Вы тут

Вай­на як агуль­нае мі­ну­лае


На­ву­коў­цы-гіс­то­ры­кі, вай­скоў­цы, ве­тэ­ра­ны вай­ны, гра­мад­скія дзея­чы і жур­на­ліс­ты з Бе­ла­ру­сі і Ра­сіі са­бра­лі­ся ў бе­ла­рус­кай ста­лі­цы.

На­ву­ко­ва-прак­тыч­ная кан­фе­рэн­цыя «Ак­ту­аль­ныя праб­ле­мы бу­даў­ніц­тва і раз­віц­ця Са­юз­най дзяр­жа­вы» пры­све­ча­на 70‑год­дзю вы­зва­лен­ня Бе­ла­ру­сі ад ня­мец­ка-фа­шысц­кіх за­хоп­ні­каў. На ме­ра­пры­ем­стве, ар­га­ні­за­ва­ным Пар­ла­менц­кім схо­дам Са­ю­за Бе­ла­ру­сі і Ра­сіі, аб­мяр­коў­ва­юц­ца са­цы­яль­на-эка­на­міч­ныя, між­на­род­на-пра­ва­выя і па­лі­тыч­ныя ас­пек­ты вы­зва­лен­ня, аб­мяр­коў­ва­юц­ца шля­хі за­ха­ван­ня і пе­ра­да­чы агуль­най гіс­та­рыч­най па­мя­ці, вы­зна­ча­ец­ца ро­ля срод­каў ма­са­вай ін­фар­ма­цыі ў аб'­ек­тыў­ным асвят­лен­ні па­дзей Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны.

— Для нас гіс­то­рыя Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны з'яў­ля­ец­ца асаб­лі­вай каш­тоў­нас­цю, — за­зна­чыў стар­шы­ня ка­мі­сіі Пар­ла­менц­ка­га схо­ду па ін­фар­ма­цый­най па­лі­ты­цы, стар­шы­ня Па­ста­ян­най ка­мі­сіі Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў На­цы­я­наль­на­га схо­ду Бе­ла­ру­сі па пра­вах ча­ла­ве­ка, на­цы­я­наль­ных ад­но­сі­нах і срод­ках ма­са­вай ін­фар­ма­цыі Анд­рэй НА­ВУ­МО­ВІЧ.

— Яшчэ жы­выя тыя, чы­і­мі ру­ка­мі бы­ла зда­бы­та Вя­лі­кая Пе­ра­мо­га, і ме­на­ві­та яны — жы­вое па­цвяр­джэн­не та­го, які ўклад унес­лі на­шы кра­і­ны ў кру­шэн­не фашызму, які па­гра­жаў жыц­цю ўсёй ча­ла­ве­чай цы­ві­лі­за­цыі.

Як ска­заў дэ­пу­тат, Вя­лі­кая Пе­ра­мо­га да­ста­ла­ся бе­ла­рус­ка­му на­ро­ду да­ра­гой ца­ной. Па апош­ніх удак­лад­не­ных звест­ках, да вай­ны ў Бе­ла­ру­сі пра­жы­ва­лі 9 міль­ё­наў 100 ты­сяч ча­ла­век. Агуль­ныя ва­ен­ныя стра­ты скла­лі 2 міль­ё­ны 600 ты­сяч. У ру­і­нах ака­за­ла­ся 209 га­ра­доў і га­рад­скіх па­сёл­каў, спа­ле­на 9 ты­сяч 200 вё­сак, у тым лі­ку 186 — з усі­мі жы­ха­ра­мі. Яшчэ 380 ты­сяч ча­ла­век бы­ло вы­ве­зе­на на пра­цу ў Ня­меч­чы­ну. «Цяж­кія на­ступ­ствы вай­ны і гіт­ле­раў­скай аку­па­цыі бы­лі лік­ві­да­ва­ны са­праў­ды ты­та­ніч­най пра­цай уся­го бе­ла­рус­ка­га на­ро­да з да­па­мо­гай брац­кіх рэс­пуб­лік Са­вец­ка­га Са­ю­за», — пад­крэс­ліў пар­ла­мен­та­рый.

На кан­фе­рэн­цыі бы­лі за­чы­та­ны ві­таль­ныя сло­вы, на­кі­ра­ва­ныя стар­шы­нёй Пар­ла­менц­ка­га схо­ду Са­ю­за Бе­ла­ру­сі і Ра­сіі, стар­шы­нёй Дзяр­жаў­най Ду­мы Фе­дэ­раль­на­га схо­ду Ра­сіі Сяр­ге­ем На­рыш­кі­ным, а так­са­ма пер­шым на­мес­ні­кам стар­шы­ні Пар­ла­менц­ка­га схо­ду Са­ю­за Бе­ла­ру­сі і Ра­сіі, стар­шы­нёй Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў На­цы­я­наль­на­га схо­ду Бе­ла­ру­сі Ула­дзі­мі­рам Анд­рэй­чан­кам.

— Пра­вя­дзен­не кан­фе­рэн­цыі, пры­све­ча­най 70‑год­дзю вы­зва­лен­ня Бе­ла­ру­сі ад ня­мец­ка-фа­шысц­кіх за­хоп­ні­каў, дасць но­вы прак­тыч­ны ім­пульс да ўсве­дам­лен­ня знач­нас­ці вя­лі­ка­га зда­быт­ку, што за­ва­я­ва­лі на­шы баць­кі і дзя­ды, дзя­ку­ю­чы якім мы ма­ем маг­чы­масць жыць, пра­ца­ваць на ка­рысць на­ша­га на­ро­да пад мір­ным не­бам, — пе­ра­ка­на­на пер­шы на­мес­нік мі­ніст­ра ін­фар­ма­цыі Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь Лі­лія АНА­НІЧ. — На жаль, мір­нае не­ба ў год юбі­лею вы­зва­лен­ня Бе­ла­ру­сі аза­ры­ла­ся кры­ва­вы­мі за­рні­ца­мі ў су­сед­няй Укра­і­не. Вай­на зноў на­га­да­ла аб сва­ім жах­лі­вым іс­на­ван­ні. Для Бе­ла­ру­сі, якая стра­ці­ла кож­на­га трэ­ця­га, для ўсіх, хто па­мя­тае ўро­кі Дру­гой су­свет­най вай­ны, за­гу­чаў тры­вож­ны на­бат. Та­му сло­вы «Лю­дзі, будзь­це піль­ны­мі!» па­тра­бу­юць глы­бо­ка­га прак­тыч­на­га на­паў­нен­ня.

А тым ча­сам на на­ву­ко­вай кан­фе­рэн­цыі аб­мяр­коў­ва­юц­ца са­мыя роз­ныя пы­тан­ні, звя­за­ныя з за­ха­ван­нем гіс­та­рыч­най па­мя­ці, су­праць­дзе­ян­нем фаль­сі­фі­ка­цы­ям, пе­ра­асэн­соў­ван­нем гіс­то­рыі. Най­больш ці­ка­выя і слуш­ныя вы­каз­ван­ні ў блі­жэй­шы час — на ста­рон­ках «Звяз­ды».

Ве­ра­ні­ка КА­НЮ­ТА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?