Вы тут

Ну вель­мі дым­на...


Аў­стра­лія вы­каз­вае на­мер стаць цал­кам сва­бод­най ад ку­рэн­ня да 2020 го­да. Хто ве­дае, маг­чы­ма, ёй гэ­та ўдас­ца. А маг­чы­ма, і не толь­кі ёй. Шэ­раг еў­ра­пей­скіх кра­ін ня­ўхіль­на вы­пра­боў­ва­юць са­мыя роз­ныя рэ­цэп­ты ад­вуч­ван­ня свай­го на­сель­ніц­тва ад па­та­ла­гіч­на­га жа­дан­ня. З гэ­тай мэ­тай пры­мя­ня­юц­ца пяць стра­тэ­гій: па­вы­шэн­не па­дат­каў на ты­ту­нё­выя вы­ра­бы, за­ба­ро­на на ку­рэн­не ў гра­мад­скіх мес­цах, ака­зан­не да­па­мо­гі тым, хто хо­ча раз­ві­тац­ца з за­леж­нас­цю, поў­ная за­ба­ро­на на рэ­кла­му і спон­сар­ства, на­рэш­це, рас­паў­сю­джан­не ідэй зда­ро­ва­га ла­ду жыц­ця.

Усё гэ­та спра­буе ўва­со­біць Бе­ла­русь, якая так­са­ма не збі­ра­ец­ца зда­вац­ца ў па­лон ды­му. Па пры­чы­не ўжы­ван­ня ты­ту­нё­вых вы­ра­баў, а дак­лад­ней, з-за за­хвор­ван­няў, звя­за­ных з сіс­тэ­ма­тыч­ным ку­рэн­нем, кра­і­на губ­ляе ад 16 да 19 ты­сяч ча­ла­век за год. Ма­ла ў якой раз­ві­тай кра­і­не мож­на ад­шу­каць і та­кую не­ве­ра­год­на вя­лі­кую роз­ні­цу ў ча­ка­най пра­цяг­лас­ці жыц­ця жан­чын і муж­чын — яна скла­дае 11 га­доў на ка­рысць жан­чын. Бо на­шы муж­чы­ны бес­са­ром­на грэ­ба­ва­лі і грэ­бу­юць пра­ві­ла­мі зда­ро­ва­га ла­ду жыц­ця.

Шэ­раг важ­ных «ахоў­ных» за­ха­даў на­ша кра­і­на ўжо пры­ня­ла. І Мі­ніс­тэр­ства ахо­вы зда­роўя мяр­куе да­бі­вац­ца да­лей­ша­га зні­жэн­ня коль­кас­ці кур­цоў у рэс­пуб­лі­цы. Гэ­тая коль­касць зні­зі­ла­ся за апош­нія дзе­сяць га­доў, ад­нак па­куль за­сты­ла на ўзроў­ні 30,5 пра­цэн­та (ся­род уся­го да­рос­ла­га на­сель­ніц­тва). У цэ­лым па Еў­ро­пе гэ­ты па­каз­чык не пе­ра­вы­шае 28 пра­цэн­таў, а мес­ца­мі — 16-17.

Прак­ты­ка не­ка­то­рых кра­ін па­каз­вае, што на 4-5 пра­цэн­таў коль­касць кур­цоў мож­на зні­зіць з да­па­мо­гай па­вы­шэн­ня па­дат­каў на ты­ту­нё­вую пра­дук­цыю. Сён­ня су­мніў­нае «за­да­валь­нен­не» ў тых жа еў­ра­пей­скіх кра­і­нах пры­нам­сі ў 3 ра­зы да­ра­жэй­шае, чым у нас. Рост цэн у гэ­тым вы­пад­ку па­ві­нен аба­вяз­ко­ва пе­ра­вы­шаць уз­ро­вень ін­фля­цыі ў кра­і­не!

— Пры та­кім рас­кла­дзе ма­ла­ма­ём­ныя ка­тэ­го­рыі гра­ма­дзян са­праў­ды «за­вяз­ва­юць» з ку­рэн­нем, — ка­жа на­мес­нік га­лоў­на­га ўра­ча Рэс­пуб­лі­кан­ска­га цэнт­ра гі­гі­е­ны, эпі­дэ­мі­я­ло­гіі і гра­мад­ска­га зда­роўя Люд­мі­ла НА­РОЙ­ЧЫК. — Уні­вер­саль­на­га рэ­цэп­ту тут ня­ма і быць не мо­жа, але нам важ­ны кож­ны пра­цэнт тых, хто па­жа­дае ад­мо­віц­ца ад ку­рэн­ня. Так, па­вод­ле не­ка­то­рых да­сле­да­ван­няў і апы­тан­няў, для 2 пра­цэн­таў на­сель­ніц­тва з шэ­ра­гаў кур­цоў прын­цы­по­вым мо­ман­там ста­но­віц­ца фак­тар ня­зруч­нас­ці — за­ба­ро­на ку­рэн­ня ў гра­мад­скіх мес­цах, на пра­цы. 22 пра­цэн­ты га­то­выя, на жаль, спы­ніц­ца толь­кі пры вы­яў­лен­ні сур'­ёз­ных праб­лем са зда­роў­ем...

Да­ка­за­на, што эка­но­мі­ка кра­і­ны не цер­піць ад рос­ту цэн на ты­ту­нё­вую пра­дук­цыю. Ра­зам з тым, гэ­та ад­на­знач­на доб­ра ад­бі­ва­ец­ца на ін­та­рэ­сах на­цыі, па­коль­кі мо­ладзь па­збаў­ля­ец­ца сва­бод­на­га і бес­праб­лем­на­га на­быц­ця да­ра­гой пра­дук­цыі.

Да­рэ­чы, са­ма за­ўва­жаю, што на­ша на­сель­ніц­тва рэ­агуе на тых жа ва­лан­цё­раў, а так­са­ма су­пра­цоў­ні­каў ор­га­наў унут­ра­ных спраў, ка­лі яны на­гад­ва­юць аб за­ба­ро­не ку­рэн­ня на пры­пын­ках гра­мад­ска­га транс­пар­ту. Ка­лі сло­ва не ўздзей­ні­чае, то за па­ру­шэн­не ўста­ноў­ле­ных нор­маў па­ру­шаль­ні­ка ча­кае штраф у па­ме­ры ад 4 ба­за­вых ве­лі­чынь...

P.S. Лі­та­раль­на праз ме­сяц Мі­ніс­тэр­ства ахо­вы зда­роўя пад­рых­туе аб­грун­та­ван­не на ўклю­чэн­не ў план раз­гля­ду пар­ла­мен­там пра­ек­та за­ко­на аб ты­ту­ні. Пра­ект змя­шчае ўсе асноў­ныя мо­ман­ты, скі­ра­ва­ныя на па­сту­по­вае зні­жэн­не коль­кас­ці кур­цоў у Бе­ла­ру­сі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».