы да яе і гэ­тых жан­чын су­стрэў. Яны як уба­чы­лі мя­не — за­пла­ка­лі, кі­ну­лі­ся аб­ды­мац­ца, быц­цам да род­на­га. Я на­ват сам за­пла­каў. Сэр­ца і ця­пер ба­ліць па тых вёс­ках. Чыр­во­ная Сла­ба­да вель­мі пры­го­жая бы­ла. Да­мы ста­я­лі на бе­ра­зе Про­ні, за­мож­ныя та­кія, жы­ха­ры бы­лі скрозь гас­па­да­ры. Доб­рая фер­ма ме­ла­ся, зу­сім яшчэ но­вая, шко­ла, клуб... Ця­пер на гэ­тым мес­цы лес рас­це. Толь­кі мо­гіл­кі і за­ста­лі­ся. Лю­дзі пры­яз­джа­юць на Ра­даў­ні­цу.

Страш­ней­шы за ра­ды­я­цыю толь­кі стрэс

Ад­на за ад­ной знік­лі з тва­ру зям­лі слаў­га­рад­скія вёс­кі За­па­лян­не, пер­шая і дру­гая Ку­лі­коў­кі, Куль­ша­чы, Клі­ны... Куль­ша­чы, на­прык­лад, цал­кам пе­ра­ся­лі­лі­ся ў вёс­ку За­елі­ца Глус­ка­га ра­ё­на. Лю­дзі ства­ры­лі там кал­гас «Слаў­га­рад­скі». Але не­ка­то­рыя ўсё роў­на імк­ну­лі­ся вяр­нуц­ца на ра­дзі­му.

Тац­ця­на Гу­ры­на ра­зам з сям'­ёй вы­ра­шы­ла за­стац­ца ў Слаў­га­ра­дзе. А вось іх блі­жэй­шыя су­се­дзі па­еха­лі ў Гро­дзен­скую воб­ласць, але праз 2 га­ды вяр­ну­лі­ся на­зад. Яны так і не ста­лі там сва­і­мі. Доб­рых і ра­зум­ных лю­дзей, зра­зу­ме­ла, шмат, але зна­хо­дзі­лі­ся і та­кія, якія ба­лю­ча па­пра­ка­лі: вы ж ад ра­ды­я­цыі све­ці­це­ся...

На зда­роўе су­раз­моў­ца не скар­дзіц­ца, але лі­чыць, што ра­ды­я­цыя ўсё ж паў­плы­ва­ла на іму­ні­тэт. Пра­студ­ныя за­хвор­ван­ні ця­жэй пе­ра­но­сяц­ца. Па­мя­тае, што ў шко­ле, дзе яна пра­ца­ва­ла ў 1990-я га­ды, ву­чы­ла­ся дзяў­чын­ка, якой цал­кам вы­да­лі­лі шчы­та­па­доб­ную за­ло­зу, яшчэ адзін хлоп­чык хва­рэў на лей­ке­мію. Але сцвяр­джаць, што па­між за­хвор­ван­ня­мі і ра­ды­я­цы­яй ёсць ней­кая ўза­е­ма­су­вязь, мо­гуць толь­кі спе­цы­я­ліс­ты.

— Мя­не так­са­ма за­пра­ша­лі на пра­цу ў Дры­бін, — ус­па­мі­нае 1990-я га­ды Сця­пан Бай­цоў. — Пры­ехаў, па­гля­дзеў на той не­да­бу­да­ва­ны дом, які мне пра­па­на­ва­лі, — го­лыя сце­ны, ва­кол глі­на — і сэр­ца ад­мо­ві­ла­ся, за­пра­сі­ла­ся на­зад, у Ла­па­ці­чы, дзе ў мя­не бы­ло ўжо ўсё. Ра­ды­я­цыя, вя­до­ма, ус­клад­ні­ла жыц­цё. Па­мя­таю, пры­еха­лі да нас япон­цы, «пра­гна­лі» праз свае спект­ро­мет­ры вы­пра­мень­ван­ня ча­ла­ве­ка і праз 10 дзён я быў ужо ў Кіс­ла­вод­ску. Ні­хто ні­чо­га не тлу­ма­чыў, ад­пра­ві­лі — і ўсе. І та­кіх нас на­збі­ра­ла­ся 8 ча­ла­век. Я быў ма­ла­дым, 29 га­доў уся­го, ба­лю­ча ста­віў­ся да ўсіх за­ба­рон. А іх іс­на­ва­ла шмат: ра­до­на­выя і гра­зе­выя ван­ны нель­га, фі­зі­яп­ра­цэ­ду­ры так­са­ма, са­ля­рый і на­ват звы­чай­нае сон­ца — ні ў якім вы­пад­ку.

— Ад­ной­чы да нас у шко­лу пры­еха­лі псі­хо­ла­гі для вы­ву­чэн­ня ўзроў­ню тры­вож­нас­ці ся­род на­стаў­ні­каў і вуч­няў. Ва ўсіх нас ён быў па­вы­ша­ны, — ад­зна­чае Тац­ця­на Гу­ры­на. — Мы ду­ма­лі, што за­бы­ва­ем, але на ўзроў­ні пад­свя­до­мас­ці неш­та ўсё роў­на за­ста­ло­ся. Толь­кі і тыя, хто з'е­хаў, так­са­ма не вы­ра­та­ва­лі­ся. Шмат хто па­мёр. Не­здар­ма ка­жуць, што стрэс страш­ней­шы за ра­ды­я­цыю.

Ад­ра­джэн­не

Для хат­ніх гас­па­да­рак Слаў­га­ра­да і ра­ё­на тым са­мым вы­ра­та­валь­ным ко­лам ста­лі пра­ек­ты па ад­ра­джэн­ні за­бру­джа­ных тэ­ры­то­рый, якія пра­вод­зяц­ца як дзяр­жа­вай, так і гра­мад­скі­мі ар­га­ні­за­цы­я­мі. Та­кі­мі, як фонд раз­віц­ця сель­скіх тэ­ры­то­рый «Ад­ра­джэн­не-Аг­ра». У Слаў­га­ра­дзе апош­нія 4 га­ды яго ўзна­чаль­ва­ла Тац­ця­на Гу­ры­на. Яшчэ да та­го, як стаць ды­рэк­та­рам, яна ў скла­дзе ін­шых ак­тыў­ных яго чле­наў ву­чы­ла­ся вы­рошч­ваць эка­ла­гіч­на чыс­тую пра­дук­цыю на атру­ча­най ра­дые­нук­лі­да­мі гле­бе. Ка­жа, што гэ­та са­праў­ды ме­ла плён. Ка­лі ўно­сіш на­ву­ко­ва аб­грун­та­ва­ныя нор­мы ўгна­ен­няў, та­ды рас­лі­на за­мест ра­дые­ак­тыў­на­га цэ­зію па­чы­нае па­глы­наць ка­лій, а за­мест строн­цыю — каль­цый. У вы­ні­ку атрым­лі­ва­еш чыс­ты пра­дукт. «А на­огул мы ажыц­ця­ві­лі 8 ка­рыс­ных пра­ек­таў, — ад­зна­чы­ла Тац­ця­на Аляк­се­еў­на. — Ад­ным з іх ста­ла ства­рэн­не пяр­віч­най ар­га­ні­за­цыі «Сяль­чан­ка,» якая аб'­яд­на­ла іні­цы­я­тыў­ных жан­чын і да­зво­лі­ла ім су­мес­ны­мі на­ма­ган­ня­мі ства­рыць год­ныя ўмо­вы жыц­ця ў вёс­цы. Мы мо­жам га­на­рыц­ца тым, што зра­бі­лі свой унё­сак ва ўстой­лі­вае раз­віц­цё сва­ёй тэ­ры­то­рыі».

Да­рэ­чы, «за жа­но­чую крэ­а­тыў­насць у сель­скім жыц­ці» Тац­ця­на Гу­ры­на, адзі­ная ў Бе­ла­ру­сі і дру­гая ў маш­та­бах СНД, атры­ма­ла ў 2012 го­дзе між­на­род­ную прэ­мію ад жа­но­ча­га фон­ду Су­свет­на­га са­мі­ту (WWSF). Гэ­тая ад­зна­ка на між­на­род­ным уз­роў­ні яшчэ раз пе­ра­ка­на­ла ў пра­віль­нас­ці абра­на­га шля­ху.

«Так што бы­лой раз­губ­ле­нас­ці ў нас ня­ма, — ап­ты­міс­тыч­на ка­жа Тац­ця­на Гу­ры­на. — Ця­пер мы ве­да­ем, як жыць да­лей. А ўпэў­не­насць заў­сё­ды дае сі­лы».

Нэ­лі ЗІ­ГУ­ЛЯ.
Фо­та аў­та­ра.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.