Вы тут

Цяг­нік, на які нель­га спаз­няц­ца


Лі­ча­ныя дні за­ста­лі­ся да за­кан­чэн­ня рэ­гіст­ра­цыі абі­ту­ры­ен­таў на цэнт­ра­лі­за­ва­нае тэс­ці­ра­ван­не. Та­му тым, хто яшчэ не знай­шоў час, каб за­па­сці­ся про­пус­ка­мі на тэс­ты, трэ­ба па­спя­шац­ца. У Рэс­пуб­лі­кан­скім ін­сты­ту­це кант­ро­лю ве­даў на­га­да­лі, што ў блі­жэй­шую су­бо­ту і ня­дзе­лю пунк­ты рэ­гіст­ра­цыі так­са­ма бу­дуць пра­ца­ваць. Але 1 чэр­ве­ня ў 18 га­дзін іх дзве­ры за­чы­ня­ц­ца, і аў­та­ма­ты­за­ва­ная сіс­тэ­ма рэ­гіст­ра­цыі бу­дзе ад­клю­ча­на. На на­ступ­ны дзень ні ў ка­го з тых, хто спаз­ніў­ся, да­ку­мен­ты пры­мац­ца ўжо не бу­дуць.

— Про­сім абі­ту­ры­ен­таў пас­ля 1 чэр­ве­ня нас не тур­ба­ваць, — па­пя­рэдж­вае ды­рэк­тар ін­сты­ту­та Мі­ка­лай ФЯСЬ­КОЎ. — Пра­ві­лы — агуль­ныя для ўсіх. А ме­сяц — да­стат­ко­вы тэр­мін для та­го, каб прай­сці пра­цэ­ду­ру рэ­гіст­ра­цыі. Ёсць, на­прык­лад, рас­клад ру­ху цяг­ні­коў ці са­ма­лё­таў. І ка­лі ча­ла­век з ней­кай пры­чы­ны спаз­ня­ец­ца на цяг­нік, ня­хай і па са­май уваж­лі­вай, ні­хто ж не вяр­тае са­стаў на­зад на стан­цыю. І та­му, хто спаз­ніў­ся, не пры­хо­дзіць у га­ла­ву скар­дзіц­ца на чы­гун­ку, а да­во­дзіц­ца ча­каць ін­ша­га цяг­ні­ка... Тое ж і з рэ­гіст­ра­цы­яй на тэс­ці­ра­ван­не. Спаз­ніў­ся — ча­кай на­ступ­най пры­ём­най кам­па­ніі...

Між ін­шым, ар­га­ні­за­та­ры ЦТ за­ўва­жы­лі, што ў апош­ні дзень пунк­ты рэ­гіст­ра­цыі ні­ко­лі не пус­ту­юць. Так, ле­тась амаль 4 ты­ся­чы абі­ту­ры­ен­таў прый­шлі ў пунк­ты рэ­гіст­ра­цыі ўдзель­ні­каў цэнт­ра­лі­за­ва­на­га тэс­ці­ра­ван­ня ме­на­ві­та 1 чэр­ве­ня.

Па ін­фар­ма­цыі Рэс­пуб­лі­кан­ска­га ін­сты­ту­та кант­ро­лю ве­даў, за пяць дзён да за­кан­чэн­ня рэ­гіст­ра­цыі про­пус­кі на тэс­ці­ра­ван­не афор­мі­лі са­бе 75,5 ты­ся­чы ча­ла­век. Ле­тась на цэнт­ра­лі­за­ва­нае тэс­ці­ра­ван­не за­рэ­гіст­ра­ва­лі­ся амаль 118 ты­сяч ча­ла­век, а ў па­пя­рэд­нім го­дзе — 141,5 ты­ся­чы. Ві­да­воч­на, што сё­ле­та коль­касць прэ­тэн­дэн­таў на мес­ца ў ВНУ або ся­рэд­няй спе­цы­яль­най на­ву­чаль­най уста­но­ве змен­шыц­ца ў чар­го­вы раз. І хоць у апош­нія дні абі­ту­ры­ен­ты кры­ху ак­ты­ві­за­ва­лі­ся, ар­га­ні­за­та­ры мяр­ку­юць, што коль­касць тых, хто за­рэ­гіст­ру­ец­ца на тэс­ці­ра­ван­не, бу­дзе не­дзе ў ме­жах 100 ты­сяч. Дак­лад­на вя­до­ма, што коль­касць вы­пуск­ні­коў агуль­на­аду­ка­цый­ных школ змен­шы­ла­ся ў па­раў­на­нні з па­пя­рэд­нім го­дам на 6%: з 11-х кла­саў вы­пус­ка­юц­ца 55 ты­сяч ча­ла­век.

Мі­ка­лай Фясь­коў рас­ка­заў, што са­мая вя­лі­кая коль­касць абі­ту­ры­ен­таў — ка­ля 56 ты­сяч — за­рэ­гіст­ра­ва­ла­ся для зда­чы тэс­та па рус­кай мо­ве. А на тэс­ці­ра­ван­не па бе­ла­рус­кай мо­ве афор­мі­лі про­пус­кі 19,5 ты­ся­чы ча­ла­век. Да­рэ­чы, гіс­то­рыю Бе­ла­ру­сі на бе­ла­рус­кай мо­ве сё­ле­та па­жа­да­лі зда­ваць уся­го ка­ля 15% ад агуль­най коль­кас­ці за­рэ­гіст­ра­ва­ных. На ін­шых дыс­цып­лі­нах коль­касць бе­ла­рус­ка­моў­ных абі­ту­ры­ен­таў ва­га­ец­ца ў ме­жах 5—6%, а гра­ма­да­знаў­ства на род­най мо­ве бу­дуць пі­саць толь­кі 2% удзель­ні­каў тэс­ці­ра­ван­ня па гэ­тым прад­ме­це. Як ба­чым, з кож­ным го­дам ста­но­віц­ца ўсё менш тых, хто ро­біць на цэнт­ра­лі­за­ва­ным тэс­ці­ра­ван­ні свой вы­бар на ка­рысць род­най мо­вы.

Жа­дан­не зда­ваць на ЦТ фі­зі­ку вы­ка­за­лі па­куль што 21,5 ты­ся­чы ча­ла­век, хі­мію — 10,5 ты­ся­чы, бія­ло­гію — 16,3 ты­ся­чы. А на анг­лій­скую мо­ву на­цэ­лі­лі­ся ка­ля 14 ты­сяч абі­ту­ры­ен­таў.

Не­ка­то­рых абі­ту­ры­ен­таў ці­ка­віць, ці мо­гуць яны змя­ніць ко­ла эк­за­ме­на­цый­ных дыс­цып­лін, ка­лі тры про­пус­кі на цэнт­ра­лі­за­ва­нае тэс­ці­ра­ван­не яны па­спе­лі афор­міць ра­ней. Та­кое пра­ва ў абі­ту­ры­ен­таў ёсць, але толь­кі да за­кан­чэн­ня тэр­мі­ну рэ­гіст­ра­цыі — гэ­та зна­чыць, да 1 чэр­ве­ня. Для гэ­та­га ім трэ­ба звяр­нуц­ца ў пункт рэ­гіст­ра­цыі з про­пус­кам па тым прад­ме­це, які трэ­ба за­мя­ніць, і кві­тан­цы­яй аб апла­це і афор­міць про­пуск для ўдзе­лу ў ЦТ па ін­шай дыс­цып­лі­не. У вы­пад­ку стра­ты про­пус­ка на ЦТ абі­ту­ры­ен­ту так­са­ма трэ­ба звяр­тац­ца ў пункт рэ­гіст­ра­цыі, каб атры­маць дуб­лі­кат.

Ёсць абі­ту­ры­ен­ты, якія за­га­дзя ці­ка­вяц­ца маг­чы­мас­цю здаць тэс­ці­ра­ван­не ў рэ­зер­во­вы дзень, а так­са­ма маг­чы­мас­цю зда­ваць тэс­ці­ра­ван­не па ко­піі паш­пар­та.

— Да зда­чы тэст-эк­за­ме­ну ў рэ­зер­во­вы дзень бу­дуць да­пус­кац­ца толь­кі абі­ту­ры­ен­ты, якія змо­гуць да­ка­заць, што ў іх бы­лі сур'­ёз­ныя пры­чы­ны для та­го, каб пра­пус­ціць эк­за­мен: на­прык­лад, прад'­явяць да­вед­ку пра сваю хва­ро­бу. Да­рэ­чы, эк­за­мен у ДАІ не з'яў­ля­ец­ца ўваж­лі­вай пры­чы­най для про­пус­ку цэнт­ра­лі­за­ва­на­га тэс­ці­ра­ван­ня ў вы­зна­ча­ны гра­фі­кам дзень, — па­пя­рэ­дзіў Мі­ка­лай Фясь­коў. — Да та­го ж у рэ­зер­во­вы дзень мож­на бу­дзе здаць толь­кі ад­ну ву­чэб­ную дыс­цып­лі­ну. А для та­го, каб ця­бе пра­пус­ці­лі ў эк­за­ме­на­цый­ную аў­ды­то­рыю, аба­вяз­ко­ва трэ­ба мець з са­бой да­ку­мент, які свед­чыць асо­бу ўдзель­ні­ка ЦТ. Гэ­та мо­жа быць паш­парт, від на жы­хар­ства ў Рэс­пуб­лі­цы Бе­ла­русь, па­свед­чан­не бе­жан­ца ці да­вед­ка ор­га­наў унут­ра­ных спраў, якая вы­да­ец­ца ў вы­пад­ку стра­ты (кра­дзя­жу) да­ку­мен­та. Тлу­ма­чэн­ні кштал­ту «мой паш­парт у па­соль­стве» пад ува­гу брац­ца не бу­дуць. Ва­дзі­цель­скае па­свед­чан­не для пра­хо­джан­ня тэс­ці­ра­ван­ня так­са­ма не па­ды­хо­дзіць

Тра­ды­цый­на ЦТ стар­туе са зда­чы абі­ту­ры­ен­та­мі тэс­ці­ра­ван­ня па бе­ла­рус­кай мо­ве. Сё­ле­та пер­шы тэст пры­па­дае на су­бо­ту 14 чэр­ве­ня, а ў ня­дзе­лю 15 чэр­ве­ня абі­ту­ры­ен­ты бу­дуць зда­ваць рус­кую мо­ву, 17-га — гра­ма­да­знаў­ства, 19-га — бія­ло­гію, 20-га — ма­тэ­ма­ты­ку, 22-га — гіс­то­рыю Бе­ла­ру­сі, 23-га — хі­мію, 24-га — фі­зі­ку, 25-га — су­свет­ную гіс­то­рыю най­ноў­ша­га ча­су, 27-га — за­меж­ныя мо­вы і 28 чэр­ве­ня — геа­гра­фію.

Што ты­чыц­ца ніж­ня­га па­ро­гу на ЦТ, то ён за­стаў­ся на мі­ну­ла­год­нім узроў­ні. Для та­го, каб мець маг­чы­масць па­даць да­ку­мен­ты ў ВНУ, абі­ту­ры­ен­ты па­він­ны бу­дуць на­браць не менш як 10 ба­лаў на ЦТ па рус­кай і бе­ла­рус­кай мо­ве, 15 ба­лаў — на ЦТ па ма­тэ­ма­ты­цы, фі­зі­цы, хі­міі і бія­ло­гі і 20 ба­лаў — на тэс­ці­ра­ван­ні па гіс­то­рыі Бе­ла­ру­сі, су­свет­най гіс­то­рыі най­ноў­ша­га ча­су, гра­ма­да­знаў­стве, геа­гра­фіі і за­меж­ных мо­вах.

Але з'я­ві­лі­ся па­слаб­лен­ні для тых, хто бу­дзе па­сту­паць у рам­ках да­дат­ко­ва­га на­бо­ру ў дзяр­жаў­ныя ВНУ на бюд­жэт­ныя мес­цы, што за­ста­лі­ся ва­кант­ны­мі пас­ля за­лі­чэн­ня абі­ту­ры­ен­таў. Для іх гэ­ты па­рог бу­дзе ні­жэй­шы на 5 ба­лаў: у сер­ты­фі­ка­тах па рус­кай і бе­ла­рус­кай мо­вах абі­ту­ры­ен­там да­стат­ко­ва мець не менш як 5 ба­лаў, па ма­тэ­ма­ты­цы, фі­зі­цы, хі­міі і бія­ло­гіі — 10 ба­лаў і 15 ба­лаў — па гіс­то­рыі Бе­ла­ру­сі, су­свет­най гіс­то­рыі най­ноў­ша­га ча­су, гра­ма­да­знаў­стве, геа­гра­фіі і за­меж­ных мо­вах.

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА.

Загаловак у газеце: Цэнт­ра­лі­за­ва­нае тэс­ці­ра­ван­не — «цяг­нік», на які нель­га спаз­няц­ца

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?