Вы тут

Ча­ты­ры ўні­каль­ныя марш­ру­ты


Ад­крый для ся­бе сваю краіну!

На­ша кра­і­на слаў­ная не толь­кі та­кі­мі аб'­ек­та­мі, як Мір­скі за­мак, Ня­свіж­скі па­ла­ца­ва-пар­ка­вы ан­самбль і Бе­ла­веж­ская пу­шча. Але ча­сам і са­мі бе­ла­ру­сы не мо­гуць пры­га­даць сла­ву­тыя мяс­ці­ны сва­ёй зям­лі. Ёсць на­ват мер­ка­ван­не, што ў нас «ня­ма ча­го па­гля­дзець». Каб да­ка­заць ад­ва­рот­нае, сту­дэн­ты фа­куль­тэ­та між­на­род­ных ад­но­сін БДУ пры пад­трым­цы пра­гра­мы ЮНЕС­КА рас­пра­ца­ва­лі ча­ты­ры ўні­каль­ныя ту­рыс­тыч­ныя марш­ру­ты па ня­зве­да­ных ку­точ­ках Бе­ла­ру­сі.

Уба­чыць ад­мет­нае, знай­сці па­тэн­цы­ял

Пра­ект між­на­род­най тэх­ніч­най да­па­мо­гі пры пад­трым­цы пра­гра­мы ЮНЕС­КА «Удзел сту­дэнц­кай су­поль­нас­ці ў за­ха­ван­ні і вы­ка­ры­стан­ні куль­тур­най спад­чы­ны» на су­му 10 ты­сяч до­ла­раў быў рэа­лі­за­ва­ны на­пры­кан­цы мі­ну­ла­га го­да. У вы­ні­ку дзя­ку­ю­чы пра­цы сту­дэнц­кай су­пол­кі фа­куль­тэ­та між­на­род­ных ад­но­сін «Куль­тур­ная спад­чы­на ў ру­ках ма­ла­дых» на ту­рыс­тыч­най кар­це Бе­ла­ру­сі з'я­ві­лі­ся ча­ты­ры но­выя ўні­каль­ныя эк­скур­сій­ныя марш­ру­ты: «Ад яц­вя­гаў да па­ле­шу­коў», «Ня­зве­да­ны Па­лес­кі край», «Па­лес­кі­мі сцеж­ка­мі» і «Ска­ра­ючы та­ям­ні­цы Па­азер'я».

— Два га­ды та­му мы на­кі­ра­ва­лі за­яў­ку ў ЮНЕС­КА. Не­ўза­ба­ве нам па­ве­да­мі­лі, што мы пе­ра­маг­лі ў кон­кур­се, але на той час гро­шай на фі­нан­са­ван­не на­ша­га пра­ек­та не бы­ло, — рас­каз­вае ку­ра­тар пра­ек­та Ма­ры­на БА­РОЎ­КА. — А пас­ля прый­шло па­ве­дам­лен­не, што гро­шы з'я­ві­лі­ся. І мы па­ча­лі рэа­лі­за­цыю ар­га­ні­за­цый­най част­кі пра­ек­та, не ча­ка­ю­чы, ка­лі ўла­дзяц­ца ўсе фар­маль­нас­ці. Мы ўдзяч­ны ўсім на­шым парт­нё­рам і дзяр­жаў­ным уста­но­вам, якія да­па­ма­га­лі рэ­гіст­ра­ваць пра­ект і з ра­зу­мен­нем ста­ві­лі­ся да сі­ту­а­цыі. На роз­ных эта­пах у пра­ек­це ўдзель­ні­ча­лі ка­ля 15 ча­ла­век. Асноў­ная ж пра­ца ляг­ла на пле­чы ча­ты­рох сту­дэн­таў.

— Я ўдзель­ні­чаў у пра­ек­це, каб па­гля­дзець, як гэ­та — пра­ца­ваць у сфе­ры ту­рыз­му, «ад­чуць» сваю бу­ду­чую спе­цы­яль­насць на прак­ты­цы, а так­са­ма для та­го, каб рэа­лі­за­ваць ся­бе, — дзе­ліц­ца дру­га­курс­нік спе­цы­яль­нас­ці «Ме­недж­мент у сфе­ры між­на­род­на­га ту­рыз­му» Ці­мур Хо­дзін.

Хло­пец рас­пра­цоў­ваў двух­дзён­ны «яц­вяж­ска-па­ля­шуц­кі» марш­рут ад Грод­на да Брэс­та. У ім, апроч ар­хі­тэк­тур­на­га ба­гац­ця рэ­гі­ё­на, ад­люст­роў­ва­ец­ца яго муль­ты­куль­тур­насць. Да­рэ­чы, пры вы­ба­ры рэ­гі­ё­наў сту­дэн­там пра­да­стаў­ля­ла­ся поў­ная сва­бо­да.

— Я рас­пра­цоў­ва­ла марш­ру­ты па Па­лес­сі, бо гэ­ты рэ­гі­ён мне бліз­кі: я на­ра­дзі­ла­ся ў Брэс­це, — тлу­ма­чыць ад­на­курс­ні­ца Ці­му­ра Да­р'я Пу­кась. — Мя­не ці­ка­ві­ла эт­на­гра­фія: Пінск, вёс­ка Па­гост, зна­ка­мі­тая сва­і­мі аб­ра­да­мі. Адзін з марш­ру­таў — эка­марш­рут, я лі­чу, што на Па­лес­сі ёсць вя­лі­кі па­тэн­цы­ял для эка­ла­гіч­на­га ту­рыз­му.

Пры рас­пра­цоў­цы марш­ру­таў уліч­ва­ла­ся мност­ва склад­ні­каў: геа­гра­фіч­нае ста­но­ві­шча і ад­да­ле­насць аб'­ек­таў адзін ад ад­на­го, інф­ра­струк­ту­ра, транс­парт... У вы­ні­ку атры­маў­ся турп­ра­дукт, да­ступ­ны шы­ро­ка­му ко­лу ванд­роў­ні­каў: ці то адзі­ноч­ным ту­рыс­там на ве­ла­сі­пе­дах, ці то сям'і на ўлас­ным аў­то, ці то эк­скур­сій­най гру­пе. Пры­чым раз­лі­ча­ны ванд­роў­кі не толь­кі на бе­ла­ру­саў, але і на за­меж­ных гас­цей. Па кож­ным марш­ру­це ство­ра­ны бук­ле­ты, у якіх ука­за­ны схе­ма, асноў­ныя сла­ву­тас­ці рэ­гі­ё­на, ка­ар­ды­на­ты аб'­ек­таў, кан­так­ты мяс­цо­вых аг­ра­ся­дзіб, тур­фір­маў.

Як пры­зна­юц­ца са­мі ства­раль­ні­кі, у марш­ру­тах скла­да­на вы­лу­чыць ней­кія «ра­зы­нкі», бо ці­ка­ва ўсё. Тут і тра­ды­цыі, і пры­род­нае ба­гац­це, і пом­ні­кі куль­ту­ры, гіс­то­рыі, ар­хі­тэк­ту­ры... Са шка­да­ван­нем сту­дэн­ты ад­зна­ча­юць, што ня­ма­ла аб'­ек­таў да­вя­ло­ся вы­крас­ліць з марш­ру­таў з-за іх не вель­мі зруч­на­га геа­гра­фіч­на­га раз­мя­шчэн­ня.

— Пе­рад на­мі ста­я­ла за­да­ча па­ка­заць не­вя­до­мую Бе­ла­русь. Рас­пра­ца­ва­ныя марш­ру­ты — уні­каль­ныя, і адзі­ны кры­тэ­рый, які іх аб'­яд­ноў­вае, — не­раз­рэ­кла­ма­ва­насць. У той жа час не­ка­то­рыя аб'­ек­ты, як, на­прык­лад, па­ла­цы ў Ко­са­ве і Ру­жа­нах, на­столь­кі вя­до­мыя, што іх прос­та нель­га бы­ло аб­мі­нуць, — рас­па­вя­да­юць бу­ду­чыя спе­цы­я­ліс­ты па ту­рыз­ме.

«Ванд­ра­ваць — гэ­та ці­ка­ва і перс­пек­тыў­на»

Са­мім ма­ла­дым лю­дзям пра­ца­ваць над марш­ру­та­мі бы­ло ці­ка­ва. Яны пры­зна­юц­ца, што за гэ­ты час ад­кры­лі для ся­бе ў Бе­ла­ру­сі шмат но­ва­га, і з'я­ві­ла­ся яшчэ боль­шае, чым да­гэ­туль, жа­дан­не зве­даць сваю кра­і­ну.

Адзі­най скла­да­нас­цю сту­дэн­ты на­зы­ва­юць не­да­хоп ча­су (пра­ект не­аб­ход­на бы­ло ства­рыць у вель­мі сціс­лыя тэр­мі­ны) і... во­пы­ту. Та­му і рэа­лі­за­ваць атры­ма­ла­ся не ўсё, што за­дум­ва­лі. Але ма­ла­дыя лю­дзі не збі­ра­юц­ца ста­віць кроп­ку: у іх яшчэ шмат ідэй і, га­лоў­нае, во­чы га­раць жа­дан­нем пра­цяг­ваць пра­цу.

А за­гад­чык ка­фед­ры між­на­род­на­га ту­рыз­му Ле­а­нід ГАЙ­ДУ­КЕ­ВІЧ за­пэў­ні­вае:

— Нам па­шан­ца­ва­ла са сту­дэн­та­мі: яны ці­каў­ныя, з не­стан­дарт­ным мыс­лен­нем, з імі бы­ло ці­ка­ва пра­ца­ваць, яны вы­ка­на­лі 90 пра­цэн­таў усёй ра­бо­ты.

Ле­а­нід Мі­хай­ла­віч ад­зна­чае, што пе­рад удзель­ні­ка­мі пра­ек­та ў пер­шую чар­гу ста­я­лі ву­чэб­на-аду­ка­цый­ныя мэ­ты. Але ўжо ця­пер ёсць ідэі яго прак­тыч­на­га ўва­саб­лен­ня, спра­ва толь­кі за срод­ка­мі. Між тым, но­выя марш­ру­ты ўжо мож­на на­ве­даць са­ма­стой­на. Каб атры­маць кан­суль­та­цыю ці на­ват су­пра­ва­джэн­не, трэ­ба звяр­нуц­ца на ка­фед­ру між­на­род­на­га ту­рыз­му фа­куль­тэ­та між­на­род­ных ад­но­сін БДУ. Акра­мя та­го, сту­дэнц­кі­мі рас­пра­цоў­ка­мі за­ці­ка­ві­лі­ся не­каль­кі тур­фір­маў, якія га­то­вы ар­га­ні­зоў­ваць па іх эк­скур­сій­ныя ту­ры.

— Ужо ня­ма­ла зроб­ле­на для та­го, каб да­нес­ці да су­час­на­га бе­ла­ру­са, што ванд­ра­ваць — гэ­та ці­ка­ва, не­аб­ход­на і перс­пек­тыў­на. Спад­чы­ну, якую мае Бе­ла­русь (пры­чым яна не­вя­до­мая не толь­кі за мя­жой, але і ўнут­ры кра­і­ны), «пад­няць» да­во­лі скла­да­на. Але мы лі­чым, што пер­шы крок ужо зроб­ле­ны, — пе­ра­ка­на­ны за­гад­чык ка­фед­ры.

Апроч не­па­срэд­на рас­пра­цоў­кі марш­ру­таў, на су­му, атры­ма­ную ад ЮНЕС­КА, бы­лі на­дру­ка­ва­ны бук­ле­ты-да­па­мож­ні­кі і се­рыя ад­рыў­ных паш­то­вак на пя­ці мо­вах на куль­тур­на-гіс­та­рыч­ную тэ­ма­ты­ку. Да­рэ­чы, усю тэх­ніч­ную рэа­лі­за­цыю пра­ек­та (рэ­дак­ту­ру, ка­рэк­ту­ру, вёрст­ку бук­ле­таў і паш­то­вак) вы­ка­на­ла чац­вёр­та­курс­ні­ца ФМА Ві­я­ле­та Са­ўчыц. Так­са­ма ў ме­жах пра­ек­та быў вы­да­дзе­ны но­вы ву­чэб­на-прак­тыч­ны да­па­мож­нік «Куль­тур­на-гіс­та­рыч­ная і пры­род­ная спад­чы­на Бе­ла­ру­сі: тэ­о­рыя і прак­ты­ка вы­ка­ры­стан­ня ў ту­рыз­ме». Кні­га бяс­плат­на рас­паў­сюдж­ва­ец­ца па ўсіх уста­но­вах аду­ка­цыі, дзе рых­ту­юць спе­цы­я­ліс­таў у сфе­ры ту­рыз­му.

Дзі­я­на СЕ­РА­ДЗЮК. Фо­та аў­та­ра.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».