Вы тут

Анісімавічы і Дзераўная


Нам да­слаў ліст чы­тач Аляк­сей Шчар­ба­цэ­віч з вёс­кі Па­гон­ка Ба­ра­на­віц­ка­га ра­ё­на. Ён про­сіць па­тлу­ма­чыць наз­ву яго род­най вёс­кі Ані­сі­ма­ві­чы (ка­лісь­ці Каў­пе­ніц­ка­га сель­са­ве­та, ця­пер гэ­та ву­лі­ца Ані­сі­маў­ская ў Ба­ра­на­ві­чах), а так­са­ма вёс­кі Дзе­раў­ная (Сло­нім­скі ра­ён Гро­дзен­скай воб­лас­ці), у якой ён шмат гадоў на­стаў­ні­чаў.

Ад­каз­вае стар­шы­ня На­цы­я­наль­най та­па­ні­міч­най ка­мі­сіі Ака­дэ­міі на­вук Бе­ла­ру­сі Ігар КА­ПЫ­ЛОЎ:

— Вёс­ка Ані­сі­ма­ві­чы ўпа­мі­на­ец­ца ў пісь­мо­вых кры­ні­цах у кан­цы XІX ста­год­дзя: у 1880 го­дзе ў ёй на­ліч­ва­ла­ся 200 жы­ха­роў. Праз 17 га­доў, пас­ля чар­го­ва­га пе­ра­пі­су 1897 го­да за­ха­ва­лі­ся за­пі­сы, па­вод­ле якіх у вёс­цы за­фік­са­ва­на 39 два­роў і 449 жы­ха­роў. На той час вёс­ка ад­но­сі­ла­ся да Ра­сій­скай ім­пе­рыі: яна на­ле­жа­ла да На­ва­мыш­скай во­лас­ці На­ва­груд­ска­га па­ве­та Мін­скай гу­бер­ні. Паз­ней, ка­лі ў вы­ні­ку Рыж­ска­га да­га­во­ра да Поль­шчы ады­шла 4,5‑міль­ён­ная За­ход­няя Бе­ла­русь, Ані­сі­ма­ві­чы ака­за­лі­ся ў скла­дзе Поль­шчы. Па­вод­ле та­га­час­на­га ад­мі­ніст­ра­цый­на-тэ­ры­та­ры­яль­на­га па­дзе­лу яна ад­но­сі­ла­ся да На­ва­мыш­скай гмі­ны Ба­ра­на­віц­ка­га па­ве­та На­ва­груд­ска­га ва­я­вод­ства.

У асно­ве наз­вы ля­жыць аса­бо­вае хрыс­ці­ян­скае імя Ані­сім (цар­коў­нае, з грэ­час­кай мо­вы «ка­рыс­ны»). На тэ­ры­то­рыі Бе­ла­ру­сі ад­най­мен­ная вёс­ка су­стра­ка­ец­ца на тэ­ры­то­рыі Брас­лаў­ска­га ра­ё­на Ві­цеб­скай воб­лас­ці. Наз­ва ўтва­ры­ла­ся праз ста­дыю ро­да­ва­га пра­зван­ня: Ані­сім — Ані­сі­маў — Ані­сі­ма­ві­чы. Мяр­ку­ю­чы па струк­ту­ры наз­вы — па тым, што яна за­кан­чва­ец­ца на — ічы, мож­на да­пус­ціць што па­се­лі­шча ўтва­ры­ла­ся на­мно­га ра­ней, чым яно ўпа­мі­на­ец­ца ў да­ку­мен­тах. У ста­ра­жыт­на­сці, у пе­ры­яд аб­шчын­на­га зем­ле­ўла­дан­ня, ма­дэль на — ічы бы­ла ад­ной з са­мых пра­дук­тыў­ных пры ўтва­рэн­ні на­зваў на­се­ле­ных пунк­таў. Гэ­тая ма­дэль, як пра­ві­ла, вы­ка­рыс­тоў­ва­ла­ся для аба­зна­чэн­ня ка­лек­ты­ву на­шчад­каў пэў­най асо­бы. Та­кім чы­нам, мож­на мер­ка­ваць, што вёс­ку за­сна­ваў ка­лек­тыў ад­на­го ро­ду, які па­хо­дзіць ад ча­ла­ве­ка з імем Ані­сім.

Вёс­ка Дзе­раў­ная ад­но­сіц­ца да лі­ку ста­ра­жыт­ных бе­ла­рус­кіх па­се­лі­шчаў: яна ўпер­шы­ню згад­ва­ец­ца ў пісь­мо­вых кры­ні­цах з 1499 го­да (па ін­шых звест­ках — з 1505 го­да). У роз­ныя гіс­та­рыч­ныя пе­ры­я­ды вёс­ка ме­ла роз­ныя ва­ры­ян­ты наз­вы: Дзе­раў­но, Дзя­рэў­на, Дэ­рэў­на. «Слоў­нік геа­гра­фіч­ны Ка­ра­леў­ства Поль­ска­га і ін­шых кра­ёў сла­вян­скіх» змя­шчае да­во­лі ску­пыя звест­кі пра гэ­та па­се­лі­шча. Ад­зна­ча­ец­ца, што гэ­та спад­чын­нае ўла­дан­не Бжа­зоў­скіх; зя­мель­ны аб­шар, які на­ле­жаў да вёс­кі, на­ліч­ваў 1924 мор­гі (па­мер мор­га — ад 0,56 да 0,71 га). У гэ­тай пісь­мо­вай кры­ні­цы так­са­ма па­зна­чы­лі, што ў вёс­цы доб­рая гле­ба, вя­лі­кія лу­гі, але за­ня­дба­ная гас­па­дар­ка.

Па­хо­джан­не наз­вы да­след­чы­кі тлу­ма­чаць тым, што так у ста­ра­жыт­на­сці на­зы­ва­ла­ся мес­ца, дзе вы­кар­ча­ва­лі дрэ­вы. Маг­чы­ма, што наз­ва па­се­лі­шча ад­люст­роў­вае ў сва­ёй асно­ве адзін з эта­паў пад­сеч­на-аг­ня­во­га зем­ля­роб­ства. На­ту­раль­ны пры­рост на­сель­ніц­тва ў да­лё­кім мі­ну­лым вы­ма­гаў па­ста­ян­на­га па­шы­рэн­ня сель­ска­гас­па­дар­чых угод­дзяў за кошт асва­ен­ня зем­ляў, за­ня­тых ле­сам. Пры ад­сут­нас­ці дас­ка­на­лай куль­ту­ры зем­ля­роб­ства рас­пра­цоў­ка но­вых участ­каў пра­во­дзі­ла­ся па­этап­на: за­ім­ка мес­ца, вы­сеч­ка і це­раб­лен­не ле­су, кар­ча­ван­не пнёў, спаль­ван­не дрэў, хмыз­ня­коў, раз­вор­ван­не ачы­шча­най дзя­лян­кі і пад­рых­тоў­ка для сяў­бы. Рас­чы­шча­ныя ляс­ныя дзя­лян­кі звы­чай­на пе­рай­ма­лі наз­ву пэў­на­га эта­пу зем­ле­рас­пра­цоў­кі. У ста­ра­жыт­ных за­пі­сах да­во­лі час­та згад­ва­юц­ца наз­вы ніў, па­лёў, уро­чы­шчаў, зем­ляў, спо­са­бы іх рас­пра­цоў­кі. Паз­ней наз­ва зя­мель­на­га ўчаст­ка пе­рай­шла і на наз­ву па­се­лі­шча.

Вёс­кі з наз­вай Дзе­раў­ная (ва­ры­янт Дзе­раў­но) су­стра­ка­юц­ца і на ін­шых тэ­ры­то­ры­ях Бе­ла­ру­сі: у Ба­ра­на­віц­кім, Дра­гі­чын­скім, Сто­лін­скім ра­ё­нах Брэсц­кай воб­лас­ці, Ла­гой­скім і Стаўб­цоў­скім ра­ё­нах Мін­скай воб­лас­ці.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Чым сябе заняць на самаiзаляцыi?

Чым сябе заняць на самаiзаляцыi?

Урачы па ўсiм свеце запусцiлi флэшмоб #StayAtHome.

Грамадства

Хто паставiць кропку ў спрэчцы вакол пакупкі за адну базавую?

Хто паставiць кропку ў спрэчцы вакол пакупкі за адну базавую?

Ранейшы ўласнiк цяпер звярнуўся ў суд i патрабуе вярнуць будынак.

Культура

Віктар Капыцько: У нашых прыдворных тэатрах ставіліся оперы, напісаныя тут, а не дзе-небудзь у Італіі

Віктар Капыцько: У нашых прыдворных тэатрах ставіліся оперы, напісаныя тут, а не дзе-небудзь у Італіі

Віктар з'яўляецца аўтарам опер, сімфоній і кантат, яго музыка гучыць у розных кутках свету, а ў Беларусі з ім працуюць найлепшыя выканаўцы.

Культура

Дарогамі Славы. Простыя вяскоўцы

Дарогамі Славы. Простыя вяскоўцы

Уладзiмiр Амельяновiч і Апанас Кляцко.