Вы тут

Ад­куль у бюд­жэ­це гро­шы? За­ра­бі­лі!


У По­лац­кім ра­ё­не сель­са­ве­ты ўсё больш за­раб­ля­юць са­мі. З не­ка­то­рых кры­ніц аб'­ём па­паў­нен­ня бюд­жэ­ту скла­дае сот­ні міль­ё­наў руб­лёў што­год. Але і ін­шыя, не­вя­лі­кія, да­хо­ды — так­са­ма пра­грэс. З'яў­ля­юц­ца і но­выя па­ды­хо­ды да маг­чы­мас­ці «атрым­лі­ваць ка­пей­ку».

— Па­куль што ў цэ­лым По­лац­кі ра­ён да­ту­ец­ца — пры­клад­на на 30%. На­га­даю, што ра­ён і го­рад аб'­яд­на­лі­ся ў ад­ну ад­мі­ніст­ра­цый­ную адзін­ку. А По­лацк, у ад­роз­нен­не ад На­ва­по­лац­ка, не на­столь­кі раз­ві­ты ў пра­мыс­ло­вым пы­тан­ні го­рад. Та­му знай­сці лю­бую маг­чы­масць за­раб­ляць больш — для нас вель­мі важ­на. І ра­дуе, што кі­раў­ні­кі сель­са­ве­таў ву­чац­ца гэ­та­му, — рас­каз­вае Іосіф Грыбовіч, стар­шы­ня По­лац­ка­га ра­ён­на­га Са­ве­та дэ­пу­та­таў.

Па­вод­ле яго слоў, асноў­ная кры­ні­ца па­паў­нен­ня каз­ны ра­ё­на — па­да­ход­ны па­да­так. Яго до­ля ў бюд­жэ­це — 76%. Акра­мя гэ­та­га ня­ма­ла гро­шай трап­ляе ў бюд­жэт ад па­да­тку на не­ру­хо­масць: сё­ле­та з гэ­тай кры­ні­цы пла­ну­юць па­ступ­лен­не 1 міль­яр­да руб­лёў (пры­клад­на на 7% больш, чым у мі­ну­лым го­дзе).

По­лац­кі ра­ён вя­до­мы тым, што ў ту­тэй­шых ля­сах шмат гры­боў і ягад. На збо­ры з на­рых­тоў­шчы­каў да­роў ле­су ў год за­раб­ля­юць пры­клад­на 200 міль­ё­наў руб­лёў. Лі­дар у гэ­тым пы­тан­ні Ма­ла­сіт­нян­скі сель­са­вет. Тут ма­ляў­ні­чыя мяс­ці­ны, по­бач — Ра­сія. Да­рэ­чы, усё больш ра­сі­ян куп­ля­юць зям­лю на аў­кцы­ё­нах пад бу­даў­ніц­тва дач.

Ці­ка­ва, што ме­на­ві­та По­лац­кі ра­ён — адзін з лі­да­раў на Ві­цеб­шчы­не па коль­кас­ці аграр­ных ся­дзіб і ту­рыс­таў, якія іх на­вед­ва­юць. Cёння пры­ма­юць гас­цей больш як 20 ся­дзіб. І што­год коль­касць ад­па­чы­валь­ні­каў па­вя­ліч­ва­ец­ца. Гас­цін­ныя ўла­даль­ні­кі не­вя­лі­кіх «вяс­ко­вых ку­рор­таў» пра­па­ну­юць ту­рыс­там за­хап­ляль­ныя пе­шыя, ве­ла­сі­пед­ныя і вод­ныя па­да­рож­жы. У боль­шас­ці ся­дзіб ар­га­ні­зу­юць пра­вя­дзен­не на­цы­я­наль­ных бе­ла­рус­кіх аб­ра­даў: «Ку­пал­ле», «Ва­дох­ры­шча» і ін­шыя, а так­са­ма са­мых роз­ных куль­тур­на-за­баў­ляль­ных ме­ра­пры­ем­стваў.

Брэн­да­мі ра­ё­на ста­лі лаз­не­вы, ма­лоч­ны, грыб­ны, ягад­ны і ін­шыя фес­ты­ва­лі. У якас­ці эк­зо­ты­кі — на­ват чэм­пі­я­нат па лоў­лі ра­каў. У гэ­тых фэс­тах, без­умоў­на, мо­гуць узяць
удзел і ту­рыс­ты.

Акра­мя та­го, гас­цям па­да­ба­юц­ца стра­вы на­цы­я­наль­най кух­ні, са­да­ві­на і ага­род­ні­на — з пад­вор­каў вяс­ко­вых ся­дзіб. Та­му ўжо ня­ма­ла і па­ста­ян­ных клі­ен­таў.

Пры­ез­джых пры­ем­на здзіў­ляе не толь­кі гас­цін­насць, але і тое, што ў сель­скай мяс­цо­вас­ці ўсё доб­ра­ўпа­рад­ка­ва­на.

— Вель­мі доб­ра па­стаў­ле­на ра­бо­та ў гэ­тым кі­рун­ку ў Фа­ры­наў­скім сель­са­ве­це, які ўзна­чаль­вае Мі­ха­іл Шуль­га. Ра­ней ён кі­ра­ваў сель­ска­гас­па­дар­чай ар­га­ні­за­цы­яй. На­огул пра Фа­ры­на­ва мож­на рас­ка­заць асоб­на. Вель­мі доб­ра­ўпа­рад­ка­ва­ны на­се­ле­ны пункт, дзе шмат ма­лых ар­хі­тэк­тур­ных фор­маў, мес­цаў ад­па­чын­ку. Ме­на­ві­та Фа­ры­наў­скі за­няў 1 мес­ца ў ра­ён­ным кон­кур­се па пы­тан­нях на­вя­дзен­ня па­рад­ку на зям­лі, — пра­цяг­вае кі­раў­нік прад­стаў­ні­чай ула­ды ра­ё­на.

Да­ход ад рэ­кла­мы ў сель­са­ве­тах па­куль што не­вя­лі­кі — уся­го толь­кі 0,3% ад агуль­най су­мы за­роб­ле­ных гро­шай.

— Але і на гэ­тым ву­чым­ся за­раб­ляць. Хоць тро­хі, але ўжо сёе-тое ёсць, — да­дае Іо­сіф Гры­бо­віч. — У апош­ні час ак­тыў­на ка­рыс­та­ем­ся тым, што кла­дзём гро­шы ў банк пад пра­цэн­ты, пры­чым на гэ­тым за­ра­бі­лі да­во­лі знач­ную су­му. За­раб­ля­ем і на зда­чы ў арэн­ду зя­мель­ных участ­каў. Штра­фы — так­са­ма кры­ні­ца па­ступ­лен­няў...

Як пад­крэс­ліў стар­шы­ня рай­са­ве­та, не бы­ло пер­ша­па­чат­ко­вай за­да­чы зра­біць штра­фы ста­біль­най кры­ні­цай да­хо­ду. Прос­та пра­цу гэ­ту ак­ты­ві­за­ва­лі. Ка­лі да па­ру­шаль­ні­каў, як га­во­рыц­ца, не да­хо­дзіць, што нель­га тра­ву па­ліць на тэ­ры­то­рыі пад­вор­ка, што за не­санк­цы­я­на­ва­ныя звал­кі і ін­шыя па­ру­шэн­ні трэ­ба ад­каз­ваць — дык ча­му не ка­раць руб­лём?

У шта­це мяс­цо­вай ар­га­ні­за­цыі ЖКГ ёсць спе­цы­я­ліс­ты, якія пра­цу­юць з на­сель­ніц­твам. (Спа­чат­ку прад­пі­сан­ні вы­піс­ва­юць, по­тым пра­та­ко­лы афарм­ля­юць). І сан­стан­цыя ак­тыў­на штра­фуе жы­ха­роў, каб па­ра­дак быў на зям­лі. І эко­ла­гі со­чаць, каб пры­ро­ду бе­раг­лі... А гро­шы з тых, хто «пра­штра­фіў­ся», ідуць у мяс­цо­вы бюд­жэт.

Аляк­сандр ПУК­ШАН­СКІ.

По­лацк — Ві­цебск

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?