Вы тут

Чэм­пі­я­нат як ад­крыц­цё


На кра­і­ну све­жы­мі ва­чы­ма па­гля­дзе­лі не толь­кі ту­рыс­ты, але і са­мі бе­ла­ру­сы

Рэ­корд на­вед­ван­ня мат­чаў, сё­мае мес­ца ай­чын­най збор­най, шчы­рая ці­ка­васць да бе­ла­рус­кіх сла­ву­тас­цяў... Гэ­та толь­кі част­ка вы­ні­каў пра­ве­дзе­на­га су­свет­на­га пер­шын­ства па ха­кеі. Учо­ра ў Са­ве­це Мі­ніст­раў на апош­нім па­ся­джэн­ні ар­га­ні­за­цый­на­га ка­мі­тэ­та па пра­вя­дзен­ні чэм­пі­я­на­ту све­ту пад­лі­чы­лі вы­га­ды.

На­цы­я­наль­нае свя­та

Прэм'­ер-мі­ністр Мі­ха­іл Мяс­ні­ко­віч на­га­даў, што пад­рых­тоў­ка да спа­бор­ніц­тва цяг­ну­ла­ся 5 га­доў. «І мы ця­пер пас­ля ўся­го мо­жам ска­заць, што на­шай кра­і­не па сі­лах вы­ра­шаць са­мыя скла­да­ныя і ад­каз­ныя за­да­чы. Гэ­та бы­ла тон­кая пра­ца. Трэ­ба бы­ло да­га­дзіць усім гас­цям, і зра­біць гэ­та ка­рэкт­на. Я ду­маю, што мы мо­жам прэ­тэн­да­ваць на пра­вя­дзен­не і ін­шых буй­ных між­на­род­ных ме­ра­пры­ем­стваў», — за­явіў прэм'­ер. Кі­раў­нік ура­да звяр­нуў ува­гу на тое, што за ўвесь час не за­ўва­жыў ні­вод­на­га абы­яка­ва­га ча­ла­ве­ка: «Гэ­та быў са­праўд­ны пад'­ём — эма­цы­я­наль­ны і па­тры­я­тыч­ны».

Той жа дум­кі пры­трым­лі­ва­ец­ца на­мес­нік прэм'­ер-мі­ніст­ра Ана­толь То­зік: «Мы ста­лі ін­шы­мі. Я лі­чу, што чэм­пі­я­нат знач­на паў­плы­ваў на на­шу мо­ладзь, на іх па­тры­я­тыч­ную свя­до­масць. Мы ўба­чы­лі, што жы­ха­ры тых кра­ін, якія мы лі­чым узо­рам раз­віц­ця, за­хап­ля­лі­ся на­шай кра­і­най». Для пад­тры­ман­ня па­тры­я­тыч­на­га на­строю ві­цэ-прэм'­ер пра­па­на­ваў вы­ка­рыс­тоў­ваць дзяр­жаў­ную сім­во­лі­ку ў паў­ся­дзён­ным жыц­ці больш шы­ро­ка.

Па­тры­я­тыч­ны ўздым ад­зна­чыў і Яў­ген Вор­сін, стар­шы­ня Фе­дэ­ра­цыі ха­кея Бе­ла­ру­сі, кі­раў­нік Ды­рэк­цыі па пра­вя­дзен­ні чэм­пі­я­на­ту све­ту па ха­кеі з шай­бай: «Пры­ем­на, што гэ­ты чэм­пі­я­нат пе­ра­ўтва­рыў­ся ў са­праўд­нае на­цы­я­наль­нае свя­та. Як мі­ні­мум на гэ­тыя дні на­шай на­цы­я­наль­най ідэ­яй ста­ла ідэя спор­ту».

Доб­ра час­та­ва­лі­ся

Сваю ацэн­ку даў мі­ністр ганд­лю Ва­лян­цін Чэ­ка­наў: «Ган­даль, гра­мад­скае хар­ча­ван­не і бы­та­вое аб­слу­гоў­ван­не спра­ца­ва­лі, на наш по­гляд, вель­мі доб­ра. У пя­ці фан-зо­нах на­ганд­ля­ва­лі на 47 млрд руб­лёў. Бы­ло вы­пі­та 420 ты­сяч літ­раў бе­ла­рус­ка­га пі­ва. Так­са­ма бы­ло пра­да­дзе­на вель­мі шмат бе­ла­рус­кіх су­ве­ні­раў». Да­рэ­чы, асаб­лі­вым по­пы­там, па сло­вах мі­ніст­ра, ка­рыс­та­ец­ца су­ве­нір­ная пра­дук­цыя, якая з'я­ві­ла­ся ў про­да­жы пас­ля за­кан­чэн­ня спа­бор­ніц­тва. «Та­кое ўра­жан­не, што лю­дзі спе­цы­яль­на за­ста­лі­ся, каб да­ку­піць на­шых су­ве­ні­раў, бо мы з лю­та­га імі не ганд­ля­ва­лі. Мы на­ват за­ка­за­лі да­дат­ко­выя пар­тыі», — па­ве­да­міў Ва­лян­цін Чэ­ка­наў.

Ана­толь То­зік так­са­ма пры­вёў не­каль­кі фак­таў. На­прык­лад, пра рэ­корд па на­вед­ван­ні мат­чаў: уся­го на 64 гуль­нях чэм­пі­я­на­ту па­бы­ва­лі 651 314 заў­зя­та­раў. Па­вод­ле слоў ві­цэ-прэм'­е­ра, апраў­да­ла ся­бе і ўвя­дзен­не бяз­ві­за­ва­га рэ­жы­му. Агуль­ная коль­касць за­меж­ных ту­рыс­таў, гас­цей і ўдзель­ні­каў чэм­пі­я­на­ту — больш за 80 ты­сяч ча­ла­век. Ці­ка­ва, што гос­ці на­вед­ва­лі не толь­кі ха­кей­ныя мат­чы, але і ба­ві­лі час у эк­скур­сі­ях па бе­ла­рус­кіх сла­ву­тас­цях. Так, пад­час чэм­пі­я­на­ту Брэсц­кую крэ­пасць на­ве­да­ла ў 4,5 ра­за больш ту­рыс­таў, чым у ана­ла­гіч­ны пе­ры­яд мі­ну­ла­га го­да. На­вед­ван­не зам­ка­ва­га комп­лек­су «Мір» вы­рас­ла ў 3,6 ра­за, му­зея-за­па­вед­ні­ка «Ня­свіж» — у 3,2 ра­за. Пас­ля та­кіх ванд­ро­вак ту­рыс­ты і доб­ра елі. «Што­дзень у зо­нах гас­цін­нас­ці пра­да­ва­ла­ся больш за 300 кг дра­ні­каў са смя­та­най. Прак­тыч­на кож­ны госць чэм­пі­я­на­ту па­каш­та­ваў гэ­тую на­цы­я­наль­ную стра­ву», — па­ве­да­міў Ана­толь То­зік.

Ула­дзі­слаў КУ­ЛЕ­ЦКІ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.