Вы тут

Хрыс­ці­ян­ская ве­ра га­ран­туе по­шу­кі сва­бо­ды


Пра гэ­та ў вы­ні­ко­вай рэ­за­лю­цыі па­ве­да­мі­лі ўдзель­ні­кі Еў­ра­пей­ска­га пра­ва­слаў­на-ка­та­ліц­ка­га фо­ру­му

Прад­стаў­ні­кі хрыс­ці­ян­скіх кан­фе­сій шу­ка­лі ад­ка­зы на пы­тан­ні ма­ра­лі, з які­мі су­ты­ка­юц­ца су­пол­кі ў су­вя­зі з куль­тур­ны­мі і ма­раль­ны­мі зме­на­мі ў Еў­ро­пе. Пас­ля вы­ступ­лен­няў свя­шчэн­на­слу­жы­це­ляў, аб­мер­ка­ван­ня і ўсе­ба­ко­ва­га раз­гля­ду праб­лем удзель­ні­кі фо­ру­му пры­ня­лі рэ­за­лю­цыю.

У вы­ні­ко­вым да­ку­мен­це прад­стаў­ні­кі ка­та­ліц­кай і пра­ва­слаў­най цэрк­ваў вы­ка­за­лі за­не­па­ко­е­насць па­ско­ра­ным пра­цэ­сам ад­чу­жэн­ня па­між Еў­ро­пай і яе хрыс­ці­ян­скі­мі ка­ра­ня­мі. На мес­цы ад­кі­ну­тай хрыс­ці­ян­скай ве­ры і ма­ра­лі ў лю­дзей уз­ні­кае па­чуц­цё пус­та­ты, якое пры­во­дзіць іх да ад­чаю і ні­гі­ліз­му. Царк­ва пра­па­ноў­вае веч­ныя каш­тоў­нас­ці, аб'­яд­ноў­ва­ю­чы ўсё ча­ла­вец­тва.

На пра­ця­гу ста­год­дзяў як на Ус­хо­дзе, так і на За­ха­дзе не­звы­чай­нае ба­гац­це куль­тур­ных да­сяг­нен­няў на кан­ты­нен­це бы­ло зда­бы­та ўкла­дам хрыс­ці­ян­скай ве­ры. «Мы пад­крэс­лі­ва­ем, што хрыс­ці­ян­ская ве­ра га­ран­туе, а не аб­мя­жоў­вае по­шу­кі сва­бо­ды і шчас­ця... Ве­ра ў Хрыс­та не ад­мя­няе раз­на­стай­нас­ці ча­ла­вец­тва. Яна аба­га­чае і спры­яе раз­віц­цю эле­мен­таў іс­ці­ны і даб­ра, якія ёсць у ча­ла­ве­чых куль­ту­рах», — га­во­рыц­ца ў рэ­за­лю­цыі.

Раз­рыў, які сён­ня іс­нуе па­між хрыс­ці­ян­ствам і пе­ра­важ­ным ­кі­рун­кам дум­кі, мае сур'­ёз­ныя на­ступ­ствы для бу­ду­чых Еў­ра­пей­скіх ін­сты­ту­таў і жыц­ця Еў­ро­пы. Сён­ня ў мно­гіх еў­ра­пей­цаў больш ня­ма ста­біль­ных ары­ен­ці­раў для фар­мі­ра­ван­ня ўлас­ных ма­раль­ных па­во­дзін і ра­зу­мен­ня, што доб­ра і што дрэн­на, та­му што жы­вуць яны, пад­па­рад­коў­ва­ю­чы­ся во­лі «свай­го аў­та­ном­на­га я».

«Як па­ста­ры, мы хо­чам нес­ці леп­шае з на­ша­га ма­раль­на­га на­ву­чан­ня на­шым пры­ха­джа­нам, а як гра­ма­дзя­не — да­нес­ці гэ­та да на­шых ура­даў і ін­сты­ту­таў Еў­ра­пей­ска­га са­ю­за... Хрыс­ці­ян­скія аб­шчы­ны мо­гуць свед­чыць аб тым, што з'яў­ля­ец­ца ка­рыс­ным для ўсіх...» — пад­крэс­ле­на ў рэ­за­лю­цыі.

Фо­рум быў ар­га­ні­за­ва­ны пры пад­трым­цы Бе­ла­рус­ка­га Эк­зар­ха­та, яго су­стар­шы­ня­мі ста­лі кар­ды­нал Пе­тэр Эр­дзё, стар­шы­ня Ра­ды біс­куп­скіх кан­фе­рэн­цый Еў­ро­пы, ар­цы­біс­куп Эс­тэр­гом­скі і Бу­да­пешц­кі, і Міт­ра­па­літ Са­сім­скі Ге­на­дзі­ус, які прад­стаў­ляе Кан­стан­ці­но­паль­скі Па­тры­яр­хат.

Чар­го­вая пля­цоў­ка для пра­вя­дзен­ня ме­ра­пры­ем­стваў бы­ла вы­бра­на па вы­ні­ках пе­ра­га­во­раў свя­шчэн­на­слу­жы­це­ляў пад­час фо­ру­му.

— На­ступ­ны фо­рум прой­дзе ў Па­ры­жы ў 2016 го­дзе. Да­ты па­куль не за­цвер­джа­ны, але пла­ну­ец­ца, што гэ­та ад­бу­дзец­ца ў каст­рыч­ні­ку ці ліс­та­па­дзе, — ска­заў Міт­ра­па­літ Са­сім­скі Ге­на­дзі­ус.

Удзель­ні­кі фо­ру­му так­са­ма вы­ка­за­лі па­дзя­ку Бе­ла­рус­ка­му Эк­зар­ха­ту Рус­кай пра­ва­слаў­най царк­вы і ка­та­ліц­кай Мін­ска-Ма­гі­лёў­скай ар­хі­дыя­цэ­зіі, ура­ду Бе­ла­ру­сі і мяс­цо­вым ор­га­нам ула­ды за гас­цін­насць і вы­дат­ны ўзро­вень ар­га­ні­за­цыі фо­ру­му.

На­тал­ля ТА­ЛІ­ВІН­СКАЯ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».