Вы тут

Там, дзе Ра­дзі­віл Шуй­ска­га раз­біў


Па­літ­ая кры­вёю мно­гіх па­ка­лен­ня чаш­ніц­кая зям­ля па­мя­тае шмат слаў­ных ім­ёнаў і ўчын­каў

«…Шуй­скі вы­сту­піў з По­лац­ка ў ня­дзе­лю 23 сту­дзе­ня. Пра гэ­та я атры­маў вест­ку. Да­ве­даў­ся я і пра тое, што ён пой­дзе да Улы. У гэ­ты час я ста­яў з ма­ім вой­скам ка­ля Лу­ком­ля, лі­тоў­ска­га го­ра­да, які зна­хо­дзіц­ца не­па­да­лё­ку ад По­лац­ка… і на ад­лег­лас­ці ся­мі міль ад Улы. І ха­ця, у па­раў­на­нні з не­пры­яце­лем, я быў сла­бым, але со­рам і гань­ба, што вы­па­лі мне і ўся­му на­ша­му на­ро­ду і на­ша­му імю за­хо­пам у нас го­ра­да і во­лас­ці По­лац­кай, за­ах­во­ці­лі мя­не вы­сту­піць су­праць во­ра­га і па­блі­зу са­мой Улы су­стрэц­ца з ім твар у твар…»

2Так пі­саў Мі­ка­лай Ра­дзі­віл Ру­ды да Мі­ка­лая Ра­дзі­ві­ла Чор­на­га ў сва­ім ліс­це ад 3 лю­та­га 1564 го­да, апіс­ва­ю­чы Уль­скую біт­ву. На­га­даю, што ме­на­ві­та гэ­ты бой ка­лісь­ці стаў ад­ным з вы­ра­шаль­ных у хо­дзе Лі­вон­скай вай­ны. Вой­скі пад кі­раў­ніц­твам Шуй­ска­га, вы­сла­ныя Іва­нам Гроз­ным, знач­на пе­ра­ўзы­хо­дзі­лі сі­лы Ра­дзі­ві­ла і Хад­ке­ві­ча, ад­нак не­ча­ка­на ака­за­лі­ся раз­гром­ле­ны­мі. Та­му па­дзея гэ­та — ад­на са зна­ка­вых у на­шым мі­ну­лым. Па­коль­кі сё­ле­та з ча­су той пе­ра­мо­гі прай­шло ўжо 450 га­доў, бы­ло вы­ра­ша­на на­ве­даць па­мят­ныя мес­цы, а так­са­ма сім­ва­ліч­на ўсклас­ці чыр­во­ныя ру­жы на адзін з тых схі­лаў, якія ка­лісь­ці бы­лі шчод­ра па­лі­ты кры­вёй як на­шых во­яў, так і іх пра­ціў­ні­каў…

Да­след­чы­ца ста­ра­бе­ла­рус­кай лі­та­ра­ту­ры Жан­на Не­кра­шэ­віч-Ка­рот­кая, на­мес­нік дэ­ка­на фі­ла­ла­гіч­на­га фа­куль­тэ­та БДУ Па­вел На­вой­чык, да­цэнт ка­фед­ры гіс­то­рыі бе­ла­рус­кай лі­та­ра­ту­ры фі­ла­ла­гіч­на­га фа­куль­тэ­та БДУ Ула­дзі­мір Ка­рот­кі і ка­рэс­пан­дэнт­ка «Звяз­ды» на­кі­ра­ва­лі­ся ў Чаш­ніц­кі ра­ён, каб на свае во­чы ўба­чыць і ад­чуць ат­мас­фе­ру тых мяс­цін. На­шым пра­вад­ні­ком у мі­ну­лае Чаш­ніч­чы­ны стаў края­зна­вец Вік­тар Грыб­ко.

Шы­зы луг, Доў­гі луг і Мас­коў­ка — ме­на­ві­та так сён­ня на­зы­ва­юц­ца тыя мяс­ці­ны, дзе ка­лісь­ці ад­бы­ла­ся біт­ва вой­скаў Шуй­ска­га супраць сіл Ра­дзі­ві­ла і Хад­ке­ві­ча. Апош­ні та­по­нім, «Мас­коў­ка», яў­на свед­чыць пра су­вязь з гіс­та­рыч­ны­мі па­дзея­мі Уль­скай біт­вы. Гэ­тыя лу­гі ка­лісь­ці бы­лі асноў­най арэ­най ба­я­вых дзе­ян­няў, што не­скла­да­на ўя­віць і ця­пер: шмат­лі­кія ўзгор­кі, стром­кія бе­ра­гі, са­рваў­шы­ся з якіх ад­ра­зу апы­неш­ся ў плы­ні Улы, — усё спры­яе вя­дзен­ню так­тыч­най, а не коль­кас­най вай­ны. Па­ру ліш­ніх кро­каў — і вось ты ўжо на­ві­да­во­ку ў пра­ціў­ні­ка або, на­ад­ва­рот, ча­со­ва на­дзей­на сха­ва­ны ў не­вя­лі­кай лаг­чы­не…

З тых ча­соў прай­шлі га­ды, мі­ну­лі ста­год­дзі. Яшчэ шмат як тра­гіч­на­га, так і слаў­на­га ад­бы­ло­ся на Чаш­ніч­чы­не…

Каб кня­зя не атру­ці­лі…

Вік­тар Грыб­ко рас­ка­заў, што ёсць дзве не­ве­ра­год­ныя і дзве цал­кам рэ­аль­ныя вер­сіі па­хо­джан­ня наз­вы Чаш­ні­каў. Пач­нем з не­ве­ра­год­ных. Па-пер­шае, Чаш­ні­кі зна­хо­дзяц­ца быц­цам у ча­шы (ні­зі­не), та­му і на­зы­ва­юц­ца так. Па-дру­гое, у свой час мяс­цо­васць сла­ві­ла­ся ган­ча­ра­мі, якія ля­пі­лі ча­шы. Ад­нак скла­да­на са­бе ўя­віць го­рад, у якім ра­бі­лі б ад­ны толь­кі ча­шы, та­му на­ўрад ці ад­сюль пай­шла наз­ва. Ін­шыя два ва­ры­ян­ты па­да­юц­ца края­знаў­цу цал­кам маг­чы­мы­мі. Згод­на з пер­шым, пры два­ры вя­лі­ка­га кня­зя лі­тоў­ска­га бы­ла та­кая па­са­да, як пад­ча­шы — ча­ла­век, які ад­каз­ваў за па­да­чу мё­ду, ві­на, ін­шых ал­ка­голь­ных на­по­яў да ста­ла кня­зя. Яго на­мес­ні­кам быў чаш­нік, які па­ві­нен быў ста­яць за спі­най у кня­зя і каш­та­ваць на­поі на пі­рах, каб гас­па­да­ра не атру­ці­лі. Ве­ра­год­на, ад­на­му з та­кіх чаш­ні­каў бы­лі ад­да­дзе­ны мяс­цо­выя зем­лі, і па наз­ве яго па­са­ды яны ста­лі на­зы­вац­ца Чаш­ні­ка­мі. Па дру­гой вер­сіі, наз­ва звя­за­на з гу­сіц­кім ру­хам, які за­ра­дзіў­ся ў Чэ­хіі ў па­чат­ку XV ста­год­дзя. Вя­до­ма, што атрад Яна Жыж­кі ўдзель­ні­чаў ка­лісь­ці ў Грун­валь­дскай біт­ве, а чэ­хі на­ват да­сы­ла­лі дэ­ле­га­цыю і за­пра­ша­лі кня­зя Ві­таў­та быць іх ка­ра­лём. Ад­на з плы­няў гэ­та­га ру­ху на­зы­ва­ла­ся «чаш­ні­кі». Пас­ля раз­гро­му мно­гія гу­сі­ты эміг­рыра­ва­лі ў Вя­лі­кае Княст­ва Лі­тоў­скае, дзе ім да­ва­лі зем­лі: ад па­ся­лен­цаў і пай­шла наз­ва.

Ка­та­лі­кі бу­да­ва­лі для пра­ва­слаў­ных

Упер­шы­ню Чаш­ні­кі згад­ва­юц­ца ў ле­та­пі­се ў 1504 го­дзе як мяс­тэч­ка. Да­рэ­чы, Іванск, по­бач з якім ад­бы­ва­ла­ся біт­ва на Уле, упер­шы­ню зга­да­ны ме­на­ві­та ў 1564 го­дзе, — ця­пер мож­на толь­кі зда­гад­вац­ца і ўяў­ляць, якія па­дзеі ад­бы­ва­лі­ся ў гэ­тай амаль звы­чай­най на сён­няш­ні дзень вёс­цы.

Ка­лі ка­заць пра гіс­то­рыю Чаш­ні­каў, то гэ­тае мяс­тэч­ка бы­ло пры­ват­ным ула­дан­нем, та­му ў роз­ныя ча­сы пе­ра­хо­дзі­ла з рук у ру­кі. Ім ва­ло­да­лі Служ­кі, Ла­по­ты, Ка­за­ноў­скія. У кан­цы XVІІІ ста­год­дзя — Ва­лад­ко­ві­чы.

Чаш­ні­кі — ты­по­вы прык­лад та­ле­рант­нас­ці бе­ла­ру­саў. Ка­лісь­ці тут мір­на су­іс­на­ва­лі пра­ва­слаў­ная царк­ва, ка­та­ліц­кі кас­цёл з кляш­та­рам і дзе­вяць сі­на­гог, і па­між са­бой іх пры­ха­джа­не не дзя­лі­лі амаль ні­чо­га… У 1664 го­дзе Да­мі­нік Служ­ка за­сна­ваў ка­та­ліц­кі ма­нас­тыр, у 1779‑м па­бу­да­ва­лі кас­цёл у го­нар Ісу­са Хрыс­та, які лі­чыў­ся ад­ным з са­мых вя­лі­кіх у Бе­ла­ру­сі, пры ім быў і да­мі­ні­кан­скі ма­нас­тыр. Ад­нак у 1840 го­дзе зга­рэ­ла пра­ва­слаў­ная Пра­аб­ра­жэн­ская царк­ва… Бы­ло вы­ра­ша­на мяс­цо­вы кас­цёл пе­ра­ра­біць пад царк­ву. Ад­нак у той час Чаш­ні­ка­мі і Іван­скам ва­ло­даў ка­та­лік Іг­нат Ва­лад­ко­віч. Ён па­ехаў у Санкт-Пе­цяр­бург, у Свя­шчэн­ны Сі­нод — да­мо­віц­ца, каб кас­цёл не за­бі­ра­лі. Яго прось­бу быц­цам за­да­во­лі­лі, але па­ста­ві­лі ўмо­ву: «Ка­лі па­бу­ду­еш но­вую царк­ву, кас­цёл за­бі­раць не бу­дзем»… Так і ад­бы­ло­ся, што чаш­ніц­кую Свя­та-Пра­аб­ра­жэн­скую царк­ву, якая дзей­ні­чае і ця­пер, па­бу­да­ва­лі ка­та­лі­кі.

Шкі­ле­ты ў су­та­рэн­нях

Ты­по­вым для Бе­ла­ру­сі мяс­тэч­ка Чаш­ні­кі бы­ло і ў тым, што ў кан­цы XІX ста­год­дзя з 5000 мяс­цо­ва­га на­сель­ніц­тва па­ло­ву скла­да­лі яў­рэі (не­вы­пад­ко­ва ж там бы­ло аж дзе­вяць сі­на­гог). Ад­нак пад­час Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны 1800 мяс­цо­вых яў­рэ­яў бы­лі рас­стра­ля­ны фа­шыс­та­мі. Вік­тар Грыб­ко ад­зна­чае, што за­ха­ва­лі­ся звест­кі, што ра­бі­ла­ся гэ­та па-вар­вар­ску. Яў­рэ­яў вы­га­ня­лі з мяс­тэч­ка, тых, хто спра­ба­ваў уця­чы, ад­ра­зу рас­стрэль­ва­лі. Ка­лі ах­вяр пры­вя­лі на мес­ца па­ка­ран­ня, ста­ла зра­зу­ме­ла, што пад­рых­та­ва­най ямы на ўсіх не хо­піць. Лю­дзі ста­я­лі і ча­ка­лі, па­куль нем­цы ўзрыў­чат­кай па­шы­ра­лі кар'­ер, рас­чы­шча­лі яго рыд­лёў­ка­мі. За­тым яў­рэ­яў пры­му­ша­лі за­хо­дзіць ту­ды сем'­я­мі, і па іх стра­ля­лі. За­тым за­во­дзі­лі но­выя пар­тыі пры­га­во­ра­ных да смер­ці, і ўсё паў­та­ра­ла­ся. Па тых, хто ўця­каў, стра­ля­лі з ку­ля­мё­таў. Тру­пы лю­дзей, якія за­ста­лі­ся на па­верх­ні, за­ба­ра­ня­лі ха­ваць, і яны ля­жа­лі да вяс­ны, па­куль па­вод­ка не змы­ла іх у ра­ку Улу…

Ля ад­ной з да­рог ста­іць па­ка­заль­нік на ме­ма­ры­яль­ны комп­лекс «Ві­шань­кі» — вёс­ку, якая паў­та­ры­ла лёс Ха­ты­ні. Ка­лісь­ці пар­ты­за­ны на­па­лі на ня­мец­кую аў­та­ка­ло­ну. У ад­каз на та­кія дзе­ян­ні нем­цы вы­ра­шы­лі ад­помс­ціць мяс­цо­вым ж

ы­ха­рам — больш за 100 лю­дзей бы­лі спа­ле­ны жы­вы­мі. Уво­гу­ле пад­час Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны ў Чаш­ніц­кім ра­ё­не бы­ло зні­шча­на і спа­ле­на 224 на­се­ле­ныя пунк­ты…

Яшчэ ад­на асаб­лі­васць Чаш­ніц­ка­га ра­ё­на ў тым, што тут у не­каль­кіх вёс­ках жы­вуць ста­ра­ве­ры. Пас­ля Ні­ка­наў­скай рэ­фор­мы ў ся­рэ­дзі­не XVІІ ста­год­дзя яны па­ча­лі пе­ра­ся­ляц­ца ў Вя­лі­кае Княст­ва Лі­тоў­скае, дзе ім да­ва­лі зем­лі. Ста­ра­ве­раў тут на­зы­ва­лі «мас­ка­ля­мі» — і гэ­та без уся­ля­ка­га не­га­тыў­на­га ад­цен­ня. Як свед­чан­не тых ча­соў і сён­ня тут ёсць вёс­ка з наз­вай Дзя­рэў­ня. Пе­ра­ся­лен­цы да­гэ­туль жы­вуць да­во­лі за­мкнё­на: бя­руц­ца шлю­бам толь­кі з ад­на­вер­ца­мі і ўво­гу­ле моц­на пад­трым­лі­ва­юць ад­но ад­на­го.

У гэ­тым жа ра­ё­не зна­хо­дзіц­ца вёс­ка Ця­пі­на, у якой раз­мя­шчаў­ся ка­лісь­ці ма­ён­так Ва­сі­ля Ця­пін­ска­га. Ця­пер там ні­чо­га не за­ста­ло­ся — толь­кі ка­мень на тым мес­цы, дзе быў дом. Ка­лісь­ці за­яз­джаў

3

сю­ды ў гос­ці да Ця­пін­ска­га Сы­мон Буд­ны, тут яны аб­мяр­коў­ва­лі свае ідэі.

Ста­ры му­ра­ва­ны кас­цёл Ісу­са Хрыс­та да на­ша­га ча­су не за­ха­ваў­ся: пад­час вай­ны ў яго тра­піў сна­рад. Рас­каз­ва­юць, што, ка­лі раз­бі­ра­лі фун­да­мент кас­цё­ла, у скле­пе знай­шлі за­му­ра­ва­нае па­мяш­кан­не, а ў ім — 11 шкі­ле­таў. Пры­чым па іх по­зах мож­на бы­ло зра­біць вы­сно­ву, што за­му­ра­ва­лі лю­дзей жыў­цом. Кім яны бы­лі і ча­му іх на­пат­каў та­кі лёс, не­вя­до­ма (кас­цёл бу­да­ваў­ся ў 1779 го­дзе).

Ка­лі ка­заць пра су­час­насць, то га­доў пяць-шэсць та­му ў Чаш­ні­кі з поль­ска­га Гдань­ску пры­ехаў ксёндз Анджэй Бульчак. Ён вы­ку­піў паў­раз­ва­ле­ную хат­ку, зра­біў з яе не­вя­лі­кі кас­цёл. А ця­пер по­бач бу­ду­ец­ца но­вы вя­лі­кі храм.

Бы­кі на плы­тах плы­лі

У эка­на­міч­ным пла­не Чаш­ніц­кі ра­ён па­чаў хут­ка раз­ві­вац­ца пас­ля бу­даў­ніц­тва Бя­рэ­зін­скай вод­най сіс­тэ­мы. Спра­ва ў тым, што на тэ­ры­то­рыі Ле­пель­ска­га і Чаш­ніц­ка­га ра­ё­наў ад­бы­ва­ец­ца во­да­па­дзел: тут пра­ця­ка­юць рэ­кі, во­ды якіх упа­да­юць і ў Бал­тый­скае, і ў Чор­нае мо­ры. Яшчэ ў ся­рэ­дзі­не XVІІІ ста­год­дзя ін­жы­нер Чап­скі пра­па­ноў­ваў злу­чыць ба­сей­ны дзвюх рэк сіс­тэ­май ка­на­лаў, каб ства­рыць пра­мы су­да­ход­ны шлях з Бал­тый­ска­га ў Чор­нае мо­ра. Ад­нак пра­ца па­ча­ла­ся толь­кі ў 1801 го­дзе, ка­лі ста­лі ства­раць ка­на­лы, вы­прост­ваць ход не­ка­то­рых рэк. Апош­ні, чаш­ніц­кі ка­нал бя­рэ­зін­скай вод­най сіс­тэ­мы быў па­бу­да­ва­ны ў 1806 го­дзе. З ле­су (ця­пер Бя­рэ­зін­скі бія­сфер­ны за­па­вед­нік) ка­лісь­ці вы­ра­за­лі ду­бы, мач­та­выя сос­ны, якія звяз­ва­лі ў плы­ты і сплаў­ля­лі па ка­на­лах у Бал­тый­скае мо­ра.

Мно­гія чаш­ні­ча­не зай­ма­лі­ся сплаў­ным про­мыс­лам. Драў­ля­ныя плы­ты яны гна­лі ў Ры­гу, а ад­туль два ме­ся­цы іш­лі да­до­му пе­ха­той. Ад­нак адзін сплаў пры­но­сіў вель­мі вя­лі­кі пры­бы­так: за яго мож­на бы­ло на­быць ча­ты­ры ка­ро­вы — та­му та­кія вы­сіл­кі бы­лі апраў­да­ны­мі. На чаш­ніц­кім ка­на­ле бы­ло два шлю­зы, іс­на­ва­лі свае вер­фі, у якіх бу­да­ва­лі шы­ро­кія лод­кі — «лай­бы».

Ад­ным з са­мых вя­до­мых ула­даль­ні­каў гэтых зем­ляў быў Він­цэнт Ва­лад­ко­віч. Ён так­са­ма ак­тыў­на за­раб­ляў на спла­вах. На пой­мен­ных лу­гах у Іван­ску ён раз­во­дзіў бы­коў, а пас­ля на плы­тах сплаў­ляў іх у Ры­гу. Ары­гі­наль­на за­раб­ляў ён і на во­зе­ры Лі­сі­коў­шчы­на, якое ця­пер мае наз­ву Па­літ­ад­дзель­скае (з‑за вёс­кі Па­літ­ад­дзел, якая паз­ней увай­шла ў склад Іван­ска). Во­зе­ра вель­мі глы­бо­кае, з дрыг­вя­ніс­ты­мі бе­ра­га­мі. Зі­мой на лёд ва­да­ёма пан Ва­лад­ко­віч пры­во­зіў ду­бы, якія лан­цу­га­мі пры­ма­цоў­ва­лі­ся да бе­ра­га. Вяс­ной, ка­лі лёд рас­та­ваў, ду­бы апус­ка­лі­ся на дно і ля­жа­лі ў ва­дзе не­каль­кі га­доў — ма­ры­лі­ся. Пас­ля іх да­ста­ва­лі і пра­да­ва­лі ў Ры­гу як мо­ра­ны дуб для мэб­лі.

Мож­на да­даць, што ў 1840 го­дзе Він­цэнт Ва­лад­ко­віч па­бу­да­ваў пер­шы на тэ­ры­то­рыі Чаш­ніц­ка­га ра­ё­на за­вод — пі­ва­вар­ню. А ў 1886 го­дзе ён за­сна­ваў па­пя­ро­вую фаб­ры­ку пад наз­вай «Скі­на». Фаб­ры­ка іс­нуе да­гэ­туль, толь­кі сён­ня на­зы­ва­ец­ца «Чыр­во­ная Зор­ка».

…Чаш­ніц­кая зям­ля ўба­чы­ла­ся мне шмат­па­кут­най, за­лі­тай кры­вёю яшчэ бо­лей, чым ін­шыя зем­лі. Ад­нак ду­маю, што кроў тая лі­ла­ся не­да­рэм­на — ме­на­ві­та для та­го, каб жы­лі лю­дзі, каб бы­лі здоль­ныя на но­выя слаў­ныя ўчын­кі дзе­ля сва­ёй Ра­дзі­мы.

Ні­на ШЧАР­БА­ЧЭ­ВІЧ,
фо­та аў­та­ра.

Чаш­ніц­кі ра­ён

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.