Вы тут

Спеўнае Дэльфійскае «золата»


Саліст беларускай оперы Павел Пятроў заваяваў прэстыжную міжнародную ўзнагароду

Ён перамог у намінацыі «Акадэмічныя спевы» на 1-ых адкрытых маладзёжных Еўрапейскіх Дэльфійскіх гульнях у Валгаградзе. Яны праходзілі пад патранатам ЮНЕСКА і Міжнароднага Дэльфійскага камітэта. Гэтыя гульні — у нечым падобныя на Алімпійскія, толькі праходзяць сярод творцаў ва ўсіх відах мастацтваў. Сёлета яны аб'ядноўвалі прадстаўнікоў усіх рэгіёнаў Расіі і яшчэ 26 краін свету. Удзел у гульнях сам па сабе прэстыжны, але пераможцы звяртаюць на сябе ўвагу прафесіяналаў у свеце мастацтваў, што можа паспрыяць іх далейшай кар'еры.

17-16

Што да Паўла Пятрова, то ён з 2012 года з'яўляецца салістам Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета, вядомы аматарам класічнай музыкі па партыях Ленскага ў оперы «Яўген Анегін»(П. Чайкоўскага), Маладога цыгана ў «Алека» (С. Рахманінава), Берандзея ў «Снягурцы» (М. Рымскага-Корсакава) і іншых. Малады артыст (у 2011 ён паступіў у Беларускую акадэмію музыкі) ужо быў адзначаны на міжнародных конкурсах. Летась ён атрымаў першую прэмію на Міжнародным конкурсе оперных спевакоў імя Марыі Біешу ў Кішынёве, а таксама адзначаны другой прэміяй Міжнароднага конкурсу вакалістаў імя Станіслава Манюшкі.

Ларыса ЦІМОШЫК

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.