Вы тут

На шля­ху да куль­ту­ры па­мя­ці


На мес­цы ла­ге­ра смер­ці Трас­ця­нец па­ча­ла­ся пра­ца па ства­рэн­ні су­час­на­га ме­ма­ры­я­ла. Прад­стаў­ні­кі з Бе­ла­ру­сі, Гер­ма­ніі, Аў­стрыі і Чэ­хіі аб­мяр­коў­ва­юць, якім бу­дзе яго сэн­са­вае на­паў­нен­не

Сціп­лы абел­іск, раз­ме­шча­ны ўздоўж Ма­гі­лёў­скай ша­шы, а так­са­ма не­вя­ліч­кія пом­ні­кі на мес­цы бы­ло­га ла­ге­ра смер­ці Трас­ця­нец не­ўза­ба­ве пе­ра­тво­рац­ца ў су­час­ны ме­ма­ры­ял. Раз­мо­вы аб гэ­тым вя­лі­ся даў­но, не за адзін дзень рас­пра­цоў­ва­лі­ся і пра­ек­ты бу­ду­ча­га мес­ца па­мя­ці. Кроп­кай ад­лі­ку ў ажыц­цяў­лен­ні ідэі ста­ла цы­ры­мо­нія за­клад­кі спе­цы­яль­най кап­су­лы на мес­цы ства­рэн­ня ме­ма­ры­я­ла Трас­ця­нец. У пры­сут­нас­ці кі­раў­ні­ка на­шай дзяр­жа­вы прад­стаў­ні­кі з Гер­ма­ніі, Аў­стрыі і Чэ­хіі пе­рад­алі спі­сы за­гі­ну­лых у ад­ным з буй­ней­шых канц­ла­ге­раў Еў­ро­пы.

Ства­рэн­не ме­ма­ры­я­ла ад­бу­дзец­ца па­этап­на. Пер­шую чар­гу бу­даў­ніц­тва пла­ну­юць за­вяр­шыць да 9 мая 2015 го­да. Па­коль­кі ў Трас­цян­цы не за­ха­ва­ла­ся аў­тэн­тыч­ных збу­да­ван­няў, бу­ду­чы ме­ма­ры­ял перш за ўсё бу­дзе ўздзей­ні­чаць на на­вед­валь­ні­каў эма­цы­я­наль­на праз ар­хі­тэк­ту­ру но­вых па­бу­доў.

— Бу­даў­ніц­тва ме­ма­ры­я­ла — толь­кі пер­шы крок, — за­зна­чыў ды­рэк­тар Мінск­ага між­на­род­на­га аду­ка­цый­на­га цэнт­ра імя Ё. Раў Вік­тар БА­ЛА­КІ­РАЎ. — Іс­нуе шмат пры­кла­даў та­го, ка­лі ёсць ме­ма­ры­я­лы, але ка­ля іх ні­чо­га не ад­бы­ва­ец­ца. Та­му вель­мі важ­ны дру­гі крок, які за­клю­ча­ец­ца ў тым, каб на­поў­ніць жыц­цём ме­ма­ры­яль­ны комп­лекс. Для та­го, каб ён ад­па­вя­даў та­му пры­зна­чэн­ню, дзе­ля ча­го ства­раў­ся. Ма­ец­ца на ўва­зе ін­фар­ма­цый­на-аду­ка­цый­ная ра­бо­та, якая па­він­на пра­во­дзіц­ца на ба­зе та­кіх ме­ма­ры­я­лаў.

Са­праў­ды, каб вя­ла­ся да­след­чыц­кая ра­бо­та, а так­са­ма зна­ём­ства, у пер­шую чар­гу мо­ла­дзі, са зла­чын­ства­мі фа­шыс­таў у Трас­цян­цы, не­аб­ход­на рас­пра­ца­ваць спе­цы­яль­ную аду­ка­цый­на-пе­да­га­гіч­ную пра­гра­му. Уліч­ва­ю­чы тое, што ў бе­ла­рус­кім ла­ге­ры смер­ці за­гі­ну­лі жы­ха­ры і з за­ход­не­еў­ра­пей­скіх кра­ін, гэ­тае мес­ца вель­мі па­ды­хо­дзіць для раз­віц­ця су­мес­най куль­ту­ры па­мя­ці.

Та­му па­куль бу­ду­ец­ца ме­ма­ры­ял, гэ­ты час па­трэб­на вы­ка­рыс­таць для рас­пра­цоў­кі су­мес­най пра­гра­мы. Дзе­ля гэ­та­га ў Мін­ску і са­бра­лі­ся на­ву­коў­цы-гіс­то­ры­кі, му­зей­шчы­кі і гра­мад­скія дзея­чы. У бе­ла­ру­саў з'я­ві­ла­ся ўні­каль­ная маг­чы­масць па­зна­ё­міц­ца з во­пы­там пра­цы па­доб­ных еў­ра­пей­скіх ме­ма­ры­я­лаў. Каб ства­рыць свой — та­кі, як усю­ды, і ў той жа час, не­паў­тор­ны, на­ват уні­каль­ны.

У Кёль­не, на­прык­лад, іс­нуе Да­ку­мен­та­цый­ны цэнтр на­цы­я­нал-са­цы­я­ліз­му. Гэ­та не толь­кі схо­ві­шча ін­фар­ма­цыі, але і біб­лі­я­тэ­ка, вы­ста­вач­ная за­ла, аду­ка­цый­ны, на­ву­ко­ва-да­след­чы цэнтр, ме­ма­ры­ял ах­вя­рам на­цыз­му. У гэ­тым бу­дын­ку з 1935 па 1945 год зна­хо­дзі­ла­ся штаб-ква­тэ­ра тай­най дзяр­жаў­най па­лі­цыі (гес­та­па). На верх­ніх па­вер­хах бу­дын­ка дзей­ні­чае па­ста­ян­ная экс­па­зі­цыя, пры­све­ча­ная на­цысц­ка­му пе­ры­я­ду ў гіс­то­рыі Кёль­на і на­огул Гер­ма­ніі. Школь­ныя гру­пы ідуць бяс­кон­цым па­то­кам, але ўся ін­фар­ма­цыя прад­стаў­ле­на на ня­мец­кай мо­ве, так што ства­ра­ец­ца ўра­жан­не, што гэ­ты му­зей, хут­чэй, для ўнут­ра­на­га ка­ры­стан­ня, для свое­асаб­лі­вай вак­цы­на­цыі пад­рас­та­ю­ча­га па­ка­лен­ня ад ка­рыч­не­вай чу­мы.

— Па бу­дын­ку ад­бы­ва­ец­ца ка­ля 1700 эк­скур­сій і больш чым 200 ме­ра­пры­ем­стваў у год, чым пад­крэс­лі­ва­ец­ца зна­чэн­не пе­да­га­гіч­най ра­бо­ты з на­сель­ніц­твам, — рас­ка­заў док­тар Вер­нер ЮНГ. — Вя­до­ма, усё вы­гля­дае не так па­гроз­лі­ва, як бы­ло ў ча­сы на­цы­я­нал-са­цы­я­ліз­му. На пра­ця­гу апош­ніх 12 га­доў кож­ны год фік­су­ем но­вы «рэ­корд» на­вед­валь­ні­каў. Нас час­та пы­та­юць: «Ці ці­ка­вяц­ца ма­ла­дыя лю­дзі?» На жаль, не. Каб у іх з'я­ві­ла­ся ці­ка­васць, па­трэб­ныя но­выя фор­мы і ме­та­ды: усё за­ле­жыць ад та­го, як па­даць ін­фар­ма­цыю. На вы­со­кім уз­роў­ні ў нас на­ла­джа­на да­след­чыц­кая пра­ца. Па-ра­ней­ша­му пра­цяг­ва­ец­ца збор да­ку­мен­таў, вы­да­юц­ца асоб­ныя кні­гі і ды­дак­тыч­ныя бра­шу­ры.

Ме­ма­ры­ял у Тэ­рэ­зі­енш­та­це, што ў Чэ­хіі, з'я­віў­ся ў 1947 го­дзе. Асаб­лі­вая ўва­га да аду­ка­цый­най пра­цы па­ча­ла пра­яў­ляц­ца толь­кі ў 1989 го­дзе. Ад­нак ту­рыс­ты, якія пры­яз­джа­юць у го­рад (а іх вель­мі шмат), не вель­мі жа­да­юць па­гля­дзець мес­ца, дзе ад­бы­ва­лі­ся жорст­кія зла­чын­ствы.

— Мы па­спра­ба­ва­лі змя­ніць сі­ту­а­цыю, па­чаў­шы са­мі за­пра­шаць лю­дзей, — па­ве­да­міў су­пра­цоў­нік ме­ма­ры­я­ла ў Тэ­рэ­зі­енш­та­це, док­тар Вой­цех БЛО­ДЗІХ. — З'я­ві­лі­ся пе­рад­умо­вы пе­ра­адо­лен­ня бар'­е­раў мі­ну­ла­га. Наш асноў­ны кі­ру­нак пра­цы — да­сле­да­ван­не гіс­то­рыі. Мы зма­га­ем­ся су­праць гіс­та­рыч­ных ска­жэн­няў, спра­бу­ем за­паў­няць бе­лыя пля­мы. На ба­зе на­ша­га аду­ка­цый­на­га ад­дзе­ла пра­вод­зяц­ца су­стрэ­чы з мо­лад­дзю, ла­дзяц­ца тэ­ма­тыч­ныя се­мі­на­ры. Пра­гра­мы раз­лі­ча­ны на шы­ро­кую аў­ды­то­рыю і па­да­юц­ца з улі­кам уз­рос­ту. Так­са­ма на­ла­джа­ны дыя­лог са свед­ка­мі. У ме­жах спе­цы­яль­на­га пра­ек­та са школь­ні­ка­мі мы на­вед­ва­ем і ін­шыя мес­цы па­ха­ван­няў ва ўсёй Чэ­хіі.

Пер­шае мес­ца па на­вед­валь­нас­ці ў Чэ­хіі зай­мае Яў­рэй­скі му­зей у Пра­зе. За­сна­ва­ны ў 1906 го­дзе, ён і сён­ня пры­цяг­вае ўва­гу ту­рыс­таў з уся­го све­ту. Больш ні адзін му­зей у све­це не мае столь­кі яў­рэй­скіх ар­тэ­фак­таў! Та­му спра­вяд­лі­ва, што ён лі­чыц­ца ад­ным з най­больш вя­лі­кіх ся­род па­доб­ных му­зе­яў у Еў­ро­пе.

Сён­ня му­зей уяў­ляе са­бой комп­лекс бу­дын­каў, якія за­хоў­ва­юць спад­чы­ну яў­рэ­яў. Яго экс­па­зі­цыя на­ліч­вае больш чым 40 ты­сяч экс­па­на­таў і 100 ты­сяч кніг. На тэ­ры­то­рыі раз­ме­шча­ны 4 сі­на­го­гі, за­ла, у якой пра­вод­зяць аб­ра­ды, і на­ват ста­рыя мо­гіл­кі.

— У нас прад­стаў­ле­ны цэ­лы шэ­раг шмат­лі­кіх куль­тур­ных, аду­ка­цый­ных і асвет­ніц­кіх пра­грам, — пад­крэс­лі­ла док­тар Яна ШПЛІ­ХА­ЛА­ВА. — Рэ­гу­ляр­на ад­бы­ва­ец­ца апра­цоў­ка ліс­тоў і да­ку­мен­таў пе­ры­я­ду Дру­гой су­свет­най вай­ны. Мо­жам па­хва­ліц­ца ўні­каль­най ка­лек­цы­яй та­го ча­су, якая змя­шчае раз­на­стай­ныя ма­тэ­ры­я­лы: афі­цый­ныя да­ку­мен­ты, аса­біс­тыя рэ­чы, лі­та­ра­тур­ную твор­часць... Шмат­лі­кія ма­тэ­ры­я­лы мы пе­ра­во­дзім у ліч­ба­вы ва­ры­янт і пуб­лі­ку­ем іх у ін­тэр­нэ­це. Гэ­та вель­мі ка­рыс­на лю­дзям, якія зай­ма­юц­ца гэ­тай праб­ле­май. Асноў­ная част­ка на­шых ар­хі­ваў, якія мы так­са­ма апра­цоў­ва­ем, да­ту­ец­ца да 1945 го­да. Па­паў­ня­ец­ца за кошт ліс­тоў яў­рэй­скіх аб­шчын, якія за­ха­ва­лі­ся да­гэ­туль, ся­мей­ных ар­хі­ваў. Так­са­ма на­ла­джа­на ра­бо­та са свед­ка­мі, раз­мо­вы з які­мі ў нас за­хоў­ва­юц­ца і ў аў­дыя-/ві­дэа­вер­сі­ях. Вы­ста­вы, якія мы ў асноў­ным рых­ту­ем па тэ­ме ха­ла­кос­ту, збі­ра­юць на­вед­валь­ні­каў амаль з уся­го све­ту.

Та­кім чы­нам, бе­ла­ру­сам ёсць у ка­го па­ву­чыц­ца. Ад­нак вы­ра­шаць, якой бу­дзе аду­ка­цый­на-пе­да­га­гіч­ная пра­гра­ма ў Трас­цян­цы, толь­кі нам. Трэ­ба мець на ўва­зе, што ў мно­гім ад гэ­тай кан­цэп­цыі бу­дзе за­ле­жаць раз­віц­цё агуль­на­еў­ра­пей­скай куль­ту­ры па­мя­ці.

Толь­кі па­трэб­на ўліч­ваць адзін ас­пект. Вя­ду­чы спе­цы­я­ліст Да­ку­мен­таль­на­га цэнт­ра «Та­па­гра­фія тэ­ро­ру» То­мас ЛУТЦ па­пя­рэ­дзіў, што рэ­ак­цыя лю­дзей на ме­ма­ры­я­лы раз­на­стай­ная. «Ка­лі га­ва­рыць аб між­на­род­ным су­пра­цоў­ніц­тве, то ў боль­шас­ці кра­ін па­лі­ты­ка куль­ту­ры па­мя­ці пра­во­дзіц­ца на дзяр­жаў­ным уз­роў­ні, — рас­ка­заў прад­стаў­нік Гер­ма­ніі. — Ад­нак тая ж Іс­па­нія, на­прык­лад, у еў­ра­пей­скай дыс­ку­сіі ўво­гу­ле не ўдзель­ні­чае. У Гер­ма­ніі пра­во­дзіц­ца шэ­раг ме­ра­пры­ем­стваў, якія ты­чац­ца куль­ту­ры па­мя­ці. Праў­да, спа­чат­ку тут ро­ля на­цы­я­нал-са­цы­я­ліз­му за­моўч­ва­ла­ся. Пер­шыя дзе­ся­ці­год­дзі пас­ля вай­ны ў не­ка­то­рых кра­і­нах іс­на­ва­ла куль­ту­ра па­мя­ці, якая пад­крэс­лі­ва­ла ро­лю на­цы­я­на­ліз­му, іс­на­ва­ла па­лі­тыч­ная ка­ла­ба­ра­цыя, уліч­ва­лі­ся толь­кі на­цы­я­наль­ныя ін­та­рэ­сы Гер­ма­ніі. У Бе­ла­ру­сі куль­ту­ра па­мя­ці ін­шая. Тут уліч­ва­ец­ца ге­ра­ізм на­ро­да ў Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­не, па­лі­ты­ка ары­ен­та­ва­на на ўве­ка­веч­ван­не яго подз­ві­гу, ве­тэ­ра­ны атрым­лі­ва­юць пад­трым­ку ў дзяр­жа­вы. Гіс­то­рыя шмат­гран­ная, і бе­лыя пля­мы па­трэб­на лік­ві­да­ваць. І тут вель­мі важ­на ўліч­ваць не толь­кі на­цы­я­наль­ныя асаб­лі­вас­ці, але і між­на­род­ныя».

Ве­ра­ні­ка КА­НЮ­ТА.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.