Вы тут

Смех гледачоў — лепшая ўзнагарода


Рэ­пе­ты­цыі ў не­вя­лі­кіх ка­лі­до­рах, кло­па­ты-нер­вы, спа­бор­ніц­твы ў ары­гі­наль­нас­ці, «за­ва­ле­ная» се­сія... Для звы­чай­ных гле­да­чоў Клуб вя­сё­лых і зна­ход­лі­вых — гэ­та толь­кі жар­ты і вы­са­ка­я­кас­ны гу­мар. Больш ні­чо­га. Але за кож­най гуль­нёй КВЗ — свае гіс­то­рыі. Ча­сам ці­ка­выя, а мес­ца­мі — і дра­ма­тыч­ныя. Не­ка­то­рыя КВЗшні­кі га­то­вы ў ах­вя­ру лю­бі­май гуль­ні пры­нес­ці на­ват ву­чо­бу.

«Ка­лі ты адзін раз па­чуў, як смя­юц­ца з жар­ту, які ты сам пры­ду­маў, ты не мо­жаш спы­ніц­ца, ро­біш усё, каб зноў гэ­та па­чуць. Маг­чы­ма, не заў­сё­ды атрым­лі­ва­ец­ца на­ват усмеш­ку вы­клі­каць, але ты ўсё роў­на спра­бу­еш у ка­то­ры раз», — пры­зна­ец­ца адзін са ста­ліч­ных КВЗшні­каў Мак­сім Ма­і­се­еў.

«Яны зай­ма­юц­ца не­па­трэб­най спра­вай. Губ­ля­юць свой час дар­ма...», «Гэ­та та­ле­на­ві­тыя лю­дзі, якія спра­бу­юць зра­біць на­ша жыц­цё вя­сё­лым...», «Не ці­ка­ва, не смеш­на і звы­чай­на»...

Пра КВЗшні­каў іс­нуе шмат роз­ных мер­ка­ван­няў. Але ка­лі спы­таць у звы­чай­на­га ча­ла­ве­ка з ву­лі­цы: «Што вы ве­да­е­це пра КВЗ?», — ён, на­пэў­на, не ад­ка­жа амаль ні­чо­га, акра­мя та­го, што гэ­та тэ­ле­пра­гра­ма і што ў КВЗ гу­ляе шмат сту­дэн­таў.

На­са­мрэч КВЗ — гэ­та вя­лі­кі ме­ха­нізм гу­ма­ру... А ча­сам і не гу­ма­ру... Ча­сам КВЗ на­столь­кі эма­цы­я­наль­ны — амаль як фут­бол: лі­гі, спа­бор­ніц­твы. Ну і мяч... Толь­кі ў якас­ці рэ­кві­зі­ту.

КВЗ — гэ­та ма­гут­ная сіс­тэ­ма з сот­ня­мі ліг, ты­ся­ча­мі ка­манд і міль­ё­на­мі квзшні­каў па ўсім све­це. Га­лоў­ныя лі­гі, вя­до­ма, тэ­ле­ві­зій­ныя. Толь­кі не­вя­лі­кі пра­цэнт ка­манд трап­ляе ў іх. Бе­ла­рус­кая ка­ман­да БДУ (не блы­тай­це з ле­ген­дар­най ка­ман­дай-чэм­пі­ё­нам 1999 і 2001 га­доў) за апош­нія тры га­ды па­спе­ла стаць удзель­ні­кам трох са­мых га­лоў­ных ліг: пер­шай лі­гі КВЗ, прэм'­ер-лі­гі і вы­шэй­шай лі­гі, якія па­каз­ва­юць па ра­сій­скім Пер­шым ка­на­ле. Сён­ня збор­ная БДУ — са­мая па­спя­хо­вая бе­ла­рус­кая ка­ман­да КВЗ.

«Роз­ні­ца па­між звы­чай­ны­мі гуль­ня­мі КВЗ і тэ­ле­ві­зій­ны­мі вель­мі вя­лі­кая! Гэ­та звя­за­на з тым, што рэ­дак­та­ры і ар­га­ні­за­та­ры, на­ту­раль­на, хо­чуць, каб па тэ­ле­ба­чан­ні ішоў мак­сі­маль­на якас­ны пра­дукт, та­му і вы­ціс­ка­юць з ка­манд усе со­кі (увесь ма­тэ­ры­ял: жар­ты, ну­ма­ры). У звы­чай­ных лі­гах мож­на гу­ляць у сваё за­да­валь­нен­не, мож­на да­зво­ліць са­бе на­ват кры­ху па­ду­рэць. А ў TV-лі­зе та­кое, хут­чэй за ўсё, не прой­дзе, ка­лі, вя­до­ма, твой стыль гэ­та­га не пра­ду­гледж­вае. Ды і па­між тэ­ле­ві­зій­ны­мі лі­га­мі так­са­ма вя­лі­кая роз­ні­ца. Тут асоб­на трэ­ба вы­лу­чыць вы­шэй­шую лі­гу, дзе па­тра­ба­ван­ні на па­ра­дак ад­роз­ні­ва­юц­ца на­ват ад прэм'­ер-лі­гі і пер­шай. Звы­чай­на, трап­ля­ю­чы ту­ды ў пер­шы раз, ка­ман­дам без во­пы­ту вель­мі цяж­ка. І на­ват ка­лі ты гу­ляў у TV-лі­гах тры га­ды, то гэ­та яшчэ не зна­чыць, што та­бе хо­піць ма­тэ­ры­я­лу на­ват на ад­ну гуль­ню ў вы­шэй­шай лі­зе. Вось і да­во­дзіц­ца не спаць на­ча­мі і ра­біць тое, што ра­яць рэ­дак­та­ры і Аляк­сандр Ва­сіль­е­віч Мас­ля­коў. Але на тое яна і вы­шэй­шая лі­га — ма­ра ўсіх ка­манд», — кан­ста­туе адзін з удзель­ні­каў збор­най БДУ Мі­ка­лай Ба­на­се­віч.

Пра КВЗ іс­нуе шмат мі­фаў. На­прык­лад, што КВЗшні­кам пла­цяць за тое, што яны імк­нуц­ца рас­смя­шыць гле­да­чоў. Гэ­та зу­сім не так. На­ват за свае вы­ступ­лен­ні, якія транс­люе тэ­ле­ба­чан­не, яны не атрым­лі­ва­юць гро­шай. На­ад­ва­рот, час­цей КВЗшні­кі са­мі пла­цяць за маг­чы­масць вый­сці на пля­цоў­ку. Трэ­ба рас­тлу­ма­чыць?

Ёсць усім вя­до­мы «АМіК» — «Аляк­сандр Мас­ля­коў і кам­па­нія». Ён — ма­на­па­ліст у КВЗ. І ме­на­ві­та гэ­тая кам­па­нія рых­туе пра­гра­му для тэ­ле­ба­чан­ня. У сіс­тэ­ме «АМіК» больш за 30 афі­цый­ных ліг КВЗ, удзель­ні­кі якіх ма­юць не­вя­лі­кія шан­цы па­тра­піць на Пер­шы ка­нал у Ра­сіі. Ад­на гуль­ня каш­туе ад 500 да 1300 до­ла­раў для ад­ной ка­ман­ды. Акра­мя ар­га­ні­за­цый­на­га мо­ман­ту, трэ­ба яшчэ пла­ціць за да­ро­гу (афі­цый­ныя лі­гі не заў­сё­ды дзей­ні­ча­юць у род­ным го­ра­дзе ці на­ват у род­най кра­і­не) і за жыл­лё. Та­кім чы­нам, ад­на гуль­ня мо­жа каш­та­ваць для ка­ман­ды з пя­ці ча­ла­век ад 1 да 5 ты­сяч до­ла­раў у за­леж­нас­ці ад лі­гі і мес­ца яе пра­піс­кі. А за­раб­ляць КВЗшні­кі мо­гуць толь­кі на кар­па­ра­ты­вах.

А, ледзь­ве не за­быў­ся. У КВЗ ёсць свое­асаб­лі­вы транс­фер. Транс­фер жар­таў. Не­ка­то­рыя ка­ман­ды... куп­ля­юць жар­ты, на­ват цэ­лыя ну­ма­ры. А не­ка­то­рыя пра­да­юць. Адзін якас­ны жарт мо­жа каш­та­ваць ад 50 до­ла­раў. А ну­ма­ры ча­сам каш­ту­юць і ты­ся­чу аме­ры­кан­скіх гра­шо­вых зна­каў. Вось яшчэ што: амаль усе па­пу­ляр­ныя ра­сій­скія тэ­ле­пра­ек­ты ства­ра­юць КВЗшні­кі. Ёсць цэ­лая сіс­тэ­ма на­пі­сан­ня сцэ­на­ры­яў для та­кіх пра­ек­таў, як «6 кад­раў» (тэ­ле­ка­нал СТС), «ХБ» (ТНТ) і ін­шых. КВЗшні­кі з Бе­ла­ру­сі, Укра­і­ны, Ра­сіі, Ка­зах­ста­на са­мі да­сы­ла­юць ім свае скет­чы. І ка­лі скетч па­да­ба­ец­ца га­лоў­ным аў­та­рам на пра­ек­тах, яны, аў­та­ры, за­раб­ля­юць на гэ­тым гро­шы. Але ў гу­ма­рыс­тыч­най спра­ве да­во­лі вя­лі­кая кан­ку­рэн­цыя.

Яшчэ мно­гія лі­чаць, што пры­дум­ляць жар­ты — вель­мі вя­сё­лая спра­ва. Ага... Вось ка­ман­да са­бра­ла­ся і... ні­чо­га вя­сё­ла­га. Прос­та ся­дзяць у ці­шы­ні. Гля­дзяць у свае ноў­тбу­кі, ча­сам штось­ці за­піс­ва­юць. Ме­на­ві­та так час­та вы­гля­дае пра­цэс на­пі­сан­ня жар­таў. Сум­ная спра­ва. Але яе вы­ні­кам ста­но­віц­ца смех гле­да­чоў, ка­лі, вя­до­ма, па­шан­цуе. Ча­сам, каб пры­ду­маць адзін жарт, па­трэб­ны на­ват не адзін дзень.

Ма­ла хто ве­дае, што на­ват у вя­до­мых ка­манд КВЗ бы­ва­юць дрэн­ныя вы­ступ­лен­ні. Не­ка­то­рыя лю­дзі пры­хо­дзяць на сту­дэнц­кія гуль­ні, дзе са­праў­ды не заў­сё­ды бы­вае смеш­на, і кры­тыч­на ка­жуць: маў­ляў, гэ­та ўсё не­па­трэб­на, не зай­май­це­ся гэ­тым, лепш бы і ўво­гу­ле не вы­хо­дзі­лі на сцэ­ну! Вось Га­лус­цян, Ска­ра­ход — ма­лай­цы! Гэ­тым лю­дзям трэ­ба ве­даць, што і Га­лус­цян, і ін­шыя вя­до­мыя і лю­бі­мыя КВЗшні­кі так­са­ма па­чы­на­лі з да­лё­ка не са­мых леп­шых жар­таў. Ня­ма ні­вод­на­га жар­таў­ні­ка, які б не меў у сва­ім гу­ма­рыс­тыч­ным «ба­га­жы» не вель­мі ўда­лыя вы­ступ­лен­ні.

Тым не менш, ня­гле­дзя­чы на­ват на тое, што КВЗ не пры­но­сіць гро­шай, са­мім трэ­ба рас­паў­сюдж­ваць квіт­кі, і з усіх ба­коў да­во­дзіц­ца чуць, як кры­ты­ку­юць твае жар­ты, ёсць ва ўдзе­ле ў КВЗ і свае плю­сы. Па-пер­шае, КВЗ — гэ­та сям'я твор­чых і са­праў­ды вя­сё­лых лю­дзей. Па-дру­гое, гэ­та азарт.

Ід­рак МІР­ЗА­ЛІ­ЗА­ДЭ.

 

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.