Вы тут

Вар­та за­клю­чыць дагавор — і пош­та прый­дзе са­ма


Яшчэ прод­кі пры­кмя­ча­лі: «Дзе свой ста­іць, там ве­цер не дзьме». Ён — той свой — што на­зы­ва­ец­ца, за­хі­не, па­кла­по­ціц­ца, да­па­мо­жа. У тыя, сум­на вя­до­мыя ча­сы — да­стаць дэ­фі­цыт, па­шыць аб­но­ву, улад­ка­ваць ма­лое дзі­ця ў са­док ці вя­лі­кае на пра­цу... У гэ­тыя — ці вам ка­заць? — «ко­ла сва­іх» ста­ла па­шы­рац­ца. У мно­гіх свае аў­та­сле­са­ры, свае дак­та­ры (у тым лі­ку ся­мей­ныя), свае сты­ліс­ты (спя­вак Еў­да­кі­маў, як пры­знаў­ся, да яго з Маск­вы ў Мінск пры­яз­джае), свае ды­зай­не­ры. Усё час­цей у раз­мо­вах фі­гу­ру­юць сло­вы «Мой псі­хо­лаг», «Мой банк», «Мой ма­біль­ны апе­ра­тар» і на­ват «Мая пош­та».

У тым, што яна, та­кая, быць па­він­на, пе­ра­ка­наў­ся кож­ны, хто хоць ад­ной­чы спра­ба­ваў ад­пра­віць пяць-дзе­сяць роз­ных па ва­зе пісь­маў-бан­дэ­ро­ляў. А ёсць жа лю­дзі, якія ра­бі­лі гэ­та што­дня!

3— На­ша прад­пры­ем­ства не на­ві­чок на рын­ку. Пра­цу­ем амаль 20 га­доў, ганд­лю­ем, за­бяс­печ­ва­ем па­лі­мер­ны­мі ма­тэ­ры­я­ла­мі хі­міч­ныя прад­пры­ем­ствы і на­шай кра­і­ны, і ча­сам за­меж­ныя, — рас­каз­ваў ва­дзі­цель-экс­пе­ды­тар ЗАТ «Па­лі­мер­ган­даль»
Мі­ка­лай Кі­руш­кін.
— Мне та­кім чы­нам амаль што­дня да­во­дзі­ла­ся ад­праў­ляць 20-30 за­каз­ных пісь­маў, бан­дэ­ро­ляў. Пры­хо­дзіў на пош­ту — зда­ваў апе­ра­та­ру. Апра­цоў­ка кож­на­га ад­праў­лен­ня па­тра­ба­ва­ла ча­су. За мной ства­ра­ла­ся чар­га. А ў ёй, як вя­до­ма, лю­дзі роз­ныя: нех­та больш вы­ха­ва­ны, стры­ма­ны, нех­та — не... Зда­ра­ла­ся, па­куль пош­ту ад­пра­віш, ча­го толь­кі не на­слу­ха­еш­ся... Коль­кі зда­роўя, коль­кі ча­су па­тра­ціш!

Та­кім чы­нам, бы­ло ві­да­воч­на, што так зва­ныя юры­дыч­ныя і фі­зіч­ныя асо­бы не па­він­ны аб­слу­гоў­вац­ца ра­зам, што ў та­кіх умо­вах амаль не­маг­чы­ма за­бяс­пе­чыць якасць па­слуг ні пер­шым, ні дру­гім. Ха­ця б та­му, што вель­мі ад­роз­ні­ва­юц­ца аб'­ёмы: адзін ча­ла­век прый­шоў, каб атры­маць пен­сію ці вы­пі­саць га­зе­ту «Звяз­да» (спра­ва хві­лін), дру­гі — пры­нёс 20 (яшчэ ў леп­шым вы­пад­ку) за­каз­ных ліс­тоў ці дроб­ных па­сы­лак. А ў вы­ні­ку мо­жа атры­мац­ца так, што і са­праў­ды, як ка­заў спа­дар Кі­руш­кін, абод­ва па­тра­цяць час (ды і нер­вы), са­псу­юць на­строй і са­бе, і адзін ад­на­му.

— Спа­чат­ку мы ства­ры­лі ўчас­так па аб­слу­гоў­ван­ні кар­па­ра­тыў­ных клі­ен­таў у нас на вы­твор­час­ці «Мін­ская пош­та», — га­во­рыць на­мес­нік на­чаль­ні­ка вы­твор­час­ці Але­на Тру­бач. — А 2 кра­са­ві­ка 2012 го­да ад­кры­лі пер­шую так зва­ную «Біз­нес-пош­ту». Мес­ца для яе вы­бра­лі ў цэнт­ры го­ра­да, по­бач з бы­лым Чэр­вень­скім рын­кам. Уваж­лі­ва па­ста­ві­лі­ся і да пад­бо­ру кад­раў. У пры­ват­нас­ці, уз­на­ча­лі­ла но­вае пад­раз­дзя­лен­не Іры­на Баж­ко, якая да­гэ­туль па­спе­ла па­пра­ца­ваць і апе­ра­та­рам, і на­чаль­ні­кам пош­ты звы­чай­най, і стар­шым ін­струк­та­рам гру­пы кант­ро­лю. Ін­шы­мі сло­ва­мі, вы­ву­чыць усе кі­рун­кі ра­бо­ты. А спе­цы­я­ліс­таў пад­бі­ра­лі з ін­шых ад­дзя­лен­няў су­вя­зі, з участ­каў.

Ця­пер гэ­та друж­ны зла­джа­ны ка­лек­тыў, пра­ца яко­га да­зво­лі­ла аб­лег­чыць жыц­цё вель­мі мно­гім юры­дыч­ным асо­бам і ін­ды­ві­ду­аль­ным прад­пры­маль­ні­кам. Хоць бы та­му, што да кож­на­га клі­ен­та тут, без пе­ра­больш­ван­ня, зна­хо­дзяць ін­ды­ві­ду­аль­ны пады­ход. І ўсе яны, па сло­вах та­го ж спа­да­ра Кі­руш­кі­на, зу­сім не тра­цяць час на ад­праў­ку пош­ты:

— Я за­ехаў сю­ды, па­ві­таў­ся з гэ­ты­мі пры­го­жы­мі дзяў­ча­та­мі, па­кі­нуў ім усю ка­рэс­пан­дэн­цыю і пад­аў­ся да­лей — пра­цы ж ха­пае. Квіт­кі за­бі­раю на­заўт­ра аль­бо на пас­ля­заўт­ра і ба­чу, што ўся мая пош­та і аформ­ле­на, і ад­праў­ле­на ў той са­мы дзень, ка­лі я пры­нёс. Для юры­дыч­ных асоб гэ­та тое, што трэ­ба: ні­я­кіх да­дат­ко­вых за­трат, хут­ка, зруч­на. А як нам — дык яшчэ і бліз­ка. Мы вель­мі за­да­во­ле­ны.

Ад­нак, як і вар­та бы­ло ча­каць, пош­та на гэ­тым не спы­ні­ла­ся — пай­шла да­лей. І на­ступ­ным яе кро­кам на­су­страч клі­ен­ту (у тым лі­ку і кар­па­ра­тыў­на­му) бы­ло ўка­ра­нен­не па­слу­гі «Паш­то­вы кур'­ер». Гэ­та зна­чыць, што ця­пер спе­цы­яль­ны ра­бот­нік ра­зам з ва­дзі­це­лем ма­шы­ны (а ча­сам гэ­та адзін і той жа ча­ла­век) сам да­стаў­ляе ў офіс усё, што пры­хо­дзіць на ад­рас клі­ен­та (дру­ка­ва­ныя СМІ, блан­кі стро­гай спра­ва­здач­нас­ці, та­ва­ры, за­моў­ле­ныя ў ін­тэр­нэт-кра­ме РУП «Бел­пош­та»), сам за­бі­рае для рас­сыл­кі ўсю ка­рэс­пан­дэн­цыю. Па сло­вах спе­цы­я­ліс­таў, юры­дыч­ным асо­бам ёсць сэнс за­клю­чаць па­гад­нен­не на аба­не­нтнае аб­слу­гоў­ван­не «Паш­то­вы кур'­ер» кож­ны дзень» на­ват та­ды, ка­лі што­дзён­ныя аб'­ёмы і зы­хо­дзя­чай, і ўва­хо­дзя­чай ка­рэс­пан­дэн­цыі не­вя­лі­кія. І, вя­до­ма ж, мож­на вы­клі­каць паш­то­ва­га кур'­е­ра праз сайт www.belpost.by аль­бо па­тэ­ле­фа­на­ваў­шы па ну­ма­ры 154.

Пра­ду­гле­джа­ны і вы­бар та­ры­фаў: «Эка­ном», «Оп­ты­ма» і «Эліт». Наз­вы ка­жуць са­мі за ся­бе, але ж — у пер­шым вы­пад­ку паш­то­вы кур'­ер пры­е­дзе да за­каз­чы­ка на­заўт­ра на пра­ця­гу дня, у дру­гім — у той са­мы дзень (ка­лі за­яў­ка аформ­ле­на да 12 га­дзін), у трэ­цім — у той са­мы дзень і час, якія вы­браў клі­ент.

— Да нас паш­то­вы кур'­ер пры­яз­джае кож­ны дзень з 16 да 17 га­дзін — за­бі­рае ўсю на­шу ка­рэс­пан­дэн­цыю, ад­во­зіць апе­ра­та­рам для апра­цоў­кі і рас­сыл­кі, — рас­па­вя­дае на­чаль­нік сек­та­ра экс­пе­ды­цыі ЗАТ «Ідэя Банк» Тац­ця­на Ці­шчан­ка. — Гэ­та вель­мі вы­гад­на, та­му што наш банк, без­умоў­на ж, кла­по­ціц­ца пра сва­іх клі­ен­таў, пра тое, каб кож­нае пісь­мо, кож­ная служ­бо­вая ін­фар­ма­цыя для на­шых пад­рад­чы­каў, а так­са­ма па­ве­дам­лен­не пра кож­ную рэ­клам­ную ак­цыю бы­лі да­стаў­ле­ны ў мак­сі­маль­на ка­рот­кія тэр­мі­ны. Аб'­ёмы ка­рэс­пан­дэн­цыі ў нас до­сыць вя­лі­кія, та­му, пра­цу­ю­чы з «Біз­нес-пош­тай», мы па­збя­га­ем чэр­гаў, а ве­да­ю­чы вы­со­кі пра­фе­сі­я­на­лізм апе­ра­та­раў, мо­жам быць упэў­не­ны­мі, што кож­нае на­ша ад­праў­лен­не апра­цоў­ва­ец­ца і ад­праў­ля­ец­ца якас­на і ад­ра­зу. Да та­го ж, ка­лі ўзні­ка­юць ней­кія пы­тан­ні, да сва­ёй пош­ты, як і да сва­іх лю­дзей, пра­сцей звяр­нуц­ца па ін­фар­ма­цыю. Вар­та на­браць ну­мар тэ­ле­фо­на, і спе­цы­я­ліс­ты заў­сё­ды прый­дуць на вы­руч­ку, да­па­мо­гуць. Усё гэ­та ў пер­шую чар­гу эка­но­міць час — як на да­стаў­ку ка­рэс­пан­дэн­цыі атры­маль­ні­кам, так і наш пра­цоў­ны як пра­фе­сі­я­на­лаў.

І са­праў­ды: дай Бог кож­на­му ра­біць сваю спра­ву.

— У нас ёсць ба­за па­тэн­цы­яль­ных клі­ен­таў. Мы тэ­ле­фа­ну­ем ім, пра­па­ну­ем свае па­слу­гі, вы­яз­джа­ем на мес­цы, тлу­ма­чым пе­ра­ва­гі. Але пра­цуе і так зва­нае са­ра­фан­нае ра­дыё: гэ­та зна­чыць, ка­лі клі­ент — у тым лі­ку і кар­па­ра­тыў­ны — за­стаў­ся за­да­во­ле­ны на­шы­мі па­слу­га­мі, ён мо­жа рас­ка­заць пра іх ін­шым, па­ра­іць ска­рыс­тац­ца. А ў вы­ні­ку — доб­ра ўсім: зды­ма­ец­ца на­груз­ка са звы­чай­ных ад­дзя­лен­няў су­вя­зі, эка­но­міц­ца час, збе­ра­га­юц­ца нер­вы, — га­во­рыць на­чаль­нік пер­шай ста­ліч­най «Біз­нес-пош­ты» Іры­на Баж­ко. — Мы пра­цу­ем трэ­ці год, і ў нас ужо ёсць ко­ла па­ста­ян­ных клі­ен­таў. А най­боль­шы го­нар, што нам да­вя­ра­юць усю сваю ка­рэс­пан­дэн­цыю «Ідэя Банк», які па коль­кас­ці­ ад­дзя­лен­няў ува­хо­дзіць у пя­цёр­ку буй­ней­шых бе­ла­рус­кіх бан­каў, МТБанк», та­ва­рыст­вы «Экс­прэс-кур'­ер», «Бяс­печ­ныя да­ро­гі Бе­ла­ру­сі», «Ат­лант-М», гас­ці­ні­ца «Пе­кін-Мінск», кан­цэрн «Бел­дзярж­харч­прам» і ін­шыя.

…Ад­рас пер­шай ста­ліч­най «Біз­нес-пош­ты» — ву­лі­ца Ма­я­коў­ска­га, дом 8. Тут жа раз­ме­шча­на і ад­дзя­лен­не су­вя­зі № 6. Та­му, за­ві­таў­шы ў ад­ны дзве­ры, грэх бы­ло не ад­чы­ніць дру­гія. І не… па­ра­да­вац­ца за клі­ен­таў: ля кож­на­га з акен­цаў (у пры­ват­нас­ці, на той, до­сыць ран­ні час) бы­ло па ча­ла­ве­ку, па два — не больш. Не бу­дзем, вя­до­ма ж, сцвяр­джаць, што гэ­так заў­сё­ды, што чэр­гаў там не бы­вае (асаб­лі­ва ў так зва­ны пік ка­му­наль­ных пла­ця­жоў), але тое, што ця­пер яны мен­шыя — факт, зда­ец­ца, бяс­спрэч­ны. Як і той, што па­спры­яла гэ­та­му размежаванне клі­ен­таў.

— У на­шай кра­і­не ця­пер пра­цуе 58 «Біз­нес-пошт», — кан­ста­туе на­мес­нік ге­не­раль­на­га ды­рэк­та­ра РУП «Бел­пош­та» па ка­мер­цый­ных пы­тан­нях Тац­ця­на Гвоз­дзе­ва. — Яны ад­кры­тыя для так зва­ных кар­па­ра­тыў­ных клі­ен­таў ва ўсіх аб­лас­ных цэнт­рах, ва ўсіх га­ра­дах, дзе за­рэ­гіст­ра­ва­на больш за 200 ар­га­ні­за­цый. Да кан­ца го­да з'я­віц­ца яшчэ 5 та­кіх уста­ноў, 4 з іх у ста­лі­цы… Што, вя­до­ма ж, па­вы­сіць якасць аб­слу­гоў­ван­ня — і юры­дыч­ных асоб, і фі­зіч­ных. Да та­го ж на но­вы ўзро­вень яе мо­жа пад­няць па­слу­га «Паш­то­вы кур'­ер», якая да­зва­ляе ўсім прад­пры­ем­ствам, уста­но­вам, ар­га­ні­за­цы­ям, на­ват пры­ват­ным асо­бам, як ні крыўд­на гэ­та гу­чыць, за­быць да­ро­гу ў ад­дзя­лен­ні су­вя­зі, па­зба­віц­ца ад паш­то­вых кло­па­таў — за­клю­чыць да­га­вор і тым са­мым да­ве­рыць іх пра­фе­сі­я­на­лам. Для буй­ных клі­ен­таў, для ін­тэр­нэт-крам мы вы­пус­ка­ем ад­мыс­ло­выя па­ке­ты (што яшчэ і рэ­кла­ма), пра­ду­гледж­ва­ем сіс­тэ­му зні­жак, мо­жам ра­зам пры­кі­нуць, якую пра­дук­цыю, якія та­ва­ры рас­сы­лаць па по­шце бу­дзе знач­на тан­ней, чым раз­во­зіць на аў­та­ма­бі­лях… І на­вош­та на сва­іх, ка­лі па ўсёй кра­і­не што­дня ез­дзяць на­шы?..

Ін­шы­мі сло­ва­мі, ін­ды­ві­ду­аль­ны па­ды­ход га­ран­ту­ец­ца: «свая пош­та» — гэ­та вы­гад­на і гэ­та рэ­аль­на.

Ва­лян­ці­на Доў­нар.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.