Вы тут

Важ­на жыць і пра­ца­ваць па стан­дар­тах


Ка­рэс­пан­дэн­ты «Звяз­ды» гу­та­раць з ды­рэк­та­рам Слуц­ка­га цэнт­ра стан­дар­ты­за­цыі, мет­ра­ло­гіі і сер­ты­фі­ка­цыі Іры­най Яку­та.

Прад­стаў­ля­ем су­раз­моў­цу

Іры­на Яку­та ро­дам са Слуц­ка. Яе баць­кі пра­ца­ва­лі ў сіс­тэ­ме Дзярж­стан­дар­ту з пер­ша­га дня ар­га­ні­за­цыі мяс­цо­ва­га тэ­ры­та­ры­яль­на­га цэнт­ра стан­дар­ты­за­цыі, мет­ра­ло­гіі і сер­ты­фі­ка­цыі і змаг­лі пры­віць да­чцы лю­боў да гэ­тай ня­лёг­кай, але ці­ка­вай пра­фе­сіі. За пля­чы­ма і са­мой Іры­ны Ге­надзь­еў­ны ні мно­га ні ма­ла — 16 га­доў ра­бо­ты ў цэнт­ры, дзе па­чы­на­ла ра­да­вым спе­цы­я­ліс­там. Мае вы­шэй­шую юры­дыч­ную аду­ка­цыю. У 2013 го­дзе скон­чы­ла Ака­дэ­мію кі­ра­ван­ня пры Прэ­зі­дэн­це Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь. Ка­лек­тыў уз­на­чаль­вае з 2010 го­да.

Атэс­тат за ну­ма­рам два

2— Ваш ка­лек­тыў, Іры­на Ге­надзь­еў­на, у пэў­ным сэн­се ўні­каль­ны. Ус­пом­нім на­па­чат­ку та­кі факт: ла­ба­ра­то­рыя па вы­пра­ба­ван­ні хар­чо­вай і сель­ска­гас­па­дар­чай пра­дук­цыі ў са­вец­кія ча­сы атрым­лі­ва­ла атэс­тат акрэ­ды­та­цыі ад­ной з са­мых пер­шых у рэс­пуб­лі­цы.

— Ме­на­ві­та так. Вы­пра­ба­валь­ная ла­ба­ра­то­рыя функ­цы­я­нуе з 1979 го­да, і на мо­мант свай­го ства­рэн­ня бы­ла дру­гой акрэ­ды­та­ва­най у Бе­ла­ру­сі. Мы пер­шы­мі, на­прык­лад, асвой­ва­лі вы­пра­ба­ван­ні кар­моў, бо ў тым адчувалася мак­сі­маль­ная па­трэ­ба для гас­па­да­рак зо­ны, якую ку­ры­ру­ем. А гэ­та Слуц­кі, Са­лі­гор­скі, Ня­свіж­скі, Ста­ра­да­рож­скі, Лю­бан­скі, Клец­кі, Ка­пыль­скі і Уз­дзен­скі ра­ё­ны.

Ад­дзел, ство­ра­ны на ба­зе вы­пра­ба­валь­най ла­ба­ра­то­рыі, на­ліч­вае сён­ня 15 ча­ла­век, і асноў­ныя на­прам­кі яго дзей­нас­ці — фі­зі­ка-хі­міч­ныя, мік­ра­бія­ла­гіч­ныя, ра­ды­я­ла­гіч­ныя вы­пра­ба­ван­ні, вы­пра­ба­ван­ні па па­каз­чы­ках бяс­пе­кі. Вар­та пад­крэс­ліць, што сён­ня вя­лі­кі спектр вы­пра­ба­ван­няў пра­во­дзіц­ца на ад­па­вед­насць еў­ра­пей­скім і між­на­род­ным па­тра­ба­ван­ням і Адзі­ным па­тра­ба­ван­ням Мыт­на­га са­ю­за. А ка­лі больш дак­лад­на, то вы­пра­ба­ван­ні ма­лоч­най, мас­ла­тлу­шча­вай, мяс­ной, кан­сер­ва­вай пра­дук­цыі, а так­са­ма спе­цый, кам­бі­кар­моў, ва­ды піт­ной, крух­ма­лу па па­каз­чы­ках якас­ці і бяс­печ­нас­ці пра­вод­зяц­ца больш чым па 30 еў­ра­пей­скіх (EN) і між­на­род­ных (ІSO) ме­та­дах.

Вы­пра­ба­валь­ная ба­за ад­дзе­ла па­ста­ян­на аб­наў­ля­ец­ца, удас­ка­наль­ва­ец­ца і па­паў­ня­ец­ца. Яшчэ і та­му, што на­менк­ла­ту­ра вы­пра­ба­ван­няў пра­дук­цыі па­ста­ян­на па­шы­ра­ец­ца, ця­пер у на­менк­ла­ту­ру акрэ­ды­та­цыі ад­дзе­ла ўва­хо­дзіць больш за 60 груп той ці ін­шай пра­дук­цыі. На пра­ця­гу 2012 і 2013 га­доў пра­во­дзі­лі­ся ра­бо­ты па асва­ен­ні і ўка­ра­нен­ні ме­то­дык вы­пра­ба­ван­няў з на­ступ­най акрэ­ды­та­цы­яй па цэ­лым бло­ку хар­чо­вых рэг­ла­мен­таў, што ўвод­зяц­ца ў Мыт­ным са­ю­зе. Ска­жам, толь­кі ў 2013 го­дзе воб­ласць акрэ­ды­та­цыі ак­ту­а­лі­за­ва­на на пра­ва пра­вя­дзен­ня вы­пра­ба­ван­няў на ад­па­вед­насць па­тра­ба­ван­ням на­ступ­ных тэх­ніч­ных рэг­ла­мен­таў Мыт­на­га са­ю­за (ТР МС): ТР МС 015/2011 «Аб бяс­печ­нас­ці збож­жа», ТР МС 021/2011 «Аб бяс­печ­нас­ці хар­чо­вай пра­дук­цыі», ТР МС 023/2011 «Тэх­ніч­ны рэг­ла­мент на со­ка­вую пра­дук­цыю з са­да­ві­ны і ага­род­ні­ны», ТР МС 024/2011 «Тэх­ніч­ны рэг­ла­мент на мас­ла­тлу­шча­вую пра­дук­цыю». У 2014 го­дзе праведзена ак­ту­а­лі­за­цыя воб­лас­ці акрэ­ды­та­цыі на ра­боты па вы­пра­ба­ван­нях на ад­па­вед­насць па­тра­ба­ван­ням ТР МС аб бяс­печ­нас­ці мя­са і мяс­ной пра­дук­цыі, а таксама бяспечнасці малака і малочнай прадукцыі.

У мінулым годзе з суб'­ек­та­мі гас­па­дар­чай дзей­нас­ці за­клю­ча­на больш за 90 га­да­вых да­га­во­раў на пра­вя­дзен­не вы­пра­ба­ван­няў у ад­па­вед­нас­ці са схе­ма­мі тэх­на­хім­кант­ро­лю. Вы­пра­ба­ва­на 6059 узо­раў пра­дук­цыі, пра­ве­дзе­ны 74163 вы­пра­ба­ван­ні.

Так­са­ма з 2014 го­да спе­цы­я­ліс­ты ад­дзе­ла пра­вод­зяць ра­бо­ты па ацэн­цы і пра­вер­цы якас­ці вы­ка­нан­ня вы­мя­рэн­няў пад­раз­дзя­лен­ня­мі ра­ды­я­цый­на­га кант­ро­лю суб'­ек­таў гас­па­да­ран­ня.

— Мы ве­да­ем, што па­тра­ба­ван­ні да ўзроў­ню і якас­ці ра­бо­ты вы­пра­ба­валь­ных ла­ба­ра­то­рый вы­зна­ча­юц­ца цэ­лым шэ­ра­гам да­ку­мен­таў...

3— Асноў­ным з'яў­ля­ец­ца СТБ ІSО/МЭК 17025. Акра­мя гэ­та­га стан­дар­ту, у сфе­ры між­на­род­ных па­тра­ба­ван­няў да вы­пра­ба­ван­няў пра­дук­цыі дзей­ні­ча­юць ды­рэк­ты­вы, па­гад­нен­ні і рэг­ла­мен­ты, гэ­та зна­чыць, пы­тан­ням аб'­ек­тыў­нас­ці атры­ма­ных вы­ні­каў вы­пра­ба­ван­няў ва ўсім све­це на­да­ец­ца вя­лі­кая ўва­га. Што звя­за­на з не­аб­ход­нас­цю за­бес­пя­чэн­ня якас­ці і су­па­стаў­нас­ці вы­ні­каў вы­пра­ба­ван­няў, атры­ма­ных у роз­ных ла­ба­ра­то­ры­ях.

У ад­дзе­ле пры­мя­ня­юц­ца ўсе спо­са­бы кант­ро­лю дак­лад­нас­ці і пра­віль­нас­ці вы­ні­каў ра­бот, што вы­кон­ва­юц­ца (з стан­дарт­ны­мі і рэ­фе­рэнс­ны­мі ўзо­ра­мі, удзел у між­ла­ба­ра­тор­ных па­раў­наль­ных вы­пра­ба­ван­нях, вы­ка­ры­стан­не кант­роль­ных карт і ўнут­ры­ла­ба­ра­тор­ны ста­тыс­тыч­ны кант­роль для ацэн­кі пра­меж­ка­вай прэ­цы­зій­нас­ці (унут­ры­ла­ба­ра­тор­най уз­наў­ляль­нас­ці) і гэ­так да­лей).

Важ­ная ро­ля ў ад­дзе­ле ад­во­дзіц­ца кі­ра­ван­ню пер­са­на­лам, па­вы­шэн­ню яго гра­мат­нас­ці. Пра­во­дзіц­ца па­ста­ян­нае на­ву­чан­не су­пра­цоў­ні­каў праз тэ­ма­тыч­ныя тэх­ніч­ныя ву­чо­бы, кур­сы па­вы­шэн­ня ква­лі­фі­ка­цыі як не­па­срэд­на па пра­вя­дзен­ні вы­пра­ба­ван­няў, так і па ва­лі­да­цыі ме­та­даў, што пры­мя­ня­юц­ца пры ажыц­цяў­лен­ні вы­пра­ба­ван­няў; удзел у ра­бо­це на­ву­чаль­ных се­мі­на­раў, у тым лі­ку тых, якія ар­га­ні­зу­юц­ца прад­стаў­ні­ка­мі ЕС.

З мэ­тай пра­фе­сій­на-тэх­ніч­на­га рос­ту ро­біц­ца стаў­ка на ма­ла­дых іні­цы­я­тыў­ных спе­цы­я­ліс­таў. Пры гэ­тым мы не ад­маў­ля­ем­ся ад во­пы­ту ве­тэ­ра­наў цэнт­ра і ад пе­рай­маль­нас­ці па­ка­лен­няў. У вы­ні­ку да­сяг­нен­не па­стаў­ле­ных пе­рад ад­дзе­лам мэт і за­дач да­зва­ляе па­ста­ян­на ўдас­ка­наль­ваць якасць па­слуг, да­бі­вац­ца ад­па­вед­нас­ці між­на­род­ным нор­мам і па­тра­ба­ван­ням. Вя­ду­чыя спе­цы­я­ліс­ты ад­дзе­ла пры­цяг­ва­юц­ца ў якас­ці тэх­ніч­ных экс­пер­таў пры ацэн­цы тэх­ніч­най кам­пе­тэнт­нас­ці вы­пра­ба­валь­ных ла­ба­ра­то­рый, якую пра­во­дзіць Бе­ла­рус­кі дзяр­жаў­ны цэнт­р акрэ­ды­та­цыі (БГЦА).

Адзі­ны ў сіс­тэ­ме

— Нам зда­ло­ся ці­ка­вым яшчэ і тое, што ў вас — адзі­ны ў сіс­тэ­ме ад­дзел па вы­пра­ба­ван­ні мэб­лі і вы­ра­баў дрэ­ва­ап­ра­цоў­кі.

4— Гэ­та так­са­ма ад­мет­насць цэнт­ра. З раз­віц­цём на­цы­я­наль­най сіс­тэ­мы па­цвяр­джэн­ня ад­па­вед­нас­ці і ўвя­дзен­нем у кан­цы 90-х аба­вяз­ко­вай сер­ты­фі­ка­цыі мэб­лі ў кра­і­не з'яў­ля­ец­ца вост­рая не­аб­ход­насць пра­вя­дзен­ня ра­бот па вы­пра­ба­ван­нях гэ­та­га ві­ду пра­дук­цыі. Але перш чым у 1998 го­дзе ў ЦСМС з'я­віў­ся ад­дзел вы­пра­ба­ван­няў мэб­лі і вы­ра­баў дрэ­ва­ап­ра­цоў­кі, быў прой­дзе­ны ня­прос­ты і ня­лёг­кі шлях яго ства­рэн­ня. Спат­рэ­бі­лі­ся час і не­ма­лыя на­ма­ган­ні для рас­пра­цоў­кі сва­і­мі сі­ла­мі дзяр­жаў­ных стан­дар­таў, на­быц­ця да­ра­го­га вы­пра­ба­валь­на­га аб­ста­ля­ван­ня, пад­бо­ру спе­цы­я­ліс­таў. І на той час, і сён­ня гэ­ты ад­дзел — адзі­ны ў сіс­тэ­ме Дзярж­стан­дар­ту. Як і ўсе асноў­ныя кі­рун­кі, так і гэ­тая ла­ба­ра­то­рыя бы­ла ство­ра­на па іні­цы­я­ты­ве Ге­на­дзя Якаў­ле­ві­ча За­га­рэя, які з'яў­ляў­ся ня­змен­ным кі­раў­ні­ком цэнт­ра на пра­ця­гу амаль 40 га­доў.

У па­чат­ку пра­цоў­най бія­гра­фіі ад­дзе­ла ў яго шта­це на­ліч­ва­лі­ся толь­кі тры су­пра­цоў­ні­кі і пра­во­дзі­лі­ся вы­пра­ба­ван­ні па фі­зі­ка-ме­ха­ніч­ных па­каз­чы­ках толь­кі мэб­лі. З ця­гам ча­су коль­касць су­пра­цоў­ні­каў па­вя­лі­чы­ла­ся да 11 ча­ла­век. І з улі­кам уз­рос­лых за­па­тра­ба­ван­няў і ў ін­та­рэ­сах, у пер­шую чар­гу, ай­чын­ных вы­твор­цаў, а так­са­ма па ме­ры ўзмац­нен­ня нар­ма­тыў­ных па­тра­ба­ван­няў да мэб­ле­вай пра­дук­цыі, увя­дзен­ня но­вых кант­ра­люемых па­ра­мет­раў, па­шы­ра­ла­ся і на­менк­ла­ту­ра па­каз­чы­каў, якія вы­пра­боў­ва­юц­ца. Як не­па­срэд­на па мэб­лі, так і па ахоў­ных дэ­ка­ра­тыў­ных па­крыц­цях, па фур­ні­ту­ры, пі­ла- і ле­са­ма­тэ­ры­я­лах, пліт­ных драў­нін­ных ма­тэ­ры­я­лах (ДСП, ДВП). Асвое­ны вы­пра­ба­ван­ні дэ­та­ляў про­філь­ных з драў­ні­ны для бу­даў­ніц­тва, пе­на­по­ліс­ты­роль­ных пліт, вок­наў і дзвя­рэй, дэ­та­ляў кле­е­ных, та­ры вы­твор­чай, драў­ня­най, з гоф­ра­кар­до­ну, драў­ня­ных пад­до­наў роз­на­га пры­зна­чэн­ня і ін­шай пра­дук­цыі.

З 2000 го­да ў ад­дзе­ле пра­во­д­зяц­­ца вы­пра­ба­ван­ні на на­яў­насць ля­ту­чых хі­міч­ных рэ­чы­ваў, што вы­лу­ча­юц­ца пры экс­плу­а­та­цыі мэб­лі ў па­вет­ра жы­лых па­мяш­кан­няў. Па іні­цы­я­ты­ве кі­раў­ніц­тва ЦСМС і пры пад­трым­цы Дзярж­стан­дар­ту з пры­цяг­нен­нем бе­ла­рус­кай на­ву­кі ў ка­рот­кія тэр­мі­ны рас­пра­ца­ва­ны і прай­шлі мет­ра­ла­гіч­нае па­цвяр­джэн­не пры­дат­нас­ці ме­то­ды­кі па вы­зна­чэн­ні хі­міч­ных рэ­чы­ваў (за вы­клю­чэн­нем ме­то­дык па вы­зна­чэн­ні на­яў­нас­ці фар­маль­дэ­гі­ду, бо іс­нуе ДАСТ 30255).

У 2007 го­дзе асвое­ны вы­пра­ба­ван­ні па вы­зна­чэн­ні па­каз­чы­ка ўзга­раль­нас­ці эле­мен­таў мяк­кай мэб­лі ад тле­ю­чай цы­га­рэ­ты і по­лы­мя га­за­вай га­рэл­кі. Го­дам ра­ней — вы­пра­ба­ван­ні па вы­зна­чэн­ні ўзроў­ню на­пру­жа­нас­ці элект­ра­ста­тыч­на­га по­ля на па­верх­ні мэб­лі. Ад­дзел так­са­ма мае тэх­ніч­ную маг­чы­масць для пра­вя­дзен­ня вы­пра­ба­ван­няў на ад­па­вед­насць еў­ра­пей­скім і (ці) між­на­род­ным нор­мам (EN, ІSO) фа­не­ры, ДВП і ДСП, у тым лі­ку па па­каз­чы­ках тры­ва­лас­ці, на віль­га­це­ўстой­лі­васць, даў­га­веч­насць, на­яў­насць фар­маль­дэ­гі­ду. Пла­на­ва вя­дзец­ца да­асна­шчэн­не ад­дзе­ла да­дат­ко­вым аб­ста­ля­ван­нем.

На вя­лі­кі жаль, у кра­і­не ад­сут­ні­чае тэх­ніч­ная ба­за для па­вы­шэн­ня ква­лі­фі­ка­цыі спе­цы­я­ліс­таў па вы­пра­ба­ван­нях мэб­лі і пра­вя­дзен­ні між­ла­ба­ра­тор­ных па­раў­на­нняў у гэ­тай га­лі­не.

Са ства­рэн­нем Мыт­на­га са­ю­за і Адзі­най эка­на­міч­най пра­сто­ры, з мэ­тай спра­шчэн­ня, у пры­ват­нас­ці, пра­соў­ван­ня та­ва­ру на ўнут­ра­ныя рын­кі кра­ін-удзель­ніц, уз­нік­ла не­аб­ход­насць у рас­пра­цоў­цы, пры­няц­ці і ўка­ра­нен­ні агуль­ных тэх­ніч­ных нар­ма­тыў­ных пра­ва­вых ак­таў тэх­ніч­на­га рэ­гу­ля­ван­ня. Ад­нос­на мэб­лі Ра­шэн­нем Са­ве­та Еў­ра­зій­скай эка­на­міч­най ка­мі­сіі ад 15.06.2012 г. за № 32 пры­ня­ты тэх­ніч­ны рэг­ла­мент ТР МС 025/2012 «Аб бяс­печ­нас­ці мэб­ле­вай пра­дук­цыі». Вы­зна­ча­ны тэр­мін увя­дзен­ня яго ў дзе­ян­не — 1 лі­пе­ня 2014 го­да. Па­тра­ба­ван­ні гэ­та­га да­ку­мен­та аба­вяз­ко­выя і рас­паў­сюдж­ва­юц­ца на мэб­ле­вую пра­дук­цыю, што вы­пус­ка­ец­ца ў аба­ра­чэн­не на адзі­най тэ­ры­то­рыі Мыт­на­га са­ю­за — вы­ра­бы, на­бо­ры, гар­ні­ту­ры мэб­лі бы­та­вой і для гра­мад­скіх па­мяш­кан­няў, у тым лі­ку на вы­раб­ле­ную па ін­ды­ві­ду­аль­ных за­ка­зах.

— За­раз, у па­ру вы­со­кіх тэх­на­ло­гій, на слы­ху ка­ліб­роў­ка, якой так­са­ма зай­ма­ец­ца ваш цэнтр. А без па­вер­кі на­огул не абы­сці­ся...

5— Ад­дзел па­вер­кі і ка­ліб­роў­кі срод­каў вы­мя­рэн­ня сён­ня на­ліч­вае больш за 20 су­пра­цоў­ні­каў і «ўзбро­е­ны» 200-мі ра­бо­чы­мі на­цы­я­наль­ны­мі эта­ло­на­мі. Дзяр­жаў­ныя па­ве­ры­це­лі ажыц­цяў­ля­юць па­вер­ку больш як 130 ты­паў срод­каў вы­мя­рэн­няў, вы­кон­ва­юць ка­ліб­роў­ку роз­ных ты­паў срод­каў вы­мя­рэн­няў, у тым лі­ку тых, што не ўне­се­ны ў дзяр­жаў­ны рэ­естр Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь і не прай­шлі дзяр­жаў­ную па­вер­ку. А так­са­ма атэс­та­цыю і ка­ліб­роў­ку вы­пра­ба­валь­на­га аб­ста­ля­ван­ня, рас­пра­цоў­ку ме­то­дык вы­ка­нан­ня вы­мя­рэн­няў. Тут у нас так­са­ма ёсць свая «фіш­ка». Мы адзі­ныя ў рэс­пуб­лі­цы пра­во­дзім па­вер­ку арэ­о­мет­раў усіх ві­даў. А ўво­гу­ле ад­дзел ажыц­цяў­ляе па­вер­ку (ка­ліб­роў­ку) срод­каў вы­мя­рэн­ня: ціс­ку і ва­ку­у­му, па­ра­мет­раў ру­ху, элект­рыч­ных ве­лі­чынь, фі­зі­ка-хі­міч­ных і оп­ты­ка-фі­зіч­ных ве­лі­чынь, ра­дыё­тэх­ніч­ных ве­лі­чынь, срод­каў тэх­ніч­най ды­яг­нос­ты­кі, ін­фар­ма­цый­на-вы­мя­раль­ных і кі­ру­ю­чых сіс­тэм і гэ­так да­лей.

Тым не менш, іс­ну­юць пэў­ныя вы­твор­чыя праб­ле­мы. Не ўсе прад­пры­ем­ствы, асаб­лі­ва сель­гас­пе­ра­пра­цоў­шчы­кі, вы­кон­ва­юць па­тра­ба­ван­ні за­ка­на­даў­ства аб за­бес­пя­чэн­ні адзін­ства вы­мя­рэн­няў у пла­не па­вер­кі срод­каў вы­мя­рэн­няў. У нас за мно­гія га­ды на­пра­ца­ва­ны рэ­естр іх вы­мя­раль­най тэх­ні­кі, і мы со­чым, а ў вы­пад­ку не­аб­ход­нас­ці ўздзей­ні­ча­ем праз ор­га­ны дзяр­жаў­на­га кі­раў­ніц­тва на мес­цах.

Ка­ліб­роў­ка з'яў­ля­ец­ца да­стат­ко­ва но­вым і эфек­тыў­ным ме­та­дам мет­ра­ла­гіч­на­га кант­ро­лю. Та­му, каб быць на вы­шы­ні, так­са­ма на­бы­ва­ем су­час­нае ка­ліб­ро­вач­нае аб­ста­ля­ван­не. Тэх­ніч­ныя на­вы­кі ўдас­ка­наль­ва­ем не толь­кі на кур­сах па­вы­шэн­ня ква­лі­фі­ка­цыі, але і на трэ­нін­гах у БГЦА і Бел­ГІ­Ме з удзе­лам еў­ра­пей­скіх экс­пер­таў і пры вы­ка­нан­ні між­ла­ба­ра­тор­ных па­раў­на­нняў, якія пра­во­дзіць на­цы­я­наль­ны пра­вай­дар.

Ла­цін­скія ка­ра­ні якас­ці

— Мы сён­ня зна­ё­мім шы­ро­ка­га чы­та­ча з маг­чы­мас­ця­мі цэнт­ра. Да­вай­це за­зна­чым, што адзін з ва­шых лю­бі­мых «кань­коў», на якім цэнтр ад­чу­вае ся­бе цал­кам упэў­не­на, — сер­ты­фі­ка­цыя.

6— Ор­ган па сер­ты­фі­ка­цыі быў ство­ра­ны ў свой час та­му, што гэ­та за­па­тра­ба­ва­ла жыц­цё. Спе­цы­я­ліс­ты ад­дзе­ла пра­вод­зяць ра­бо­ту па па­цвяр­джэн­ні ад­па­вед­нас­ці, у тым лі­ку ў рам­ках за­ка­на­даў­ства Мыт­на­га са­ю­за, па хар­чо­вай і сель­ска­гас­па­дар­чай пра­дук­цыі, мэб­лі і вы­ра­бах дрэ­ва­ап­ра­цоў­кі, пра­дук­цыі лёг­кай пра­мыс­ло­вас­ці, срод­каў ін­ды­ві­ду­аль­най за­сця­ро­гі, пра­дук­цыі, не­аб­ход­най пры ўзвя­дзен­ні бу­дын­каў і збу­да­ван­няў, пра­ект­най да­ку­мен­та­цыі. Так­са­ма па сер­ты­фі­ка­цыі ра­бот у га­лі­не бу­даў­ніц­тва, па аб­слу­гоў­ван­ні транс­парт­ных срод­каў і ін­шых у ад­па­вед­нас­ці з воб­лас­цю акрэ­ды­та­цыі. Ле­тась воб­ласць акрэ­ды­та­цыі знач­на па­шы­ра­на, з чым мож­на па­зна­ё­міц­ца на сай­це ЦСМС (www.slutskcsms.by).

Сло­ва «сер­ты­фі­ка­цыя» ў пе­ра­кла­дзе з ла­цін­скай азна­чае «зроб­ле­на пра­віль­на». Каб пе­ра­ка­нац­ца, што той ці ін­шы пра­дукт «зроб­ле­ны пра­віль­на», важ­на ве­даць, якім па­тра­ба­ван­ням ён па­ві­нен ад­па­вя­даць і якім чы­нам мож­на атры­маць дак­лад­ныя до­ка­зы гэ­тай ад­па­вед­нас­ці. У ад­дзе­ле на­за­па­ша­ны вя­лі­кі во­пыт у га­лі­не па­цвяр­джэн­ня ад­па­вед­нас­ці, пра­цу­юць вы­со­ка­ква­лі­фі­ка­ва­ныя спе­цы­я­ліс­ты, экс­пер­ты-аў­ды­та­ры. Яны пра­вод­зяць ра­бо­ты па сер­ты­фі­ка­цыі не толь­кі ў Бе­ла­ру­сі, але і ў кра­і­нах бліз­ка­га і да­лё­ка­га за­меж­жа.

— Сён­ня ўсе ра­зу­ме­юць, што якасць пра­дук­цыі — гэ­та вы­со­кі імідж яе вы­твор­цы ся­род спа­жыў­цоў, маг­чы­масць вы­ха­ду не толь­кі на ўнут­ра­ны, але і на знеш­ні рын­кі. І пры па­стаў­ках пра­дук­цыі ў кра­і­ны СНД і ЕС не­аб­ход­най умо­вай час­та з'яў­ля­ец­ца на­яў­насць дзе­ю­чых эфек­тыў­ных сіс­тэм якас­ці...

— Та­му ор­ган па сер­ты­фі­ка­цыі РУП «Слуц­кі ЦСМС» і пра­во­дзіць ра­бо­ты па сер­ты­фі­ка­цыі сіс­тэм ме­недж­мен­ту якас­ці на ад­па­вед­насць СТБ ІSO 9001, а так­са­ма сіс­тэм кі­ра­ван­ня ахо­вай пра­цы на ад­па­вед­насць СТБ 18001, сіс­тэм НАССР на ад­па­вед­насць СТБ 1470 і сіс­тэм МБПП на ад­па­вед­насць СТБ 22000. Без­умоў­на, на ор­га­не па сер­ты­фі­ка­цыі сіс­тэм кі­ра­ван­ня вель­мі вя­лі­кая ад­каз­насць. Спе­цы­я­ліс­там ад­дзе­ла да­во­дзіц­ца пра­ца­ваць на­пру­жа­на, мэ­та­на­кі­ра­ва­на, у тым лі­ку па да­вя­дзен­ні ўста­ноў­ле­ных Адзі­ных па­тра­ба­ван­няў Мыт­на­га са­ю­за да суб'­ек­таў гас­па­да­ран­ня. Пра­вод­зяц­ца се­мі­на­ры, «круг­лыя ста­лы», у рэ­гі­я­наль­ных га­зе­тах раз­мя­шча­юц­ца ін­фар­ма­цый­ныя ар­ты­ку­лы. Ін­фар­ма­цыю аб ме­ра­пры­ем­ствах мож­на атры­маць на сай­це ЦСМС.

Фор­мы ву­чо­бы, у тым лі­ку і для на­шых ра­бот­ні­каў, бы­ва­юць роз­ныя. Ска­жам, мы вы­кон­ва­лі плат­ныя па­слу­гі па сер­ты­фі­ка­цыі пра­дук­цыі ў кра­і­нах Еў­ра­са­ю­за — Іта­ліі, Іс­па­ніі, Гер­ма­ніі, Фран­цыі, Поль­шчы, кра­і­нах Пры­бал­ты­кі. Для на­шых спе­цы­я­ліс­таў гэ­та быў не толь­кі пра­фе­сій­ны «най­вы­шэй­шы пі­ла­таж», але і на­пру­жа­ная ву­чо­ба, ка­лі трэ­ба бы­ло «рас­ці над са­бой».

Важ­насць ства­рэн­ня ў свой час сіс­тэм кі­ра­ван­ня якас­цю для рэ­аль­на­га сек­та­ра цяж­ка пе­ра­аца­ніць. З ука­ра­нен­нем гэ­тых сіс­тэм на прад­пры­ем­ствах зроб­ле­на вель­мі вя­лі­кая спра­ва, яны да­лі штур­шок да­лей­ша­му раз­віц­цю пра­мыс­ло­ва­га сек­та­ра эка­но­мі­кі, па­спры­я­лі яго тэх­ніч­на­му пе­ра­асна­шчэн­ню, пад­рых­тоў­цы пер­са­на­лу.

— Сён­ня вы га­во­ры­це пра но­выя га­ры­зон­ты ў гэ­тай ра­бо­це.

7— Сіс­тэ­мы ме­недж­мен­ту ўка­ра­нё­ны і функ­цы­я­ну­юць перш за ўсё на экс­пар­та­а­ры­ен­та­ва­ных прад­пры­ем­ствах. Гэ­та бы­ло ад­но з асноў­ных па­тра­ба­ван­няў за­меж­ных парт­нё­раў, яно і сён­ня да­па­ма­гае атрым­лі­ваць пе­ра­мо­гу ў тэн­да­рах. Але ТР МС 021 па бяс­пе­цы хар­чо­вай пра­дук­цыі, які ўведзены з 1 лі­пе­ня 2013 года, аба­вяз­вае ўка­ра­ніць сіс­тэ­му ме­недж­мен­ту бяс­печ­нас­ці хар­чо­вых пра­дук­таў на ўсіх прад­пры­ем­ствах, не­за­леж­на ад фор­мы ўлас­нас­ці і кі­рун­каў дзей­нас­ці. Па­ча­так па­кла­дзе­ны буй­ны­мі пра­мыс­ло­вы­мі прад­пры­ем­ства­мі, да­лей пой­дуць усе ін­шыя, і так — да прад­пры­ем­стваў гра­мад­ска­га хар­ча­ван­ня (ка­вяр­няў, рэ­ста­ра­наў і г.д.). Сіс­тэм­нае вы­ка­нан­не ўсіх эле­мен­таў, якія іс­ну­юць на ба­зе між­на­род­ных стан­дар­таў се­рыі ІSO 9000, і іх пад­тры­ман­не на эфек­тыў­ным уз­роў­ні пры­ня­се лю­бо­му суб'­ек­ту біз­не­су вя­лі­кую ка­рысць. Ляг­чэй бу­дзе вы­хо­дзіць і на но­выя га­ры­зон­ты, вы­зна­ча­ныя еў­ра­пей­скі­мі нор­ма­мі і тэх­ніч­ны­мі рэг­ла­мен­та­мі Мыт­на­га са­ю­за. Ра­бо­та гэ­та вя­лі­кая, і ка­лі ў спе­цы­я­ліс­таў на мес­цах бу­дуць пы­тан­ні, за­пра­ша­ем звяр­тац­ца да нас па да­па­мо­гу, бо ор­ган па сер­ты­фі­ка­цыі, як і вы­пра­ба­валь­ныя пад­раз­дзя­лен­ні Слуц­ка­га ЦСМС, акрэ­ды­та­ва­ныя ў На­цы­я­наль­най сіс­тэ­ме акрэ­ды­та­цыі і ўклю­ча­ны ў Адзі­ны пе­ра­лік ор­га­наў і вы­пра­ба­валь­ных ла­ба­ра­то­рый Мыт­на­га са­ю­за.

Каб ра­біць грун­тоў­на

— Ка­лі лас­ка, пой­дзем да­лей. Ваш ад­дзел ра­мон­ту і тэх­ніч­на­га аб­слу­гоў­ван­ня срод­каў вы­мя­рэн­ня мож­на раз­гля­даць як ад­га­лі­на­ван­не ад ад­дзе­ла па­вер­кі?

— Ра­монт­ная служ­ба па­ча­ла сваё ста­наў­лен­не з 1994 го­да, а ў 2006 го­дзе ство­ра­ны ад­дзел тэх­ніч­на­га аб­слу­гоў­ван­ня і ра­мон­ту срод­каў вы­мя­рэн­ня. У апош­нія га­ды раз­ві­лі ра­монт усіх срод­каў вы­мя­рэн­ня ма­сы — ад ме­ды­цын­скіх да та­вар­ных і аў­та­ма­біль­ных, ва­га­вых да­за­та­раў; ціс­ку (ма­но­мет­ры, ма­на­ва­ку­у­мет­ры) і ін­шых. Ра­бо­ты вы­кон­ва­ем у тым лі­ку з вы­ез­дам да за­каз­чы­ка, бо на­бы­лі транс­парт і аснас­ці­лі яго спе­цы­яль­ным аб­ста­ля­ван­нем. Пе­ра­соў­ная ла­ба­ра­то­рыя па ра­мон­це і тэх­ніч­ным аб­слу­гоў­ван­ні да­зва­ляе вы­кон­ваць ра­бо­ты аў­та­ном­на і мі­ні­мі­зуе за­тра­ты за­каз­чы­ка. За 2013 год ад­ра­ман­та­ва­на ка­ля 18000 адзі­нак срод­каў вы­мя­рэн­няў.

Да­рэ­чы, ад­ны­мі з пер­шых мы па­ча­лі вы­кон­ваць і ра­бо­ту па ма­дэр­ні­за­цыі ва­гаў — як аў­та­ма­біль­ных, так і склад­скіх. У свой час ЗІ­Лы з ма­ні­пу­ля­та­ра­мі ста­лі пер­шым во­пы­там у цэнт­рах стан­дар­ты­за­цыі пры вы­ка­нан­ні па­вер­кі і ра­мон­ту шмат­тон­ных (ад 20 да 60 тон) аў­та­ма­біль­ных ва­гаў. Мы па­спя­хо­ва ро­бім гэ­та з да­па­мо­гай спе­цы­я­лі­за­ва­ных кам­па­ній, з які­мі даў­но су­пра­цоў­ні­ча­ем — яны кам­плек­ту­юць ва­гі элект­рон­ным «на­чын­нем», а ўсю ас­тат­нюю ра­бо­ту вы­кон­ва­юць на­шы «кі­паў­цы». Ін­жы­не­ры ад­дзе­ла рас­пра­цоў­ва­юць ме­то­ды­кі атэс­та­цыі вы­пра­ба­валь­на­га аб­ста­ля­ван­ня.

— Не­каль­кі слоў, Іры­на Ге­надзь­еў­на, пра яшчэ адзін важ­ны ад­дзел — вы­мя­рэн­няў і эка­ла­гіч­на­га нар­мі­ра­ван­ня.

— За апош­нія га­ды знач­на па­шы­ры­ла­ся дзей­насць па эка­ла­гіч­ным нар­мі­ра­ван­ні з рас­пра­цоў­кай ін­струк­цый, паш­пар­тоў — па вы­твор­чым эка­ла­гіч­ным кант­ро­лі, абы­хо­джан­ні з ады­хо­да­мі вы­твор­час­ці; па экс­плу­а­та­цыі вен­ты­ля­цый­ных уста­но­вак і сіс­тэм ПГУ; паш­пар­тоў вен­ты­ля­цый­ных уста­но­вак і сіс­тэм ПГУ; ак­таў ін­вен­та­ры­за­цыі вы­кі­даў за­брудж­валь­ных рэ­чы­ваў у ат­мас­фе­ру; пра­ек­таў да­пу­шчаль­ных вы­кі­даў за­брудж­валь­ных рэ­чы­ваў у ат­мас­фе­ру з вы­ка­нан­нем раз­лі­каў рас­сей­ван­ня вы­кі­даў. Па­ча­лі вы­кон­ваць і ра­бо­ты па рас­пра­цоў­цы да­ку­мен­таў у га­лі­не эка­ла­гіч­на­га рэ­гу­ля­ван­ня.

З ве­дан­нем спра­вы зай­ма­юц­ца на­шы спе­цы­я­ліс­ты і атэс­та­цы­яй ра­бо­чых мес­цаў па ўмо­вах пра­цы з вы­да­чай ад­па­вед­ных да­ку­мен­таў, што вы­зна­ча­ны за­ка­на­даў­ствам рэс­пуб­лі­кі. У ад­па­вед­нас­ці з уве­дзе­най у лю­тым 2014 го­да но­вай рэ­дак­цы­яй За­ко­на аб ахо­ве пра­цы, мы тра­пі­лі ў рэ­естр Мінп­ра­цы Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь.

Ра­бо­ты ў гэ­тых ­кі­рун­ках вы­кон­ва­ем у роз­ных рэ­гі­ё­нах рэс­пуб­лі­кі. Кож­на­му за­каз­чы­ку па­трэб­на пра­па­на­ваць вы­ка­наць не­аб­ход­ную яму ра­бо­ту хут­ка, аба­вяз­ко­ва якас­на, і — за па­мяр­коў­ную ца­ну. Аб'­ёмы ра­бот зна­хо­дзіць не вель­мі лёг­ка, але гэ­та за­ка­на­даў­чае па­тра­ба­ван­не. Наш да­дат­ко­вы плюс — на­яў­насць улас­най вы­пра­ба­валь­най ла­ба­ра­то­рыі. У шэ­ра­гу аб­лас­цей мы за­ма­ца­ва­лі­ся да­стат­ко­ва ўда­ла і бу­дзем пра­цяг­ваць ра­бо­ту ў гэ­тым кі­рун­ку да­лей.

Ве­даць свае «плю­сы»

— Пра­ка­мен­туй­це, ка­лі лас­ка, ва­ша стаў­лен­не да экс­парт­най па­лі­ты­кі суб'­ек­таў гас­па­да­ран­ня.

— Мы зы­хо­дзім з та­го, што якасць пра­дук­цыі па­він­на быць ад­ноль­ка­ва вы­со­кай і для ўнут­ра­на­га, і для знеш­ня­га рын­ку. У на­шай су­мес­най з рэ­аль­ным сек­та­рам пра­цы ня­ма раз­дзя­лен­ня, што вось гэ­тая пра­дук­цыя пой­дзе на ўнут­ра­ны, а гэ­тая — на знеш­ні ры­нак. Уся пра­дук­цыя па­він­на ад­па­вя­даць пэў­ным па­тра­ба­ван­ням. І прад­пры­ем­ствы па­він­ны ва­ло­даць поў­ным па­ке­там да­ку­мен­таў на вы­пуск сва­ёй пра­дук­цыі. Як іна­чай? Та­му па-ра­ней­ша­му ак­тыў­на пра­цу­ем з прад­пры­ем­ства­мі па да­ня­сен­ні ін­фар­ма­цыі.

Ха­це­ла­ся б звяр­нуц­ца да прад­пры­ем­стваў-парт­нё­раў. Сён­ня на ба­зе стан­дар­таў ІSО 9000 ство­ра­на шмат раз­на­стай­ных ін­стру­мен­таў эфек­тыў­на­га ме­недж­мен­ту. І каб да­сяг­нуць леп­шай кан­ку­рэн­та­здоль­нас­ці бе­ла­рус­кай пра­дук­цыі, ра­бо­та мар­ке­тын­га­вых служ­баў па­він­на быць больш сіс­тэм­най. Па­він­ны больш ак­тыў­на пра­во­дзіц­ца тыя ж дэ­гус­та­цыі, кон­кур­сы брэн­да­вай пра­дук­цыі з пры­за­мі для ўдзель­ні­каў і на­вед­валь­ні­каў. Не вар­та аб­мя­жоў­вац­ца толь­кі ўдзе­лам у аб­лас­ных і рэс­пуб­лі­кан­скіх кон­кур­сах, а сме­ла за­яў­ляць пра ся­бе на ра­сій­скіх і тых, што пра­вод­зяц­ца пад эгі­дай СНД. Больш ак­тыў­на пра­па­ноў­ваць свой пра­дукт, не са­ро­мец­ца па­да­ваць яго ў вы­гад­ным свят­ле, ка­лі ён та­го за­слу­гоў­вае. Тут усё за­ле­жыць ад пад­рых­та­ва­нас­ці кад­раў, ве­дан­ня імі рын­каў, шы­ро­ка­га ва­ло­дан­ня мо­ва­мі, га­тоў­нас­ці і на­ват жа­дан­ня пра­фе­сій­на пра­ца­ваць. Маг­чы­ма, вар­та ства­раць спе­цы­я­лі­за­ва­ныя ад­дзе­лы між­на­род­на­га мар­ке­тын­гу.

Мы ў ся­бе ў рэ­гі­ё­не шмат ро­бім, каб за­ці­ка­віць вы­твор­цаў пра­ца­ваць больш якас­на і ду­маць аб перс­пек­ты­ве. Уз­ва­жыць стан спраў сён­ня і пра­лі­чыць, што па­трэб­на на не­да­лё­кае бу­ду­чае. Мы ва­ло­да­ем да­стат­ко­ва ба­га­тай нар­ма­тыў­най ба­зай. Та­му пад­крэс­лім: сай­ты Дзярж­стан­дар­та, Мыт­на­га са­ю­за, тэ­ры­та­ры­яль­ных ЦСМС га­то­вы апе­ра­тыў­на за­бяс­пе­чыць суб'­ек­ты гас­па­да­ран­ня ўсёй не­аб­ход­най ак­ту­аль­най ін­фар­ма­цы­яй.

— Вы ўвесь час ус­па­мі­на­е­це пра тэх­ніч­ную ўзбро­е­насць. А што з ва­шай асна­шча­нас­цю за­раз?

— Дзя­ку­ю­чы пла­на­ва­му па­ды­хо­ду цэнтр мае маг­чы­масць да­асна­шчаць свае ла­ба­ра­то­рыі но­вым су­час­ным аб­ста­ля­ван­нем. Ска­жам, асна­шча­насць су­час­ным аб­ста­ля­ван­нем ад­дзе­ла вы­пра­ба­ван­няў хар­чо­вай пра­дук­цыі на сён­ня амаль стап­ра­цэнт­ная. Мік­ра­бія­ла­гіч­нае пад­раз­дзя­лен­не цал­кам ад­па­вя­дае еў­ра­пей­скім па­тра­ба­ван­ням.

І імк­нём­ся, каб так бы­ло па ўсіх служ­бах. За­пла­на­ва­лі на гэ­ты год рэ­кан­струк­цыю ад­ной з клі­ма­тыч­ных ка­мер ад­дзе­ла па вы­пра­ба­ван­нях мэб­лі, бо, згод­на з еў­ра­пей­скім стан­дар­там, уз­ні­ка­юць крыху ін­шыя па­ды­хо­ды да про­ба­пад­рых­тоў­кі. З'яў­ля­юц­ца но­выя па­тра­ба­ван­ні па бяс­пе­цы мэб­лі ў да­ку­мен­тах Мыт­на­га са­ю­за (адзі­нац­цаць но­вых).

На­бы­ва­ем су­час­нае ка­ліб­ро­вач­нае аб­ста­ля­ван­не. За­мест ад­пра­ца­ваў­ша­га свой рэ­сурс —  і но­вае па­ве­рач­нае аб­ста­ля­ван­не. Ка­лі ана­лі­зу­ец­ца на­ша ра­бо­та па да­сяг­нен­ні да­ве­дзе­ных аб'­ёмаў, вы­ка­нан­ні біз­нес-пла­наў, кі­раў­ніц­тва га­лі­ны заў­сё­ды ці­ка­віц­ца: на чым бу­дзе­це пра­ца­ваць? Пры­чым пы­тан­не ста­віц­ца больш шы­ро­ка: як, на­коль­кі эфек­тыў­на бу­дзе­це да­па­ма­гаць суб'­ек­там гас­па­да­ран­ня вы­кон­ваць за­да­чы, па­стаў­ле­ныя пе­рад імі ўра­дам?

Ча­ла­ве­чы фак­тар

— І ўсё ж на пер­шы план вы­хо­дзіць не толь­кі і не столь­кі аб­наў­лен­не пар­ку аб­ста­ля­ван­ня, пры ўсёй пер­ша­сту­пен­най важ­нас­ці гэ­тай ра­бо­ты, а ра­бо­та з улас­ным ка­лек­ты­вам, — за­зна­чае ды­рэк­тар. — Ад яго пра­фе­сі­я­на­ліз­му і гра­ма­дзян­скай ак­тыў­нас­ці за­ле­жыць пос­пех на­шай мі­сіі.

Ква­лі­фі­ка­цыя су­пра­цоў­ні­каў цэнт­ра вы­со­кая. І мы імк­нём­ся ства­раць ма­ты­ва­цыю для су­пра­цоў­ні­каў да да­лей­шай вы­со­ка­эфек­тыў­най ра­бо­ты, і не толь­кі пры да­па­мо­зе зар­пла­ты, прэ­мій і над­ба­вак. Пад­вод­зяц­ца вы­ні­кі спа­бор­ніц­тва за квар­тал. Па вы­ні­ках ра­бо­ты за год парт­рэ­ты пе­ра­да­ві­коў вы­веш­ва­юц­ца на стэн­дзе «Го­нар за пра­цу», а ў ад­дзе­лах вы­зна­ча­юц­ца леп­шыя спе­цы­я­ліс­ты па кі­рун­ках. Пры­чым пе­ра­мож­ца па­ві­нен лі­дзі­ра­ваць і ў аб'­ёмах вы­ка­на­най ра­бо­ты, і ў асва­ен­ні но­вых па­каз­чы­каў. За­ста­ло­ся та­кое па­няц­це, як ра­цы­я­на­лі­за­тар­ская ра­бо­та, і ўдзел у ёй за­ах­воч­ва­ец­ца.

У ра­бо­це нам да­па­ма­гае тое, што рас­пра­ца­ва­на і дзей­ні­чае ўлас­ная сіс­тэ­ма ме­недж­мен­ту якас­ці — яна іс­нуе з 2003 го­да, сер­ты­фі­ка­ва­на і пад­трым­лі­ва­ец­ца на ак­ту­аль­ным уз­роў­ні. Ёсць улас­ная па­лі­ты­ка і мэ­ты ў га­лі­не якас­ці, і ста­ра­ем­ся, каб яны не ра­зы­хо­дзі­лі­ся з па­жа­дан­ня­мі за­каз­чы­каў. Бо ад гэ­та­га за­ле­жыць кан­ку­рэн­та­здоль­насць на­шых па­слуг.

20 мая мы бу­дзем ад­зна­чаць Су­свет­ны дзень мет­ра­ло­гіі, а ў чэр­ве­ні — Між­на­род­ны дзень акрэ­ды­та­цыі. Ха­чу па­він­ша­ваць сва­іх ка­лег, свой ка­лек­тыў з пра­фе­сій­ны­мі свя­та­мі і па­жа­даць мі­ру, пос­пе­хаў у пра­цы, даб­ра­бы­ту, — ска­за­ла ў за­клю­чэн­не Іры­на Яку­та.

Пуб­лі­ка­цыю пад­рых­та­ва­лі Ула­дзі­мір Хіль­ке­віч

і Яў­ген Пя­сец­кі (фо­та).

УНП 600154116

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».