Вы тут

Як пра­віль­на пра­ца­ўлад­ка­вац­ца за мя­жой


Ган­даль людзь­мі зай­мае трэ­цяе мес­ца ў све­це па пры­быт­ко­вас­ці пас­ля ганд­лю збро­яй і нар­ко­ты­ка­мі і з'яў­ля­ец­ца гла­баль­най праб­ле­май ча­ла­вец­тва. Бе­ла­русь не з'яў­ля­ец­ца вы­клю­чэн­нем: на­шы су­ай­чын­ні­кі ў по­шу­ках вя­лі­кіх за­роб­каў усё яшчэ пра­цяг­ва­юць трап­ляць у паст­кі, рас­стаў­ле­ныя вяр­боў­шчы­ка­мі жы­во­га та­ва­ру.

Тыя пад абя­цан­нем вы­со­кіх за­роб­каў пра­па­ну­юць вы­ехаць за мя­жу для пра­ца­ўлад­ка­ван­ня — у асноў­ным, па бу­даў­ні­чых і ра­бо­чых спе­цы­яль­нас­цях. Вяр­боў­шчы­кі на­ўмыс­на за­вы­ша­юць бу­ду­чыя да­хо­ды, утой­ва­юць са­праўд­ныя ўмо­вы пра­цы, не за­бяс­печ­ва­юць ні­я­кіх са­цы­яль­ных га­ран­тый. Пры гэ­тым на бу­доў­лях лю­дзі ня­рэд­ка пра­цу­юць у не­ча­ла­ве­чых умо­вах, час­та не атрым­лі­ва­юць за­роб­ле­ных гро­шай і не мо­гуць вяр­нуц­ца да­до­му, а тое і зні­ка­юць без вес­так.

Каб аба­ра­ніць сваё жыц­цё і зда­роўе, пра­ца­ўлад­коў­вац­ца за мя­жу трэ­ба толь­кі пры са­дзей­ні­чан­ні юры­дыч­ных асоб і ін­ды­ві­ду­аль­ных прад­пры­маль­ні­каў, якія ма­юць спе­цы­яль­ны да­звол (лі­цэн­зію) на ажыц­цяў­лен­не дзей­нас­ці, звя­за­най з пра­ца­ўлад­ка­ван­нем за ме­жа­мі Бе­ла­ру­сі.

Тым, хто жа­дае пра­ца­ўлад­ка­вац­ца за ме­жа­мі Бе­ла­ру­сі, не­аб­ход­на ве­даць на­ступ­нае:

m Пры за­клю­чэн­ні пра­цоў­на­га да­га­во­ра (кант­рак­та) уваж­лі­ва вы­ву­чы­це і ага­ва­ры­це ўмо­вы кант­рак­та, якія ты­чац­ца ха­рак­та­ру і мес­ца пра­цы, тэр­мі­ну дзе­ян­ня кант­рак­та, кра­і­ны пра­ца­ўлад­ка­ван­ня, умоў пра­цы і яго апла­ты, пра­воў і аба­вяз­каў ба­коў, умоў пра­жы­ван­ня, хар­ча­ван­ня, ін­шых са­цы­яль­ных га­ран­тый.

m Вы аба­вяз­ко­ва па­він­ны мець ра­бо­чую ві­зу дзяр­жа­вы пра­ца­ўлад­ка­ван­ня, вы­да­дзе­ную яе дып­ла­ма­тыч­ным прад­стаў­ніц­твам або кон­суль­скай уста­но­вай (ту­рыс­тыч­ная ві­за не дае пра­ва пра­ца­ваць).

m Не­аб­ход­на мець з са­бой ко­піі ўсіх да­ку­мен­таў на вы­па­дак стра­ты ары­гі­на­лаў, стра­ха­вы по­ліс ад ня­шчас­ных вы­пад­каў і хва­ро­б.

У час зна­хо­джан­ня за мя­жой:

— стань­це на ча­со­вы кон­суль­скі ўлік;

— ні ў якім ра­зе ні­ко­му не ад­да­вай­це свой паш­парт;

— ка­лі ўмо­вы ва­ша­га зна­хо­джан­ня ад­роз­ні­ва­юц­ца ад тых, якія бы­лі пра­пі­са­ны ў да­га­во­ры, звя­жы­це­ся з агенц­твам. За­па­тра­буй­це не­ад­клад­на­га па­ляп­шэн­ня умоў. Ка­лі сі­ту­а­цыя не змя­ня­ец­ца, вы ма­е­це пра­ва ад­мо­віц­ца ад пра­цы па да­га­во­ры;

— у вы­пад­ку кра­дзя­жу да­ку­мен­таў або пры ўзнік­нен­ні якіх-не­будзь праб­лем, звяр­тай­це­ся ў па­соль­ства ці кон­суль­ства Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь або ў па­лі­цыю той кра­і­ны, дзе вы зна­хо­дзі­це­ся.

Свят­ла­на Бусько.

А зарыентавацца ў тым, наколькі законна дзейнічае працадаўца за мяжой і яго прадстаўнікі ў Беларусі, вам дапаможа наступная інфармацыя, прадастаўленая рэдакцыі Міністэрствам унутраных спраў.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.