Вы тут

Мяс­цо­выя іні­цы­я­ты­вы бу­дуць пад­трым­лі­вац­ца


— Су­пра­цоў­ніц­тва з бе­ла­рус­кім ура­дам у пы­тан­нях пе­ра­адоль­ван­ня на­ступ­стваў чар­но­быль­скай ава­рыі бы­ло вы­дат­ным на ўсіх эта­пах, — ад­зна­чы­ла ад­мі­ніст­ра­тар Пра­гра­мы раз­віц­ця ААН (ПРА­АН), на­мес­нік ге­не­раль­на­га сак­ра­та­ра ААН Хе­лен Кларк, якая дня­мі на­ве­да­ла Го­мель­шчы­ну.

Пад­час ві­зі­ту ў Вет­ку Хе­лен Кларк па­бы­ла на аб'­ек­тах, па­бу­да­ва­ных ці ад­ра­ман­та­ва­ных у рам­ках рэа­лі­за­цыі су­мес­ных пра­ек­таў з ПРА­АН. Яна на­ве­да­ла Вет­каў­скі му­зей ста­ра­вер­скай куль­ту­ры і бе­ла­рус­кіх тра­ды­цый і зра­бі­ла за­піс у кні­зе га­на­ро­вых гас­цей. Да­рэ­чы, ме­на­ві­та гэ­тая ўста­но­ва на­бы­ла кам­п'ю­тар­нае аб­ста­ля­ван­не і аў­ды­я­гі­ды для пра­вя­дзен­ня эк­скур­сій на не­каль­кіх мо­вах за срод­кі, вы­дзе­ле­ныя па пра­гра­ме ІСRІN. Тут жа ад­бы­ла­ся гу­тар­ка су­пра­цоў­ні­каў мі­сіі ПРА­АН з жы­ха­ра­мі ра­ё­наў, якія ста­лі не­па­срэд­ны­мі іні­цы­я­та­ра­мі і ўдзель­ні­ка­мі мно­гіх пра­грам, рэа­лі­за­ва­ных на тэ­ры­то­рыі Го­мель­скай воб­лас­ці су­мес­ны­мі на­ма­ган­ня­мі. Аб­мяр­коў­ва­лі­ся вы­ні­кі пра­ек­та тэ­ры­та­ры­яль­на ары­ен­та­ва­на­га раз­віц­ця для па­цяр­пе­лых ра­ё­наў Бе­ла­ру­сі, які фі­нан­са­ваў­ся за кошт ААН. Па мер­ка­ван­ні ад­мі­ніст­ра­та­ра Пра­гра­мы раз­віц­ця ААН, гэ­ты кі­ру­нак з'яў­ля­ец­ца перс­пек­тыў­ным:

— Мы бу­дзем ра­ды пад­трым­лі­ваць у рам­ках гэ­та­га пра­ек­та іні­цы­я­ты­вы мяс­цо­ва­га на­сель­ніц­тва, па­коль­кі, па на­шым пе­ра­ка­нан­ні, ме­на­ві­та та­кія іні­цы­я­ты­вы ма­юць доб­рую бу­ду­чы­ню. У нас раз­на­стай­ная пра­гра­ма дзе­ян­няў, яна ўклю­чае шмат на­прам­каў. Гэ­та і пы­тан­ні ахо­вы на­ва­кол­ля ва ўза­е­ма­дзе­ян­ні з мяс­цо­вым на­сель­ніц­твам — та­кія, як рэ­абі­лі­та­цыя тар­фя­ні­каў. Мы так­са­ма пра­цу­ем у га­лі­не энер­га­эфек­тыў­нас­ці. Пра­во­дзіц­ца да­стат­ко­ва вя­лі­кая ра­бо­та па ба­раць­бе з ВІЧ-СНІДам і ту­бер­ку­лё­зам. Так­са­ма на­мі рэа­лі­за­ва­ны пра­ект па пад­трым­цы да­лу­чэн­ня Бе­ла­ру­сі да кан­вен­цыі аб пра­вах асоб з аб­ме­жа­ва­ны­мі маг­чы­мас­ця­мі. Го­лас гра­ма­дзян кра­і­ны ў гэ­тым пра­цэ­се па­ві­нен быць па­чу­ты.

Бе­ла­русь ві­тае лю­бое су­пра­цоў­ніц­тва па лік­ві­да­цыі ка­та­стро­фы на ЧА­ЭС і ўдзяч­ная ПРА­АН за да­па­мо­гу, ад­зна­чыў мі­ністр па над­звы­чай­ных сі­ту­а­цы­ях Бе­ла­ру­сі Ула­дзі­мір Ва­шчан­ка.

У ад­ным з са­мых буй­ных і ці­ка­вых пра­ек­таў ПРА­АН, пры­све­ча­ным тэ­ры­та­ры­яль­на ары­ен­та­ва­на­му раз­віц­цю рэ­гі­ё­наў, якія па­цяр­пе­лі ад чар­но­быль­скай ка­та­стро­фы, у якас­ці вы­ка­наў­цы і ка­ар­ды­на­та­ра ўдзель­ні­чаў Го­мель­скі абл­вы­кан­кам. Пра­ект рас­паў­сюдж­ваў­ся на ча­ты­ры ра­ё­ны воб­лас­ці: Вет­каў­скі, Жыт­ка­віц­кі, Хой­ніц­кі і Бу­да-Ка­ша­лёў­скі. Больш за 60 іні­цы­я­тыў мяс­цо­вых жы­ха­роў бы­лі рэа­лі­за­ва­ны ў тым лі­ку з да­па­мо­гай срод­каў, вы­дзе­ле­ных па між­на­род­ных пра­гра­мах. Уво­гу­ле гэ­тая су­ма скла­ла больш за 1 млн до­ла­раў. Гро­шы пай­шлі на ра­монт ФА­Паў, па­куп­ку аў­та­лаў­кі, ін­стру­мен­ты для фер­ме­раў, ства­рэн­не ста­ды­ё­на, за­куп­ку кам­п'ю­тар­най тэх­ні­кі для біб­лі­я­тэк, па­вы­шэн­не бяс­пе­кі з да­па­мо­гай аб­ста­ля­ван­ня па пра­вер­цы на ра­дые­ак­тыў­нае за­брудж­ван­не... Сён­ня ў Бра­гін­скім і Ча­чэр­скім ра­ё­нах рэа­лі­зу­юц­ца пра­ек­ты па ства­рэн­ні фон­ду пад­трым­кі сель­скіх тэ­ры­то­рый — у пры­ват­нас­ці прад­пры­маль­ні­каў на вёс­цы. ПРА­АН рэа­лі­зоў­вае на Бе­ла­ру­сі і пра­ект па дзяр­жаў­на-пры­ват­ным парт­нёр­стве.

Іры­на АСТАШ­КЕ­ВІЧ. Фо­та аў­та­ра

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».