26 верасня, субота

Вы тут

Ці па­трэб­на рэ­гіст­ра­ваць га­нак і на­вес?


Ва­ло­даю да­чай у Пу­ха­віц­кім ра­ё­не: участ­кам у 10 со­так і са­до­вым до­мі­кам. Дач­ны до­мік зна­хо­дзіц­ца ў ся­рэ­дзі­не ўчаст­ка, ад мя­жы су­се­дзяў не менш за 6 мет­раў. Драў­ля­ны га­нак прый­шоў у не­пры­год­насць. Ха­чу зра­біць яго з бе­то­ну і ага­ра­дзіць цаг­ля­ны­мі сце­на­мі, каб у дом не дзьмуў ве­цер. На­чаль­нік ад­дзе­ла ар­хі­тэк­ту­ры Пу­ха­віц­ка­га рай­вы­кан­ка­ма ска­за­ла, што я зма­гу гэ­та зра­біць, за­тым толь­кі ў БТІ трэ­ба бу­дзе афор­міць. Умо­ва — вы­тры­маць ад­лег­ласць ад мя­жы су­се­дзяў у 3 мет­ры. Яшчэ ў мя­не быў драў­ля­ны на­вес, які ста­яў асоб­на. БТІ ўклю­чы­ла яго ў тэх­паш­парт. З-за ава­рый­на­га ста­ну я на­вес ра­за­браў. Ці трэ­ба гэ­та ўза­ко­ніць?

Вік­тар Ана­толь­е­віч СІН­КА­ВЕЦ,
г. Мін­ск.

Зва­рот чы­та­ча быў раз­гле­джа­ны ў Пу­ха­віц­кім ра­ён­ным вы­ка­наў­чым ка­мі­тэ­це, ад­куль рэ­дак­цыя атры­ма­ла афі­цый­ны ад­каз.

«Зя­мель­ны ўчас­так, які на­ле­жыць В.А. Сін­каў­цу на пра­ве ўлас­нас­ці, зна­хо­дзіц­ца ў са­да­вод­чым та­ва­рыст­ве «Гор­кі-1».

Згод­на з Ука­зам Прэ­зі­дэн­та Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь ад 28 сту­дзе­ня 2008 г. №50 «Аб ме­рах па ўпа­рад­ка­ван­ні дзей­нас­ці са­да­вод­чых та­ва­рыст­ваў», за­бу­до­ва на тэ­ры­то­рыі са­да­вод­чых та­ва­рыст­ваў ад­бы­ва­ец­ца на пад­ста­ве ге­не­раль­на­га пла­на за­бу­до­вы са­да­вод­ча­га та­ва­рыст­ва па ўзгад­нен­ні з праў­лен­нем са­да­вод­ча­га та­ва­рыст­ва.

Што да­ты­чыц­ца драў­ля­на­га ган­ка, змя­нен­не пло­шчаў, у тым лі­ку аб­кла­дан­не цэг­лай і знос па­бу­доў, з'яў­ля­юц­ца рэ­кан­струк­цы­яй (рэ­кан­струк­цыя — гэ­та бу­даў­ні­ча-ман­таж­ныя ра­бо­ты па змя­нен­ні па­ра­мет­раў аб'­ек­та ка­пі­таль­на­га бу­даў­ніц­тва), якая пра­во­дзіц­ца ў ад­па­вед­нас­ці з ТПК 45-3.01-117-2008 (02250) «Гра­да­бу­даў­ніц­тва. Ра­ё­ны ся­дзіб­на­га бу­даў­ніц­тва. Нор­мы пла­ні­роў­кі і за­бу­до­вы», па ўзгад­нен­ні з праў­лен­нем са­да­вод­ча­га та­ва­рыст­ва.

Пас­ля за­вяр­шэн­ня бу­даў­ні­ча-ман­таж­ных ра­бот гра­ма­дзя­нін рэ­гіст­руе змя­нен­ні ў РУП «Мін­скае аб­лас­ное агенц­тва па дзяр­жаў­най рэ­гіст­ра­цыі і зя­мель­ным ка­даст­ры» на пад­ста­ве да­вед­кі, вы­да­дзе­най стар­шы­нёй са­да­вод­ча­га та­ва­рыст­ва.

У вы­шэй­зга­да­ным вы­пад­ку, згод­на з Ука­зам Прэ­зі­дэн­та Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь ад 28 сту­дзе­ня 2008 г. №50 «Аб ме­рах па ўпа­рад­ка­ван­ні дзей­нас­ці са­да­вод­чых та­ва­рыст­ваў», мяс­цо­выя вы­ка­наў­чыя, рас­па­рад­чыя ор­га­ны аказ­ва­юць пра­ва­вую да­па­мо­гу ў ад­па­вед­нас­ці з кам­пе­тэн­цы­яй».

Выбар рэдакцыі

Культура

75 гадоў таму адкрылася першая экспазiцыя музея Янкi Купалы

75 гадоў таму адкрылася першая экспазiцыя музея Янкi Купалы

Давайце з нагоды пачэснага юбiлею пройдземся па залах музея, у кожнай з якiх свае цiкавосткi.

Культура

Аляксандр Радзькоў. З кнігі «Мой фiзмат»

Аляксандр Радзькоў. З кнігі «Мой фiзмат»

Працягваем публікаваць урыўкі з кнігі.