Вы тут

Лыж­ка мё­ду і... кад­ра­выя пе­ра­ста­ноў­кі


Ар­га­ні­за­цыя чэм­пі­я­на­ту све­ту па ха­кеі ў Мін­ску вы­клі­ка­ла ней­ма­вер­ную коль­касць ста­ноў­чых вод­гу­каў і са­мых гуч­ных эпі­тэ­таў. Але, каб быць зу­сім аб'­ек­тыў­ны­мі, да­вай­це звер­нем­ся да ліч­баў і ста­тыс­тыч­ных да­ных. «Звяз­да» з пер­шых вус­наў да­ве­да­ла­ся пра фі­нан­са­вую вы­га­ду ад чэм­пі­я­на­ту, па­зі­тыў­ны ўплыў спар­тыў­на­га фо­ру­му на гас­ці­ніч­ны біз­нес і зме­ны, якія ча­ка­юць бе­ла­рус­кі ха­кей.

Пад­лі­чым плю­сы!

Больш за 80 тыс. гас­цей пад­час чэм­пі­я­на­ту ска­рыс­та­лі­ся пра­вам бяз­ві­за­ва­га ўез­ду ў на­шу кра­і­ну. З іх 30 тыс. — прад­стаў­ні­кі дзяр­жаў, з які­мі ў Бе­ла­ру­сі ві­за­выя ад­но­сі­ны, і больш за 50 тыс. гас­цей — з кра­ін СНД. Уся­го мат­чы тур­ні­ру на­ве­да­лі 651 846 гле­да­чоў, што з'яў­ля­ец­ца но­вым рэ­кор­дам чэм­пі­я­на­таў све­ту па ха­кеі. Па сло­вах прад­стаў­ні­ка кам­па­ніі TіcketPro Ан­то­на Кузь­мі­ча, за­паў­няль­насць тры­бун на рэй­тын­га­вых гуль­нях (мат­чы збор­ных Ра­сіі, Бе­ла­ру­сі, Ка­на­ды, Чэ­хіі, Сла­ва­кіі) скла­ла 100%, на ня­рэй­тын­га­вых — 80%. Да­рэ­чы, толь­кі на рэа­лі­за­цыі бі­ле­таў атры­ма­ла­ся вы­ру­чыць 150 млрд руб., а гэ­та больш, чым праг­на­за­ва­ла­ся. Па сло­вах кі­раў­ні­ка бе­ла­рус­кай фе­дэ­ра­цыі ха­кея і ды­рэк­та­ра Ды­рэк­цыі па пра­вя­дзен­ні чэм­пі­я­на­ту све­ту па ха­кеі з шай­бай 2014 Яў­ге­на Вор­сі­на, ус­кос­ныя да­хо­ды па­куль не пад­лі­ча­ны, але ёсць усе пад­ста­вы лі­чыць, што тур­нір цал­кам аку­піц­ца.

«Здзі­віў та­ва­ра­зва­рот су­ве­нір­най пра­дук­цыі, — ка­жа Яў­ген Вор­сін. — Ня­гле­дзя­чы на тое, што асар­ты­мент быў не до­сыць шы­ро­кі, а цэ­ны — нема­лень­кія. Што да­ты­чыц­ца ар­га­ні­за­цый­ных мо­ман­таў, то нель­га не зга­даць цы­ры­мо­нію ўзняц­ця сця­гоў кра­ін — удзель­ніц чэм­пі­я­на­ту. Нам зда­ва­ла­ся, што гэ­та звы­чай­нае афі­цый­нае ме­ра­пры­ем­ства, ад­нак яно вы­клі­ка­ла шчы­ры ін­та­рэс мно­гіх лю­дзей. І ця­пер гэ­тае ме­ра­пры­ем­ства мо­жа стаць па­ста­ян­ным на на­ступ­ных чэм­пі­я­на­тах све­ту. Асоб­на ха­чу ад­зна­чыць якас­ную пра­цу мед­пер­са­на­лу. І да­рэ­чы, на тур­ні­ры не бы­ло вы­яў­ле­на ні­вод­най ста­ноў­чай до­пінг-спро­бы, што са­мо па са­бе — пры­ем­ная ад­мет­насць».

Ка­лі ёсць дзе жыць...

Да чэм­пі­я­на­ту ў Мін­ску ў ча­ты­ры ра­зы па­вя­лі­чы­ла­ся коль­касць мес­цаў для за­ся­лен­ня ту­рыс­таў. Да та­го ж усе та­ры­фы бы­лі за­ма­ро­жа­ны на 1 сту­дзе­ня 2014 г., дзя­ку­ю­чы ча­му ўда­ло­ся да­сяг­нуць вы­со­кай за­груз­кі мін­скіх атэ­ляў і гас­ці­ніц, якая скла­ла 80%. Для па­раў­на­ння, ле­тась гэ­ты па­каз­чык быў уся­го 55%. Фан-вёс­ка пад­час чэм­пі­я­на­ту пры­ня­ла 17000 гас­цей, ся­род якіх бы­лі прад­стаў­ні­кі эк­за­тыч­ных кра­ін — Га­ны, Кі­тая, Аб'­яд­на­ных Араб­скіх Эмі­ра­таў... Між ін­шым, як ад­зна­чы­ла на­мес­нік на­чаль­ні­ка па ту­рыз­ме кам­па­ніі «Цэнт­рку­рорт» Але­на Брок, па­ста­яль­цы фан-вёс­кі з за­да­валь­нен­нем ­ку­пля­лі эк­скур­сій­ныя ту­ры, ся­род якіх са­мы­мі па­пу­ляр­ны­мі марш­ру­та­мі бы­лі Ня­свіж і «Лі­нія Ста­лі­на».

Хэн­лан сы­шоў. Хто на яго мес­ца?

«Яшчэ падчас чэм­пі­я­на­ту Глен Хэн­лан спра­ба­ваў па­чаць раз­мо­ву аб сва­іх на­ме­рах па­кі­нуць збор­ную, але я па­пра­сіў ад­клас­ці гу­тар­ку да за­вяр­шэн­ня тур­ні­ру, — пры­гад­вае Яў­ген Вор­сін. — Ра­ней я не чуў, што ён пла­нуе сыс­ці з ка­ман­ды. Ма­быць, Глен з кімсь­ці і аб­мяр­коў­ваў свае пла­ны ў кра­са­ві­ку, але гэ­та быў не я».

Кі­раў­нік бе­ла­рус­кай фе­дэ­ра­цыі ха­кея ўпэў­ні­вае, што ка­над­скі трэ­нер быў аб­са­лют­на за­да­во­ле­ны пра­цоў­ным пра­цэ­сам і ні ў чым не меў па­трэ­бы. Акра­мя, ба­дай, сям'і по­бач. Гэ­та і ста­ла пры­чы­най ад'­ез­ду Хэн­ла­на з Бе­ла­ру­сі. Бо жон­ка трэ­не­ра — пе­да­гог вы­шэй­шай ква­лі­фі­ка­цыі — не змаг­ла б рэа­лі­за­вац­ца ў Мін­ску як спе­цы­я­ліст. Ін­шая спра­ва — Швей­ца­рыя...

«Мы ра­зу­ме­лі, што тры­маць Хэн­ла­на сі­лай — не вый­сце. Та­му і па­га­дзі­лі­ся на да­тэр­мі­но­вае ска­са­ван­не кант­рак­та. У гэ­тай сі­ту­а­цыі толь­кі і за­ста­ва­ла­ся па­сту­піць па-люд­ску».

Яў­ген Вор­сін ка­жа, што ўжо ёсць ча­ты­ры кан­ды­да­ту­ры на па­са­ду га­лоў­на­га трэ­не­ра збор­най Бе­ла­ру­сі па ха­кеі. Ся­род іх і бе­ла­рус­кія спе­цы­я­ліс­ты, і тыя, хто пра­цуе ў Ра­сіі. Кі­раў­нік фе­дэ­ра­цыі па­абя­цаў, што цяг­нуць з гэ­тым ра­шэн­нем ні­хто не бу­дзе: хто ста­не но­вым трэ­не­рам бе­ла­рус­кай ка­ман­ды, ста­не вя­до­ма 11 чэр­ве­ня, ка­лі ад­бу­дзец­ца спра­ва­здач­на-вы­бар­чая кан­фе­рэн­цыя фе­дэ­ра­цыі.

Між ін­шым, бе­ла­рус­кі ха­кей ча­кае яшчэ ад­на зме­на: Яў­ген Вор­сін пры­няў ра­шэн­не не ба­ла­та­вац­ца на па­са­ду стар­шы­ні ФХРБ. Дзе­ю­чы кі­раў­нік фе­дэ­ра­цыі па­тлу­ма­чыў гэ­та так: «Ка­лі збор­ная пра­валь­ва­ла­ся на па­пя­рэд­ніх чэм­пі­я­на­тах, усе ві­на­ва­ці­лі фе­дэ­ра­цыю і мя­не ў пры­ват­нас­ці. Ха­ця ўсе гэ­тыя га­ды я пра­па­ноў­ваў рэ­аль­ныя пра­гра­мы па раз­віц­ці бе­ла­рус­ка­га ха­кея. Але мя­не ні­хто не слу­хаў, і мы ішлі па ін­шым шля­ху. Зра­зу­ме­ла, ка­лі ўсе кла­по­цяц­ца толь­кі пра сваю па­са­ду, ні­чо­га не атры­ма­ец­ца. Шчы­ра ка­жу­чы, я ад гэ­та­га ста­міў­ся».

Да­ры­на ЗА­ПОЛЬ­СКАЯ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?