Вы тут

Блакітнавокая


Сёст­ры з Мя­дзель­шчы­ны: На­рач, Глуб­ля, Глу­бель­ка…

На Мя­дзель­шчы­ну мы на­кі­ра­ва­лі­ся ў адзін з тых вяс­но­вых дзён, ка­лі сон­ца толь­кі-толь­кі з'я­ві­ла­ся, але ўжо па­ча­ло грэць. І хоць у спі­ну дзьмуў сцю­дзё­ны ве­цер, во­чы жму­ры­лі­ся ад лас­ка­ва­га све­ту і шчо­кі пун­са­ве­лі ад цеп­лы­ні. Та­му так ха­це­ла­ся скі­нуць зі­мо­вую зяб­касць і хут­чэй да­кра­нуц­ца да са­праўд­най вяс­ны. І гэ­та ў нас атры­ма­ла­ся: ка­лі ўба­чы­лі, як пер­шыя сме­лыя пра­ме­ні ад­люст­роў­ва­юц­ца ў праз­рыс­тай ва­дзе, быц­цам са­мі пра­чну­лі­ся ад спяч­кі і ўзя­лі ў пры­ро­ды тое, што яна не су­праць ад­даць, — яе абу­джэн­не і ад­наў­лен­не.

29-8

Там, дзе не­ба су­стрэ­ла­ся з ва­дой

Во­зе­ра На­рач — най­вя­лік­шае ў Бе­ла­ру­сі. Я не раз на­вед­ва­ла яго ў лет­нюю па­ру, ра­та­ва­ла­ся ў праз­рыс­тых хва­лях ад спё­кі. Да­рэ­чы, ка­лі хтось­ці су­мня­ва­ец­ца ў чыс­ці­ні на­ра­чан­скай ва­ды, пад­стаў для гэ­та­га ня­ма — ні­я­кіх праб­лем ні­ко­лі не ўзні­ка­ла. Мно­гім прый­дзец­ца да­спа­до­бы па­сту­по­васць па­ве­лі­чэн­ня глы­бі­ні ў гэ­тым во­зе­ры: ты мо­жаш па­воль­на іс­ці ў ва­дзе, лю­ба­вац­ца края­ві­дам, і толь­кі праз пэў­ны час дна пад на­га­мі не ста­не.

Ва­да ў На­ра­чы над­звы­чай праз­рыс­тая — дно ві­даць на глы­бі­ні 5–7 мет­раў, зі­мой — на­ват 10 мет­раў. Плы­веш і ба­чыш шмат­лі­кіх ры­бак, якія ма­лень­кімі ча­род­ка­мі сноў­да­юць над пяс­ча­ным дном. Трап­ля­юц­ца рыб­кі асаб­лі­вай афар­боў­кі, на­прык­лад, па­ла­са­тыя. Уво­гу­ле ж у На­ра­чы во­дзіц­ца 25 ві­даў ры­бы, 10 ві­даў ам­фі­бій, 5 ві­даў рэп­ты­лій.

Ад­нак не менш пры­го­жая На­рач і та­ды, ка­лі ты не мо­жаш у ёй ку­пац­ца. Шмат­лі­кія эк­скур­сіі па мядзельскім краі, на­ват у ха­лод­нае на­двор'е, пра­ду­гледж­ва­юць на­вед­ван­не гэ­та­га цу­да. Бо дзе ж яшчэ ў нас мож­на ўба­чыць, як па­верх­ня ва­ды злу­ча­ец­ца з не­бам?.. Бе­ла­рус­кія аб­ло­кі і ко­лер ня­бес­най пра­сто­ры ін­шыя, чым у за­мор'і, та­му і пей­заж ін­шы — спа­кой­ны, пры­ваб­ны. Во­сен­ню не­ба і ва­да на­бы­ва­юць асаб­лі­вае сталь­ное ад­цен­не, а рэд­кія со­неч­ныя пра­ме­ні на­гад­ва­юць за­сты­лыя ма­лан­кі.

Над­звы­чай уда­ла зу­сім по­бач з во­зе­рам, праз да­ро­гу, уста­ля­ва­ны абел­іск «Пар­ты­за­нам і пар­ты­зан­кам зям­лі На­ра­чан­скай». Яго ад­мет­насць у тым, што да пом­ні­ка, які ста­іць на вы­шы­ні, вя­дзе вя­ліз­ная му­ра­ва­ная лес­ві­ца (амаль што як Па­цём­кін­ская ў Адэ­се). Адо­леў­шы яе, ты апы­на­еш­ся на вы­дат­най гля­дзель­най пля­цоў­цы, з якой так пры­ем­на лю­ба­вац­ца да­ля­гля­дам во­зе­ра.

Да На­ра­чы ту­рыс­тыч­ная сця­жы­на ўжо на­ез­джа­на, пэў­на, над­звы­чай доб­ра. Ад­нак гэ­ты ва­да­ём — толь­кі ад­на пер­лін­ка мяс­цо­ва­га азёр­на­га краю. По­бач, на мя­дзель­скай зям­лі, шмат ін­шых пры­ваб­ных ва­да­ёмаў.

Па­ся­род та­ям­ні­ча­га ле­су

«Бла­кіт­ныя азё­ры» — яшчэ ад­но па-са­праўд­на­му жа­да­нае мес­ца для ванд­роў­ні­каў, улю­бё­ных у бе­ла­рус­кую пры­ро­ду. Глуб­ля, Глу­бель­ка — гэ­та два роз­ныя во­зе­ры ад­ной вод­най сіс­тэ­мы. Пра іх я чу­ла шмат за­хоп­ле­ных вод­гу­каў. Яны зна­хо­дзяц­ца ў ле­се, ся­род вы­со­кіх, гус­та за­рос­лых сос­на­мі і ел­ка­мі ўзгор­каў. У ні­зі­не ўец­ца, ві­руе, як са­праўд­ная гор­ная рэч­ка, Стра­ча. А пад­ня­ўшы­ся праз коль­кі со­цень мет­раў на ўзго­рак, з вы­шы­ні ба­чыш: вось яна, вя­ліз­ная бла­кіт­ная Глуб­ля (зай­мае, да­рэ­чы, 50 гек­та­раў). У ёй ма­юц­ца ба­га­тыя за­ле­жы мі­не­раль­ных рэ­чы­ваў, таў­шчы­ня якіх скла­дае 2,5 мет­ра. У са­мім во­зе­ры глы­бі­ня ча­сам да­ся­гае 27 мет­раў — та­му і зай­ме­ла яно та­кую наз­ву. Ва­да тут праз­рыс­тая, але ха­лод­ная. Ча­сам су­стра­ка­юц­ца рэ­лік­та­выя рас­лі­ны — ва­дзя­ная са­сон­ка і меч-тра­ва.

Ка­лі па­гля­дзець на ўсход ад Глуб­лі, у ма­ляў­ні­чым ляс­ным пей­за­жы, быц­цам пэнд­злем та­ле­на­ві­та­га мас­та­ка, пра­ма­ля­ва­на во­зе­ра Глу­бель­ка — з цём­най ва­дой і, як зда­ец­ца, не­вя­лі­кім ка­раб­лі­кам, які плы­ве па ёй. На­са­мрэч «ка­раб­лік» — гэ­та ма­лень­кі вост­раў з сос­на­мі, якія на­хі­лі­лі­ся да ва­ды. Абод­ва во­зе­ры злу­ча­ны пра­то­кай, ля яе бе­ра­гоў б'юць ха­лод­ныя кры­ні­цы. Ка­лі па­ды­ма­еш­ся на адзін з уз­гор­каў, з'яў­ля­ец­ца ад­чу­ван­не, што тра­піў у го­ры. Бо пей­заж на­во­кал са­праў­ды ве­ліч­ны, з‑за ма­гут­ных хвой.

На за­хад ад Глуб­лі, па­ся­род цём­на­га ле­су, пры­та­і­ла­ся Мёрт­вае, або Глу­хое, во­зе­ра. На дне яго ля­жаць без­жыц­цё­выя га­лі­ны, ча­сам цэ­лыя ства­лы дрэў. Наз­ва во­зе­ра га­во­рыць са­ма за ся­бе: яно заў­сё­ды маўк­лі­вае і не­ру­хо­мае. У ім усё: і ніз­кія бе­ра­гі, і ад­сут­насць рас­лін — на­ра­джае змроч­ную кар­ці­ну. Дзе ж, як не тут, ва­дзіц­ца ўся­кай не­чыс­ці — ва­дзя­ні­кам, ле­су­нам, ведзь­ма­кам… Як толь­кі Мёрт­вае во­зе­ра ахут­вае змрок, сэр­ца па­чы­нае тра­пя­таць на­ват ад ус­кры­ку лю­бой нач­ной птуш­кі…

Эк­за­тыч­ны сад, эка­ла­гіч­ны шлях

Усе дзі­во­сы мя­дзель­ска­га краю за адзін дзень не аб­гле­дзець. 53,8% ра­ё­на зай­мае на­цы­я­наль­ны парк На­ра­чан­скі, 8,4% з іх — азё­ры. Ма­ец­ца асаб­лі­вы дэнд­ра­сад, што зай­мае пло­шчу ў 16 гек­та­раў. У ім ство­ра­ны ка­лек­цый­ны фонд рас­лін, якія не рас­туць у Бе­ла­ру­сі ў звы­чай­ных умо­вах. Ця­пер тут на­ліч­ва­ец­ца ка­ля 280 па­род роз­ных рас­лін — эк­за­тыч­ных дрэў і кус­тоў. Уся тэ­ры­то­рыя дэнд­ра­са­да раз­дзе­ле­на на не­каль­кі ба­та­ні­ка-геа­гра­фіч­ных участ­каў: Еў­ро­па, Сі­бір, Да­лё­кі Ус­ход, Ся­рэд­няя Азія, Крым, Каў­каз, Паў­ноч­ная Аме­ры­ка.

Мож­на за­ві­таць сю­ды і каб па­гля­дзець на вя­ліз­ныя вет­ра­-э­нер­ге­тыч­ныя ўста­ноў­кі, што ста­яць ся­род па­лёў і ві­даць зда­лёк. Ня­ма­ла тут пом­ні­каў Пер­шай су­свет­най вай­ны, бо лі­нія фрон­ту доў­гі час ста­я­ла ў гэ­тай мяс­цо­вас­ці. Едуць сю­ды так­са­ма, каб уба­чыць пры­го­жыя, роз­ныя па сты­ліс­ты­цы і ча­се ства­рэн­ня хра­мы.

Ёсць маг­чы­масць вы­браць спо­саб пе­ра­мя­шчэн­ня — пе­шая ванд­роў­ка, ве­ла­сі­пед­ная ці на­ват кон­ная (та­кую ар­га­ні­зу­юць у вёс­цы Мок­ры­ца За­на­ра­чан­ска­га сель­са­ве­та).

Вяр­та­ю­чы­ся з На­ра­чан­ска­га краю, у якім уда­ло­ся пра­вес­ці ўся­го адзін дзень, бы­ло ад­чу­ван­не, што вяс­на на­сту­пі­ла не толь­кі па ка­лен­да­ры, але прый­шла і ў сэр­ца… Уся­го ўба­ча­на­га не пе­ра­лі­чыць. Да агуль­на­га ўра­жан­ня мож­на да­даць во­зе­ра Мяст­ра, якое раз­мя­шча­ец­ца каля са­мо­га го­ра­да Мя­дзел, і вост­раў За­мак на ім (іс­ці да во­зе­ра трэ­ба па доў­гай да­рож­цы, вы­кла­дзе­най з до­шак). А яшчэ Чор­ную Га­ру ля вёс­кі Ні­коль­цы — ста­ра­даў­няе га­ра­дзі­шча амаль круг­лай фор­мы — і мно­гае ін­шае…

Ні­на ШЧАР­БА­ЧЭ­ВІЧ.

Мя­дзель­скі ра­ён.

P. S.Ка­лі ў ва­шай мяс­цо­вас­ці ёсць ад­мет­нае во­зе­ра, з якім звя­за­ны ці­ка­выя гіс­то­рыі, па­ве­да­мі­це нам пра яго. Наш ка­рэс­пан­дэнт на­ве­дае не­ка­то­рыя з пра­па­на­ва­ных ва­мі азёр і на­пі­ша пра іх ар­ты­ку­лы. Свае апо­ве­ды і, па маг­чы­мас­ці, фо­та­здым­кі да­сы­лай­це на ад­рас: 220013, г. Мінск, вул. Б. Хмяль­ніц­ка­га, 10‑а, з па­мет­кай «У «Ігу­мен­скі тракт» або на элект­рон­ны ад­рас іgumenskі@maіl.ru.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.