Вы тут

Пру­жа­ны на здым­ках Пер­шай су­свет­най


Рэд­кія здым­кі ча­соў Пер­шай су­свет­най вай­ны вы­стаў­ле­ны ў му­зеі «Пру­жан­скі па­ла­цык». Адзін з са­мых ці­ка­вых рэ­гі­я­наль­ных му­зе­яў кра­і­ны пад­час пад­рых­тоў­кі да на­ву­ко­ва-прак­тыч­най кан­фе­рэн­цыі «Па­дзеі Пер­шай су­свет­най вай­ны ў лё­се За­ход­няй Бе­ла­ру­сі» вы­ста­віў ары­гі­наль­ныя здым­кі ста­га­до­вай даў­ні­ны. Гэ­тыя фа­та­гра­фіі зра­біў у Пру­жа­нах і ва­ко­лі­цах ма­ёр гер­ман­скай ар­міі Грос.

Ці­ка­вая гіс­то­рыя іх па­яў­лен­ня ў па­ла­цы­ку. Ды­рэк­тар му­зея Юрый Зя­ле­віч знай­шоў на­зва­ныя фо­та ў ка­та­ло­гу элект­рон­ных тар­гоў. Ней­кім чы­нам Юрый уга­ва­рыў свай­го цёз­ку па проз­ві­шчы бер­лін­ца Яну­ша Зя­ле­ві­ча вы­ку­піць здым­кі і пе­ра­даць іх пру­жан­ска­му му­зею. Ця­пер «Аль­бом 1914–18 гг.» стаў ад­ным з ці­ка­вых экс­па­на­таў. Да вы­ста­вы фо­та бы­лі па­вя­лі­ча­ны і раз­ме­шча­ны на сце­нах для пра­гля­ду. На сот­ні кад­раў, зроб­ле­ных з 1914 па 1918 год вай­скоў­цам, ад­люст­ра­ва­ны эпі­зо­ды вай­ны, лю­дзі, мяс­цо­выя пей­за­жы і га­рад­ская ар­хі­тэк­ту­ра та­го ча­су.

Яна СВЕ­ТА­ВА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.