Вы тут

Эк­стран­ныя служ­бы да свят га­то­вы


Пад­час ура­чыс­тых ме­ра­пры­ем­стваў па­ра­дак бу­дзе за­бяс­пе­ча­ны.

Свят­ка­ван­ні, пры­све­ча­ныя 69-й га­да­ві­не Пе­ра­мо­гі, прой­дуць 9 мая па ўсёй Бе­ла­ру­сі. Акра­мя та­го, у гэ­ты дзень пач­нец­ца і чэм­пі­я­нат све­ту па ха­кеі. На­ту­раль­на, што на пле­чы сі­ла­ві­коў бу­дзе ўскла­дзе­ны двай­ны ця­жар па за­бес­пя­чэн­ні гра­мад­ска­га па­рад­ку.

— У мес­цах ма­са­вых ме­ра­пры­ем­стваў бу­дуць ар­га­ні­за­ва­ны кант­роль­на-пра­пуск­ныя пунк­ты, — га­во­рыць на­чаль­нік упраў­лен­ня ахо­вы пра­ва­па­рад­ку Мі­ніс­тэр­ства ўнут­ра­ных спраў Іван Куб­ра­коў.

— До­пуск гра­ма­дзян у мес­цы ма­са­вых гу­лян­няў бу­дзе ажыц­цяў­ляц­ца пас­ля пра­вя­дзен­ня агля­ду з вы­ка­ры­стан­нем тэх­ніч­ных срод­каў. Мы за­клі­ка­ем усіх лю­дзей, у тым лі­ку і за­меж­ных гас­цей, ста­віц­ца да гэ­та­га з ра­зу­мен­нем. Усе гэ­тыя ме­ры перш за ўсё на­кі­ра­ва­ны на бяс­пе­ку. Тым больш што гэ­та агуль­на­су­свет­ная прак­ты­ка.

Не пус­цяць на ме­ра­пры­ем­ствы лю­дзей на­пад­піт­ку. Спіс за­ба­ро­не­ных для пра­но­су прад­ме­таў бу­дзе раз­ме­шча­ны ка­ля кож­на­га кант­роль­на-пра­пуск­но­га пунк­та. Азна­ё­міц­ца з ім на сай­це Мі­ніс­тэр­ства ўнут­ра­ных спраў мож­на ўжо ця­пер. Ме­ры бяс­пе­кі 9 мая бу­дуць уз­моц­не­ны не толь­кі ў ста­лі­цы, дзе ад­бу­дуц­ца най­больш ма­са­выя гу­лян­ні, але і па ўсёй кра­і­не. Так, ста­не больш на­ра­даў па­труль­на-па­ста­вой служ­бы, а так­са­ма ДПС ДАІ.

У ін­тэр­нэ­це ж з'я­ві­лі­ся чут­кі аб тым, што 9 мая ра­сій­скія ба­лель­шчы­кі ні­бы­та ма­юць на­мер пра­вес­ці ў Мін­ску «рус­кі марш». Па­доб­ная ак­цыя ад­бы­ла­ся ўлет­ку 2012 го­да ў Вар­ша­ве пад­час чэм­пі­я­на­ту Еў­ро­пы па фут­бо­ле. Скон­чы­ла­ся ж яна та­ды ма­са­вы­мі бес­па­рад­ка­мі.

— Ні­я­ка­га «рус­ка­га мар­шу» ў Мін­ску не бу­дзе, — пад­крэс­ліў Іван Куб­ра­коў. — У ор­га­ны ўнут­ра­ных спраў ні­хто з ра­сій­скіх ба­лель­шчы­каў за­яў­ку на пра­вя­дзен­не шэс­ця 9 мая не па­да­ваў. Ін­фар­ма­цыя аб на­ме­рах пра­вес­ці та­кую ак­цыю ёсць у ін­тэр­нэ­це. Яна піль­на ад­соч­ва­ец­ца і тры­ма­ец­ца на кант­ро­лі. Ор­га­ны ўнут­ра­ных спраў кра­і­ны прад­пры­муць усе ме­ры бяс­пе­кі, каб не да­пус­ціць па­ру­шэн­ня гра­мад­ска­га па­рад­ку.

На ўзмоц­не­ны ва­ры­янт ня­сен­ня служ­бы пад­час ма­са­вых ме­ра­пры­ем­стваў пе­ра­ве­дзе­ны і пад­раз­дзя­лен­ні МНС.

— У ста­лі­цы бу­дуць ство­ра­ны апе­ра­тыў­ныя шта­бы па кант­ро­лі за сі­ту­а­цы­яй, — га­во­рыць на­мес­нік на­чаль­ні­ка ўпраў­лен­ня ава­рый­на-вы­ра­та­валь­ных служ­баў і лік­ві­да­цыі над­звы­чай­ных сі­ту­а­цый МНС Бе­ла­ру­сі Ана­толь Ба­ля­бін. — У мес­цах ма­са­вых гу­лян­няў і за­пус­ку свя­точ­ных са­лю­таў ра­таў­ні­кі скан­цэнт­ру­юць да­дат­ко­выя сі­лы і срод­кі. А на аква­то­рыі Свіс­ла­чы ва ўзмоц­не­ным рэ­жы­ме вах­ту бу­дуць нес­ці ра­бот­ні­кі та­ва­рыст­ва ра­та­ван­ня на во­дах.

Ра­таў­ні­кам, ме­ды­кам і мі­лі­цы­я­не­рам да­па­мо­гуць і ва­лан­цё­ры, якія доб­ра ва­ло­да­юць анг­лій­скай мо­вай. Яны бу­дуць пра­ца­ваць на адзі­ным тэ­ле­фон­ным ну­ма­ры эк­стран­най дыс­пет­чар­скай служ­бы — 112.

Ва­ляр'­ян ШКЛЕН­НІК.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.