Вы тут

МВФ не ба­чыць сэн­су ў рэз­кай ка­рэк­ці­роў­цы кур­су руб­ля


Але ра­іць зні­жаць крэ­ды­та­ван­не, якое суб­сі­ду­ец­ца.

Учо­ра скон­чы­ла­ся чар­го­вая мі­сія МВФ у Бе­ла­ру­сі. Кі­раў­нік мі­сіі Дэ­від Хоф­ман пад­вёў вы­ні­кі.

Уліч­ваць трэ­ба і бу­даў­ніц­тва жыл­ля

Мі­ну­лы год быў ня­прос­тым для бе­ла­рус­кай эка­но­мі­кі. Праб­лем і вы­клі­каў за­ста­ло­ся шмат і сё­ле­та. Ад­нак «ула­ды кра­і­ны па­ча­лі ка­рэк­ці­роў­ку эка­на­міч­най па­лі­ты­кі». У па­раў­на­нні з апош­ні­мі га­да­мі, па сло­вах Дэ­ві­да Хоф­ма­на, па­слаб­ля­ец­ца ак­цэнт на аба­вяз­ко­вых мэ­та­вых па­каз­чы­ках рос­ту ВУП і за­ра­бот­най пла­ты: «Гэ­та рэа­ліс­тыч­ны і ві­та­ны па­ды­ход. Мі­сія так­са­ма ад­зна­чае і пад­трым­лі­вае на­ма­ган­ні ўлад па стрым­лі­ван­ні мэ­та­ва­га крэ­ды­та­ван­ня ў рам­ках пры­ня­та­га ня­даў­на «пла­на фі­нан­са­ван­ня». Ён эфек­тыў­на вы­зна­чае аба­вяз­ко­вы для вы­ка­нан­ня агуль­ны лі­міт аб'­ёмаў суб­сі­да­ва­на­га крэ­ды­та­ван­ня, якое пра­да­стаў­ля­ец­ца Бан­кам раз­віц­ця і ін­шы­мі бан­ка­мі. План з'яў­ля­ец­ца кро­кам на­пе­рад, на­ват ня­гле­дзя­чы на той факт, што лі­міт крэ­ды­та­ван­ня за­ста­ец­ца праз­мер­на вы­со­кім, а для за­бес­пя­чэн­ня поў­на­га ахо­пу так­са­ма не­аб­ход­на бы­ло б уклю­чыць у яго суб­сі­да­ва­нае крэ­ды­та­ван­не бу­даў­ніц­тва жыл­ля. Мі­сія рэ­ка­мен­дуе рэ­гу­ляр­на фар­мі­ра­ваць та­кі што­га­до­вы план фі­нан­са­ван­ня, зра­біў­шы гэ­та част­кай сіс­тэ­мы эка­на­міч­най па­лі­ты­кі ўлад».

Важ

на стрым­лі­ваць унут­ра­ны по­пыт

«Мы ду­ма­ем, што эка­на­міч­ны пра­гноз, пад­рых­та­ва­ны і прад­стаў­ле­ны ўла­да­мі на па­чат­ку го­да, схіль­ны да ры­зы­кі ў бок зні­жэн­ня, — за­явіў спа­дар Хоф­ман. — Ле­тась тэм­пы рос­ту эка­но­мі­кі бы­лі ніз­кі­мі. Сё­ле­та мы не ба­чым пе­рад­умоў для больш вы­со­кіх тэм­паў. Як вя­до­ма, сі­ту­а­цыя ў рэ­гі­ё­не склад­ва­ец­ца не­спры­яль­ная. Я маю на ўва­зе знач­нае зні­жэн­не рос­ту ра­сій­скай эка­но­мі­кі, а так­са­ма кры­зіс ва Укра­і­не, што бу­дзе мець на­ступ­ствы для эка­но­мі­кі Бе­ла­ру­сі». Кі­раў­нік мі­сіі на­га­даў, што на гэ­тыя дзве кра­і­ны пры­па­дае ка­ля па­ло­вы бе­ла­рус­ка­га экс­пар­ту.

Дэ­від Хоф­ман пра­ка­мен­та­ваў сі­ту­а­цыю з кур­сам на­цы­я­наль­най ва­лю­ты. «Як і ў каст­рыч­ні­ку (ка­лі ад­быў­ся мі­ну­лы ві­зіт мі­сіі. —Аўт.), мы лі­чым, што боль­шая гнут­касць аб­мен­на­га кур­су да­ла б пэў­ныя пе­ра­ва­гі. Але я ха­чу пад­крэс­ліць, што мы не ба­чым не­аб­ход­нас­ці ў рэз­кай ка­рэк­ці­роў­цы аб­мен­на­га кур­су. Гэ­та мо­жа ад­бы­вац­ца і па­сту­по­ва. Але вель­мі важ­на, каб гэ­та су­пра­ва­джа­ла­ся ад­па­вед­най мак­ра­эка­на­міч­най па­лі­ты­кай. На­прык­лад, не­аб­ход­на стрым­лі­ваць унут­ра­ны по­пыт за кошт ад­мо­вы ад па­вы­шэн­ня за­ра­бот­най пла­ты і больш рэз­ка­га ска­ра­чэн­ня мэ­та­ва­га крэ­ды­та­ван­ня».

Пра но­вы крэ­дыт па­куль раз­мо­вы не бы­ло

Спа­дар Хоф­ман па­ве­да­міў, што для сты­му­ля­ван­ня ўстой­лі­ва­га рос­ту па-ра­ней­ша­му па­тра­бу­юц­ца глы­бо­кія струк­тур­ныя рэ­фор­мы. Мі­сія ві­тае кро­кі, якія ўжо бы­лі зроб­ле­ны, але на­стой­вае, на­прык­лад, на не­аб­ход­нас­ці ска­ра­чэн­ня ро­лі дзяр­жа­вы ў эка­но­мі­цы, «што па­він­на ўклю­чаць у ся­бе хут­кую па­этап­ную ад­мо­ву ад сіс­тэ­мы аба­вяз­ко­вых мэ­та­вых па­каз­чы­каў для прад­пры­ем­стваў» і ін­шыя за­ха­ды.

МВФ пра­цяг­не цес­нае ўза­е­ма­дзе­ян­не з ула­да­мі кра­і­ны. «Ха­ця за­раз пост­пра­грам­ны ма­ні­то­рынг фар­маль­на за­вер­ша­ны, па­коль­кі па­га­ша­на асноў­ная част­ка фі­нан­са­ван­ня, мі­сія мяр­куе вяр­нуц­ца ўво­сень, каб пра­доў­жыць дыс­ку­сіі па пы­тан­нях эка­на­міч­най па­лі­ты­кі. Між тым, МВФ бу­дзе да­лей аказ­ваць пад­трым­ку ула­дам у рам­ках рэ­гу­ляр­ных ві­зі­таў стар­ша­га рэ­гі­я­наль­на­га па­ста­ян­на­га прад­стаў­ні­ка і тэх­ніч­най да­па­мо­гі». Пра но­вую пра­гра­му крэ­ды­та­ван­ня, па сло­вах спа­да­ра Хоф­ма­на, па­куль раз­мо­ва не іш­ла.

Ула­дзі­слаў КУ­ЛЕ­ЦКІ.

Да­рэ­чы

Мі­сія Між­на­род­на­га ва­лют­на­га фон­ду зна­хо­дзі­ла­ся ў Бе­ла­ру­сі ў пе­ры­яд з 17 па 28 кра­са­ві­ка 2014 го­да з мэ­тай пра­вя­дзен­ня кан­суль­та­цыі па ар­ты­ку­ле ІV з ула­да­мі кра­і­ны. Мі­сія су­стра­ка­ла­ся з на­мес­ні­кам Прэм'­ер-мі­ніст­ра Пят­ром Пра­ка­по­ві­чам, стар­шы­нёй праў­лен­ня На­цы­я­наль­на­га бан­ка На­дзе­яй Ер­ма­ко­вай, мі­ніст­рам эка­но­мі­кі Мі­ка­ла­ем Снап­ко­вым, служ­бо­вы­мі асо­ба­мі з Ад­мі­ніст­ра­цыі Прэ­зі­дэн­та Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь, а так­са­ма прад­стаў­ні­ка­мі на­ву­ко­ва-да­след­чых уста­ноў, біз­не­су і дып­ла­ма­тыч­най су­поль­нас­ці.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.