Вы тут

Фі­зі­ка і хі­мія: як іх па­лю­біць


Ёсць прад­ме­ты, якія не мо­гуць вы­кла­дац­ца ў шко­ле толь­кі на тэ­а­рэ­тыч­ным уз­роў­ні.

Не­ча­ка­ную пра­па­но­ву — зра­біць адзі­ны дзяр­жаў­ны эк­за­мен па фі­зі­цы і хі­міі аба­вяз­ко­вым для ўсіх вы­пуск­ні­коў ра­сій­скіх школ — агу­чы­ла на «круг­лым ста­ле», пры­-све­ча­ным перс­пек­ты­вам раз­віц­ця ін­жы­нер­най спра­вы ўРа­сііспі­кер Са­ве­та Фе­дэ­ра­цыі Ва­лян­ці­на Мат­ві­ен­каЯк вя­до­ма, у Ра­сіі адзі­ны дзярж­эк­за­мен з'яў­ля­ец­ца ад­на­ча­со­ва вы­пуск­ным эк­за­ме­нам за курс ся­рэд­няй шко­лы і ўступ­ным эк­за­ме­нам у ВНУ. Два прад­ме­ты — рус­кая мо­ва і ма­тэ­ма­ты­ка — аба­вяз­ко­выя для ўсіх вы­пуск­ні­коў. Ін­шыя дыс­цып­лі­ны, якія спат­рэ­бяц­ца ім для па­ступ­лен­ня, стар­ша­клас­ні­кі вы­бі­ра­юць са­бе са­ма­стой­на. Але з 2009 го­да зда­ча АДЭ па ма­тэ­ма­ты­цы і рус­кай мо­ве на ста­ноў­чую ад­зна­ку — адзі­ны спо­саб за­кон­чыць ра­сій­скую шко­лу. Не здаў эк­за­мен — атэс­тат не атры­ма­еш.

2

2

Раз­мо­ва на «круг­лым ста­ле» іш­ла пра дэ­фі­цыт у кра­і­не спе­цы­я­ліс­таў з вы­шэй­шай тэх­ніч­най аду­ка­цы­яй. На дум­ку Ва­лян­ці­ны Мат­ві­ен­кі, час­та вы­пуск­ні­кі і іх баць­кі ідуць больш лёг­кім шля­хам, вы­бі­ра­ю­чы эк­за­ме­ны па гу­ма­ні­тар­ных прад­ме­тах. Зда­ваць гу­ма­ні­тар­ныя прад­ме­ты, без­умоў­на, «доб­ра і цу­доў­на», але гэ­та аб­мя­жоў­вае маг­чы­мас­ці вы­пуск­ні­коў пры па­ступ­лен­ні ў тэх­ніч­ныя і ін­жы­нер­ныя ВНУ.

 

— Па­коль­кі сён­ня вост­ра ста­іць праб­ле­ма пад­няц­ця прэ­сты­жу пра­фе­сіі, мо­жа быць, трэ­ба ўвес­ці ў аба­вяз­ко­выя эк­за­ме­ны фі­зі­ку і хі­мію? — за­пра­сі­ла па­ду­маць над сва­ёй пра­па­но­вай Ва­лян­ці­на Мат­ві­ен­ка.

У Бе­ла­ру­сі ле­тась пас­ля зда­чы ЦТ па фі­зі­цы за бор­там ака­за­лі­ся 37% яго ўдзель­ні­каў, якія не пе­ра­адо­лелі мі­ні­маль­ны па­рог. Фі­зі­ка ака­за­ла­ся для абі­ту­ры­ен­таў «ка­ме­нем», які яны так і не змаг­лі пад­няць. З хі­мі­яй не спра­ві­ла­ся знач­на мен­шая коль­касць прэ­тэн­дэн­таў на вы­шэй­шую аду­ка­цыю (8% ад агуль­най коль­кас­ці). Трэ­ба на­га­даць, што ў са­вец­кай шко­ле ўсе вы­пуск­ні­кі зда­ва­лі хі­мію і фі­зі­ку ў аба­вяз­ко­вым па­рад­ку. Мы вы­ра­шы­лі па­ці­ка­віц­ца — ці мож­на пры­му­сіць школь­ні­каў па­ва­жаць гэ­тыя дыс­цып­лі­ны ўвя­дзен­нем аба­вяз­ко­ва­га эк­за­ме­ну, у на­шых экс­пер­таў.

Яў­ген ЛІ­ВЯНТ, рэ­пе­ты­тар па фі­зі­цы і ма­тэ­ма­ты­цы:

 

— Пра­па­но­ва прос­та фе­е­рыч­ная. Па ло­гі­цы спраў, рэ­пе­ты­та­ры па­він­ны ўспры­няць яе на «ўра». Школь­ні­кі фі­зі­ку не ве­да­юць, а зда­ваць эк­за­мен трэ­ба. І ку­ды яны ўсе пой­дуць? Пра­віль­на, да рэ­пе­ты­та­раў. Мне зда­ец­ца, што ў Ра­сіі блы­та­юць роз­ныя па­няц­ці. Са­праў­ды, з ад­на­го бо­ку, да­во­дзіц­ца кан­ста­та­ваць ніз­кі ўзро­вень пад­рых­тоў­кі школь­ні­каў па дак­лад­ных на­ву­ках. І гэ­та праб­ле­ма агуль­ная для на­шых абедз­вюх кра­ін. Але не­зра­зу­ме­ла, як мо­гуць па­леп­шыць якасць ве­даў да­дат­ко­выя аба­вяз­ко­выя іс­пы­ты? Мне зда­ец­ца, што да вы­ра­шэн­ня праб­ле­мы па­ды­хо­дзяць зу­сім не з та­го бо­ку...

Фі­зі­кай дзі­ця трэ­ба за­ці­ка­віць. А ў нас яна ста­ла вы­ключ­на тэ­а­рэ­тыч­ным прад­ме­там, пе­ра­тва­ры­ла­ся ў ла­тынь (мёрт­вую дыс­цып­лі­ну). Фі­зі­ка, як і ла­тынь, якой ужо даў­но не ка­рыс­та­юц­ца, вы­ву­ча­ец­ца ў шко­лах вы­ключ­на па пад­руч­ні­ку. Якасць пад­руч­ні­каў — гэ­та асоб­ная тэ­ма: змест пад­руч­ні­каў і да­ступ­насць вы­кла­дан­ня ма­тэ­ры­я­лу не вы­трым­лі­ва­юць ні­я­кай кры­ты­кі. Для та­го, каб за­ва­ло­даць ува­гай дзя­цей, па­трэб­на су­час­нае аб­ста­ля­ван­не, дэ­ман­стра­цый­ныя экс­пе­ры­мен­ты, і, га­лоў­нае, каб на­стаў­ні­кі ўме­лі пра­ца­ваць з гэ­тым аб­ста­ля­ван­нем. А вы­ра­шаць на ўро­ках бяс­кон­ца бес­сэн­соў­ныя за­да­чы — са­праўд­ныя па­ку­ты для школь­ні­каў.

Дру­гая аба­вяз­ко­вая ўмо­ва па­ляп­шэн­ня якас­ці ве­даў па фі­зі­цы — гэ­та вы­со­кая ква­лі­фі­ка­цыя школь­ных на­стаў­ні­каў. А хто сён­ня па­сту­пае на пе­да­га­гіч­ныя спе­цы­яль­нас­ці? Са­мыя ніз­кія пра­хад­ныя ба­лы — ме­на­ві­та ў бу­ду­чых пе­да­го­гаў. Але і пры ад­сут­нас­ці кон­кур­су ах­вот­ных іс­ці на «фі­зі­ку» і «ма­тэ­ма­ты­ку» мож­на пе­ра­лі­чыць па паль­цах. Сі­ту­а­цыя з пе­да­га­гіч­ны­мі кад­ра­мі ў на­шай кра­і­не ўжо ка­та­стра­фіч­ная, праз коль­кі га­доў ву­чыць дзя­цей бу­дзе ня­ма ка­му.

І трэ­цяя праб­ле­ма — ад­ме­на про­філь­на­га на­ву­чан­ня ў ста­рэй­шых кла­сах. Ва ўсім све­це вы­ка­рыс­тоў­ва­юц­ца ву­чэб­ныя пра­гра­мы па фі­зі­цы, пры­зна­ча­ныя для роз­на­га ўзроў­ню ава­ло­дан­ня гэ­тым прад­ме­там. Па­га­дзі­це­ся, што вы­кла­даць ад­ноль­ка­ва фі­зі­ку для пра­су­ну­тых школь­ні­каў і для тых, хто не сяб­руе з дак­лад­ны­мі на­ву­ка­мі, глуп­ства. Апош­нія мо­гуць фі­зі­ку прос­та зне­на­ві­дзець, што мы, улас­на ка­жу­чы, і на­зі­ра­ем. І на­ват ка­лі вяр­нуць у шко­лу аба­вяз­ко­вы эк­за­мен па фі­зі­цы, то, хут­чэй за ўсё, ён пе­ра­тво­рыц­ца ў пра­фа­на­цыю. Ча­му для мно­гіх вы­нік ЦТ па фі­зі­цы ста­но­віц­ца шо­кам? Та­му што ад­зна­кі зу­сім не да­юць рэ­аль­най кар­ці­ны та­го, на­коль­кі той ці ін­шы школь­нік кан­ку­рэн­та­здоль­ны ся­род сва­іх ра­вес­ні­каў. А ў ро­лі эк­за­ме­на­та­ра бу­дзе вы­сту­паць усё той жа на­стаў­нік? Каб вы­ра­шыць праб­ле­му, не трэ­ба пад­мя­няць па­няц­ці. Нель­га зра­біць ра­монт, ка­лі ў ця­бе ад­сут­ні­ча­юць фар­бы і пэнд­злі... А па­куль у шко­ле бу­дуць прак­ты­ка­вац­ца ця­пе­раш­нія па­ды­хо­ды да вы­кла­дан­ня фі­зі­кі, рэ­пе­ты­та­ры без ра­бо­ты не за­ста­нуц­ца дак­лад­на...

Мі­ка­лай ФЯСЬ­КОЎ, ды­рэк­тар Рэс­пуб­лі­кан­ска­га ін­сты­ту­та кант­ро­лю ве­даў:

— Для тлу­ма­чэн­ня мно­гіх з'яў на­ва­коль­на­га све­ту не­аб­ход­на ра­зу­мен­не фі­зіч­ных і хі­міч­ных пра­цэ­саў, але да­лё­ка не ўсе абі­ту­ры­ен­ты мо­гуць пры­га­даць, у якіх адзін­ках вы­мя­ра­ец­ца элект­рыч­нае на­пру­жан­не... Як толь­кі за­да­ча ў тэс­це аба­пі­ра­ец­ца на экс­пе­ры­мент, там аба­вяз­ко­ва бу­дуць ня­пра­віль­ныя ад­ка­зы. На­пэў­на, ёсць прад­ме­ты (фі­зі­ка, хі­мія, бія­ло­гія), якія не мо­гуць вы­кла­дац­ца ў шко­ле толь­кі на тэ­а­рэ­тыч­ным уз­роў­ні, і для ава­ло­дан­ня імі ў поў­най ме­ры па­тра­бу­юц­ца прак­тыч­ныя на­вы­кі, пра­вя­дзен­не школь­ных экс­пе­ры­мен­таў і ла­ба­ра­тор­ных до­сле­даў. На гэ­тую праб­ле­му звяр­та­юць ува­гу і вы­клад­чы­кі, якія рых­ту­юць школь­ні­каў да ўдзе­лу ў між­на­род­ных школь­ных алім­пі­я­дах. А ў нас абі­ту­ры­ен­ты не мо­гуць па­знаць пры­бор, пры­зна­ча­ны для вы­мя­рэн­ня хут­ка­сці, не ве­да­юць, што та­кое ба­ро­метр і што та­кое мен­зур­ка.

Што ж ты­чыц­ца пра­па­но­вы Ва­лян­ці­ны Мат­ві­ен­кі, то я лі­чу, што эк­за­мен — важ­ны ма­ты­ва­тар, пры­чым як для да­рос­лых, так і для пад­лет­каў. Ён за­па­тра­ба­ваў бы ста­ноў­чых змен у скла­дзе пе­да­га­гіч­ных ка­лек­ты­ваў. Вы­рас бы прэ­стыж ву­чэб­ных прад­ме­таў, па­вы­сіў­ся аў­та­ры­тэт на­стаў­ні­каў, па­леп­шыў­ся б і якас­ны склад абі­ту­ры­ен­таў.

Ёсць по­гляд, што трэ­ба мець «ге­не­тыч­ную схіль­насць» да за­сва­ен­ня фі­зі­кі і хі­міі. Да­зволь­це з ім не па­га­дзіц­ца. Як па­каз­ва­юць аса­біс­тыя на­зі­ран­ні, у вы­дат­на­га на­стаў­ні­ка і ма­тэ­ма­ты­ка, і фі­зі­ка — лю­бі­мыя прад­ме­ты ў вуч­няў, а ў дрэн­на­га дзе­ці па­ку­ту­юць на­ват на ўро­ках ма­ля­ван­ня і фі­зіч­най куль­ту­ры.

Не па­дзя­ляю я і дум­ку, што спа­чат­ку трэ­ба ства­рыць спры­яль­ныя ўмо­вы для вы­ву­чэн­ня хі­міі і фі­зі­кі, а по­тым уво­дзіць аба­вяз­ко­вы вы­пуск­ны эк­за­мен. Гэ­та пры­клад­на тое ж, ка­лі б на­шы кі­не­ма­та­гра­фіс­ты па­тра­ба­ва­лі па­бу­да­ваць ім зды­мач­ныя па­віль­ё­ны не гор­шыя, чым у Га­лі­ву­дзе, каб зды­маць, так бы мо­віць, «ка­са­вае» кі­но. На­пэў­на, усё на­ад­ва­рот: за ці­ка­вым сцэ­на­рыс­там, та­ле­на­ві­тым ак­цё­рам, твор­чым рэ­жы­сё­рам да нас мо­жа прый­сці і той са­мы «Га­лі­вуд».

Па­шы­рэн­не пе­ра­лі­ку іс­пы­таў на цэнт­ра­лі­за­ва­ным тэс­ці­ра­ван­ні да­зво­лі­ла б абі­ту­ры­ен­ту мець боль­шую ма­неў­ра­насць пры вы­ба­ры бу­ду­чай спе­цы­яль­нас­ці пад­час кон­курс­на­га ад­бо­ру ў ВНУ. Пэў­ны ста­ноў­чы вы­нік мы атры­ма­лі б, ка­лі б на цэнт­ра­лі­за­ва­ным тэс­ці­ра­ван­ні бе­ла­рус­кая і рус­кая мо­вы ме­лі ста­тус аба­вяз­ко­вых прад­ме­таў. Гэ­та да­зво­лі­ла б па­вы­сіць не толь­кі ўзро­вень моў­най аду­ка­цыі, а і пры­даць абедз­вюм мо­вам больш знач­ны ста­тус у аду­ка­цый­ным пра­цэ­се.

Анд­рэй ІВА­НЕЦ, стар­шы­ня Са­ве­та ма­ла­дых на­ву­коў­цаў На­цы­я­наль­най Ака­дэ­міі на­вук, кан­ды­дат хі­міч­ных на­вук:

— Я хут­чэй не пад­трым­лі­ваю іні­цы­я­ты­ву аб увя­дзен­ні аба­вяз­ко­ва­га эк­за­ме­ну па хі­міі і фі­зі­цы, та­му што ка­лі неш­та ро­біц­ца з-пад пал­кі, на­ўрад ці ад гэ­та­га бу­дзе эфект. Згод­ны з тым, што ў нас за­шмат лю­дзей, за­ня­тых у не­вы­твор­чай сфе­ры: эка­на­міс­таў, юрыс­таў і гэ­так да­лей. А ў вы­твор­чую сфе­ру ма­ла­дыя лю­дзі ідуць з мен­шай ах­во­тай. Але для та­го, каб уз­няць прэ­стыж пра­фе­сіі, ска­жам, ін­жы­не­раў-тэх­но­ла­гаў, трэ­ба ства­раць ад­па­вед­ныя ўмо­вы для іх пра­цы на вы­твор­час­ці, каб яны ба­чы­лі рэ­аль­ныя вы­ні­кі сва­іх на­ма­ган­няў і каб гэ­тыя на­ма­ган­ні адэ­кват­на ацэнь­ва­лі­ся...

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА.

 

Выбар рэдакцыі

Спорт

Малады батутыст Іван Літвіновіч: Я зламаў сківіцу сваім жа каленам

Малады батутыст Іван Літвіновіч: Я зламаў сківіцу сваім жа каленам

Як хлопец з Вілейкі абыгрывае славутых кітайцаў.

Грамадства

Ці можна выхоўваць дзіця ў сацыяльных сетках?

Ці можна выхоўваць дзіця ў сацыяльных сетках?

Анлайн-жыццё падлеткаў усё часцей становіцца прычынай сямейных канфліктаў.

У свеце

Чым адметны Аман?

Чым адметны Аман?

Султан неаднаразова выступаў пасярэднікам у рэгіянальных і міжнародных канфліктах.

Культура

Глеб Отчык: З прапановамі прыходзіць толькі 5 % мастакоў, а астатнія 95 % кажуць «Дай»

Глеб Отчык: З прапановамі прыходзіць толькі 5 % мастакоў, а астатнія 95 % кажуць «Дай»

Ужо месяц Саюз мастакоў, у які ўваходзіць больш за тысячу сяброў, дзейнічае пад кіраўніцтвам новага старшыні