Вы тут

«Ар­га­ні­за­цыю атра­даў пра­цяг­ва­ем…»


Бе­ла­русь на­зы­ва­юць рэс­пуб­лі­кай-пар­ты­зан­кай. Пра су­вязь пар­ты­за­наў з ар­мі­яй і на­ро­дам на­пі­са­на шмат і… па-роз­на­му. Асаб­лі­ва апош­нім ча­сам — не-не ды і ра­зы­хо­дзяц­ца ацэн­кі, губ­ля­ец­ца тая па­ва­га, якую я ба­чы­ла і ад­чу­ва­ла не­па­срэд­на пас­ля вай­ны. І вось тры­маю ў ру­ках кні­гу з сім­ва­ліч­най наз­вай «Пра­віль­ная «ня­пра­віль­ная» вай­на», якая вый­шла ў мас­коў­скім вы­да­вец­тве «Граница». Аў­тар — вя­до­мы спе­цы­я­ліст у га­лі­не гіс­то­рыі пар­ты­зан­ска­га ру­ху ў га­ды Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны, док­тар гіс­та­рыч­ных на­вук, пра­фе­сар, пал­коў­нік у ад­стаў­цы Вя­ча­слаў Ба­яр­скі.

5Да вы­со­кіх ты­ту­лаў Вя­ча­сла­ва Іва­на­ві­ча да­да­дзім, што ўва­га да Бе­ла­ру­сі не­вы­пад­ко­вая, на­ша кра­і­на яму не чу­жая: сён­няш­ні пра­ва­дзей­ны член Ака­дэ­міі ва­ен­ных на­вук, член Са­ю­за жур­на­ліс­таў Ра­сіі — вы­пуск­нік фа­куль­тэ­та жур­на­ліс­ты­кі Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та. Ву­чыў­ся, да­рэ­чы, ра­зам з мно­гі­мі звяз­доў­ца­мі.

Грун­ту­ю­чы­ся на ра­ней не­вя­до­мых ар­хіў­ных да­ку­мен­тах, аў­тар рас­пра­цоў­вае но­выя плас­ты гэ­тай удзяч­най тэ­мы. У тым лі­ку пі­ша пра ўдзел у ар­га­ні­за­цыі і вя­дзен­ні пар­ты­зан­скай вай­ны кад­ра­вых вай­скоў­цаў-па­меж­ні­каў, аб дзей­нас­ці апе­ра­тыў­ных груп чэ­кіс­таў, апіс­вае, між ін­шым, і баі пер­шых дзён вай­ны пра­ва­га флан­га Бе­ла­рус­кай па­гра­ніч­най акру­гі. На кан­крэт­ных пры­кла­дах рас­кры­вае во­пыт пар­ты­зан­ска­га ру­ху Ба­ры­саў­ска-Бя­го­мль­скай, По­лац­ка-Ле­пель­скай зон.

Свя­тая праў­да: боль­шасць пар­ты­за­наў бы­лі цы­віль­ны­мі людзь­мі, яны не ме­лі во­пы­ту ва­ен­ных дзе­ян­няў, тым больш пад­рыў­ной ра­бо­ты. Да­па­ма­га­лі пра­фе­сі­я­на­лы: даб­ра­воль­цы ву­чы­лі­ся па ме­то­ды­цы Мі­ха­і­ла Пруд­ні­ка­ва, пер­ша­га ка­ман­дзі­ра пар­ты­зан­скай спец­бры­га­ды НКУС — НКДБ СССР «Ня­ўлоў­ныя». Вяс­ной 1942‑га яго апе­ра­тыў­ная гру­па, якая скла­да­ла­ся са спе­цы­яль­на пад­рых­та­ва­ных бай­цоў, пе­рай­шла праз лі­нію фрон­ту на тэ­ры­то­рыю Бе­ла­ру­сі. Га­лоў­ныя за­да­чы — раз­вед­ка і да­па­мо­га мяс­цо­ва­му на­сель­ніц­тву ў ар­га­ні­за­цыі пар­ты­зан­ска­га ру­ху. У Ра­сій­скім дзяр­жаў­ным ва­ен­на-гіс­та­рыч­ным ар­хі­ве за­хоў­ва­ец­ца звы­чай­ны агуль­ны сшы­так, у якім Мі­ха­іл Сі­да­ра­віч дак­лад­на пе­рад­ае аб­ста­ноў­ку на аку­па­ва­най тэ­ры­то­рыі Ві­цеб­скай і Ба­ра­на­віц­кай аб­лас­цей: звер­ствы ў ла­ге­ры ва­ен­на­па­лон­ных у По­лац­ку, ка­та­ван­ні мір­на­га на­сель­ніц­тва, ме­ды­цын­скія до­сле­ды над зня­мог­лы­мі дзет­ка­мі По­лац­ка­га дзі­ця­ча­га до­ма, жыц­цё вяс­коў­цаў у бу­да­нах і блін­да­жах.

Мас­коў­скі атрад Мі­ха­і­ла Пруд­ні­ка­ва ак­тыў­на па­паў­ня­ўся мяс­цо­вы­мі па­тры­ё­та­мі. 21 чэр­ве­ня ад­пра­ві­лі ў Маск­ву ра­дыё­гра­му: «Ар­га­ні­за­ва­на сем атра­даў. У са­ра­ка на­се­ле­ных пунк­тах, па сут­нас­ці, на­род­ная ўла­да. У вёс­ках пар­ты­зан­скія сем'і ахоў­ва­юц­ца пар­ты­за­на­мі і гру­па­мі са­ма­аба­ро­ны. З мэ­тай ус­клад­ніць пра­нік­нен­не нем­цаў у пар­ты­зан­скі ра­ён уза­рва­на і спа­ле­на 20 мас­тоў. Ство­ра­ны за­мі­ні­ра­ва­ныя за­ва­лы. Ар­га­ні­за­цыю атра­даў пра­цяг­ва­ем». За ча­ты­ры з па­ло­вай ме­ся­цы не­вя­лі­кая гру­па, што ў па­чат­ку са­ка­ві­ка пе­рай­шла лі­нію фрон­ту, вы­рас­ла да 16‑ці атра­даў агуль­най коль­кас­цю больш за 2,5 ты­ся­чы ча­ла­век, якія аб'­яд­на­лі­ся ў бры­га­ду пад той жа наз­вай «Ня­ўлоў­ныя».

З да­ня­сен­ня по­лац­кіх аку­па­цый­ных улад у Бер­лін: «Дроб­ныя раз­роз­не­ныя атра­ды пе­ра­тва­ры­лі­ся ў доб­ра ар­га­ні­за­ва­ныя бая­здоль­ныя пад­раз­дзя­лен­ні. Коль­касць пар­ты­за­наў у По­лац­кім і Ра­сон­скім ра­ё­нах на­мно­га па­вя­лі­чы­ла­ся. Пар­ты­за­ны сва­і­мі на­лё­та­мі па­ру­ша­юць ра­бо­ту чы­гун­кі. На ша­шы Ід­ры­ца — Се­беж, По­лацк — Дры­са зно­сі­ны па­між фрон­там і ты­лам амаль пе­ра­пы­ні­лі­ся… Ак­тыў­насць пар­ты­за­наў пры­гня­тае ма­раль­на-псі­ха­ла­гіч­ны стан ня­мец­кіх вой­скаў». Так за­ва­ёў­ні­кі са­мі за­свед­чы­лі, што дзе­ян­ні пар­ты­за­наў да­ся­га­лі сва­іх мэ­таў.

У ве­рас­ні 1943 го­да Мі­ха­іл Пруд­ні­каў быў уда­сто­е­ны зван­ня Ге­роя Са­вец­ка­га Са­ю­за.

Во­пыт­ны да­след­чык В. Ба­яр­скі ў 1980‑я га­ды за­пі­саў ус­па­мі­ны мно­гіх удзель­ні­каў тых па­дзей. На­коль­кі доў­гім і скла­да­ным быў шлях по­шу­ку, па­каз­вае та­кі ці­ка­вы прык­лад. У маі 1945‑га ва­е­ну­рач М. П. Ра­вя­кі­на на да­ро­зе ў Маг­дэ­бург пад­ня­ла фо­та­зды­мак і шмат га­доў за­хоў­ва­ла яго ся­род фран­та­вых рэ­лік­вій. На па­чат­ку 1970‑х да­сла­ла ў Маск­ву. Под­піс на зва­ро­це амаль сцёр­ся, ад­нак экс­пер­ты рас­шыф­ра­ва­лі: «Я, унтэр-афі­цэр Франк Хаўз, сфа­та­гра­фа­ваў ка­мен­дан­та гвар­дыі Ста­лі­на, які не за­ха­цеў зда­вац­ца ў па­лон і на на­шых ва­чах за­стрэ­ліў­ся». Хто гэ­ты са­вец­кі афі­цэр? Фо­та змяс­ці­лі ў ча­со­пі­се «Сме­на». І зда­ры­ла­ся тое, што і па­він­на бы­ло зда­рыц­ца. На пуб­лі­ка­цыю ад­гук­нуў­ся бы­лы кам­сорг за­ста­вы, мін­ча­нін Мі­ка­лай Ры­го­ра­віч Рас­ля­коў. «Я іх ад­ра­зу па­знаў! Гэ­та на­чаль­нік чац­вёр­тай па­гран­зас­та­вы Бо­гун, а за ім, за­бі­ты, на­мес­нік па­літ­ру­ка, кам­сорг пер­шай ка­мен­да­ту­ры Па­ша, дні за два да па­чат­ку вай­ны ён пры­быў да нас…».

Рас­ка­заў Мі­ка­лай Рас­ля­коў і пра ся­бе, пра свой ва­ен­ны лёс: кан­ту­зія, па­бег з па­ло­ну, доў­гі шлях на ра­дзі­му. У маі 1942-га ра­зам з та­ва­ры­ша­мі ар­га­ні­за­ваў пар­ты­зан­скі атрад на тэ­ры­то­рыі Ка­пыль­ска­га і Уз­дзен­ска­га ра­ё­наў. Пры злу­чэн­ні з Чыр­во­най ар­мі­яй атрад імя Д.А. Фур­ма­на­ва пад ка­ман­да­ван­нем Рас­ля­ко­ва ўдзель­ні­чаў у раз­гро­ме ня­мец­кіх вой­скаў па­між Мінск­ам і Дзяр­жын­скам. Пас­ля вы­зва­лен­ня Мі­ка­лай Ры­го­ра­віч за­стаў­ся тут жа, кі­ра­ваў Дзяр­жын­скім рай­вы­кан­ка­мам, пра­ца­ваў на ін­шых ад­каз­ных па­са­дах. Пры су­стрэ­чы з Вя­ча­сла­вам Ба­яр­скім пе­ра­даў яму ўспа­мі­ны, зме­шча­ныя ў кні­зе «Пра­віль­ная «ня­пра­віль­ная» вай­на». І яна, гэ­тая кні­га — не толь­кі глы­бо­кае да­сле­да­ван­не, але і прык­лад над­звы­чай па­важ­лі­ва­га стаў­лен­ня да сва­іх ге­ро­яў, па­дзей гіс­то­рыі, ча­го сён­ня, на жаль, не­ка­то­рым бра­куе.

Ма­рыя Анд­ру­ко­віч.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».