Вы тут

Рэ­гі­ён, пры­ця­галь­ны для біз­не­су


Леп­шы го­рад для біз­не­су — та­кі ста­тус Ашмя­ны атры­ма­лі ў 2011 го­дзе. З та­го ча­су прай­шло ўжо тры га­ды, але рэ­гі­ён па-ра­ней­ша­му з'яў­ля­ец­ца пры­ця­галь­ным як для мяс­цо­вых, так і для за­меж­ных ін­вес­та­раў. Пра сюр­пры­зы, якія ча­ка­юць жы­ха­роў ра­ё­на і ту­рыс­таў, рас­па­вёў «Звяз­дзе» стар­шы­ня Ашмян­ска­га рай­вы­кан­ка­ма Мі­ра­слаў CАРАСЕК.

— Мі­ра­слаў Эд­мун­да­віч, Ашмян­скі ра­ён зна­хо­дзіц­ца ў вы­гад­ным геа­гра­фіч­ным ста­но­ві­шчы, на мя­жы з Літ­вой. На­коль­кі су­сед­ства спры­яе дзе­ла­вым ад­но­сі­нам па­між дзвю­ма кра­і­на­мі?

— Без­умоў­на, на­ша раз­мя­шчэн­не спры­яе ак­тыў­на­му су­пра­цоў­ніц­тву, пры­чым не толь­кі ў эка­на­міч­най, але і ў са­цы­яль­най, куль­тур­най сфе­рах. Ма­ем парт­нё­раў, з які­мі пад­трым­лі­ва­ем доб­рыя, цес­ныя ста­сун­кі, не толь­кі ў Літ­ве, але і ў Поль­шчы. Ак­тыў­на ўдзель­ні­ча­ем у пра­гра­мах транс­гра­ніч­на­га су­пра­цоў­ніц­тва «Поль­шча — Бе­ла­русь — Укра­і­на» і «Лат­вія — Літ­ва — Бе­ла­русь». Так, сё­ле­та мы пад­рых­та­ва­лі для жы­ха­роў го­ра­да пры­ем­ны сюр­прыз — ве­ла­сця­жын­ку пра­цяг­лас­цю амаль два кі­ла­мет­ры. Па­бу­да­ва­лі яе прак­тыч­на цал­кам за срод­кі Еў­ра­са­ю­за. Сця­жын­ка мес­ціц­ца ў ле­са­пар­ка­вай зо­не, пра­хо­дзіць уз­доўж ад­на­го з са­мых ма­ляў­ні­чых мес­цаў на­ша­га го­ра­да — ра­кі Ашмян­ка. У блі­жэй­шы час пла­ну­ем злу­чыць ве­ла­сця­жын­ку з но­вым фіз­куль­тур­на-азда­раў­лен­чым комп­лек­сам, ар­га­ні­за­ваць там пра­кат ве­ла­сі­пе­даў.

— Вы зга­да­лі пра но­вы фіз­куль­тур­на-азда­раў­лен­чы комп­лекс. На­коль­кі я ве­даю, ён ад­крыў­ся ле­тась, пе­рад «Да­жын­ка­мі», як і фут­боль­ны ста­ды­ён ды дзі­ця­чы са­док. На­коль­кі за­па­тра­ба­ва­ны гэ­тыя аб'­ек­ты?

— Сён­ня ні ста­ды­ён, ні фіз­куль­тур­на-азда­раў­лен­чы комп­лекс прак­тыч­на не пус­ту­юць. У го­ра­дзе ёсць дзі­ця­ча-юнац­кая спар­тыў­ная шко­ла, пры­ват­ная фут­боль­ная шко­ла, ама­тар­скі фут­боль­ны клуб. Акра­мя та­го, да нас на трэ­ні­роў­кі пры­яз­джа­юць спарт­сме­ны з су­сед­ніх ра­ё­наў. Больш за тое, сё­ле­та да кан­ца го­да ў ме­жах пра­ек­та Еў­ра­са­ю­за, які мы рэа­лі­зу­ем ра­зам з поль­скім рэ­гі­ё­нам Су­вал­кі, па­бу­ду­ем яшчэ адзін ста­ды­ён на 500 гля­дац­кіх мес­цаў кош­там прыкладна 800 ты­сяч еў­ра — по­бач з аграр­на-тэх­ніч­ным ка­ле­джам. Пра за­па­тра­ба­ва­насць но­ва­га дзі­ця­ча­га са­да, ду­маю, ка­заць ня­ма па­трэ­бы. Ён стаў са­праўд­ным вы­ра­та­ван­нем для го­ра­да.

— Зна­чыць, з дэ­ма­гра­фі­яй у ра­ё­не ўсё ў па­рад­ку?

— Так, з кож­ным го­дам у нас за­клю­ча­ец­ца ўсё больш шлю­баў, на­ра­джа­ец­ца больш дзя­цей. Сён­ня на 1000 на­сель­ніц­тва на­ра­джаль­насць у Ашмян­скім ра­ё­не ад­на з са­мых вы­со­кіх. Доб­рай на­ві­ной для бу­ду­чых ма­туль, ду­маю, бу­дзе тое, што да кан­ца го­да но­вы вы­гляд атры­мае ра­дзіль­нае ад­дзя­лен­не ра­ён­най баль­ні­цы. Мы ўжо там прак­тыч­на за­вяр­шы­лі ра­монт, ця­пер на­бы­ва­ец­ца су­час­нае аб­ста­ля­ван­не. Аб­ноў­ле­нае ад­дзя­лен­не бу­дзе ад­ным з са­мых леп­шых у воб­лас­ці.

— Пэў­на, рост на­ра­джаль­нас­ці аб­васт­рае жыл­лё­вую праб­ле­му?

— Я не ска­заў бы, што жыл­лё­вае пы­тан­не ста­іць вель­мі вост­ра. Ак­тыў­на бу­ду­ец­ца жыл­лё, цэ­лыя мік­ра­ра­ё­ны. У пры­ват­нас­ці, ле­тась тры шмат­ква­тэр­ныя да­мы па­бу­да­ва­лі. Сё­ле­та, як мі­ні­мум, яшчэ столь­кі ж пла­ну­ем здаць. Шмат бу­ду­ец­ца ін­ды­ві­ду­аль­на­га жыл­ля і ў Ашмя­нах, і ў аг­ра­га­рад­ках-спа­да­рож­ні­ках, якія ўжо ма­ла чым па інф­ра­струк­ту­ры са­сту­па­юць го­ра­ду. Ра­дуе, што мно­гія хо­чуць тут жыць і пра­ца­ваць. Для ма­ла­дых спе­цы­я­ліс­таў і сем'­яў, якія пры­яз­джа­юць і не ма­юць маг­чы­мас­ці ад­ра­зу па­леп­шыць свае жыл­лё­выя ўмо­вы, на на­ступ­ны год пла­ну­ем па­бу­да­ваць 30-ква­тэр­ны арэнд­ны дом.

— У якіх аб'­ек­тах сён­ня ра­ён мае па­трэ­бу? Над чым яшчэ не­аб­ход­на пра­ца­ваць?

— Дом куль­ту­ры бу­дзем ста­рац­ца пры­вес­ці ў па­ра­дак. Ка­лі су­стра­каў­ся з га­ра­джа­на­мі, пра­гу­ча­ла прось­ба па­бу­да­ваць ба­сейн. Спадзяёмся, што хутка ён з'я­віц­ца ў Ашмя­нах, пра­ект ужо ёсць — гэ­та дру­гая чар­га бу­даў­ніц­тва фіз­куль­тур­на-азда­раў­лен­ча­га комп­лек­су. Для жы­ха­роў Галь­шан і пры­лег­лых вё­сак пла­ну­ем па­бу­да­ваць су­час­ную ам­бу­ла­то­рыю з дзён­ным ста­цы­я­на­рам. Вось тры асноў­ныя пры­яры­тэ­ты на блі­жэй­шы час. Вя­до­ма, па­трэ­бен і ма­ла­дзёж­ны цэнтр, і но­вая гас­ці­ні­ца, не пе­ра­шко­дзіў бы яшчэ адзін дзі­ця­чы са­док у но­вым мік­ра­ра­ё­не... Але гэ­та ўжо за­да­чы на перс­пек­ты­ву.

— Пе­рад кра­і­най ста­іць за­да­ча па пры­цяг­нен­ні ін­вес­ты­цый. Рас­ка­жы­це пра ін­вес­ты­цый­ныя пра­ек­ты, якія ажыц­цяў­ля­юц­ца ў ра­ё­не.

— Мы зна­хо­дзім­ся ў транс­парт­ным ка­лі­до­ры, та­му ах­вот­ных бу­да­ваць тут свае аб'­ек­ты ха­пае. Пры­чым мы сён­ня ма­ем шэ­раг перс­пек­тыў­ных ін­вест­пра­ек­таў ме­на­ві­та ў сфе­ры пры­да­рож­на­га сэр­ві­су. На аў­та­да­ро­зе Мінск — Ашмя­ны — мя­жа Літ­вы не­ўза­ба­ве з'я­вяц­ца аб'­ек­ты пры­да­рож­на­га сэр­ві­су лі­тоў­скіх кам­па­ній. На раз­вяз­цы каля да­ро­гі ў кі­рун­ку атам­най элект­ра­стан­цыі пла­ну­юць уз­вес­ці стан­цыю тэх­аб­слу­гоў­ван­ня, гас­ці­ні­цу, ка­вяр­ню мяс­цо­выя ін­вес­та­ры. Ра­дуе, што на­шы ашмян­скія прад­пры­маль­ні­кі не ста­яць на мес­цы, імк­нуц­ца раз­ві­вац­ца, па­шы­рац­ца. Па­ра­лель­на з вы­твор­час­цю шкло­па­ке­таў вы­ра­шы­лі ўкла­даць гро­шы ў пры­да­рож­ны біз­нес. Там жа, по­бач з аб'­ек­там пры­да­рож­на­га сэр­ві­су пер­шай ка­тэ­го­рыі, бу­дзе за­пра­ва­чная стан­цыя, якую бу­дуе «Бе­ла­русь­наф­та». Да­стат­ко­ва сур'­ёз­ны ін­вес­ты­цый­ны пра­ект за­ду­ма­лі рэа­лі­за­ваць з «Бел­мыт­на­сэр­ві­сам». Пла­ну­ем па­бу­да­ваць транс­парт­на-ла­гіс­тыч­ны цэнтр з гас­ці­ні­цай, пар­коў­кай, ка­вяр­няй у ра­ё­не пунк­та па­меж­на­га кант­ро­лю і мыт­на­га афарм­лен­ня «Ка­мен­ны Лог». Спа­дзя­ём­ся за­пус­ціць усе гэ­тыя пра­ек­ты на пра­ця­гу гэ­та­га-на­ступ­на­га года. Гэ­та важ­на яшчэ і та­му, што коль­касць тых, хто перасякае мяжу праз гэ­ты пункт про­пус­ку, па­вя­ліч­ва­ец­ца.

— А што ты­чыц­ца вы­твор­час­ці?

— Ад­кры­ва­юц­ца но­выя прад­пры­ем­ствы, у тым лі­ку і з за­меж­ным ка­пі­та­лам. Ня­даў­на мы па­ча­лі пра­ца­ваць з кам­па­ні­яй «Уні­сон груп» з ар­мян­скім ка­пі­та­лам, якая вы­пус­кае кан­ды­тар­скія вы­ра­бы і вель­мі хут­кі­мі тэм­па­мі за­ва­ёў­вае свай­го па­куп­ні­ка. Пла­ну­ем па­бу­да­ваць за­вод па вы­твор­час­ці драж­джа­во­га эк­страк­ту. Ужо ўчас­так ад­ве­дзе­ны, вя­дзец­ца пра­ек­та­ван­не. Асноў­ны ін­вес­тар — аў­стрый­ская кам­па­нія. Но­вае су­час­нае прад­пры­ем­ства бу­дзе пра­ца­ваць на бе­ла­рус­кай сы­ра­ві­не, якой у нас да­стат­ко­ва. У вы­ні­ку мы атры­ма­ем пра­дук­цыю, якая бу­дзе не толь­кі за­кры­ваць на­шы ўнут­ра­ныя па­трэ­бы, але і іс­ці на экс­парт у Ра­сію, кра­і­ны Еў­ра­са­ю­за. Акра­мя та­го, но­вая вы­твор­часць да­зво­ліць ства­рыць да 100 пра­цоў­ных ме­сцаў.

— Не раз да­во­дзі­ла­ся чуць, што ў Ашмян­скім ра­ё­не вель­мі спры­яль­ныя ўмо­вы для біз­не­су. Як са­дзей­ні­ча­е­це раз­віц­цю прад­пры­маль­ніц­тва?

— Прад­пры­маль­ніц­тва зай­мае тры­ва­лае мес­ца ў струк­ту­ры эка­но­мі­кі Ашмян­ска­га ра­ё­на. На па­ча­так го­да ў нас за­рэ­гіст­ра­ва­на 210 ма­лых прад­пры­ем­стваў і 544 ін­ды­ві­ду­аль­ныя прад­пры­маль­ні­кі. Сак­рэт прос­ты: кож­ную кан­струк­тыў­ную дзе­ла­вую пра­па­но­ву імк­нём­ся па­чуць і пад­тры­маць. Да­ём лю­дзям маг­чы­масць пра­явіць сваю прад­пры­маль­насць у роз­ных сфе­рах: ад вы­твор­чай дзей­нас­ці да раз­віц­ця ту­рыс­тыч­най інф­ра­струк­ту­ры. Пра­во­дзім рэ­гу­ляр­на аў­кцы­ё­ны, дзе пра­да­ём пус­ту­ю­чыя аб'­ек­ты ды зя­мель­ныя ўчаст­кі пад раз­віц­цё біз­не­су. Каб вес­ці плён­ны дыя­лог з прад­пры­маль­ні­ка­мі, на ба­зе Ашмян­ска­га дзяр­жаў­на­га аграр­на-эка­на­міч­нага ка­ле­джа ства­ры­лі Цэнтр пад­трым­кі прад­пры­маль­ніц­тва, пры рай­вы­кан­ка­ме — Са­вет па раз­віц­ці прад­пры­маль­ніц­тва. У нас рэ­гу­ляр­на пра­хо­дзяць схо­ды. Як пра­ві­ла, я так­са­ма пры­маю ў іх удзел. Усё, што ты­чыц­ца ўзгад­нен­няў, да­зво­лаў, ста­ра­ем­ся для на­шых біз­нес­ме­наў ра­біць апе­ра­тыў­на.

— На­пэў­на, і ту­рыс­ты, якія на Ашмян­шчы­не час­тыя гос­ці, у вя­лі­кай сту­пе­ні спры­я­юць прад­пры­маль­ніц­кай ак­тыў­нас­ці?

— Ту­рызм і ін­вес­ты­цыі — уза­е­ма­звя­за­ныя рэ­чы. У якас­ці пры­кла­ду мож­на пры­вес­ці Галь­ша­ны. Там у сфе­ры па­слуг, ганд­лю вель­мі ак­тыў­на прад­стаў­ле­ны пры­ват­ны біз­нес. Прад­пры­маль­ныя лю­дзі на­бы­ва­юць не­за­дзей­ні­ча­ныя аб'­ек­ты і ар­га­ні­зу­юць там ба­ры, ка­вяр­ні, гас­ці­ні­цы. Іх, вя­до­ма, як вы за­ўва­жы­лі, ак­ты­ві­зуе вя­лі­кая коль­касць ту­рыс­таў, якія пры­яз­джа­юць па­гля­дзець на ад­ны з са­мых ма­ляў­ні­чых ру­ін. Галь­шан­скі за­мак, да­рэ­чы, зна­хо­дзіц­ца ў пра­гра­ме «За­мкі Бе­ла­ру­сі». Не­каль­кі га­доў та­му мы там уста­на­ві­лі па­мят­ны знак у го­нар Соф'і Галь­шан­скай, ад дзя­цей якой па­ча­лі­ся са­мыя вя­до­мыя ды­нас­тыі ўла­да­роў Еў­ро­пы. Ужо тра­ды­цый­ным стаў фес­ты­валь ся­рэд­ня­веч­най куль­ту­ры «Галь­шан­скі за­мак». Ста­ра­ем­ся з Мі­ніс­тэр­ствам куль­ту­ры за­ха­ваць тое, што ёсць, зра­біць так, каб больш за­мак не раз­бу­раў­ся. Пры рас­коп­ках вель­мі шмат зна­хо­дзіц­ца роз­ных ар­тэ­фак­таў, та­му пла­ну­ем у блі­жэй­шы час ад­на­віць ад­ну з ве­жаў зам­ка і зра­біць там экс­па­зі­цыю. На пры­лег­лай тэ­ры­то­рыі вы­ка­паць са­жал­кі, ад­на­віць парк... Праз не­каль­кі га­доў там бу­дзе зу­сім ін­шае мес­ца, яшчэ больш пры­ваб­нае для ту­рыс­таў.

На­дзея ДРЫ­ЛА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».