Вы тут

Жы­вём і па­мя­та­ем...


Вось ужо 70 га­доў ад­дзя­ля­юць нас ад дня вы­зва­лен­ня Бе­ла­ру­сі ад ня­мец­ка-фа­шысц­кіх за­хоп­ні­каў. Вы­рас­лі но­выя па­ка­лен­ні, але і праз дзе­ся­ці­год­дзі тэ­ма вай­ны ак­ту­аль­насць не стра­ці­ла. На­пэў­на, ця­пер не бы­ло б ні мя­не, ні ма­іх баць­коў, ні ма­іх ба­буль, каб не той шчас­лі­вы вы­па­дак, які ад­быў­ся ў да­лё­кім 1943 го­дзе.

Мае баць­кі ро­дам з вёс­кі Гра­баў Жыт­ка­віц­ка­га ра­ё­на. Там жы­вуць і абедз­ве мае ба­бу­лі. А мы жы­вём за ча­ты­ры кі­ла­мет­ры ад іх, у вёс­цы Мі­ле­ві­чы. Тра­гіч­ны лёс Ха­ты­ні і дзя­сят­каў ін­шых вё­сак па­дзя­лі­ла і яна. Вёс­ку Гра­баў гэ­тая тра­ге­дыя мі­ну­ла.

По­бач з ма­ёй ба­бу­ляй жы­ве Ма­рыя Кі­ры­лаў­на Міх­на­вец. Увес­ну 1943 го­да ёй бы­ло кры­ху больш за пяць га­доў. Але ня­гле­дзя­чы на та­кі ма­лы ўзрост, яна і ця­пер доб­ра па­мя­тае тое, што ад­бы­ло­ся та­ды.

Ма­рыя Кі­ры­лаў­на рас­па­вя­дае...

— У ма­ёй ма­ці Ха­ры­ты нас бы­ло двое: я і ма­лод­шая сяст­ра Ва­лян­ці­на. Баць­кі на­ша­га ўжо не бы­ло: за­гі­нуў у пер­шыя ме­ся­цы вай­ны.

У той да­лё­кі са­ка­вік з бо­ку вёс­кі Мо­рач ішоў на Гра­баў атрад доб­ра­ах­вот­ных па­ма­га­тых ня­мец­кай ар­міі. Ка­ман­дзі­рам гэ­та­га атра­да быў Ра­дыё­наў. Па на­цы­я­наль­нас­ці — па­ляк, але вель­мі доб­ра раз­маў­ляў па-рус­ку. Услед за атра­дам іш­лі сал­да­ты ня­мец­кай ар­міі. На той час яны ўжо спа­лі­лі жы­ха­роў усіх су­сед­ніх вё­сак. Пры­ход нем­цаў у вёс­ку су­пра­ва­джаў­ся стрэ­ла­мі, кры­ка­мі... Усе ўсве­дам­ля­лі, што і іх ча­кае та­кіх ж лёс...

Ба­бу­ля, ма­ці Ха­ры­ты, ба­я­ла­ся за жыц­цё дач­кі і ўну­чак, та­му ха­це­ла ад­пра­віць нас да сва­ёй ма­ці, якая жы­ла ка­ля са­ма­га ле­су, спа­дзе­ю­чы­ся на тое, што, ка­лі пач­нец­ца аб­ла­ва, нам удас­ца сха­вац­ца ў ле­се. Не па­спе­лі! Трэ­ба ж зда­рыц­ца та­ко­му, што вы­шэй­шыя ня­мец­кія чы­ны, у тым лі­ку і Ра­дыё­наў, спы­ні­лі­ся на ноч ме­на­ві­та ў на­шай ха­це. Усю ноч сал­да­ты ба­ля­ва­лі: пі­лі і гу­ля­лі. Ра­дыё­на­ву спа­да­ба­ла­ся мая ма­ці. Вель­мі доб­ра за­пом­ні­ла­ся, як ён пры­стаў­ляў піс­та­лет да яе га­ла­вы, па­гра­жа­ю­чы рас­пра­віц­ца з яе дзець­мі — з на­мі. Сі­лай ён пры­му­сіў ма­ці Ха­ры­ту ба­віць з ім час...

Ра­ні­цай та­го страш­на­га дня, ка­лі жы­ха­роў вёс­кі за­гна­лі ў бу­ды­нак шко­лы, Ра­дыё­наў па­пра­сіў Ха­ры­ту пры­га­та­ваць сня­да­нак для яго і яго па­плеч­ні­каў і аба­вяз­ко­ва знай­сці са­ма­гон­ку. На што Ха­ры­та жорст­ка і ка­тэ­га­рыч­на за­яві­ла: «Ні­чо­га я не бу­ду ра­біць. Маю ма­ці ра­зам з усі­мі збі­ра­еш­ся спа­ліць? А мо­жа, і мя­не ту­ды ра­зам з дзець­мі?». Яна гор­ка за­пла­ка­ла.

Ра­дыё­наў моўч­кі вый­шаў і без слоў па­шы­ба­ваў да бу­дын­ка шко­лы. Тут ужо ад­бы­ва­ла­ся неш­та не­ве­ра­год­нае: гвалт, кры­кі, жах, пра­кляц­ці... Дзве­ры за­чы­ні­лі­ся. Ён па­ды­шоў да ня­мец­кіх афі­цэ­раў, пе­ра­га­ва­рыў з імі і... ад­чы­ніў дзве­ры! Што тут бы­ло: лю­дзі па­да­лі да яго ног, ца­ла­ва­лі бо­ты, аб­ды­ма­лі. Усе ра­зу­ме­лі, што сва­ім вы­ра­та­ван­нем яны аба­вя­за­ны Ха­ры­це.

Лёс вы­зва­ле­ных лю­дзей склаў­ся па-роз­на­му. Ад­ны ра­та­ва­лі­ся ўцё­ка­мі, ха­ва­ю­чы­ся ў ле­се, ін­шых ад­пра­ві­лі ў Гер­ма­нію.

Ха­ры­ту ра­зам з да­чуш­ка­мі Ра­дыё­наў за­браў з са­бой. У Ста­ро­бі­не ня­мец­кія сал­да­ты ада­бра­лі ў Ха­ры­ты дзя­цей. Яна бы­ла ў рос­па­чы. Ра­дыё­наў тут ёй ні­чым не мог да­па­маг­чы. Цу­дам ма­ці ўда­ло­ся ўця­чы і знай­сці сва­іх дзя­цей. Пеш­шу, ле­сам, пу­жа­ю­чы­ся кож­на­га гу­ку, яна вяр­ну­ла­ся ў Гра­баў. Хут­ка зра­зу­ме­ла: ця­жар­ная... На­ра­дзіў­ся хлоп­чык. Мы ра­да­ва­лі­ся свай­му бра­ці­ку і абе­ра­га­лі яго ад уся­ля­кіх хва­роб. Але пас­ля вай­ны лю­та­ваў тыф. Ча­ты­ры го­дзі­кі бы­ло на­ша­му бра­ці­ку, ка­лі ён па­мёр.

Усё жыц­цё з па­ва­гай ста­ві­лі­ся ад­на­вяс­коў­цы да Ха­ры­ты, рас­каз­ва­ю­чы дзе­цям шчым­лі­вую гіс­то­рыю свай­го ўра­та­ван­ня. Ха­ры­та са­ма вы­га­да­ва­ла дзвюх да­чок, да­ча­ка­ла­ся ўну­каў і праў­ну­каў.

Мя­не глы­бо­ка кра­ну­ла гіс­то­рыя, рас­ка­за­ная Ма­ры­яй Кі­ры­лаў­най. Бо та­ды, у бу­дын­ку той шко­лы, ва ўзрос­це ча­ты­рох ме­ся­цаў ра­зам са сва­ёй ма­ці бы­ла і мая ба­бу­ля, Ве­ра Аляк­санд­раў­на Міх­на­вец...

Яні­на МІХ­НА­ВЕЦ,
ву­ча­ні­ца 11 кла­са
Мі­ле­віц­ка­га дзі­ця­ча­га са­да—ся­рэд­няй шко­лы Жыт­ка­віц­ка­га ра­ё­на.

Пра аў­та­ра

— Пра ся­бе ска­жу прос­та — люб­лю жыц­цё! Люб­лю сва­іх баць­коў, сяб­роў, шко­лу. Больш за ўсё мя­не пры­цяг­ва­юць ма­лень­кія дзе­ці, іх не­па­срэд­насць і шчы­расць. Та­му ма­ру свой да­лей­шы лёс звя­заць ме­на­ві­та з імі. Ву­чыц­ца бу­ду аба­вяз­ко­ва ў Мін­ску, — рас­па­вя­ла 17-га­до­вая аў­та­рка.

Сваё жа­дан­не Яні­на пад­ма­цоў­вае доб­рай ву­чо­бай і па­за­клас­най дзей­нас­цю. Дзяў­чы­на ўдзель­ні­чае ў да­след­чых, на­ву­ко­вых кан­фе­рэн­цы­ях па лі­та­ра­ту­ры. Да­рэ­чы, гэ­та яе лю­бі­мы прад­мет. Умен­не пры­го­жа га­ва­рыць зра­бі­ла Яні­ну ня­змен­най вя­ду­чай ме­ра­пры­ем­стваў не толь­кі ў шко­ле, але і па-за ёй. У воль­ны час аў­та­рка на­вед­вае спар­тыў­ныя сек­цыі, ва­каль­ны гур­ток і гур­ток «Юны жур­на­ліст». Яшчэ яна за­хап­ля­ец­ца вя­зан­нем.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».