Вы тут

«Пла­не­та ідэй»: як пад­рых­та­ваць ту­рыс­тыч­ны пра­ект?


Іні­цы­я­тыў­ным лю­дзям да­па­мо­гуць у ажыц­цяў­лен­ні ці­ка­вых за­дум.

Для та­го, каб Бе­ла­русь на­поў­ні­цу вы­ка­рыс­тоў­ва­ла свой ту­рыс­тыч­ны па­тэн­цы­ял, ня­до­сыць толь­кі ад­ра­джэн­ня, па­пу­ля­ры­за­цыі аб'­ек­таў на­шай мі­нуў­шчы­ны і ства­рэн­ня да­стой­най інф­ра­струк­ту­ры для аб­слу­гоў­ван­ня ту­рыс­таў. Трэ­ба, каб гэ­тай спра­вай зай­ма­лі­ся іні­цы­я­тыў­ныя, кам­пе­тэнт­ныя лю­дзі — не толь­кі з жа­дан­нем пра­ца­ваць у гэ­тай сфе­ры, але і з умен­нем ува­со­біць ці­ка­вую ідэю ў па­спя­хо­вы ту­рыс­тыч­ны пра­дукт, які бу­дзе доб­ра за­па­тра­ба­ва­ны. З вы­га­дай для яго ар­га­ні­за­та­раў і гэ­та­га рэ­гі­ё­на.

Та­кую за­да­чу ця­пер вы­ра­шае пра­ект між­на­род­най тэх­ніч­най да­па­мо­гі «Пла­не­та ідэй — транс­гра­ніч­ны транс­фер ве­даў у га­лі­не пры­цяг­нен­ня ін­вес­ты­цый для раз­віц­ця па­меж­на­га ту­рыз­му» (грант-кант­ракт №ІPBU.03.01.00-58-602/11-00). Ён фі­нан­су­ец­ца са срод­каў еў­ра­пей­ска­га ін­стру­мен­та доб­ра­су­сед­ства і парт­нёр­ства па Пра­гра­ме транс­гра­ніч­на­га су­пра­цоў­ніц­тва «Поль­шча–Бе­ла­русь–Укра­і­на» на 2007–2013 га­ды. З бе­ла­рус­ка­га бо­ку парт­нё­ра­мі пра­ек­та з'яў­ля­юц­ца Гро­дзен­скае аб­лас­ное ад­дзя­лен­не гра­мад­ска­га аб'­яд­нан­ня «Рэс­пуб­лі­кан­скі ту­рысц­ка-спар­тыў­ны са­юз» і ўпраў­лен­не спор­ту і ту­рыз­му Гро­дзен­ска­га абл­вы­кан­ка­ма, з поль­ска­га — Цэнтр са­дзей­ні­чан­ня іна­ва­цы­ям і раз­віц­цю (г. Бе­ла­сток), з укра­ін­ска­га — Ва­лын­скі фонд пад­трым­кі прад­пры­маль­ніц­тва (г. Луцк). Бюд­жэт пра­ек­та скла­дае ка­ля 350 ты­сяч еў­ра — у асноў­ным са срод­каў Еў­ра­пей­ска­га са­ю­за, а так­са­ма Гро­дзен­ска­га абл­вы­кан­ка­ма.

— На­ша га­лоў­ная мэ­та — ума­ца­ван­не су­пра­цоў­ніц­тва па­між бе­ла­рус­кі­мі, поль­скі­мі і ўкра­ін­скі­мі ар­га­ні­за­цы­я­мі, якія зай­ма­юц­ца пы­тан­ня­мі ту­рыз­му. Пры гэ­тым ноу-хау ў тым, каб не прос­та ге­не­ры­ра­ваць но­выя су­мес­ныя пра­ек­ты, але і са­дзей­ні­чаць іх пад­рых­тоў­цы і рэа­лі­за­цыі, — за­зна­чае ка­ар­ды­на­тар пра­ек­та «Пла­не­та ідэй» Сяр­гей КА­ЛЯ­ДА.

У рам­ках пра­ек­та пра­во­дзіц­ца абу­чэн­не су­пра­цоў­ні­каў гра­мад­скіх ар­га­ні­за­цый, мяс­цо­вых ор­га­наў ула­ды, ту­рысц­ка-ін­фар­ма­цый­ных цэнт­раў і ін­шых уста­ноў, якія дзей­ні­ча­юць у сфе­ры ту­рыз­му на па­меж­ных тэ­ры­то­ры­ях Поль­шчы, Бе­ла­ру­сі і Укра­і­ны. З імі пра­цу­юць экс­пер­ты, каб су­мес­на вы­зна­чыц­ца: у якім ту­рыс­тыч­ным кі­рун­ку вар­та ру­хац­ца та­му ці ін­ша­му рэ­гі­ё­ну? Якія рэ­сур­сы для вы­ка­ры­стан­ня свай­го па­тэн­цы­я­лу ўжо ёсць, а ча­го не ха­пае? Што мож­на ства­рыць? Усю­ды ёсць ней­кія ад­мет­нас­ці. «Фіш­кай» у ад­ным ра­ё­не мо­жа, на­прык­лад, стаць ці­ка­вая ані­ма­цый­ная пра­гра­ма ка­ля пом­ні­каў ся­рэд­ня­веч­ча. У ін­шых — ту­рыс­тыч­ныя марш­ру­ты і ме­ра­пры­ем­ствы, звя­за­ныя з па­дзея­мі Пер­шай і Дру­гой су­свет­ных вой­наў, уні­каль­ны­мі пры­род­ны­мі сла­ву­тас­ця­мі, ак­тыў­ным ад­па­чын­кам, му­зыч­ны­мі ім­прэ­за­мі. А дзеcьці, маг­чы­ма, па­тра­бу­юц­ца но­выя ідэі для леп­шай пры­ваб­нас­ці ўжо тра­ды­цый­ных рэ­гі­я­наль­ных фес­ты­ва­ляў ...

Экс­пер­ты не збі­ра­юц­ца скла­даць за­мест удзель­ні­каў абу­чэн­ня пра­ек­ты і за­яў­кі для ўдзе­лу ў кон­кур­се Пра­гра­мы транс­гра­ніч­на­га су­пра­цоў­ніц­тва. Але яны да­па­мо­гуць сва­і­мі ацэн­ка­мі і па­ра­да­мі, як гэ­та най­лепш зра­біць. Пры­чым не толь­кі тое, што ты­чыц­ца змес­ту пра­ек­та, але і з пунк­ту гле­джан­ня су­час­ных па­ды­хо­даў да ар­га­ні­за­цыі ту­рыз­му, эка­на­міч­ных раз­лі­каў, юры­дыч­ных і рэ­клам­ных пы­тан­няў, гра­мат­на­га афарм­лен­ня за­явак.

На дру­гім эта­пе экс­пер­ты ў кож­най з трох кра­ін вы­зна­чаць па 10 леп­шых ідэй, якія бу­дуць прэ­зен­та­ва­ны парт­нё­рам па між­на­род­ным пра­ек­це ў Бе­ла­ру­сі, Поль­шчы і Літ­ве. Не вы­клю­ча­на, што не­ка­то­рыя з іх аб'­яд­на­юц­ца ў ства­рэн­ні су­мес­ных ту­рыс­тыч­ных ме­ра­пры­ем­стваў.

Пры гэ­тым «Пла­не­та ідэй» не аб­мя­жоў­вае свае за­да­чы толь­кі ўдзель­ні­ка­мі пра­ек­та. Ча­ка­ец­ца, што яны, прай­шоў­шы на­ву­чан­не, па­дзе­ляц­ца атры­ма­ны­мі ве­да­мі са сва­і­мі зем­ля­ка­мі, якія так­са­ма за­ці­каў­ле­ны ў ту­рыс­тыч­най дзей­нас­ці, бу­дуць з імі ў цес­ным парт­нёр­стве. І, та­кім чы­нам, су­мес­ны­мі на­ма­ган­ня­мі мо­гуць фар­мі­ра­вац­ца ту­рыс­тыч­ныя пра­дук­ты гэ­та­га рэ­гі­ё­на.

Са свай­го бо­ку, ар­га­ні­за­та­ры пра­ек­та «Пла­не­та ідэй» па­са­дзей­ні­ча­юць у по­шу­ку за­меж­ных парт­нё­раў у рам­ках транс­гра­ніч­на­га су­пра­цоў­ніц­тва «Поль­шча–Бе­­ла­русь–Укра­і­на» (ця­пер рых­ту­ец­ца но­вая пра­гра­ма на 2014–2020 га­ды). Ство­ра­ны ін­тэр­нэт-сайт і-planeta.eu для аў­та­раў ту­рыс­тыч­ных ідэй з трох су­сед­ніх кра­ін, дзя­ку­ю­чы яко­му па­між імі бу­дуць на­ладж­вац­ца кан­так­ты і фар­мі­ра­вац­ца су­мес­ныя пра­ек­ты.

Акра­мя та­го, у рам­ках праекта «Пла­не­­ты ідэй» пра­ду­гле­джа­на вы­даць ме­та­дыч­ны да­па­мож­нік для ра­бо­ты ў пра­ек­тах між­на­род­на­га тэх­ніч­на­га су­пра­цоў­ніц­тва.

Па пы­тан­нях, што зна­хо­дзяц­ца ў сфе­ры пра­ек­та «Пла­не­та ідэй», мож­на звяр­тац­ца да яго ка­ар­ды­на­та­ра на Гро­дзен­шчы­не Сяр­гея Іва­на­ві­ча Ка­ля­ды: e-maіl: Koleda.s.і@gmaіl.com, тэл: +375 29 6502073.

Ба­рыс ПРА­КОП­ЧЫК.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».