Вы тут

Да­кра­нуц­ца да гіс­то­рыі не праз шкло


...і зра­зу­мець, што для цябе га­лоў­нае.

Ад По­лац­ка да па­сёл­ка Ба­ра­ву­ха ка­ля двац­ца­ці хві­лін яз­ды на ды­зе­лі. Да­даць сю­ды яшчэ пят­нац­цаць хві­лін ха­ды — і атры­ма­ец­ца шлях, які двой­чы на дзень здзяйс­няе Алё­на Ка­ню­шэў­ская, еду­чы на пра­цу і вяр­та­ю­чы­ся з яе. Дзяў­чы­на ле­тась скон­чы­ла Бе­ла­рус­кі дзяр­жаў­ны ўні­вер­сі­тэт куль­ту­ры і мас­тац­тваў па спе­цы­яль­нас­ці «Му­зея­знаў­ства» і пра­цуе па раз­мер­ка­ван­ні ў ад­дзе­ле фон­даў На­цы­я­наль­на­га По­лац­ка­га гіс­то­ры­ка-куль­тур­на­га му­зея-за­па­вед­ні­ка.

«Пра Вы­бар не шкадую...»

Алё­на — танк­ля­вая дзяў­чы­на са свет­лы­мі ва­чы­ма, жыц­ця­ра­дас­най усмеш­кай і за­до­рна ўзня­тым квер­ху но­сам — жы­ве ў па­сёл­ку пад По­лац­кам, дзе ра­ней бы­ла во­ін­ская часць. Па­пра­ца­ваў­шы менш ­за го­д, ма­ла­ды спе­цы­я­ліст ужо зай­мае па­са­ду стар­ша­га на­ву­ко­ва­га су­пра­цоў­ні­ка. Ня­гле­дзя­чы на не­вя­лі­кі для гэ­та­га зван­ня во­пыт, са сва­і­мі аба­вяз­ка­мі Алё­на спраў­ля­ец­ца.

— У дзя­цін­стве ма­ры­ла стаць на­стаў­ні­цай, по­тым ура­чом, юрыс­там. Але жыц­цё рас­па­ра­дзі­ла­ся інакш. У час па­ступ­лен­ня па­спра­ба­ва­ла зра­біць стаў­ку на тыя ве­ды, у якіх бы­ла ўпэў­не­на, а ме­на­ві­та на гіс­то­рыю. У Мін­ску ў мя­не пра­ца­ваў брат, та­му ад­ра­зу вы­ра­шы­ла па­сту­паць у ста­лі­цы. Але на­стаў­ні­кам гіс­то­рыі быць не вель­мі ха­це­ла­ся. Да­ве­да­ла­ся пра іс­на­ван­не спе­цы­я­лі­за­цыі «Му­зей­ная спра­ва і ахо­ва гіс­то­ры­ка-куль­тур­ных каш­тоў­нас­цяў» ва Уні­вер­сі­тэ­це куль­ту­ры, па­спра­ба­ва­ла па­сту­піць ту­ды — і ў мя­не атры­ма­ла­ся, — усмі­ха­ец­ца мая су­раз­моў­ца і да­дае, што ўсё ж ма­рыць на­быць яшчэ і юры­дыч­ную аду­ка­цыю.

На пра­цу ў По­лацк дзяў­чы­на іш­ла мэ­та­на­кі­ра­ва­на: пра­хо­дзі­ла тут прак­ты­ку, пі­са­ла дып­лом і ўзя­ла за­пыт на раз­мер­ка­ван­не.

— Вы­бра­ла гэ­ты го­рад та­му, што ён не­вя­лі­кі і ад­на­ча­со­ва ве­ліч­ны — ка­лыс­ка на­шай гіс­то­рыі і куль­ту­ры. Тут шмат пом­ні­каў ар­хі­тэк­ту­ры, ар­хеа­ло­гіі, да якіх хо­чац­ца да­кра­нуц­ца, ад­чуць тую эпо­ху, у якой яны іс­на­ва­лі ці бы­лі ство­ра­ны. Хо­чац­ца да­па­маг­чы збе­раг­чы іх для на­шчад­каў. Ады­гра­ла сваю ро­лю і тое, што з По­лац­ка вель­мі зруч­на да­бі­рац­ца да род­на­га до­му, а так­са­ма тое, што тут мой за­ро­бак больш-менш су­раз­мер­ны вы­дат­кам.

Па сло­вах Алё­ны, пра свой вы­бар яна не шка­дуе, ды і асаб­лі­вых не­ча­ка­нас­цяў пра­ца па раз­мер­ка­ван­ні не пры­нес­ла.

— Уні­вер­сі­тэт дае тэ­а­рэ­тыч­ныя ве­ды, пры вы­ка­ры­стан­ні якіх на прак­ты­цы ёсць пэў­ныя цяж­кас­ці. Вель­мі ка­рыс­ны­мі ста­лі­ся спе­цы­яль­ныя гіс­та­рыч­ныя дыс­цып­лі­ны. А вось «му­зей­ная» аду­ка­цыя да­па­ма­гае зра­зу­мець, пра што ка­жуць ра­зум­ныя лю­дзі, — смя­ец­ца дзяў­чы­на. — Што не­па­срэд­на да ма­ёй пра­цы, то я вя­ду кар­та­тэ­ку, зай­ма­ю­ся апра­цоў­кай ста­рых па­ступ­лен­няў (мар­кі­рую іх, фа­та­гра­фую, апра­цоў­ваю здым­кі ў гра­фіч­ных рэ­дак­та­рах) і кан­суль­тую му­зей­ных ра­бот­ні­каў па не­ка­то­рых пы­тан­нях.

У са­мым «сэр­цы» гіс­то­рыі

У По­лац­кі му­зей-за­па­вед­нік ува­хо­дзіць адзі­нац­цаць му­зе­яў, у якіх агуль­ныя фон­ды. Алё­на прый­шла пра­ца­ваць у са­мае «сэр­ца» по­лац­кай гіс­то­рыі так­са­ма мэ­та­на­кі­ра­ва­на: ха­це­ла зра­зу­мець «му­зей­ную кух­ню». Па яе сло­вах, ме­на­ві­та ў фон­дах ад­бы­ва­ец­ца ўсё са­мае ці­ка­вае.

— Не­ка­то­рыя ду­ма­юць, што тут ня­ма ча­го ра­біць. Але гэ­та не так — пры­нам­сі, у нас. Акра­мя не­па­срэд­на фон­даў­скіх спраў, на­шы су­пра­цоў­ні­кі рых­ту­юць вы­ста­вы — як з на­шых ка­лек­цый, так і з пры­ваз­ных. Уво­гу­ле, за­ха­валь­ні­кі — лю­дзі апан­та­ныя. Яны на­столь­кі дас­ка­на­ла ве­да­юць свае ка­лек­цыі, што ся­род но­чы мо­гуць ска­заць, дзе што ля­жыць. Мне вель­мі па­шан­ца­ва­ла з ка­лек­ты­вам, а так­са­ма па­шчас­ці­ла да­кра­нуц­ца да та­го, на што ін­шыя гля­дзяць толь­кі праз шкло.

Але спе­цы­фі­ка ра­бо­ты ў фон­дах (у пры­ват­нас­ці, пра­ца з кам­п'ю­та­рам) мае і ад­моў­ныя ба­кі: за час пра­цы ў Алё­ны кры­ху са­пса­ваў­ся зрок.

— Усе на­шы су­пра­цоў­ні­кі но­сяць аку­ля­ры. Хут­ка і я бу­ду. Мы ж та­кія: па­куль спра­ву не скон­чыш — ад кам­п'ю­та­ра не ады­дзеш,— усмі­ха­ец­ца яна.

«Сюр­пры­зам» для дзяў­чы­ны не стаў і яе за­ро­бак. І ўсё ж Алё­на пры­зна­ец­ца, што ка­лі ўба­чы­ла пер­шую зар­пла­ту ў 1,7 міль­ё­на руб­лёў, за­сму­ці­ла­ся, бо не ве­да­ла, як жыць на гэ­тыя гро­шы. Ця­пер за­ро­бак дзяў­чы­ны ў ста­ту­се стар­ша­га на­ву­ко­ва­га су­пра­цоў­ні­ка скла­дае ка­ля 2,5 міль­ё­на.

— У бюд­жэт­ных ар­га­ні­за­цы­ях за­роб­кі не­вя­лі­кія, — кан­ста­туе яна. Та­му да­во­дзіц­ца ў не­чым са­бе ад­маў­ляць. Пе­рад тым, як па­тра­ціць гро­шы, ду­ма­еш, ці трэ­ба гэ­та ра­біць на са­мой спра­ве. За­ро­бак ра­зы­хо­дзіц­ца хут­ка — з улі­кам ежы, апла­ты ка­му­наль­ных па­слуг і вы­дат­каў на пра­езд.

Алё­на яшчэ не ве­дае, ці за­ста­нец­ца пра­ца­ваць пас­ля за­кан­чэн­ня кант­рак­та. Пра­ца­ваць у фон­дах ёй па­да­ба­ец­ца, хоць ёсць тут і свае праб­ле­мы. Але пры­сут­ні­ча­юць і ста­ноў­чыя мо­ман­ты: ар­га­ні­зоў­ва­юц­ца эк­скур­сіі для су­пра­цоў­ні­каў па Бе­ла­ру­сі і за­меж­жы — для пе­рай­ман­ня во­пы­ту.

Сумаваць не даводзіцца

Мес­цаў, дзе мож­на ба­віць воль­ны час, у По­лац­ку і су­сед­нім На­ва­по­лац­ку ха­пае. Але, вя­до­ма, з «музейным» за­роб­кам на­вед­ваць іх мож­на ня­час­та. Та­му вы­хад­ныя Алё­на пра­во­дзіць за чы­тан­нем, за­пра­шае да ся­бе па­гас­ціць пля­мен­ні­каў, а яшчэ на­ву­чы­ла­ся вя­заць. Дзяў­чы­на ка­жа, што ёй па­шчас­ці­ла су­стрэць шмат са­праўд­ных сяб­роў, якія, як і шмат­лі­кія сва­я­кі, жы­вуць у роз­ных га­ра­дах кра­і­ны. Та­му час­та вы­хад­ныя пра­хо­дзяць у па­да­рож­жах: Мінск, Ві­цебск, Ма­гі­лёў, Го­мель... Пры­яз­джа­юць сяб­ры і да Алё­ны, і яна, доб­ра ары­ен­ту­ю­чы­ся ў го­ра­дзе, па­каз­вае ім яго, але ж пра­фе­сій­на пра­во­дзіць эк­скур­сіі па­куль не мо­жа.

Не да­юць су­ма­ваць ма­ла­до­му спе­цы­я­ліс­ту не толь­кі даў­нія сяб­ры, але і ка­ле­гі. У ка­лек­ты­ве ёсць тра­ды­цыя: ма­ла­дыя су­пра­цоў­ні­кі раз у не­каль­кі ме­ся­цаў хо­дзяць ра­зам у ка­вяр­ню ці боў­лінг. Гэ­та дае маг­чы­масць лепш па­зна­ё­міц­ца, аб­мер­ка­ваць неш­та, бо пад­час пра­цы лю­дзі «рас­кі­да­ны» па роз­ных бу­дын­ках.

— Я не ад­чу­ваю ся­бе са­мот­най, ка­лі жы­ву ад­на, — пад­су­моў­вае дзяў­чы­на. — Уво­гу­ле ча­ла­ве­ку пе­ры­я­дыч­на трэ­ба за­ста­вац­ца ад­на­му, бо час­та, вы­хо­дзя­чы на ву­лі­цу, ты за­бы­ва­еш, што для ця­бе га­лоў­нае. Ка­лі ты па­ста­ян­на ў акру­жэн­ні лю­дзей, то слу­ха­еш дум­кі ін­шых і пе­ра­ста­еш чуць ся­бе. Пас­ля та­го, як па­кі­ну­ла дом, я вель­мі змя­ні­ла­ся. На мя­не, без­умоў­на, паў­плы­ваў шум­ны го­рад, пе­ра­езд у сту­дэнц­кі ін­тэр­нат. Ця­пер, ка­лі на­ват пер­ша­клас­ні­кі вы­бі­ра­юць сяб­роў у за­леж­нас­ці ад «кру­ціз­ны» смарт­фо­на, вель­мі скла­да­на вы­зна­чыць са­праўд­ныя жыц­цё­выя пры­яры­тэ­ты. Але, на­пэў­на, маё вы­ха­ван­не і ве­ра ў лю­дзей да­па­ма­га­юць мне ў гэ­тым.

Ця­пер у мя­не спа­кой­ная раз­ме­ра­ная ра­бо­та, якая мне вель­мі па­да­ба­ец­ца. Я ні ад ка­го не за­ле­жу, пра­цую ў доб­рым ка­лек­ты­ве. Вя­до­ма, ча­сам хо­чац­ца ней­кіх яр­кіх эмо­цый, але па­куль я ўсё спіс­ваю на тое, што ў мя­не бы­ло бур­нае сту­дэнц­тва. Ды й нель­га, каб жыц­цё па­ста­ян­на кі­пе­ла. Для та­го, каб ца­ніць не­ка­то­рыя мо­ман­ты, трэ­ба, каб яны зда­ра­лі­ся рэд­ка...

Дзі­я­на СЕ­РА­ДЗЮК.

Мінск — Ба­ра­ву­ха — Мінск.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.