Вы тут

Эмір Кус­ту­ры­ца і Жэ­рар Дэ­па­рдзье ўвой­дуць у бе­ла­рус­кую кі­на­пра­сто­ру


Кан­скі кі­на­фес­ты­валь ужо ад­гры­меў. Скон­чы­ла­ся і на­пру­жа­ная пра­ца бе­ла­рус­ка­га на­цы­я­наль­на­га па­віль­ё­на. Час да­ве­дац­ца, як прай­шлі ка­ні­ку­лы ў Ка­нах у бе­ла­рус­кай дэ­ле­га­цыі. На­мес­нік ге­не­раль­на­га ды­рэк­та­ра па вы­твор­час­ці На­цы­я­наль­най кі­на­сту­дыі «Бе­ла­русь­фільм» і ўдзель­нік ра­бо­ты на­цы­я­наль­на­га па­віль­ё­на ў Ка­нах Дзміт­рый Шэ­лег рас­па­вёў, якая кі­на­пра­дук­цыя за­ці­ка­ві­ла за­меж­ных ка­лег больш за ўсё, якія но­выя пра­ек­ты рэалізуе кі­на­сту­дыя і якое да­чы­нен­не да бе­ла­рус­ка­га кі­не­ма­то­гра­фа мае Жэ­рар Дэ­па­рдзье.

— Што бе­ла­рус­кі па­віль­ён на Кан­скім кі­на­фес­ты­ва­лі прэ­зен­та­ваў сё­ле­та?

— План на­шай пра­цы па прэ­зен­та­цыі бе­ла­рус­ка­га кі­не­ма­то­гра­фа быў раз­бі­ты на не­каль­кі бло­каў. Мы анан­са­ва­лі філь­мы кі­на­сту­дыі «Бе­ла­русь­фільм» для іх про­да­жу, шу­ка­лі парт­нё­раў для су­мес­ных кі­на­пра­ек­таў, рас­пра­цоў­ва­лі пы­тан­ні ўдзе­лу бе­ла­рус­кіх філь­маў у між­на­род­ных кі­на­фес­ты­ва­лях.

Так­са­ма мы ха­це­лі па­ка­заць пры­ваб­насць ідэі ства­рэн­ня філь­маў у Бе­ла­ру­сі і ўзмоц­не­на рэ­кла­ма­ва­лі маг­чы­мас­ці вы­твор­ча-тэх­ніч­най ба­зы кі­на­сту­дыі «Бе­ла­русь­фільм». Гэ­та важ­на, та­му што та­кім чы­нам мы мо­жам пры­цяг­нуць за­меж­ных за­каз­чы­каў да ка­ры­стан­ня на­шы­мі па­слу­га­мі...

Эмір Кус­ту­ры­ца пла­нуе фільм звя­за­ны з Бе­ла­рус­сю.

31-33

— Гэ­тыя па­слу­гі пра­ду­гледж­ва­юць твор­чы склад­нік з бо­ку «Бе­ла­русь­філь­ма»?

— Усё за­ле­жыць ад кан­крэт­на­га філь­ма. На­прык­лад, да твор­ча­га склад­ні­ка мож­на ад­нес­ці ўдзел бе­ла­рус­кіх ак­цё­раў Тэ­ат­ра-сту­дыі кі­на­ак­цё­ра на­шай кі­на­сту­дыі. Ад­нак га­лоў­нае — гэ­та ака­зан­не па­слуг вы­твор­ча-тэх­ніч­на­га ха­рак­та­ру дзе­ля атры­ман­ня пры­быт­ку, які за­тым мож­на на­кі­ра­ваць на ства­рэн­не на­ступ­ных філь­маў і раз­віц­цё вы­твор­ча-тэх­ніч­най ба­зы.

Акра­мя гэ­та­га, мы прэ­зен­та­ва­лі ўмо­вы дзяр­жаў­най пад­трым­кі пры ства­рэн­ні су­мес­ных кі­на­пра­ек­таў. Ка­лі ра­ней мы атрым­лі­ва­лі стап­ра­цэнт­нае бюд­жэт­нае фі­нан­са­ван­не кі­на­вы­твор­час­ці, ця­пер мы мо­жам прэ­тэн­да­ваць не больш чым на 70 пра­цэн­таў. Кі­на­сту­дыя мо­жа аль­бо вы­лу­чыць ас­тат­нюю част­ку з та­го са­ма­га пры­быт­ку, аль­бо знай­сці парт­нё­ра. Ства­рэн­не кі­на­пра­дук­цыі ў за­меж­ным парт­нёр­стве так­са­ма мае важ­ны плюс: філь­му не­га­лос­на га­ран­та­ва­ны пра­кат у кра­і­не парт­нё­ра, бо гэ­та ў яго ін­та­рэ­сах так­са­ма — не прос­та зняць кар­ці­ну, але і пра­даць, ар­га­ні­за­ваць фес­ты­валь­ны лёс.

— Да­рэ­чы, ця­пер упор ро­біц­ца на ства­рэн­не фес­ты­валь­на­га кі­но ці на фі­нан­са­вую вы­га­ду?

— Сён­ня эка­на­міч­ны бок пра­цы кі­на­сту­дыі са­мы важ­ны. У той жа час і ўдзел у між­на­род­ных кі­на­фес­ты­ва­лях не­аб­ход­ны, каб за­явіць пра ся­бе на су­свет­ным уз­роў­ні, і гэ­та ін­шы знач­ны кі­ру­нак пра­цы. На­прык­лад, кар­ці­ны «Ро­ля» Кан­стан­ці­на Ла­пу­шан­ска­га і «Я не вяр­ну­ся» Іль­ма­ра Ра­а­га — больш фес­ты­валь­нае, чым ка­мер­цый­нае кі­но, што па­цвяр­джа­юць уз­на­га­ро­ды на між­на­род­ных фес­ты­ва­лях.

— Якія на­шы пра­ек­ты бы­лі анан­са­ва­ны ў Ка­нах?

— «Бе­ла­русь­фільм» прад­стаў­ляў ра­бо­ты ча­ты­рох твор­чых сту­дый — уся­го ка­ля 60 кар­цін. Прэ­зен­та­цыя са­май пры­ваб­най сту­дыі іг­ра­вых філь­маў анан­са­ва­ла тэ­ле­ві­зій­ныя філь­мы, та­кія, як «Дзяр­жаў­ная мя­жа. Фільм дзя­вя­ты. «Кур'­е­ры стра­ху» Іга­ра Чац­ве­ры­ко­ва і «Ой, Ма-мач-кі!..» Іва­на Паў­ла­ва; філь­мы для дзя­цей, на­прык­лад «Кін­дэр­ві­лей­скі пры­від» Але­ны Ту­ра­вай, «Цу­да-вост­раў, або Па­лес­кія ра­бін­зо­ны» Сяр­гея Сы­чо­ва, і філь­мы су­мес­най вы­твор­час­ці, та­кія, як «Воў­чае сон­ца» Сяр­гея Гінз­бур­га, «Па­вя­то­вая дра­ма» Але­га Ба­зі­лі­ва і ін­шыя. Сту­дыя «Ле­та­піс» бы­ла прад­стаў­ле­на кар­ці­на­мі «Анд­рэй Та­кін­данг. Спы­ню­ся ў ся­рэ­дзі­не» Іга­ра Чы­шчэ­ні і «Шам­ба­ла» Га­лі­ны Ада­мо­віч. Асноў­ным філь­мам ад сту­дыі спе­цы­яль­ных кі­на­пра­ек­таў «Бе­ла­рус­кі ві­дэа­цэнтр» быў ка­рот­ка­мет­раж­ны іг­ра­вы фільм «Рус­кі» Вік­та­ра Аслю­ка. Так­са­ма бы­лі прад­стаў­ле­ны філь­мы «Вол­га — Га­ро­на» Ула­дзі­мі­ра Каз­ло­ва і «Ула­дзі­мір Цэс­лер. Чыз!» Ге­на­дзя Раб­ца­ва. Да ані­ма­цыі заў­сё­ды пра­яў­ля­ец­ца вя­лі­кая ці­ка­васць. Сту­дыю ані­ма­цый­ных філь­маў прад­стаў­ля­лі муль­ці­кі «Рон­да-кап­ры­чы­ё­за» Іга­ра Вол­ча­ка, «Гу­сят­ні­ца ў студ­ні» Іры­ны Та­ра­са­вай, «Мыш­ка» Ула­дзі­мі­ра Пят­ке­ві­ча, цык­лаў «Рыб­ка па іме­ні «Нель­га» Аляк­санд­ра Лен­кі­на, «Пра дзяў­чын­ку Жэ­ню» Тац­ця­ны Жыт­коў­скай і ін­шыя. Акра­мя та­го, у пра­цы на­цы­я­наль­на­га па­віль­ё­на ўдзель­ні­ча­ла кі­на­кам­па­нія «NonstopMEDІA», прад­стаў­ні­кі якой прэ­зен­та­ва­лі бу­ду­чы пра­ект «Мы, бра­ты» і рас­кры­лі інт­ры­гу з га­лоў­най акт­ры­сай.

31-32

— Ці­ка­ва, як ад­бы­ва­ец­ца прэ­зен­та­цыя кі­на­пра­дук­цыі ў на­цы­я­наль­ным па­віль­ё­не?

— На­цы­я­наль­ныя па­віль­ё­ны пад­час Кан­ска­га кі­на­фес­ты­ва­лю не ла­дзяць кі­на­па­ка­зы. Бо для та­го, каб па­ка­заць фільм, трэ­ба аран­да­ваць за­лу і ар­га­ні­за­ваць кі­на­пра­гляд. Каб па­ка­заць усе на­шы філь­мы, трэ­ба бы­ло б аран­да­ваць за­лу на два тыд­ні. Гэ­та вель­мі за­трат­на і не­мэ­та­згод­на. Прак­тыч­на лю­бы з ты­сяч філь­маў, пры­зна­ча­ных для кі­на­рын­ку, які дэ­ман­стру­ец­ца ў рам­ках кі­на­фес­ты­ва­лю, пра­фе­сій­ныя лю­дзі гля­дзяць 5-10 хві­лін. Зра­зу­ме­ла, гэ­та не ад­но­сіц­ца да філь­маў кон­курс­най пра­гра­мы. Філь­маў вель­мі шмат, а ча­су ма­ла. Та­му мы прад­стаў­ля­лі свае філь­мы ў на­цы­я­наль­ным па­віль­ё­не: у пер­шую чар­гу зна­ё­мі­лі на­вед­валь­ні­каў з апош­ні­мі філь­ма­мі кі­на­сту­дыі «Бе­ла­русь­фільм» і рас­па­вя­да­лі аб кож­най стуж­цы ін­ды­ві­ду­аль­на, ад­каз­ва­лі на пы­тан­ні. За­тым мы дэ­ман­стра­ва­лі фраг­мен­ты з філь­маў. Ка­лі гэ­та прэ­зен­та­цыя, як бы­ло з кар­ці­най «Бе­лыя ро­сы. Вяр­тан­не», мы па­каз­ва­лі трэй­лер.

Кі­на­па­каз быў ар­га­ні­за­ва­ны дзе­ля філь­ма су­мес­най вы­твор­час­ці «Я не вяр­ну­ся» Іль­ма­ра Ра­а­га. Для пра­соў­ван­ня гэ­тай кар­ці­ны бы­ла на­ня­та аме­ры­кан­ская кам­па­нія «Vіsіtfіlms», якая зай­ма­ец­ца рас­крут­кай і про­да­жам кі­на­пра­ек­таў. Прэ­зен­та­цыі пра­во­дзі­лі­ся для філь­маў «Бе­лыя ро­сы. Вяр­тан­не» Аляк­санд­ры Бу­тар і «Мы, бра­ты» рэ­жы­сё­ра Уіль­я­ма дэ Ві­та­ля ад «NonstopMEDІA». Усё ас­тат­няе анан­са­ва­ла­ся.

— Што вы­клі­ка­ла най­боль­шую ці­ка­васць з бо­ку за­меж­ных ка­лег?

— Шмат ува­гі атры­маў се­ры­ял «Сля­ды апост­алаў», хоць мы па­каз­ва­лі толь­кі кі­на­вер­сію. Прад­стаў­ні­кі кра­ін пост­са­вец­кай пра­сто­ры вы­ка­за­лі вя­лі­кую за­ці­каў­ле­насць да ўзноў­ле­най вы­твор­час­ці філь­маў з цык­ла «Дзяр­жаў­ная мя­жа». З бо­ку ра­сі­ян бы­ла ці­ка­васць да іг­ра­вой кар­ці­ны «Рус­кі» Вік­та­ра Аслю­ка, да­ку­мен­таль­ных філь­маў «Вол­га — Га­ро­на» Ула­дзі­мі­ра Каз­ло­ва, «Ула­дзі­мір Цэс­лер. Чыз!» Ге­на­дзя Раб­ца­ва; з бо­ку ўкра­ін­цаў — да се­ры­я­ла «Ой, ма-мач-кі!..» Іва­на Паў­ла­ва. Кар­ці­на «Бе­лыя ро­сы. Вяр­тан­не» бы­ла за­ўва­жа­на пра­кат­чы­ка­мі з Поль­шчы. Дзіў­на, што боль­шасць на­вед­валь­ні­каў з пост­са­вец­кіх кра­ін не па­мя­тае пер­шы са­вец­кі фільм Іга­ра Даб­ра­лю­ба­ва, хоць мно­гія ку­пі­лі­ся на імя Мі­ка­лая Ка­ра­чан­ца­ва.

«Я не вы­клю­чаю, што ў на­ступ­ным го­дзе ў Бе­ла­ру­сі вый­дзе гіс­та­рыч­ны фільм з удзе­лам Жэ­ра­ра Дэ­па­рдзье».

— А фес­ты­валь­ныя ад­бор­шчы­кі не­як пра­яві­лі за­ці­каў­ле­насць?

— Дзі­ця­чы фільм «Кін­дэр­ві­лей­скі пры­від» па­ві­нен бу­дзе ўдзель­ні­чаць у італь­ян­скім між­на­род­ным кі­на­фес­ты­ва­лі «Festіval Іnternazіonale Cіnema Donne dі Fіrenze». Ін­шыя за­пра­шэн­ні мо­гуць з'я­віц­ца праз ме­сяц-два.

На­прык­лад, на­шым іг­ра­вым кі­но за­ці­ка­віў­ся Адэ­скі між­на­род­ны кі­на­фес­ты­валь, да­ку­мен­таль­ны­мі кар­ці­на­мі «Шам­ба­ла» Га­лі­ны Ада­мо­віч і «Анд­рэй Та­кін­данг. Спы­ню­ся ў ся­рэ­дзі­не» Іга­ра Чы­шчэ­ні — Fіlmets festіval у Бар­се­ло­не, ані­ма­цый­ным кі­но — фран­цуз­скі фес­ты­валь «LES TOUTES PREMІERES FOІS» у Гра­се.

— «Бе­ла­русь­фільм» прад­стаў­ляў у Ка­нах га­то­выя пра­ек­ты для кап­ра­дук­цыі?

— У нас ёсць ідэі і ўжо на­пра­ца­ва­ны па­пя­рэд­нія да­моў­ле­нас­ці, якія вось-вось па­він­ны ўва­со­біц­ца ў жыц­цё. Ця­пер мы пра­цу­ем над су­мес­ным пра­ек­там з Мі­кі За­хар — між­на­род­ным кі­на­прад­зю­са­рам, якая прад­стаў­ляе Эмі­ра Кус­ту­ры­цу. Эмір Кус­ту­ры­ца — вель­мі ары­гі­наль­ны ча­ла­век і рэ­жы­сёр, ён лю­біць ка­ла­рыт. За­раз ён пла­нуе фільм, тэ­му яко­га я не ма­гу агу­чыць, але гэ­та звя­за­на з Бе­ла­рус­сю. На гэ­тым эта­пе рас­пра­цоў­ва­ец­ца сцэ­на­рый. Ка­лі ўсё бу­дзе доб­ра, то ў на­ступ­ным го­дзе мы пач­нём вы­твор­часць кар­ці­ны. Па­пя­рэд­нія да­моў­ле­нас­ці ўжо га­то­вы.

Дру­гой важ­най па­дзе­яй ста­ла су­стрэ­ча з Ар­но Фры­ле, прад­зю­са­рам філь­маў з вя­до­мым ак­цё­рам Жэ­ра­рам Дэ­па­рдзье, та­кіх, як «Рас­пу­цін. Дар або пра­клён» (Фран­цыя-Ра­сія), «Па­да­рож­жа па Каў­ка­зе» (Фран­цыя-Азер­бай­джан) і не­ка­то­рых ін­шых. Я не вы­клю­чаю, што ў на­ступ­ным го­дзе ў Бе­ла­ру­сі вый­дзе гіс­та­рыч­ны фільм з удзе­лам Жэ­ра­ра Дэ­па­рдзье. Па па­пя­рэд­няй да­моў­ле­нас­ці тэ­май кар­ці­ны бу­дзе гіс­то­рыя на­шай кра­і­ны. Вось два пра­ек­ты, якія ўжо ма­юць гле­бу пад на­га­мі.

— Бе­ла­рус­кі на­цы­я­наль­ны па­віль­ён у Ка­нах быў упер­шы­ню ад­кры­ты ча­ты­ры га­ды та­му. Ці мож­на па­дзя­ліць пра­цу «Бе­ла­русь­філь­ма» на «да» і «пас­ля» па­чат­ку ўдзе­лу ў кі­на­рын­ку Ка­наў?

— Ка­лі мы па­еха­лі на Кан­скі кі­на­фес­ты­валь ўпер­шы­ню, мы толь­кі ву­чы­лі­ся прад­стаў­ляць улас­ную кі­на­пра­дук­цыю і гля­дзе­лі, як гэ­та ро­бяць ін­шыя. Пер­шы раз вар­та лі­чыць азна­ям­ляль­ным, але кі­на­сту­дыя бы­ла прад­стаў­ле­на год­на.

Дру­гі раз мы ўжо ўдзель­ні­ча­лі ў асноў­най кон­курс­най пра­гра­ме кі­на­фес­ты­ва­лю з філь­мам Сяр­гея Лаз­ні­цы «У ту­ма­не» — упер­шы­ню ў гіс­то­рыі бе­ла­рус­ка­га кі­не­ма­то­гра­фа. Та­ды атры­ма­лі га­на­ро­вы прыз Між­на­род­най фе­дэ­ра­цыі кі­на­прэ­сы ФІП­РЭС­СІ. Гэ­так жа, у дру­гі год ра­бо­ты на­цы­я­наль­на­га па­віль­ё­на на кі­на­рын­ку быў прад­стаў­ле­ны да кі­на­па­ка­зу фільм су­мес­най вы­твор­час­ці «Адзі­но­кі вост­раў» Пе­э­тэр Сім. У трэ­ці год су­мес­на з ра­сій­скі­мі ка­ле­га­мі мы прад­стаў­ля­лі для кі­на­пра­ка­ту фільм «Ро­ля» Кан­стан­ці­на Ла­пу­шан­ска­га. Сё­ле­та па­ка­за­лі су­мес­ны фільм «Я не вяр­ну­ся» Іль­ма­ра Ра­а­га. Па вя­лі­кім ра­хун­ку, бе­ла­рус­кі ўдзел у ства­рэн­ні філь­ма «Я не вяр­ну­ся» ажыц­ця­віў­ся дзя­ку­ю­чы ра­бо­це на­цы­я­наль­на­га па­віль­ё­на ў Ка­нах. Як ра­ней, так і ў гэ­тым го­дзе з'я­ві­ла­ся больш ах­вот­ных ка­рыс­тац­ца па­слу­га­мі кі­на­сту­дыі. З'я­ві­ла­ся шмат пра­па­ноў аб су­пра­цоў­ніц­тве.

Ірэ­на КА­ЦЯ­ЛО­ВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

​Як беларускія вучоныя ствараюць умовы для бліскучых перамог

​Як беларускія вучоныя ствараюць умовы для бліскучых перамог

Спартыўныя дасягненні чалавека прыблізна на 75 % залежаць ад яго генетыкі. 

Грамадства

Жыхар Жодзіна Генадзь Пузанкевіч даехаў на веласіпедзе з Беларусі да Уладзівастока

Жыхар Жодзіна Генадзь Пузанкевіч даехаў на веласіпедзе з Беларусі да Уладзівастока

Ён кожны дзень імкнуўся пераадольваць не менш за сто кіламетраў.