Вы тут

Са­мая леп­шая!


Я ха­чу рас­ка­заць вам пра сваю ма­му Ла­ры­су Мі­хай­лаў­ну. Ка­лі б вы ве­да­лі, як я яе па­ва­жаю і люб­лю! Яна заў­сё­ды кла­по­ціц­ца пра нас з бра­там. Да­па­мо­жа зра­біць уро­кі, рас­тлу­ма­чыць, пад­ка­жа. Мы заў­сё­ды ад­чу­ва­ем цеп­лы­ню яе рук, да­бры­ню сэр­ца. Для нас яна і доб­ры да­рад­чык і леп­шы ся­бар. Асаб­лі­ва мне па­да­ба­ец­ца ў ёй тое, што яна ні­ко­лі не бы­вае ў дрэн­ным на­строі. Гэ­та энер­гіч­ны, жва­вы, вя­сё­лы і вель­мі ап­ты­міс­тыч­ны ча­ла­век. Ма­ці ў на­шай сям'і як ба­та­рэй­ка, ад якой мы ўсе за­ра­джа­ем­ся жыц­ця­люб­ствам і да­бры­нёй.

А пра­цуе яна кі­раў­ні­ком сель­ска­гас­па­дар­ча­га вы­твор­ча­га ка­а­пе­ра­ты­ва. Усе, хто звяр­та­ец­ца да яе з прось­бай, за­ста­юц­ца за­да­во­ле­ны­мі, бо яна кож­на­му дасць па­ра­ду, да­па­мо­жа, пад­ка­жа пра­віль­нае ра­шэн­не.

Да лю­дзей ма­ма ста­віц­ца з па­ва­гай, ні­ко­лі не бы­вае па­гард­лі­вай. Яна вель­мі ад­каз­ны ча­ла­век. Ка­лі штось­ці па­абя­цае, то заў­сё­ды зро­біць. І што яшчэ ў ёй ад­мет­нае — яна ні­ко­лі не ся­дзіць на мес­цы і не ча­кае «ман­ны ня­бес­най». Заў­сё­ды да­бі­ва­ец­ца ўся­го са­ма. Кож­ную спра­ву да­во­дзіць да кан­ца. У ад­на­вяс­коў­цаў ка­рыс­та­ец­ца вя­лі­кім аў­та­ры­тэ­там. Ня­даў­на яе яшчэ раз аб­ра­лі дэ­пу­та­там ра­ён­на­га Са­ве­та. Гас­па­дар­ка, якую яна ўзна­чаль­вае толь­кі ча­ты­ры га­ды, ужо зай­мае пер­шае мес­ца ў ра­ё­не па ўсіх па­каз­чы­ках. Ле­тась ма­ці ад­на з ра­ё­на ез­дзі­ла на «Да­жын­кі» як леп­шы кі­раў­нік. Ча­му ж мне не га­на­рыц­ца ёю?! Ды я і сам, ка­лі скон­чу шко­лу, ха­чу пра­ца­ваць на зям­лі, мо­жа, у бу­ду­чым, і кі­раў­ні­ком гас­па­дар­кі — як ма­ці.

Ча­му ў яе ўсё так доб­ра атрым­лі­ва­ец­ца? Ду­маю та­му, што мая ма­ці да ўся­го ста­віц­ца з ду­шой, з поў­най са­ма­ад­да­чай.

Бы­ло б доб­ра, каб у нас ста­ла больш та­кіх лю­дзей, якія ні­ко­лі не ча­ка­юць мі­лас­ці ад Бо­га, а са­мі, сва­і­мі ру­ка­мі ро­бяць доб­рыя спра­вы, да­бі­ва­юц­ца пэў­ных вы­ні­каў і заў­сё­ды ве­да­юць, што пра­ца — вя­лі­кая сі­ла. Са­ма­ад­да­насць — гэ­та ад­на з са­мых ад­мет­ных рыс ха­рак­та­ру ма­ёй ма­ці. Ве­ра ў лю­дзей і ў леп­шае бу­ду­чае да­па­ма­гае ёй пе­ра­адо­лець усе цяж­кас­ці і з ра­дас­цю су­стра­каць но­вы дзень.

Па­вел ПА­СЯ­ЛЕН­ЦАЎ,
ву­чань 9 кла­са
Ша­ла­моў­скай ба­за­вай шко­лы
Слаў­га­рад­ска­га ра­ё­на.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».