Вы тут

Сапяжанка — арыстакратка сярод груш


Ба­дай, ні­я­кі ін­шы га­ту­нак гру­шы так час­та і з та­кім глы­бо­кім сэн­сам не згад­ваў­ся ў бе­ла­рус­кай і поль­скай лі­та­ра­ту­ры, як са­пя­жан­ка — свое­асаб­лі­вы сім­вал ста­ра­свец­кай са­лід­нас­ці, даў­га­веч­нас­ці, хат­няй утуль­нас­ці. Як, на­прык­лад, у апо­вес­ці «Над Нё­ма­нам» Элі­зы Ажэш­кі: «Ста­га­до­вая, ма­быць, са­пя­жан­ка, сваё гал­лё, ужо бяс­плод­нае, але гус­та па­кры­тае ліс­цем, па­кла­ла на вок­ны і сце­ны до­ма, чые па­бе­ле­ныя ака­ні­цы і на­рож­ні­кі ве­се­ла з‑за яе вы­гля­да­лі». Не раз са­пя­жан­ку на­сталь­гіч­на згад­ваў у сва­іх тво­рах но­бе­леў­скі лаў­рэ­ат Чэс­лаў Мі­лаш. А адзін з ран­ніх гу­ма­рыс­тыч­ных вер­шаў Яку­ба Ко­ла­са, «на­ша­ніў­скай» па­ры, на­зы­ваў­ся «Гру­шы-са­пя­жан­кі». Гэ­та рэ­аль­ная гіс­то­рыя з дзя­цін­ства Кас­ту­ся Міц­ке­ві­ча, з над­нё­ман­скай ся­дзі­бы Лас­ток, пра тое, як дзе­ці спра­ба­ва­лі ашу­каць дзядзь­ку Пет­ру­ся, кра­ду­чы яго гру­шы.

10-13

Са­пя­жан­ку ча­сам на­зы­ва­лі «арыс­та­крат­кай ся­род груш». Маг­чы­ма, за тую даў­га­веч­насць, якой яна вы­лу­ча­ец­ца ся­род ін­шых на­шых га­тун­каў, ці за да­лі­кат­насць: яе са­ка­ві­тыя, він­на-са­лод­кія, тро­хі ржа­ва­га ко­ле­ру, вель­мі смач­ныя, але мяк­кія пла­ды дрэн­на пе­ра­но­сяць транс­пар­ці­роў­ку. Да та­го ж са­пя­жан­кі да­во­лі дроб­ныя. Та­му гэ­ты га­ту­нак, ха­ця і вель­мі па­пу­ляр­ны ў нас у свой час, не вель­мі па­ды­хо­дзіць да ка­мер­цый­на­га са­доў­ніц­тва. Хут­чэй, для хат­ня­га спа­жы­ван­ня. Акра­мя та­го, са­пя­жан­ка до­сыць хва­ра­ві­тая, як і на­ле­жыць арыс­та­крат­цы: ура­джай лёг­ка стра­ціць праз пар­шу. Ін­шы эпі­тэт, што па­ды­дзе да гэ­та­га га­тун­ку — «поль­скі бер­га­мот». Бер­га­мо­та­мі на­зы­ва­юць гру­пу га­тун­каў гру­шы, якія ма­юць пры­пляс­ка­ную фор­му, і гэ­тае сло­ва — bеrgаmоttо — мае ту­рэц­кія ка­ра­ні (bеg «князь», аrmud «гру­ша»). Ка­ра­цей, са­пя­жан­ка — «кня­жац­кая гру­ша».

З'яў­лен­не гэ­та­га га­тун­ку ў Бе­ла­ру­сі і ва ўсёй Рэ­чы Па­спа­лі­тай звяз­ва­юць з імем са­ма­га ўплы­во­ва­га ў свой час маг­на­та ў ВКЛ — ва­я­во­ды ві­лен­ска­га, гет­ма­на вя­лі­ка­га лі­тоў­ска­га і ўла­даль­ні­ка мно­гіх ін­шых ты­ту­лаў і па­са­даў, Ка­зі­мі­ра Яна Са­пе­гі (1637–1720). У кан­цы ХVІІ ста­год­дзя род Са­пе­гаў, які ён уз­на­чаль­ваў, за­ся­ро­дзіў у сва­іх ру­ках усе асноў­ныя кі­ру­ю­чыя па­са­ды ў Вя­лі­кім Княст­ве Лі­тоў­скім, і рас­па­ра­джаў­ся ўла­дай і дзяр­жаў­най ма­ё­мас­цю вы­ключ­на на сваю ка­рысць. У рэш­це рэшт гэ­та пры­вя­ло да гра­ма­дзян­скай вай­ны, якая цяг­ну­ла­ся не­каль­кі га­доў, па­куль ка­а­лі­цыя ас­тат­ніх уплы­во­вых маг­нац­кіх ро­даў у 1700 го­дзе не на­нес­ла Са­пе­гам і іх пры­хіль­ні­кам па­ра­жэн­не. Той пе­ры­яд па­на­ван­ня Са­пе­гаў увай­шоў у гіс­то­рыю як час не­ўтай­ма­ва­на­га эга­із­му і хці­вас­ці. Але, на дзі­ва, вы­га­да­ва­ны пад па­тра­на­жам Ка­зі­мі­ра Са­пе­гі га­ту­нак груш за­стаў­ся ў спад­чы­ну нам усім, звя­заў­шы сва­ёй сім­во­лі­кай шмат па­ка­лен­няў.

Сён­ня са­пя­жан­кі до­сыць шы­ро­ка рас­паў­сю­джа­ны на пра­сто­рах Еў­ра­зіі. На­прык­лад, шмат іх рас­це ў Кір­гі­зіі — у Чуй­скай да­лі­не і Ісык-Куль­скай кат­ла­ві­не. Ці не ссыль­ныя паў­стан­цы іх ту­ды за­вез­лі ў ХІХ ста­год­дзі?.. Па­вод­ле ад­ной з вер­сій, мес­цам, ад­куль са­пя­жан­кі рас­паў­сю­дзі­лі­ся па ўсёй бы­лой Рэ­чы Па­спа­лі­тай і ў цэ­лым све­це, быў мін­скі па­лац Са­пе­гаў, які да на­лё­таў гіт­ле­раў­скай авія­цыі ў чэр­ве­ні 1941 го­да ста­яў на бы­лой ву­лі­цы Юраў­скай — на мес­цы сён­няш­ня­га Па­ла­ца Рэс­пуб­лі­кі. Гэ­ты дом, які ў свой час лі­чыў­ся леп­шай рэ­зі­дэн­цы­яй у го­ра­дзе (тут у 1706 го­дзе ме­сяц пра­жыў рус­кі цар Пётр І), быў акру­жа­ны пры­го­жым фрук­то­вым са­дам, у якім флян­сы бу­ду­чай са­пя­жан­кі быц­цам бы па­са­дзі­лі доч­кі Ка­зі­мі­ра Яна Са­пе­гі, вы­вез­шы іх з Фран­цыі. А Ка­зі­мір Са­пе­га быў на той час яшчэ і мін­скім каш­та­ля­нам. Праў­да, з ге­не­а­ло­гій вя­до­мая толь­кі ад­на дач­ка маж­наў­лад­цы — Ка­ця­ры­на-Сха­лас­ты­ка.

Ад­нос­на мес­ца на­ра­джэн­ня сла­ву­та­га га­тун­ку ёсць ін­шыя вер­сіі. Па­вод­ле Паў­ла Шпі­леў­ска­га, гру­шы-са­пя­жан­кі не­ка­лі вы­вез з Венг­рыі сам Ка­зі­мір Са­пе­га і спа­чат­ку раз­во­дзіў іх у сва­ёй рэ­зі­дэн­цыі Бе­ра­зі­но. А бе­ла­рус­кі па­эт Аляк­сей За­рыц­кі пры­свя­ціў па­хо­джан­ню са­пя­жа­нак ад­най­мен­ны верш, у якім вы­клаў сваю вер­сію, больш паэ­тыч­ную, чым гіс­та­рыч­ную, звяз­ва­ю­чы па­ча­так са­пя­жа­нак са слаў­ным і гроз­ным не­ка­лі Бы­хаў­скім зам­кам. Зрэш­ты, па­коль­кі Ка­зі­мір Са­пе­га са­праў­ды быў яшчэ і «гра­фам на Бы­ха­ве», нель­га ад­кі­даць гэ­тую вер­сію. І, вя­до­ма, у якой са шмат­лі­кіх яго рэ­зі­дэн­цый ні бы­лі б пер­ша­па­чат­ко­ва вы­ве­дзе­ны са­пя­жан­кі, ві­да­воч­на, што ме­на­ві­та з пад­вор­каў гэ­та­га ро­ду па­ча­ло­ся іх рас­паў­сюдж­ван­не…

10-14

Са­пя­жан­кі

(Аляк­сей За­рыц­кі)

Знаў на­па­ды,

Знаў на­бе­гі,

Чуў аса­ды грук і гром

За­мак гет­ма­на Са­пе­гі,

Змроч­ны за­мак над Дняп­ром.

І гар­ма­ты з гроз­най пы­хай

Угля­да­лі­ся ў пра­стор,

Па­зі­ра­ю­чы на Бы­хаў,

На Дняп­ро й за­рэ­чны бор.

Ды за­пом­ніў­ся на­ро­ду

Гэ­ты гет­ман тым зда­вён,

Што, вяр­нуў­шы­ся з па­хо­ду,

Ба­віў час у са­дзе ён.

Без ша­бель­кі і піс­то­лі

За­ві­хаў­ся рат­ны муж

На са­доў­ніц­кім пры­вол­лі,

Ка­ля яб­лы­нек ды груш.

Дзе ба­таль­ныя пры­го­ды,

Клі­кі ў го­нар пе­ра­мог?

Па­за­бы­лі­ся па­хо­ды,

Гроз­ны за­мак дру­зам лёг.

Спрах­лі слу­гі і слу­жан­кі,

І штан­дар Са­пе­гаў спрах,

Толь­кі гру­шы-са­пя­жан­кі

Сён­ня спе­юць у са­дах.

Лет­ні ве­цер лёг­ка вее,

На­вя­вае за­быц­цё,

Ды па­над­на ру­жа­вее

Са­пя­жан­ка скрозь ліс­цё.

 

Кухмістр Верашчака

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».