Вы тут

Ве­ла­сі­пед — не аль­тэр­на­ты­ва аў­та­ма­бі­лю, а «зда­ро­вае да­паў­нен­не»


Ка­ля 1,5 млн ула­даль­ні­каў ве­ла­сі­пе­даў на­ліч­ва­ец­ца сён­ня ў Бе­ла­ру­сі. А ў ста­лі­цы ўла­даль­ні­кам ве­ла­сі­пе­да з'яў­ля­ец­ца кож­ны пя­ты жы­хар.

— Уз­ро­вень ці­ка­вас­ці да яз­ды на ве­ла­сі­пе­дзе на­ўпрост за­ле­жыць ад на­яў­нас­ці ў на­се­ле­ным пунк­це раз­ві­той інф­ра­струк­ту­ры, — лі­чыць на­мес­нік ды­рэк­та­ра па раз­віц­ці сет­кі «Ве­ла­зо­на» Ігар Да­вы­дзен­ка. — Чым больш у го­ра­дзе ве­ла­да­ро­жак і марш­ру­таў, тым боль­шая і коль­касць ве­ла­сі­пе­дыс­таў. Пад'­ём ве­ла­сі­пед­най куль­ту­ры ўжо за­кра­нуў Мінск, а не­ўза­ба­ве рас­паў­сю­дзіц­ца і на ін­шыя га­ра­ды кра­і­ны.

Ве­ла­сі­пе­дыс­ты скла­да­юць 16 пра­цэн­таў на­сель­ніц­тва Бе­ла­ру­сі. Для па­раў­на­ння: у Гер­ма­ніі гэ­ты па­каз­чык да­ся­гае 76%, у Да­ніі — 80%, Шве­цыі — 64%, Нар­ве­гіі — 61%, Кі­таі — 37%. А ў са­май «ве­ла­сі­пед­най» кра­і­не све­ту — Га­лан­дыі — на 1 ты­ся­чу жы­ха­роў пры­па­дае 990 ве­ла­сі­пе­даў. Бе­ла­ру­сы на­бы­ва­юць што­год ка­ля 100 ты­сяч но­вых ве­ла­сі­пе­даў. Пры­клад­на 40% з іх зна­хо­дзяць сва­іх ула­даль­ні­каў у Мін­ску.

Най­больш ак­тыў­на асвой­ва­юць ве­ла­сі­пе­ды муж­чы­ны — яны скла­да­юць ка­ля па­ло­вы ўсіх ве­ла­ама­та­раў у Бе­ла­ру­сі. Жан­чы­ны на­бы­ва­юць менш за трэ­цюю част­ку ве­ла­сі­пе­даў. А вось на дзі­ця­чыя ро­ва­ры пры­па­дае кож­ная пя­тая па­куп­ка. Най­больш па­пу­ляр­ныя ў бе­ла­ру­саў гор­ныя ве­ла­сі­пе­ды, до­ля якіх у су­час­ным ве­ла­пар­ку да­ся­гае 70%. На дру­гім мес­цы — гіб­рыд­ныя і да­рож­ныя ма­дэ­лі (20%). А на ўсе ін­шыя ма­дэ­лі пры­па­дае толь­кі 10% уся­го рын­ку.

Па ацэн­ках экс­пер­та, коль­касць ве­ла­ту­рыс­таў да­ся­гае ў Бе­ла­ру­сі 10 ты­сяч ча­ла­век.

— Па­куль гэ­ты на­пра­мак толь­кі фар­мі­ру­ец­ца: за апош­нія га­ды ў кра­і­не хоць і з'я­ві­лі­ся зна­ка­выя ве­ла­марш­ру­ты, але ці­ка­васць да іх не­па­раў­наль­на ні­жэй­шая, чым да аў­то­бус­ных ту­раў. Звы­чай­на для ве­ла­ванд­ро­вак бе­ла­ру­сы вы­ка­рыс­тоў­ва­юць гор­ныя або да­рож­ныя бай­кі. А спе­цы­яль­ныя ту­рыс­тыч­ныя ве­ла­сі­пе­ды на бе­ла­рус­кіх да­ро­гах су­стра­ка­юц­ца над­звы­чай рэд­ка, — кан­ста­туе Ігар Да­вы­дзен­ка. — Ра­зам з тым ся­род ве­ла­сі­пе­дыс­таў у Бе­ла­ру­сі шмат за­мож­ных лю­дзей. У ад­роз­нен­не ад Ін­дыі, дзе ве­ла­сі­пед час­цей за ўсё вы­ка­рыс­тоў­ва­юць не­ба­га­тыя лю­дзі, у Бе­ла­ру­сі мож­на су­стрэць на ве­ла­да­рож­цы і біз­нес­ме­наў, і ар­тыс­таў, і ме­не­джа­раў ся­рэд­ня­га і вы­шэй­ша­га звя­на.

Ці­ка­ва, што боль­шую па­ло­ву ўла­даль­ні­каў но­вых ве­ла­сі­пе­даў скла­да­юць аў­та­ма­бі­ліс­ты. Як пра­ві­ла, ро­вар яны на­бы­ва­юць не як аль­тэр­на­ты­ву ма­шы­не, а як да­паў­нен­не да яе. І ро­бяць гэ­та не для та­го, каб сэ­ка­но­міць на па­лі­ве, а каб за­няц­ца спор­там або ак­тыў­на ад­па­чы­ваць з сям'­ёй.

Бе­ла­русь імк­лі­ва ска­ра­чае раз­рыў з вя­ду­чымі еў­ра­пей­скі­мі кра­і­на­мі ў га­лі­не ве­ла­сі­пед­най мо­ды і куль­ту­ры. Усё больш лю­дзей вы­ка­рыс­тоў­ва­юць ве­ла­сі­пед у што­дзён­ным жыц­ці. Стаў­лен­не да яго змя­ня­ец­ца: ця­пер гэ­та не прос­та спо­саб баў­лен­ня воль­на­га ча­су, а аба­вяз­ко­вы ат­ры­бут зда­ро­ва­га ла­ду жыц­ця.

Між ін­шым, ня­даў­на ў Мін­ску і Грод­на стар­та­ваў кон­курс на са­мую дру­жа­люб­ную да ве­ла­сі­пе­даў ар­га­ні­за­цыю «Дзе­ла­вы ве­ла­сі­пед — 2014».

— Ства­рэн­не кам­форт­ных умоў для ве­ла­сі­пе­дыс­таў — за­да­ча не толь­кі га­рад­скіх ад­мі­ніст­ра­цый, але і ад­каз­насць кож­най кан­крэт­най ар­га­ні­за­цыі пе­рад сва­і­мі су­пра­цоў­ні­ка­мі, го­ра­дам і на­ва­коль­ным ася­род­дзем, — упэў­не­ны су­пра­цоў­нік энер­ге­тыч­най пра­гра­мы Цэнт­ра эка­ла­гіч­ных ра­шэн­няў Па­вел Гар­бу­ноў.

Дру­жа­люб­ная да ве­ла­сі­пе­дыс­таў ар­га­ні­за­цыя — та­кая ар­га­ні­за­цыя, якая ства­рае зруч­ныя ўмо­вы для сва­іх су­пра­цоў­ні­каў і на­вед­валь­ні­каў-ве­ла­сі­пе­дыс­таў. Узяць удзел у кон­кур­се мо­гуць ар­га­ні­за­цыі лю­бой фор­мы ўлас­нас­ці і ўста­но­вы аду­ка­цыі.

Пе­ра­мож­цы бу­дуць вы­зна­чац­ца ў на­ступ­ных на­мі­на­цы­ях: «Са­мая дру­жа­люб­ная да ве­ла­сі­пе­дыс­таў ар­га­ні­за­цыя 2014 го­да», «Са­мая дру­жа­люб­ная да ве­ла­сі­пе­дыс­таў вы­шэй­шая і ся­рэд­няя спе­цы­яль­ная на­ву­чаль­ная ўста­но­ва», «Са­мая дру­жа­люб­ная да ве­ла­сі­пе­дыс­таў уста­но­ва агуль­най ся­рэд­няй аду­ка­цыі» і «Са­мая дру­жа­люб­ная да ве­ла­сі­пе­дыс­таў уста­но­ва сфе­ры аб­слу­гоў­ван­ня». Ар­га­ні­за­цыі-пе­ра­мож­цы бу­дуць ад­зна­ча­ны дып­ло­ма­мі, пры­за­мі і атры­ма­юць ба­не­ры пе­ра­мож­цаў для раз­мя­шчэн­ня на сва­іх рэ­сур­сах.

За­яў­кі на ўдзел у кон­кур­се пры­ма­юц­ца да 24 лі­пе­ня 2014 го­да на сай­це кон­кур­су
www.velo.ecoіdea.by.

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.