Вы тут

Па­ля­ван­не і ры­бал­ка па пра­ві­лах


Колькі жэрліц можна выкарыстоўваць на рыбалцы і ці можна паляваць з сабакам без радаслоўнай

Менш за ме­сяц за­ста­ло­ся да за­кан­чэн­ня не­рас­та­вай за­ба­ро­ны і ад­крыц­ця ак­тыў­на­га ры­ба­лоў­на­га се­зо­на. А з 26 чэр­ве­ня ўсту­пае ў сі­лу но­вая рэ­дак­цыя Пра­ві­лаў вя­дзен­ня па­ля­ван­ня і ры­ба­лоў­ства. У ама­та­раў са­мых ста­ра­даў­ніх за­ня­ткаў са­праўд­ных муж­чын — па­ля­ван­ня і ры­бал­кі — у су­вя­зі з гэ­тым на­за­па­сі­ла­ся шмат пы­тан­няў. На мно­гія з іх чы­та­чам «Звяз­ды» пад­час «пра­мой лі­ніі» ад­ка­заў стар­шы­ня рэс­пуб­лі­кан­ска­га са­ве­та Рэс­пуб­лі­кан­ска­га дзяр­жаў­на-гра­мад­ска­га аб'­яд­нан­ня «Бе­ла­рус­кае та­ва­рыст­ва па­ляў­ні­чых і ры­ба­ло­ваў» Юрый Шум­скі.

8-9

— Я даў­ні ама­тар ры­бал­кі. Ня­даў­на вый­шаў на пен­сію і на лю­бі­мы за­ня­так ця­пер маю ку­ды больш ча­су. Най­больш мне па­да­ба­ец­ца лоў­ля шчу­па­ка на жар­лі­цы з лё­ду. Па­тлу­мач­це, ка­лі лас­ка, коль­кі жар­ліц мож­на бу­дзе вы­ка­рыс­тоў­ваць бу­ду­чай зі­мой? Чуў, што, згод­на з но­вы­мі пра­ві­ла­мі, сі­ту­а­цыя змя­ні­ла­ся...

Яў­ген Жу­коў­скі, Мінск.

— Звы­чай­ны ры­ба­лоў-ама­тар мо­жа вы­ка­рыс­тоў­ваць ад­ну ці не­каль­кі снас­цяў, агуль­ная коль­касць круч­коў на якіх не па­він­на пе­ра­вы­шаць 10; чле­ны Бе­ла­рус­ка­га та­ва­рыст­ва па­ляў­ні­чых і ры­ба­ло­ваў (БТПР) ма­юць пра­ва ла­віць ін­тэн­сіў­ны­мі спо­са­ба­мі лоў­лі — на снас­ці з агуль­най коль­кас­цю круч­коў да 20, ад­нак толь­кі ў ры­ба­лоў­ных угод­дзях, у якіх да­зво­ле­ны гэ­ты ін­тэн­сіў­ны спо­саб лоў­лі. У ва­шым вы­пад­ку гэ­та 10 жар­ліц ці 20, ка­лі вы з'яў­ля­е­це­ся чле­нам БТПР. З ус­туп­лен­нем у сі­лу но­вай рэ­дак­цыі пра­ві­лаў — 26 чэр­ве­ня — коль­касць да­зво­ле­ных круч­коў змян­ша­ец­ца да 5. У той жа час чле­ны Бе­ла­рус­ка­га та­ва­рыст­ва па­ляў­ні­чых і ры­ба­ло­ваў мо­гуць вы­ка­рыс­тоў­ваць да 10 круч­коў. Част­ка са­бра­ных за кошт уз­но­саў срод­каў пой­дзе на за­рыб­лен­не ва­да­ёмаў фон­ду за­па­су.

— Ці ма­гу я ра­зам са сва­ім сяб­рам, які не з'яў­ля­ец­ца гра­ма­дзя­ні­нам Бе­ла­ру­сі, зай­мац­ца тро­лін­гам на Пры­пя­ці?

Іван, Го­мель.

— Ры­бал­ка ў Бе­ла­ру­сі для за­меж­ных гра­ма­дзян бяс­плат­ная. Ад­нак зда­бы­ваць ры­бу так зва­ны­мі ін­тэн­сіў­ны­мі спо­са­ба­мі, да якіх ад­но­сіц­ца тро­лінг (да­рож­ка пад ма­то­рам) і пад­вод­нае па­ля­ван­не, мо­гуць толь­кі чле­ны Бе­ла­рус­ка­га та­ва­рыст­ва па­ляў­ні­чых і ры­ба­ло­ваў. Да­рэ­чы, гэ­тая ака­ліч­насць не з'яў­ля­ец­ца не­пе­ра­адоль­най пе­ра­шко­дай для гас­цей кра­і­ны, якія б ха­це­лі ў нас ад­па­чыць та­кім чы­нам. Згод­на са ста­ту­там Бе­ла­рус­ка­га та­ва­рыст­ва па­ляў­ні­чых і ры­ба­ло­ваў, яго чле­на­мі мо­гуць быць як бе­ла­рус­кія гра­ма­дзя­не, так і гра­ма­дзя­не лю­бой ін­шай кра­і­ны. Для ўступ­лен­ня ў та­ва­рыст­ва на­ват не трэ­ба пры­яз­джаць у ста­лі­цу — да­стат­ко­ва звяр­нуц­ца ў лю­бое на­ша прад­стаў­ніц­тва. Упэў­не­ны, што та­кое зной­дзец­ца не­па­да­лёк ці па да­ро­зе да тых мяс­цін, дзе гос­ці збі­ра­юц­ца ры­ба­чыць ці па­ля­ваць. Да­рэ­чы, су­ма, лі­чу, ні­ко­га за­сму­ціць не па­він­на: ка­лі мы га­во­рым пра тро­лінг ці пад­вод­нае па­ля­ван­не, то што­га­до­вы ўзнос скла­дае уся­го ад­ну ба­за­вую ве­лі­чы­ню — 150 ты­сяч бе­ла­рус­кіх руб­лёў.

— Ужо не пер­шы год з'яў­ля­ю­ся чле­нам БТПР, рэ­гу­ляр­на пла­чу ўзно­сы. Па­коль­кі за­хап­ля­ю­ся ры­бал­кай, мя­не ці­ка­віць, ці на­кі­роў­ва­ец­ца част­ка са­бра­ных срод­каў на за­рыб­лен­не ва­да­ёмаў? Лі­чу, што гэ­та бы­ло б пра­віль­на.

8-8

Юрый Ні­кі­фа­ра­віч,
Брэсц­кая воб­ласць.

— Згод­на з дзей­ны­мі пра­ві­ла­мі па­ля­ван­ня і ры­ба­лоў­ства, на­ша та­ва­рыст­ва не мае пра­ва пра­во­дзіць за­рыб­лен­не ва­да­ёмаў фон­ду за­па­су. Але ёсць і доб­рая на­ві­на: пад­час рас­пра­цоў­кі но­вай рэ­дак­цыі пра­ві­лаў, якія ўсту­па­юць у дзе­ян­не 26 чэр­ве­ня гэ­та­га го­да, маг­чы­масць за­рыб­лен­ня ак­тыў­на аб­мяр­коў­ва­ла­ся і атры­ма­ла пад­трым­ку. Гэ­та ака­ліч­насць раз­вяз­вае нам ру­кі. Пры рэс­пуб­лі­кан­скім са­ве­це Бе­ла­рус­ка­га та­ва­рыст­ва па­ляў­ні­чых і ры­ба­ло­ваў бу­дзе сфар­мі­ра­ва­ны ка­ар­ды­на­цый­ны са­вет, у які ўвой­дуць прад­стаў­ні­кі на­ша­га та­ва­рыст­ва, а так­са­ма ін­шых за­ці­каў­ле­ных рэс­пуб­лі­кан­скіх ор­га­наў дзяр­жаў­на­га кі­ра­ван­ня і гра­мад­скіх ар­га­ні­за­цый, у тым лі­ку і прад­стаў­ні­кі Мі­ніс­тэр­ства сель­скай гас­па­дар­кі і хар­ча­ван­ня (на гэ­та ве­дам­ства ўскла­дзе­на ад­каз­насць за ры­ба­вод­ства і ры­ба­лоў­ства). Су­мес­на бу­дзем за­цвяр­джаць су­му вы­дат­каў на за­рыб­лен­не і спіс ва­да­ёмаў. На­ту­раль­на, спат­рэ­біц­ца на­ву­ко­вая экс­пер­ты­за, якая вы­зна­чыць, якія ва­да­ёмы і які­мі ві­да­мі мож­на за­ры­біць.

Па­куль у пла­нах пра­вес­ці за­рыб­лен­не ва­да­ёмаў і доб­ра­ўлад­ка­ван­не там мес­цаў для ад­па­чын­ку по­бач з па­раў­наль­на вя­лі­кі­мі на­се­ле­ны­мі пунк­та­мі, дзе за­рэ­гіст­ра­ва­на ты­ся­ча і больш чле­наў аб'­яд­нан­ня. На­прык­лад, Баб­руйск, Ба­ры­саў, Ба­ра­на­ві­чы... Бу­дуць і ін­шыя — план па­куль у рас­пра­цоў­цы.

— Ці зма­гу я па­ля­ваць са сва­ім са­ба­кам, які не мае ра­да­слоў­най, пас­ля ўступ­лен­ня ў сі­лу но­вых пра­ві­лаў? Чуў, што та­кіх са­бак больш не бу­дуць рэ­гіст­ра­ваць...

(Пы­тан­ні на гэ­тую тэ­му за­да­лі ад­ра­зу не­каль­кі ча­ла­век.)

— Згод­на з ука­зам кі­раў­ні­ка дзяр­жа­вы, на Бе­ла­рус­кае та­ва­рыст­ва па­ляў­ні­чых і ры­ба­ло­ваў ус­кла­дзе­на вя­дзен­не па­ляў­ні­чай са­ба­ка­га­доў­лі. Гэ­та пра­ду­гледж­вае ў тым лі­ку рэ­гіст­ра­цыю і ўлік па­ляў­ні­чых са­бак. Ле­тась мы ўпер­шы­ню за апош­нія 20 га­доў са­бра­лі прад­стаў­ні­чую кан­фе­рэн­цыю па па­ляў­ні­чай са­ба­ка­га­доў­лі. Ана­ліз сі­ту­а­цыі па­ка­заў: коль­касць са­бак з ра­да­слоў­най па­вя­ліч­ва­ец­ца, але рас­це і коль­касць са­бак не­вя­до­ма­га па­хо­джан­ня, а ў асноў­ным гэ­та са­ба­кі, якіх скра­лі. Та­му аб­са­лют­ная боль­шасць экс­пер­таў вы­ка­за­ла­ся за пры­няц­це ка­ар­ды­наль­ных за­ха­даў, якія да­па­мо­гуць ка­рэн­ным чы­нам змя­ніць сі­ту­а­цыю. Са­мы дзейс­ны крок — спы­нен­не рэ­гіст­ра­цыі са­бак без ра­да­слоў­най. Без­умоў­на, гэ­та не­па­пу­ляр­нае ра­шэн­не для мно­гіх па­ляў­ні­чых — усё ж та­кі боль­шасць за­рэ­гіст­ра­ва­ных са­бак сён­ня не ма­юць ра­да­слоў­най. Ад­нак, каб па­пя­рэ­дзіць хва­лю абу­рэн­ня, пад­крэс­лю: па­ля­ваць з ужо за­рэ­гіст­ра­ва­ным са­ба­кам без ра­да­слоў­най мож­на! Пры гэ­тым рэ­гіст­ра­цыя са­бак без ра­да­слоў­най бу­дзе спы­не­на з ус­туп­лен­нем у сі­лу но­вай рэ­дак­цыі пра­ві­лаў па­ля­ван­ня і ры­ба­лоў­ства. Гэ­та зна­чыць, з 26 чэр­ве­ня 2014 го­да.

— Апош­нім ча­сам па­ля­ван­не ну ні­як нель­га ад­нес­ці да тан­ных за­хап­лен­няў: уз­но­сы, пу­цёў­кі... Я ўжо не ка­жу пра экі­пі­роў­ку. Ці вар­та спа­дзя­вац­ца, што ха­ця б цэ­ны на пу­цёў­кі за­ста­нуц­ца да­ступ­ны­мі?

Юрый, Ві­цеб­ская воб­ласць.

— Пра да­ра­гое за­да­валь­нен­не цал­кам з ва­мі па­га­джу­ся. І гэ­та су­свет­ная тэн­дэн­цыя. Ад­нак Бе­ла­рус­кае та­ва­рыст­ва па­ляў­ні­чых і ры­ба­ло­ваў не пай­шло па шля­ху атры­ман­ня най­боль­ша­га пры­быт­ку за кошт пе­ра­во­ду па­ля­ван­ня ў раз­рад эліт­ных за­ня­ткаў толь­кі для ба­га­тых. На пле­ну­ме аб'­яд­нан­ня бы­ло пры­ня­та ра­шэн­не іс­ці па шля­ху зні­жэн­ня кош­ту пу­цё­вак на зда­бы­чу зве­ра. Сі­ту­а­цыя, ка­лі тра­фей­ны лось каш­туе 10 і больш міль­ё­наў, не зу­сім пры­маль­ная. З ад­на­го бо­ку, ка­лі пе­ра­лі­чыць на кі­ла­гра­мы мя­са, гэ­та не шмат. З дру­го­га, ці мно­гія звы­чай­ныя па­ляў­ні­чыя, асаб­лі­ва з сель­скай мяс­цо­вас­ці, змо­гуць са­бе гэ­та да­зво­ліць?

Ёсць мер­ка­ван­не, што вы­со­кі кошт пу­цё­вак пад­штур­хоў­вае не­за­бяс­пе­ча­ныя слаі на­сель­ніц­тва зай­мац­ца бра­кань­ер­ствам. Я гэ­та­га не вы­клю­чаю. Ка­лі ча­ла­век за­раб­ляе 2-3 міль­ё­ны ў ме­сяц, а пу­цёў­ка каш­туе 10... Мы па­ста­ра­лі­ся ўлі­чыць гэ­ты мо­мант. Ця­пер, ка­лі ча­ла­век за­пла­ціў член­скі ўзнос у кан­крэт­ным ра­ё­не, то для яго тут пра­ду­гле­джа­на зніж­ка на пу­цёў­кі. Для мяс­цо­вых жы­ха­роў яна скла­дае 20-50 пра­цэн­таў ад поў­на­га кош­ту. Дак­лад­ную ліч­бу са­ма­стой­на вы­зна­ча­юць ра­ён­ныя са­ве­ты на­ша­га аб'­яд­нан­ня.

Ёсць і ін­шы шлях зра­біць па­ля­ван­не больш да­ступ­ным. Ня­ма гро­шай на пу­цёў­ку — па­пра­цуй на ка­рысць па­ляў­ні­чай гас­па­дар­кі. Вазь­мі ўдзел у бу­даў­ніц­тве пад­кор­ма­чных плат­фор­маў, вы­шак, па­кар­мі жы­вё­лу, паў­дзель­ні­чай у пад­лі­ку звя­роў і г.д. Для та­кіх ак­ты­віс­таў так­са­ма пра­ду­гле­джа­ны зніж­кі на пу­цёў­кі да 50 пра­цэн­таў.

Гэ­та яшчэ раз пад­крэс­лі­вае, што гро­шы для нас важ­ныя, але яны не са­ма­мэ­та. Га­лоў­нае — за­ха­ваць па­ля­ван­не да­ступ­ным для гра­ма­дзян Бе­ла­ру­сі. Той факт, што на­ша та­ва­рыст­ва аб'­яд­ноў­вае ў сва­іх шэ­ра­гах больш за 80 ты­сяч па­ляў­ні­чых з усіх кут­коў Бе­ла­ру­сі, свед­чыць, што нам па­куль гэ­та ўда­ец­ца.

— За­меж­ні­кі без уся­ля­кіх да­ку­мен­таў і праб­лем мо­гуць зай­мац­ца ры­бал­кай у Бе­ла­ру­сі. З ад­на­го бо­ку, гэ­та доб­ра. Бе­ла­ру­сы — гас­цін­ная на­цыя. Але ж на­ват не ўсе на­шы су­се­дзі ад­каз­ва­юць тым жа. Па­спра­буй­це без да­зво­лу і апла­ты па­ла­віць рыб­ку ў Поль­шчы ці Пры­бал­ты­цы. Яна тут жа пе­ра­тво­рыц­ца ў «за­ла­тую» з-за вель­мі сур'­ёз­ных штра­фаў. Ды яшчэ ўезд у кра­і­ны Шэн­ген­скай зо­ны вам за­кры­юць, як па­ру­шаль­ні­ку за­ко­на. Я ўжо не ка­жу пра маг­чы­масць бяс­плат­най ры­бал­кі ў За­ход­няй Еў­ро­пе. Маг­чы­ма, прый­шоў час і нам браць ней­кія гро­шы з ін­ша­зем­цаў за ры­бал­ку? Яны маг­лі б пай­сці на за­рыб­лен­не і доб­ра­ўлад­ка­­ван­не бе­ла­рус­кіх ва­да­ёмаў.

Вік­тар Аляк­се­е­віч, Грод­на.

— Ні ў дзей­ных пра­ві­лах па­ля­ван­ня і ры­ба­лоў­ства, ні ў но­вай рэ­дак­цыі пра­ві­лаў нор­ма аб плат­най ры­бал­цы для ін­ша­зем­цаў не пра­пі­са­на. Пы­тан­не ак­ту­аль­нае, але вель­мі ня­прос­тае. Трэ­ба вы­зна­чыць, з гра­ма­дзян якіх кра­ін браць пла­ту, у якім па­ме­ры, хто гэ­тым бу­дзе зай­мац­ца і г.д. Лі­чу, што па­сту­по­ва ў гэ­тым кі­рун­ку трэ­ба ру­хац­ца. Маг­чы­ма, мож­на па­кі­нуць бяс­плат­най для ўсіх ры­бал­ку на адзін кру­чок. Усе ас­тат­нія ві­ды — плат­на. Але, паў­та­ру­ся, гэ­та тэ­ма для аб­мер­ка­ван­ня.

— Юрый Іва­на­віч, зі­мой прай­шоў чэм­пі­я­нат све­ту па лоў­лі на мар­мыш­ку. Са­чы­лі за ім па пуб­лі­ка­цы­ях у «Звяз­дзе». На­шы хлоп­цы ма­лай­цы — увай­шлі ў трой­ку леп­шых. Ха­цеў па­ці­ка­віц­ца, ці пла­ну­юц­ца ў нас яшчэ спа­бор­ніц­твы та­ко­га ўзроў­ню і ці бя­руць удзел на­шы збор­ныя ў ін­шых па­доб­ных спа­бор­ніц­твах су­свет­на­га ўзроў­ню?

Сяр­гей Пта­шук, Мінск.

— Са­праў­ды, збор­ная ка­ман­да Бе­ла­ру­сі па­ка­за­ла вы­дат­ны вы­нік, за­ня­ўшы 2-е мес­ца ў ка­манд­ным за­лі­ку, а наш спарт­смен Дзя­ніс Ер­ма­ло­віч за­няў 3-е мес­ца ў аса­біс­тым за­лі­ку. На­га­даю, што РДГА «БТПР» за­рэ­гіст­ра­ва­на На­цы­я­наль­ным алім­пій­скім ка­мі­тэ­там як «адзі­нае спар­тыў­нае гра­мад­скае аб'­яд­нан­не на тэ­ры­то­рыі кра­і­ны, якое зай­ма­ец­ца раз­віц­цём ры­ба­лоў­на­га спор­ту і мае паў­на­моц­твы прад­стаў­ляць гэ­ты від спор­ту ў ад­па­вед­ным між­на­род­ным аб'­яд­нан­ні». Так­са­ма на­ша ар­га­ні­за­цыя з'яў­ля­ец­ца чле­нам Між­на­род­най фе­дэ­ра­цыі ры­ба­лоў­на­га спор­ту ў прэс­най ва­дзе (FІРSеd) і, ад­па­вед­на, Між­на­род­най кан­фе­дэ­ра­цыі ры­ба­лоў­на­га спор­ту (СІРS).

На­ту­раль­на, мы за­ці­каў­ле­ны і ў раз­віц­ці ма­са­ва­га ры­ба­лоў­на­га спор­ту. Рэ­гу­ляр­на ар­га­ні­зу­ем і пра­во­дзім рэс­пуб­лі­кан­скія (чэм­пі­я­на­ты кра­і­ны, спа­бор­ніц­твы на Ку­бак Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь), аб­лас­ныя і ра­ён­ныя спа­бор­ніц­твы па зім­ніх і лет­ніх спар­тыў­ных ры­ба­лоў­ных дыс­цып­лі­нах, та­кіх, як лоў­ля ры­бы з лё­ду на мар­мыш­ку і зім­нюю блеш­ню, лоў­ля лет­няй па­пла­воч­най ву­дай, фі­да­рам, спі­нін­гам з ло­дак. Ня­даў­на вый­шлі і на між­на­род­ны ўзро­вень — у лю­тым на вы­со­кім уз­роў­ні пра­вя­лі 11-ы чэм­пі­я­нат све­ту па лоў­лі ры­бы на мар­мыш­ку з лё­ду. А ў чэр­ве­ні 2015 го­да пла­ну­ец­ца пра­вес­ці ў Бе­ла­ру­сі 21-ы чэм­пі­я­нат Еў­ро­пы па лоў­лі ры­бы лет­няй па­пла­воч­най ву­дай.

— Я з'яў­ля­ю­ся чле­нам Бе­ла­рус­ка­га та­ва­рыст­ва па­ляў­ні­чых і ры­ба­ло­ваў і маю дзярж­па­свед­чан­не на пра­ва па­ля­ван­ня. Ці да­стат­ко­ва гэ­тых да­ку­мен­таў, каб зай­мац­ца пад­вод­ным па­ля­ван­нем?

Сяр­гей Дзміт­ры­е­віч, Ма­гі­лёў.

— Ка­лі га­ва­рыць пра но­вую рэ­дак­цыю пра­ві­лаў, то гэ­та аб­умоў­ле­на ў раз­дзеле 11, пунк­тах 98 і 109.8. Так, згод­на з пра­ві­ла­мі, «пра­ва на бяс­плат­нае ама­тар­скае ры­ба­лоў­ства спо­са­ба­мі, на­зва­ны­мі ў пунк­це 72 (у тым лі­ку пад­вод­нае па­ля­ван­не. — Аўт.), у фон­дзе за­па­су ры­ба­лоў­ных угод­дзяў, за вы­клю­чэн­нем ры­ба­лоў­ных угод­дзяў, пе­ра­лік якіх за­цвяр­джа­ец­ца Мі­ніс­тэр­ствам сель­скай гас­па­дар­кі і хар­ча­ван­ня па ўзгад­нен­ні з Мі­ніс­тэр­ствам пры­род­ных рэ­сур­саў і ахо­вы на­ва­коль­на­га ася­род­дзя, ма­юць ры­ба­ло­вы, якія з'яў­ля­юц­ца чле­на­мі рэс­пуб­лі­кан­ска­га дзяр­жаў­на-гра­мад­ска­га аб'­яд­нан­ня «Бе­ла­рус­кае та­ва­рыст­ва па­ляў­ні­чых і ры­ба­ло­ваў».

Згод­на з пунк­там 109.8 за­ба­ра­ня­ец­ца пад­вод­нае па­ля­ван­не ры­ба­ло­вам, якія не ма­юць пры са­бе па­свед­чан­ня пад­вод­на­га па­ляў­ні­ча­га, і (ці) з вы­ка­ры­стан­нем аква­лан­гаў і ін­шых аў­та­ном­ных ды­халь­ных пры­бо­раў, і (ці) з вы­ка­ры­стан­нем пад­вод­ных стрэль­баў і (ці) піс­та­ле­таў, якія стра­ля­юць гар­пу­ном з на­ка­неч­ні­кам больш за пяць зу­боў, а так­са­ма зда­бы­ча ры­бы з вы­ка­ры­стан­нем пад­вод­ных стрэль­баў і (ці) піс­та­ле­таў ці ін­шых пры­лад для пад­вод­на­га па­ля­ван­ня з бе­ра­га ці з ма­ла­мер­ных суд­наў.

Та­кім чы­нам, для та­го, каб за­кон­на зай­мац­ца пад­вод­ным па­ля­ван­нем, не­аб­ход­на мець два дзе­йныя да­ку­мен­ты: член­скі бі­лет Бе­ла­рус­ка­га та­ва­рыст­ва па­ляў­ні­чых і ры­ба­ло­ваў і па­свед­чан­не пад­вод­на­га па­ляў­ні­ча­га. Ка­лі ў вас гэ­тыя да­ку­мен­ты ў на­яў­нас­ці, ні­я­хіх пе­ра­шкод для за­ня­ткаў пад­вод­ным па­ля­ван­нем у да­зво­ле­ных ва­да­ёмах і да­зво­ле­ным спо­са­бам ня­ма.

— На­цы­я­наль­ныя пар­кі пра­да­юць га­да­выя пу­цёў­кі (аба­не­мен­ты) на ры­бал­ку. Для ама­та­раў ву­ды і спі­нін­га гэ­та на­шмат больш вы­гад­на, чым на­бы­ваць кож­ны раз но­вую пу­цёў­ку, ды і час эка­но­міць. Ці ёсць неш­та па­доб­нае на ва­да­ёмах, аран­да­ва­ных ва­шым аб'­яд­нан­нем? Ці мо­жа ёсць ней­кія ін­шыя спо­са­бы сэ­ка­но­міць?

Дзміт­рый, Мінск.

— На ва­да­ёмах, якія зна­хо­дзяц­ца ў арэн­дзе на­шых ра­ён­ных ар­га­ні­за­цый, пра­ду­гле­джа­ны про­даж се­зон­ных пу­цё­вак. Па­га­дзі­це­ся, што ся­род ры­ба­ло­ваў-ама­та­раў не ўсе ад­ноль­ка­ва лю­бяць зім­нюю і лет­нюю ры­бал­ку. Нех­та ад­дае пе­ра­ва­гу лод­цы, а нех­та лун­цы. Та­му лі­чу, што та­кая гра­да­цыя з пу­цёў­ка­мі пра­віль­ная. Ну, а каб да­дат­ко­ва сэ­ка­но­міць, трэ­ба ўсту­піць у шэ­ра­гі на­ша­га та­ва­рыст­ва. Для чле­наў Бе­ла­рус­ка­га та­ва­рыст­ва па­ляў­ні­чых і ры­ба­ло­ваў аб­са­лют­на на ўсіх аран­да­ва­ных аб'­яд­нан­нем ва­да­ёмах пра­ду­гле­джа­на зніж­ка да 50 пра­цэн­таў ад кош­ту пу­цёў­кі.

— Я ўжо не ма­ла­ды ча­ла­век. З дзя­цін­ства баць­кі пры­ву­чы­лі мя­не ад­па­чы­ваць на пры­ро­дзе, лю­біць яе. Ад­па­чы­ва­лі, як ка­за­лі ў той час, «дзі­ку­ном»: з па­лат­кай, вог­ні­шчам і ўсі­мі ад­па­вед­ны­мі ат­ры­бу­та­мі. Гэ­тае за­хап­лен­не я пе­ра­даў у свой час сва­ім дзе­цям, яны — ма­ім уну­кам. Ад­нак з уз­рос­там хо­чац­ца боль­ша­га кам­фор­ту, ды і пра зда­роўе па­кла­па­ціц­ца трэ­ба. Та­му па­лат­ка ўжо не ва­ры­янт. Я да­ве­даў­ся, што ёсць та­кія «па­ляў­ні­чыя хат­кі». Пры­чым ска­рыс­тац­ца імі мо­гуць не толь­кі па­ляў­ні­чыя і ры­ба­ло­вы. Па­рай­це, ка­лі лас­ка, якое не­будзь пры­го­жае мес­ца з кам­форт­ным раз­мя­шчэн­нем і пры­маль­ны­мі цэ­на­мі.

Аляк­сандр Сяр­ге­е­віч, Мінск.

— Па­куль да­лё­ка не ўсе на­шы па­ляў­ні­ча-ры­ба­лоў­ныя гас­па­дар­кі аказ­ва­юць та­кую па­слу­гу. У той жа час мы імк­нём­ся раз­ві­ваць і гэ­ты від сэр­ві­су. З тых на­шых гас­па­да­рак, што не­па­да­лёк ад Мін­ска, я пра­па­на­ваў бы тую, што зна­хо­дзіц­ца ў Чэр­ве­ні. Там двух­па­вяр­хо­вы дом, дзе змо­жа раз­мяс­ціц­ца ўся ва­ша сям'я ці вя­лі­кая кам­па­нія. Ёсць і лаз­ня, не­вя­лі­кая рэч­ка. Не­па­да­лёк — арэнд­ны ва­да­ём. У Док­шыц­кім ра­ё­не, 120 кі­ла­мет­раў ад Мін­ска, ня­дрэн­ныя ўмо­вы. Ры­бу мож­на ла­віць ледзь не з ган­ка. Кры­ху да­лей — Ра­сон­скі ра­ён з вель­мі маляўнічай пры­ро­дай. Да­рэ­чы, зо­на паўд­нё­вай тай­гі. Уво­гу­ле, пад­ра­бяз­ную ін­фар­ма­цыю пра па­ляў­ні­чыя дам­кі і ўмо­вы ад­па­чын­ку мож­на знай­сці на сай­це на­ша­га аб'­яд­нан­ня: www.rgооbооr.bу.

— Так ста­ла­ся, што стаў свед­кай на­вя­дзен­ня па­рад­ку ў на­ва­кол­лі Мінск­ага мо­ра і на­ват кры­ху паў­дзель­ні­чаў у та­кой доб­рай спра­ве. Ар­га­ні­за­та­рам ак­цыі вы­сту­пі­ла Бе­ла­рус­кае та­ва­рыст­ва па­ляў­ні­чых і ры­ба­ло­ваў. Як уз­нік­ла ідэя на­вя­дзен­ня па­рад­ку на ва­да­ёмах?

— Ідэя пра­вя­дзен­ня та­кой ак­цыі ўзнік­ла пад­час кан­грэ­са Між­на­род­най кан­фе­дэ­ра­цыі ры­ба­лоў­на­га спор­ту (СІРS). Праў­лен­не аб'­яд­нан­ня пра­па­но­ву пад­тры­ма­ла. Ак­цыю вы­ра­шы­лі рас­па­чаць у кра­са­ві­ку, па­куль рас­лін­насць ва­кол ва­да­ёмаў яшчэ не сха­ва­ла боль­шую част­ку смец­ця. Га­лоў­ная мэ­та ак­цыі — не ўлас­нымі сі­ла­мі су­пра­цоў­ні­каў БТПР вы­чыс­ціць пры­лег­лыя да ўсіх ва­да­ёмаў тэ­ры­то­рыі, гэ­та і не­маг­чы­ма, а пры­цяг­нуць ры­ба­ло­ваў-ама­та­раў і мо­ладзь да гэ­тай важ­най спра­вы. Раз­лік та­кі, што тыя, хто паў­дзель­ні­чае ў на­вя­дзен­ні па­рад­ку ва­кол ва­да­ёмаў, як мі­ні­мум са­мі ўжо сме­ціць не бу­дуць. Ды і за ін­шы­мі пры­гле­дзяць.

У пер­шы дзень та­кая ак­цыя прай­шла по­бач са ста­лі­цай — на рэ­чцы Вя­ча ў ра­ё­не ўпа­дзен­ня ў За­слаў­скае ва­да­схо­ві­шча. Ці­ка­ва, што на ін­фар­ма­цыю, раз­ме­шча­ную на сай­це, ад­гук­ну­лі­ся два ры­ба­ло­вы-ама­та­ры, якія знай­шлі час і ад­пра­ца­ва­лі ра­зам з на­мі цэ­лы дзень. Ры­ба­кі, якіх ба­га­та су­стрэ­лі не­па­срэд­на на ва­да­ёме, на пра­па­но­ву паў­дзель­ні­чаць у ак­цыі і пры­браць смец­це ха­ця б ва­кол ся­бе рэ­ага­ва­лі ў асноў­ным ста­ноў­ча. У вы­ні­ку прай­шлі ка­ля трох кі­ла­мет­раў бе­ра­га­вой па­ла­сы, са­бра­лі і вы­вез­лі цэ­лы трак­тар­ны пры­чэп смец­ця.

— Мой род­ны брат — гра­ма­дзя­нін Ра­сіі, жы­ве ў Сма­лен­ску. Ён за­хап­ля­ец­ца пад­вод­ным па­ля­ван­нем, мае не­аб­ход­ныя для гэ­та­га да­ку­мен­ты. На­ту­раль­на, ра­сій­скія. Ле­там брат збі­ра­ец­ца пра­вес­ці ад­па­чы­нак на ра­дзі­ме. Ці мае ён пра­ва зай­мац­ца пад­вод­ным па­ля­ван­нем у Бе­ла­ру­сі? Ці спат­рэ­біц­ца ней­кі да­дат­ко­вы да­звол?

Дзміт­рый, Го­мель.

— Гра­ма­дзя­не Ра­сіі ма­юць пра­ва зай­мац­ца пад­вод­ным па­ля­ван­нем на тэ­ры­то­рыі Бе­ла­ру­сі, ад­нак ра­сій­скае па­свед­чан­не пад­вод­на­га па­ляў­ні­ча­га ў нас не дзей­ні­чае. Та­му ва­ша­му бра­ту да­вя­дзец­ца атры­маць па­свед­чан­не пад­вод­на­га па­ляў­ні­ча­га ў Бе­ла­ру­сі. Акра­мя та­го, згод­на з дзей­ны­мі пра­ві­ла­мі, ка­лі ён хо­ча зай­мац­ца пад­вод­ным па­ля­ван­нем у ры­ба­лоў­ных угод­дзях фон­ду за­па­су, яму не­аб­ход­на стаць чле­нам БТПР. Да­стат­ко­ва прый­сці ў лю­бую на­шу струк­ту­ру, на­прык­лад, го­мель­скую аб­лас­ную ар­га­ні­за­цыю, і ўсту­піць у БТПР. Пры са­бе трэ­ба мець дзве фо­та­карт­кі па­ме­рам 3х4 см. Са­ма пра­цэ­ду­ра зой­ме хві­лін 15. Ад­ра­сы і тэ­ле­фо­ны ўсіх струк­тур та­ва­рыст­ва раз­ме­шча­ны на нашым сай­це.

— Па­ля­ван­нем за­хап­ля­ю­ся з дзя­цін­ства, але ні­ко­лі не ўдзель­ні­чаў у ней­кіх афі­цый­ных спа­бор­ніц­твах. Ня­даў­на да­ве­даў­ся, што ў Бе­ла­ру­сі пра­во­дзіц­ца кон­курс на леп­шы тра­фей. Што гэ­та за кон­курс? Хто мо­жа пры­няць у ім удзел і якім чы­нам? Якія пры­зы пра­ду­гле­джа­ны?

Аляк­сандр,
Мін­ская воб­ласць.

— Са­праў­ды, БТПР ар­га­ні­за­ва­ла шэ­раг кон­кур­саў, мэ­тай якіх з'яў­ля­ец­ца па­пу­ля­ры­за­цыя тра­фей­на­га па­ля­ван­ня. На жаль, сён­ня аб­са­лют­ная боль­шасць па­ляў­ні­чых ідзе ў лес па мя­са. Каб у па­ляў­ні­чых гас­па­да­рак з'я­віў­ся сты­мул га­да­ваць тра­фей­ныя эк­зэмп­ля­ры, а ў па­ляў­ні­чых — зда­бы­ваць іх, мы ар­га­ні­за­ва­лі кон­курс на леп­шы тра­фей го­да. На­мі­на­цыі: алень, лось, ка­зу­ля, дзік. Узяць удзел мо­жа лю­бы па­ляў­ні­чы, які зда­быў тра­фей у гас­па­дар­ках на­ша­га аб'­яд­нан­ня. На­ту­раль­на, факт па­ві­нен быць па­цвер­джа­ны да­ку­мен­таль­на — тра­фей­ным ліс­том. Вы­ні­кі кон­кур­су бу­дуць пад­ве­дзе­ны ў рам­ках во­сень­скай вы­стаў­кі «Па­ля­ван­не і ры­бал­ка 2014». Га­лоў­ны прыз — 5  міль­ё­наў руб­лёў. Да­рэ­чы, гэ­та не адзі­ны кон­курс — па­ляў­ні­чыя ма­юць маг­чы­масць па­зма­гац­ца ў комп­лекс­ных спа­бор­ніц­твах: «За­ла­тое трыа» і «За­ла­тая пя­цёр­ка».

— Спі­нін­гам за­хап­ля­ю­ся даў­но. К се­зо­ну на­быў бен­зі­на­вы ру­ха­вік. Пад­ка­жы­це, ка­лі лас­ка, ка­лі на ва­да­ёме да­зво­ле­на да­рож­ка пад ма­то­рам, то якія да­ку­мен­ты я пад­час та­кой ры­бал­кі па­ві­нен мець пры са­бе?

Аляк­сандр, Глы­боц­кі ра­ён.

— Ры­ба­лоў, які ажыц­цяў­ляе лоў­лю ры­бы на да­рож­ку з суд­на з ма­то­рам у ры­ба­лоў­ных угод­дзях фон­ду за­па­су, пры са­бе па­ві­нен мець член­скі бі­лет РДГА «БТПР» з апло­ча­ным член­скім уз­но­сам на бя­гу­чы год і су­да­вы бі­лет.

— Ці­ка­вяць мес­цы, дзе мож­на пры­стра­ляць глад­ка­стволь­ную па­ляў­ні­чую зброю. Па­жа­да­на не­па­да­лёк ад Мін­ска.

Яў­ген Ра­баў.

— Глад­ка­стволь­ную стрэль­бу мож­на пры­стра­ляць у Мін­ску ў спе­цы­яль­ных ці­рах. На­прык­лад, ня­даў­на рэ­кан­стру­я­ва­ны цір Рэс­пуб­лі­кан­ска­га страл­ко­ва-спар­тыў­ны клу­ба ДТСА­АФ на стрэль­бі­шчы 120-й бры­га­ды ва Уруч­чы. Не­па­да­лёк ад Мін­ска ма­ец­ца страл­ко­вы цір у Сма­ля­віц­кім ляс­га­се. Пас­ля ўступ­лен­ня ў дзе­ян­не но­вай рэ­дак­цыі Пра­ві­лаў вя­дзен­ня па­ляў­ні­чай гас­па­дар­кі і па­ля­ван­ня, мес­цы для пры­стрэл­кі па­ляў­ні­чай зброі, ад­ве­дзе­ныя ва ўста­ноў­ле­ным па­рад­ку, з'я­вяц­ца ў кож­най ра­ён­най ар­га­ні­за­цый­най струк­ту­ры БТПР.

— Ці ма­гу я па член­скім бі­ле­це май­го баць­кі зай­мац­ца тро­лін­гам?

Юрый, Брас­лаў­скі ра­ён.

— Мо­жа­це ўво­гу­ле без бі­ле­та, але толь­кі на аква­то­рыі аран­да­ва­на­га ва­да­ёма, дзе да­зво­ле­ны тро­лінг. Згод­на з дзей­ны­мі пра­ві­ла­мі, у ры­ба­лоў­ных угод­дзях фон­ду за­па­су ажыц­цяў­ляць лоў­лю ін­тэн­сіў­ны­мі спо­са­ба­мі ма­юць пра­ва толь­кі ры­ба­ло­вы, якія з'яў­ля­юц­ца чле­на­мі на­ша­га аб'­яд­нан­ня.

— Я з'яў­ля­ю­ся чле­нам Бе­ла­рус­ка­га та­ва­рыст­ва па­ляў­ні­чых і ры­ба­ло­ваў і, на­ту­раль­на, за­ці­каў­ле­ны мець маг­чы­масць ка­рыс­тац­ца як ма­га боль­шай коль­кас­цю па­ляў­ні­чых угод­дзяў. Ад­нак апош­нім ча­сам у не­ка­то­рых з іх з'я­ві­лі­ся ін­шыя гас­па­да­ры, як пра­ві­ла — ка­мер­цый­ныя струк­ту­ры, і мне па­ля­ван­не там ужо не па кі­шэ­ні. Што ад­бы­ва­ец­ца?

Ула­дзі­мір Сяр­ге­е­віч,
пен­сі­я­нер.

— Ад­ра­зу ад­зна­чу, што ад­бы­ва­ец­ца гэ­та не па на­шай іні­цы­я­ты­ве. Мі­ніс­тэр­ства ляс­ной гас­па­дар­кі па­лі­чы­ла, што па­ляў­ні­чыя гас­па­дар­кі Бе­ла­рус­ка­га та­ва­рыст­ва па­ляў­ні­чых і ры­ба­ло­ваў менш эфек­тыў­ныя. Асноў­ны кры­тэ­рый, на пад­ста­ве яко­га зроб­ле­на та­кая вы­сно­ва, пры­бы­так з ты­ся­чы гек­та­раў па­ляў­ні­чых угод­дзяў. На­ша­му та­ва­рыст­ву сё­ле­та спаў­ня­ец­ца 93 га­ды. Зроб­ле­на за гэ­ты час не ма­ла. І га­лоў­ны прын­цып на­шай ра­бо­ты за­клю­ча­ец­ца ў тым, што мы вя­дзём гас­па­дар­ку, аба­пі­ра­ю­чы­ся на бе­ла­рус­кіх гра­ма­дзян, на іх фі­нан­са­выя маг­чы­мас­ці. Ка­мер­цый­ныя фір­мы, якія бя­руць угод­дзі ў арэн­ду, дба­юць вы­ключ­на пра атры­ман­не пры­быт­ку. Та­му звы­чай­ны бе­ла­рус­кі па­ляў­ні­чы не мо­жа ту­ды тра­піць. Цвёр­да пе­ра­ка­на­ны, што ацэнь­ваць ра­бо­ту па­ляў­ні­чых гас­па­да­рак ад­ным руб­лём ка­тэ­га­рыч­на нель­га. У кож­ным ра­ё­не Бе­ла­ру­сі па­він­на за­ста­вац­ца як мі­ні­мум ад­на агуль­на­да­ступ­ная па­ляў­ні­чая гас­па­дар­ка. На­ту­раль­на, мы не су­праць ка­мер­цый­ных угод­дзяў, якія бу­дуць за­раб­ляць у тым лі­ку і ва­лю­ту для дзяр­жа­вы. І лепш, ка­лі гэ­та бу­дуць не пры­ват­ныя, а дзяр­жаў­ныя гас­па­дар­кі. Вы­дат­ныя пры­кла­ды та­кой ра­бо­ты — На­цы­я­наль­ныя пар­кі Пры­пяц­кі, Бе­ла­веж­ская пу­шча, На­ра­чан­скі, Брас­лаў­скі... Гэ­та ў тым лі­ку і імідж на­шай кра­і­ны. Ад­нак вы­мя­раць толь­кі фі­нан­са­вым кры­тэ­ры­ем эфек­тыў­насць ра­бо­ты пры­ват­най ці дзяр­жаў­най гас­па­дар­кі, ку­ды ўкла­дзе­ны ве­лі­зар­ныя, у тым лі­ку і бюд­жэт­ныя срод­кі, і гас­па­дар­кі БТПР, якая жы­ве вы­ключ­на за кошт член­скіх уз­но­саў і про­да­жу пу­цё­вак, ня­пра­віль­на і не­спра­вяд­лі­ва. Па­ві­нен быць ба­ланс.

Пад­рых­та­ваў Сяр­гей ПРО­ТАС.

 

Тэ­ле­фа­на­ва­лі на «пра­мую лі­нію» чы­та­чы не толь­кі з пы­тан­ня­мі, але і з пра­па­но­ва­мі. Так, па­ста­ян­ны чы­тач га­зе­ты, ры­ба­лоў і па­ляў­ні­чы з вя­лі­кім ста­жам па­скар­дзіў­ся, што на­ват у пе­ры­яд вя­сен­няй за­ба­ро­ны на лоў­лю ры­бы мно­гія ры­ба­ло­вы-ама­та­ры па­ру­ша­юць пра­ві­лы — за­хо­дзяць з ву­да­мі і спі­нін­га­мі ў ва­ду, не вы­пус­ка­юць злоў­ле­ную ры­бу за­ба­ро­не­ных ві­даў і не­да­мер­каў і г.д. Ён пра­па­на­ваў на пе­ры­яд не­рас­ту ўво­гу­ле за­ба­ра­ніць лоў­лю. На­ват з бе­ра­га і на адзін кру­чок. А сам пе­ры­яд за­ба­ро­ны ска­ра­ціць, на­прык­лад, да ся­рэ­дзі­ны мая. Дру­гая пра­па­но­ва — больш ак­тыў­на вес­ці пра­па­ган­ду за­кон­на­га і ашчад­на­га ка­ры­стан­ня за­па­са­мі на­шых ва­да­ёмаў і ля­соў. І па­чы­наць, на яго дум­ку, трэ­ба са шко­лы.

Вя­до­ма, не­ка­то­рыя з гэ­тых пра­па­но­ваў па­тра­бу­юць да­дат­ко­ва­га аб­мер­ка­ван­ня, ін­шыя — вы­ву­чэн­ня.

Выбар рэдакцыі

Рэлігія

Адноўлены Тураўскі крыж паказалі ў Мінску

Адноўлены Тураўскі крыж паказалі ў Мінску

Вячэрняе набажэнства у саборы прайшло, авеянае дарагімі для ўсіх сімваламі вяртання і адраджэння духоўных традыцый.  

Культура

75 гадоў таму адкрылася першая экспазiцыя музея Янкi Купалы

75 гадоў таму адкрылася першая экспазiцыя музея Янкi Купалы

Давайце з нагоды пачэснага юбiлею пройдземся па залах музея, у кожнай з якiх свае цiкавосткi.