Вы тут

У МУС пад­ве­дзе­ны вы­ні­кі чэм­пі­я­на­ту све­ту па ха­кеі


З рук мі­ніст­ра ўзна­га­ро­ды атры­ма­лі дзя­сят­кі вар­та­вых па­рад­ку.

26 мая ў вай­ско­вай час­ці 5448 ад­бы­ло­ся ўра­чыс­тае ме­ра­пры­ем­ства, пры­све­ча­нае за­кан­чэн­ню чэм­пі­я­на­ту све­ту па ха­кеі з шай­бай. У ім пры­ня­лі ўдзел кі­раў­ні­кі Мі­ніс­тэр­ства ўнут­ра­ных спраў, ГУ­УС Мін­гар­вы­кан­ка­ма, асо­бы са­стаў, які за­бяс­печ­ваў ахо­ву гра­мад­ска­га па­рад­ку і да­рож­ную бяс­пе­ку пад­час ЧС-2014.

Пад­вод­зя­чы вы­ні­кі пра­цы сва­іх пад­на­ча­ле­ных, мі­ністр Ігар Шу­не­віч пад­крэс­ліў: «Упер­шы­ню та­кое буй­на­маш­таб­нае спар­тыў­нае ме­ра­пры­ем­ства бы­ло да­ве­ра­на на­шай дзяр­жа­ве. Чэм­пі­я­нат стаў най­буй­ней­шым на­цы­я­наль­ным пра­ек­там, у якім ак­тыў­на ўдзель­ні­ча­ла ўся кра­і­на, у тым лі­ку і мы. Су­пра­цоў­ні­кі ор­га­наў унут­ра­ных спраў і ва­ен­на­слу­жа­чыя ўнут­ра­ных вой­скаў МУС унес­лі вя­лі­кі ўклад у тое, каб пла­не­тар­нае ха­кей­нае пер­шын­ство ў Мін­ску па­бі­ла рэ­кор­ды па на­вед­валь­нас­ці, а яго ўдзель­ні­кі і гос­ці за­ха­ва­лі пра Бе­ла­русь толь­кі доб­рыя, яр­кія і цёп­лыя ўспа­мі­ны».

Кі­раў­нік ве­дам­ства па­дзя­ка­ваў су­пра­цоў­ні­кам мі­лі­цыі, у тым лі­ку тым, якія пры­бы­лі з ін­шых рэ­гі­ё­наў кра­і­ны для ака­зан­ня да­па­мо­гі ста­ліч­ным ка­ле­гам, за доб­ра­сум­лен­нае вы­ка­нан­не служ­бо­вых аба­вяз­каў на аб'­ек­тах пра­вя­дзен­ня чэм­пі­я­на­ту:

— І су­пра­цоў­ні­кі АМАП, і мі­лі­цы­я­не­ры па­труль­на-па­ста­вой служ­бы, і ін­спек­та­ры ДАІ, ка­ле­гі з пад­раз­дзя­лен­няў па гра­ма­дзян­стве і міг­ра­цыі, сы­шчы­кі апе­ра­тыў­на-по­шу­ка­вых ад­дзе­лаў і мно­гія ін­шыя пра­ва­ахоў­ні­кі пра­яві­лі вы­со­кі пра­фе­сі­я­на­лізм, вы­трым­ку, піль­насць, а так­са­ма вет­лі­васць і гас­цін­насць у да­чы­нен­ні да гра­ма­дзян Бе­ла­ру­сі і гас­цей чэм­пі­я­на­ту. Ва­шы на­ма­ган­ні і пад­рых­тоў­ка вы­со­ка ацэ­не­ны як кі­раў­ніц­твам кра­і­ны, так і на­шы­мі гас­ця­мі, — ад­зна­чыў Ігар Шу­не­віч.

Мі­ністр вы­ка­заў упэў­не­насць, што во­пыт, атры­ма­ны ў дні пад­рых­тоў­кі і пра­вя­дзен­ня пер­шын­ства, каш­тоў­ны і пры не­аб­ход­нас­ці па­спя­хо­ва бу­дзе пры­мя­няц­ца на рэ­гі­я­наль­ным уз­роў­ні.

Акра­мя та­го, сло­вы ўдзяч­нас­ці бы­лі ад­ра­са­ва­ны род­ным і бліз­кім пра­ва­ахоў­ні­каў, за іх ува­гу, спа­га­ду і пад­трым­ку пад­час служ­бы.

Пас­ля ад­бы­ло­ся ўзна­га­ро­джан­не тых, хто ў гэ­тыя дні лепш за ўсіх вы­ка­наў свой служ­бо­вы аба­вя­зак. Адзін з іх — су­пра­цоў­нік АМАП УУС Брэсц­ка­га абл­вы­кан­ка­ма стар­шы сяр­жант мі­лі­цыі Аляк­сандр Грыш­ко:

— Усё бы­ло ар­га­ні­за­ва­на на вы­шэй­шым уз­роў­ні. У ста­лі­цу ка­ман­дзі­ра­ва­лі­ся най­больш пад­рых­та­ва­ныя су­пра­цоў­ні­кі, якія ў вы­ні­ку год­на спра­ві­лі­ся з па­стаў­ле­ны­мі за­да­ча­мі. Да­рэ­чы, з да­па­мо­гай ка­лег мне ўда­ло­ся рас­крыць кра­дзеж па га­ра­чых сля­дах — рас­ка­заў Аляк­сандр. — Мы ўста­на­ві­лі і за­тры­ма­лі зло­дзея, які «па­зы­чыў» фо­та­апа­рат у ба­лель­шчы­ка з Чэ­хіі. Во­пыт, на­бы­ты пад­час пер­шын­ства, без­умоў­на спат­рэ­біц­ца і ў да­лей­шай служ­бе.

Аляк­сандр МАР­ЧАН­КА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.