Вы тут

Са­праўд­ны ры­цар!


Шмат га­доў та­му, ка­лі дзе­ці яшчэ не ве­да­лі, што та­кое ай­фон, ай­пад і Джас­цін Бі­бер, наш ге­рой сплёў каль­чу­гу. Ра­біў ён яе з дро­ту доў­га і ўпар­та — цэ­лы год. Юнац­кае за­хап­лен­не гіс­то­ры­яй пе­ра­рас­ло ў пра­фе­сію. Ця­пер Вік­тар Эду­ар­да­віч Жук — на­стаў­нік гіс­то­рыі ся­рэд­няй шко­лы № 11 го­ра­да Ма­ла­дзеч­на.

15-17

Мы заў­сё­ды з за­да­валь­нен­нем на­вед­ва­ем яго ўро­кі, бо гэ­та не прос­та 45 хві­лін «су­хо­га» тэкс­ту з пад­руч­ні­ка, а ці­ка­вы і па­зна­валь­ны дыя­лог. Пе­да­го­гу ёсць чым па­дзя­ліц­ца з на­мі. Ужо дзе­сяць га­доў Вік­тар Эду­ар­да­віч удзель­ні­чае ў ва­ен­на-гіс­та­рыч­ных рэ­кан­струк­цы­ях, з'яў­ля­ец­ца ўдзель­ні­кам гіс­та­рыч­на­га ру­ху і чле­нам клу­ба «Тун», які зай­ма­ец­ца рэ­кан­струк­цы­яй зброі і аму­ні­цыі швей­цар­скай пя­хо­ты ХІV-ХV ста­год­дзяў. «Ся­рэд­ня­веч­ны во­ін» мае свае да­спе­хі, кас­цю­мы і зброю. Што­год ён пры­мае ўдзел у роз­ных ме­ра­пры­ем­ствах між­на­род­на­га фар­ма­ту, гіс­та­рыч­ных фес­ты­ва­лях, па­ста­но­вач­ных, у тым лі­ку і ма­са­вых, біт­вах.

У сям'і Вік­та­ра Эду­ар­да­ві­ча, акра­мя яго са­мо­га, ёсць яшчэ гіс­то­ры­кі: сяст­ра — кан­ды­дат гіс­та­рыч­ных на­вук, эт­но­лаг, а яе муж — док­тар асі­ры­я­ло­гіі (на­ву­ка, якая вы­ву­чае мо­вы, пісь­мен­ства, куль­ту­ру і гіс­то­рыю Асі­рыі, Ва­ві­ло­ніі і Ме­са­па­та­міі).

— Мой леп­шы ся­бар — ма­лод­шы на­ву­ко­вы су­пра­цоў­нік Ака­дэ­міі на­вук, ар­хе­о­лаг. Дзя­ку­ю­чы яму я тра­піў на рас­коп­кі ста­ра­жыт­ных гіс­та­рыч­ных мес­цаў, — з за­хап­лен­нем рас­па­вя­дае на­стаў­нік. — Вы не ўяў­ля­е­це, якія па­чуц­ці адоль­ва­юць, ка­лі ўлас­ны­мі ру­ка­мі да­ты­ка­еш­ся да гіс­то­рыі, знай­шоў­шы ў зям­лі астан­кі на­шых прод­каў!

Вік­тар Эду­ар­да­віч — ма­ла­ды пе­да­гог, які пра­цуе ў шко­ле толь­кі два з па­ло­вай га­ды. Але ён лі­чыць гэ­та сва­ёй пе­ра­ва­гай:

— Я ве­даю, якую му­зы­ку слу­ха­юць мае вуч­ні, якія філь­мы яны гля­дзяць, чым яны ды­ха­юць. Як і мно­гія хлоп­чы­кі, люб­лю гу­ляць у фут­бол. Тры­маю су­вя­зі са сва­і­мі па­да­печ­ны­мі ў са­цы­яль­ных сет­ках. Усё гэ­та да­па­ма­гае мне знай­сці агуль­ную мо­ву з вуч­ня­мі, у гэ­тым і ёсць мой пра­фе­сій­ны сак­рэт.

Вік­тар Эду­ар­да­віч лі­чыць, што на­стаў­нік па­ві­нен быць ад­да­ны спра­ве, якой ён зай­ма­ец­ца, а яшчэ — быць ка­му­ні­ка­бель­ным, крэ­а­тыў­ным, ма­біль­ным, кро­чыць у на­гу з ча­сам. Усе гэ­тыя ры­сы ха­рак­та­ру да­па­маг­лі ма­ла­до­му пе­да­го­гу стаць ня­даў­на пе­ра­мож­цам аб­лас­но­га эта­пу рэс­пуб­лі­кан­ска­га кон­кур­су «На­стаў­нік го­да», дзе ён паў­стаў у воб­ра­зе «ся­рэд­ня­веч­на­га во­і­на», год­на прад­ста­віў­шы свой до­свед у твор­чым эта­пе і пад­час ад­кры­тых уро­каў і май­стар-кла­саў.

— Та­ко­га вы­ні­ку да­маг­чы­ся я не здо­леў бы без да­па­мо­гі твор­чай гру­пы вы­клад­чы­каў на­шай ка­фед­ры на ча­ле з на­мес­ні­кам ды­рэк­та­ра Га­лі­най Пят­роў­най Пі­шчык, — з удзяч­нас­цю пад­крэс­лі­вае пе­да­гог. — Мне да­во­дзі­ла­ся ўдзель­ні­чаць у роз­ных кон­курс­ных ме­ра­пры­ем­ствах. І па­коль­кі я пры­сут­ні­чаў амаль на ўсіх мі­ні-ўро­ках сва­іх ка­лег, то за­па­зы­чыў для ся­бе шмат но­вых ідэй і зна­хо­дак.

У хут­кім ча­се яны са­праў­ды спат­рэ­бяц­ца пе­да­го­гу. Зы­чым Вік­та­ру Эду­ар­да­ві­чу пос­пе­хаў у фі­на­ле рэс­пуб­лі­кан­ска­га кон­кур­су!

Вік­то­рыя Па­жы­гай­ла,
ву­ча­ні­ца 9 кла­са СШ № 11 г. Ма­ла­дзеч­на.

Пра аў­та­ра

Вік­то­рыя лю­біць свой­скіх жы­вёл і пту­шак. Лю­бі­мы прад­мет у шко­ле — гіс­то­рыя. шмат чы­тае, пе­ра­ва­гу ад­дае бе­ла­рус­кай лі­та­ра­ту­ры, вы­бі­ра­ю­чы кла­сі­ку. У бу­ду­чы­ні хо­ча стаць бух­гал­та­рам. Пры­нам­сі, пер­шая аду­ка­цыя бу­дзе эка­на­міч­най. Апош­няе за­хап­лен­не — жур­на­ліс­ты­ка. Ча­му? «А вось за­ха­це­ла­ся!» — тлу­ма­чыць дзяў­чы­на пры­чы­ну гэ­та­га цал­кам са­ма­стой­на­га кро­ку. Та­му з ня­даў­ня­га ча­су яна на­вед­вае шко­лу жур­на­ліс­ты­кі «Ма­ла­дзік» пры Ма­ла­дзе­чан­скім цэнт­ры твор­час­ці дзя­цей і мо­ла­дзі.

Гэ­та дэ­бют­ны ма­тэ­ры­ял 15-га­до­вай Вік­то­рыі. Нам ду­ма­ец­ца, што ён стаў уда­лым.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».