Вы тут

«Ра­зам пі­шам не­пры­ду­ма­ную гіс­то­рыю»


Ша­ноў­ныя чы­та­чы, мы ўдзяч­ны вам за тое, што да­сы­ла­е­це свае вод­гу­кі на вы­пус­кі края­знаў­чай ста­рон­кі «Ігу­мен­скі тракт». Для нас гэ­та най­леп­шая ацэн­ка пра­цы — ва­ша ці­ка­васць, тыя дум­кі і раз­ва­гі, якія з'яў­ля­юц­ца ў ад­каз на пуб­лі­ка­цыі. Чар­го­вы ліст да­сла­ла Соф'я Пар­фір'­еў­на Ку­сян­ко­ва:

«Я з'яў­ля­ю­ся ва­шай пад­піс­чы­цай з 1989 го­да, да та­го ж ідэй­ным і па­ста­ян­ным аў­та­рам з 2002 го­да. «Звяз­ду» па­ча­ла вы­піс­ваць прын­цы­по­ва — ста­ла вель­мі крыўд­на за па­гад­лі­вае стаў­лен­не да род­най мо­вы. У ка­гось­ці яна не ў па­ша­не, хтось­ці яе са­ро­ме­ец­ца. Не па­ва­жаць род­ную мо­ву — гэ­та тое ж са­мае, што не па­ва­жаць прод­каў: яны ж на ёй га­ва­ры­лі. Ця­пер я вы­піс­ваю толь­кі «Звяз­ду». Дзя­ку­ю­чы ёй я ад­кры­ла мо­ву ў са­бе і ся­бе ў мо­ве.

Псі­хо­ла­гі ка­жуць, што га­ва­рыць на род­най мо­ве ка­рыс­на для зда­роўя, бо гэ­та не па­тра­буе да­дат­ко­вых вы­сіл­каў, як пры ка­ры­стан­ні на­бы­тай мо­вай. Гэ­та як свой ген і транс­ген.

У «Звяз­дзе» ёсць усё, што па­трэб­на. Не зраб­лю ад­крыц­ця, ка­лі за­ўва­жу, што акра­мя та­го, што га­зе­та тры­ма­ец­ца сва­іх леп­шых тра­ды­цый, яна ідзе ў на­гу з ча­сам і заў­сё­ды ў по­шу­ку но­вых пра­ек­таў. На мой по­гляд, пра­ект пра­цуе, ка­лі ўзні­кае зва­рот­ная су­вязь з чы­та­чом. Вось я і ха­чу вы­ка­заць сваю дум­ку і па­дзя­ку за пра­ект «Ігу­мен­скі тракт». Пры­ваб­лі­вае ўжо са­ма наз­ва, яе су­вязь з ка­ра­ня­мі. Які б ні быў мі­тус­лі­вы ця­пе­раш­ні час, да сва­іх ка­ра­нёў, да Ра­дзі­мы, яе гіс­то­рыі лю­дзі не­абы­яка­выя. Уз­мац­ня­ец­ца ці­ка­васць да свай­го ра­да­во­ду, гіс­то­рыі на­се­ле­на­га пунк­та і г. д. І «Ігу­мен­скі тракт» у гэ­тым сэн­се тра­піў «у яб­лы­ка», ён за­па­тра­ба­ва­ны. Пра тое свед­чыць кон­курс «Мяс­ці­ны, зні­та­ва­ныя з ду­шой», які так­са­ма ад­быў­ся і пра­цяг­ва­ец­ца. Лю­дзі пі­шуць свае гіс­то­рыі, а зна­чыць, гіс­то­рыю ўсёй кра­і­ны. Мі­ну­лае, як вя­до­ма, час­та фаль­сі­фі­ка­ва­ла­ся, шмат што прос­та за­моўч­ва­ла­ся. А тут дру­ку­юц­ца не­пры­ду­ма­ныя не­па­фар­ба­ва­ныя апо­ве­ды. Мо­жа ака­зац­ца, што зга­да­ец­ца ней­кі факт, і ў гіс­то­ры­каў з'я­віц­ца за­чэп­ка, каб ад­крыць не­вя­до­мыя ста­рон­кі на­шай даў­ні­ны.

З ча­сам мно­гае, на­ват ад­мет­нае, прос­та сы­хо­дзіць у ня­быт, та­му што ады­хо­дзяць свед­кі, свед­чан­ні якіх не знай­шло­ся ка­му за­на­та­ваць.

У «Мяс­ці­ны» я пі­са­ла на­рыс «Царк­ва ста­ла мос­там» — пра гіс­то­рыю лу­чын­скай царк­вы, якая іс­на­ва­ла з 1172 го­да да 1943, ка­лі яе ўза­рва­лі нем­цы, каб ра­за­браць на буд­ма­тэ­ры­я­лы для мос­та це­раз Дняп­ро. І вось жа ўпу­шчэн­не — ужо пас­ля пуб­лі­ка­цыі да­ве­да­ла­ся, што, аказ­ва­ец­ца, пе­рад тым, як уза­рваць, нем­цы са­бра­лі куль­та­выя рэ­чы (вя­до­ма ж, най­больш каш­тоў­нае за­браў­шы са­бе), скла­лі ў вя­лі­кі ку­фар і ска­за­лі, што іх мо­жа за­бі­раць, хто за­хо­ча. Ка­жуць, за­браў дзед Гай­дук. А вось ку­ды гэ­тыя рэ­чы по­тым па­дзе­лі­ся, ні­хто не ве­дае. Пом­ню, што ў мно­гіх бы­лі ста­рыя цар­коў­ныя кні­гі. На па­чат­ку 1990‑ых, ка­лі ў лю­дзей не бы­ло гро­шай, пом­ню, пра­да­ва­ла­ся Біб­лія 1905 го­да, пра­да­ваў­ся са­ма­вар Ба­та­шо­ва 1854 го­да, пра­да­ва­лі­ся крам­нё­выя ся­ке­ры (ва­кол Лу­чы­на мно­га па­се­лі­шчаў ка­мен­на­га ве­ку). Усё та­ды скуп­ля­лі ан­ты­ква­ры.

Быц­цам і ня­даў­на гэ­та бы­ло, але ўжо не ве­рыш. Гэ­так жа зні­ка­юць і звест­кі аб пэў­ных па­дзе­ях. Та­му мы па­він­ны іх збі­раць і за­хоў­ваць, і ў гэ­тым мо­жа па­спры­яць «Ігу­мен­скі тракт», зра­біў­шы та­кія звест­кі на­быт­кам гіс­то­рыі і гіс­то­ры­каў.

У сва­ім на­ры­се я пі­са­ла, што ў «Лад­дзі рос­па­чы» Ула­дзі­мір Ка­рат­ке­віч згад­ваў «Ле­та­піс царк­вы свя­то­га Мі­ха­і­ла», што ў Лу­чы­не. Ка­рат­ке­віч пра­ца­ваў і ў Ма­гі­лёў­скім, і ў Ві­лен­скім ар­хі­вах. Зна­чыць, ён тры­маў у ру­ках гэ­ты ле­та­піс, зна­чыць, ён іс­нуе.

У мя­не з'я­ві­ла­ся ідэя знай­сці сля­ды гэ­та­га ле­та­пі­су. Паў­ста­ла пы­тан­не — ча­му пра яго ні­чо­га не­вя­до­ма? Мо там шмат каш­тоў­ных, але не­вя­до­мых гіс­та­рыч­ных фак­таў на­шай Ра­дзі­мы? Усё ж Лу­чын з ХІІ ста­год­дзя з'яў­ляў­ся знач­ным пунк­там на скры­жа­ван­ні ча­соў і тэ­ры­то­рый, дзе вы­ра­ша­лі­ся лё­сы дзяр­жаў. І яшчэ да ХVІ ста­год­дзя ён зна­чыў­ся ў лі­ку 48 га­ра­доў ВКЛ, якія ме­лі пра­ва браць мы­та пры та­ва­ра­зва­ро­це на Дняп­ры. Вось як­раз «Ігу­мен­скі тракт» і ёсць той да­па­мож­нік, дзя­ку­ю­чы яко­му мож­на пай­сці па сле­дзе лу­чын­ска­га ле­та­пі­са, пад­клю­чыць на­ву­коў­цаў. Мо гэ­та ста­не ка­лі не ад­крыц­цём у на­ву­цы, то знач­най з'я­вай.

Гэ­так жа кож­на­му да­ра­гая гіс­то­рыя свай­го краю. І ра­зам мы пі­шам не­пры­ду­ма­ную, ча­сам не­вя­до­мую гіс­то­рыю. А па­куль «Ігу­мен­скі тракт» вар­ты та­го, каб тыя, хто не­абы­яка­вы, ства­ры­лі спе­цы­яль­ныя па­пкі па яго ма­тэ­ры­я­лах. Дак­лад­на ма­гу ска­заць, у Лу­чы­не гэ­та ўжо ро­біц­ца. Асаб­лі­ва, ка­лі вы­хо­дзяць ма­тэ­ры­я­лы пра наш край.

Лу­чын-на-Дняп­ры, Ра­га­чоў­скі ра­ён».

Ад рэ­дак­цыі

Пад­час «круг­ла­га ста­ла» ў рэ­дак­цыі «Звяз­ды», пры­све­ча­на­га прак­тыч­на­му края­знаў­ству, яго ўдзель­ні­кі ня­ма­ла га­ва­ры­лі аб ро­лі края­знаў­цаў-ама­та­раў, якія на мес­цы пі­шуць гіс­то­рыю ма­лой ра­дзі­мы (гл. пуб­лі­ка­цыю «Спаз­на­ваць ра­дзі­му і са­міх ся­бе» ў ну­ма­ры ад 29 мая). Ся­род на­шых чы­та­чоў ёсць та­кія края­знаў­цы, і ліст спа­да­ры­ні Ку­сян­ко­вай — та­му свед­чан­не. Ця­пер, ка­лі з'яў­ля­ец­ца маг­чы­масць са­браць плён ва­шай да­след­чыц­кай пра­цы, не маў­чы­це, пі­шы­це пра ся­бе, свае ад­крыц­ці і зна­ход­кі ў род­ную га­зе­ту! У ме­жах су­меж­на­га з РГА «Бе­лая русь» пра­ек­та «Край, дзе я жы­ву» мы змо­жам за­ха­ваць для на­шых дзя­цей і ўну­каў звест­кі аб кож­най вё­сач­цы, ве­да­ю­чы пры гэ­тым, што ўсе гіс­то­рыі — не­паў­тор­ныя і ўні­каль­ныя.

Ча­ка­ем ва­шых до­пі­саў! Да­лу­чай­це­ся — бу­дзе ці­ка­ва!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».