Вы тут

Чым карміць дашкольніка?


У хар­ча­ван­ні дзя­цей па­він­ны пры­сут­ні­чаць усе асноў­ныя гру­пы пра­дук­таў — хлеб, мя­са, ры­ба, ма­ла­ко і ма­лоч­ныя пра­дук­ты, са­да­ві­на, ага­род­ні­на, ма­ка­ро­на, кру­пы, жы­вёль­ныя і рас­лін­ныя тлу­шчы і г. Без рэ­ка­мен­да­цый ура­ча не са­дзі­це дзі­ця на ды­е­ту, не ра­бі­це яго ве­ге­та­ры­ян­цам. За­да­ча да­рос­ла­га, які кла­по­ціц­ца пра зда­роўе дзі­ця­ці, — за­бяс­пе­чыць раз­на­стай­нае ме­ню, а не ад­шу­каць спо­саб зву­зіць яго лю­бым чы­нам да па­ры-трой­кі пра­дук­таў. Не вар­та за­хо­дзіц­ца ў іс­тэ­ры­цы, ка­лі дзі­ця вы­каз­вае жа­дан­не па­ла­са­вац­ца ма­ро­жа­ным, цу­кер­ка­мі, пі­цай, чып­са­мі, гам­бур­ге­рам, каў­бас­кай. Але та­кія пра­дук­ты ні­як не мо­гуць быць асноў­най, што­дзён­най ежай, на­гад­вае ін­струк­тар-ва­ле­о­лаг 23-й га­рад­ской дзі­ця­чай па­лі­клі­ні­кі г. Мін­ска Іры­на ШЫ­МАН­СКАЯ.

11-3

З мя­са вы­бі­рай­це ня­тлус­тую яла­ві­чы­ну, ця­ля­ці­ну, ку­ры­цу, ін­дыч­ку.

З ры­бы — трас­ку, хек, мін­тай, су­дак. Кан­сер­вы і са­лё­ныя да­лі­ка­тэ­сы — зрэд­ку.

Ма­ла­ко і ма­лоч­ныя пра­дук­ты нель­га скід­ваць з ра­хун­ку з-за бял­ку, каль­цыю, фос­фа­ру, ві­та­мі­ну В2.

Хлеб, ма­ка­ро­на, аў­ся­ныя і грэц­кія кру­пы, алеі з ага­род­ні­най — не за­будзь­це­ся на іх.

Рэ­жым хар­ча­ван­ня — не менш за 4 ра­зы на дзень. 25% су­тач­най ка­ла­рый­нас­ці па­він­на пры­па­даць на сня­да­нак, 40% — на абед, 15% — пад­вя­чо­рак, 20% — вя­чэ­ру.

СНЯ­ДА­НАК. Трэ­ба да­ваць ка­шу або яеч­ныя, тва­рож­ныя стра­вы; мя­са, ры­бу, хлеб з мас­лам, сы­рам. Чай або ка­ва­вы на­пой з ма­ла­ком.

АБЕД. Са­лат з ага­род­ні­ны; мяс­ны, ку­ры­ны ці рыб­ны суп (з ага­род­ні­най і кру­па­мі), мя­са, птуш­ку або ры­бу з гар­ні­рам, на дэ­серт — кі­сель, кам­пот, на­пой са све­жых пла­доў/ягад, фрук­то­вае пю­рэ.

ПАД­ВЯ­ЧО­РАК 1. Шклян­ка ма­ла­ка, ке­фі­ру ці сы­ра­ква­шы, пя­чэн­не, бу­лач­ка.

ПАД­ВЯ­ЧО­РАК 2. Са­да­ві­на, со­кі.

ВЯ­ЧЭ­РА. Стра­вы з ага­род­ні­ны або круп (каб не паў­та­раць сня­да­нак), сма­жа­ныя мяс­ныя або рыб­ныя стра­вы да­ваць не вар­та.

Не рэ­ка­мен­ду­ец­ца ў хар­ча­ван­ні да­школь­ні­ка: вэн­джа­ная каў­ба­са, кан­сер­вы, тлус­тае мя­са, пе­рац, гар­чы­ца, та­мат­ная па­ста, кет­чуп, на­огул вост­рыя стра­вы і пры­пра­вы. Для па­ляп­шэн­ня сма­ку мож­на да­ба­віць пят­руш­ку, кроп, сель­дэ­рэй, зя­лё­ную ці рэп­ча­тую цы­бу­лю, час­нок. Яны бу­дуць яшчэ стрым­лі­ваць рост мік­ро­баў у ар­га­ніз­ме. Смак ежы па­ляп­ша­ец­ца, ка­лі вы­ка­рыс­тоў­ваць сок жу­ра­він ці лі­мо­на, лю­быя су­ха­фрук­ты.

Га­зі­ра­ва­ныя на­поі трэ­ба вы­да­ліць з ра­цы­ё­ну і за­мя­ніць на чай з ма­ла­ком, ка­ва­вы на­пой з ма­ла­ком, со­кі, ад­вар шып­шы­ны.

У якас­ці са­лод­ка­га рэ­ка­мен­ду­юц­ца: зе­фір, мар­ме­лад, па­сці­ла, мёд, джэм, ва­рэн­не.

Апы­тан­ні баць­коў вы­яві­лі, што мно­гія дзе­ці не­да­атрым­лі­ва­юць ёда­ва­най со­лі, ма­ла­ка і ма­лоч­ных пра­дук­таў, ры­бы і рыб­ных пра­дук­таў, мя­са і мяс­ных пра­дук­таў. Ра­зам з тым кан­ды­тар­скія і хле­ба­бу­лач­ныя вы­ра­бы скла­да­юць 80% ад агуль­на­га ра­цы­ё­ну. Ка­шы за­мя­ня­юц­ца пі­ца­мі і чып­са­мі. Га­ра­чыя стра­вы з мя­са і ры­бы — са­сіс­ка­мі і каў­ба­сой. А па­коль­кі час­та і са­мі да­рос­лыя хар­чу­юц­ца ня­пра­віль­на, то гэ­та ста­но­віц­ца нор­май для ўсёй сям'і.

— Хар­ча­ван­не дзя­цей, асаб­лі­ва да­шка­лят, па­він­на ад­роз­ні­вац­ца ад хар­ча­ван­ня да­рос­лых.

— Па­жа­да­на га­та­ваць дзе­цям на па­ры або за­пя­каць.

— Пра­дук­ты і стра­вы не па­він­ны паў­та­рац­ца на пра­ця­гу дня.

— До­ма трэ­ба да­ваць дзі­ця­ці тое, што ён не­да­атры­маў у дзі­ця­чым сад­ку або шко­ле.

— Мож­на пра­пус­каць сня­да­нак до­ма, каб дзі­ця па­сне­да­ла ў сад­ку.

У 3-га­до­вым уз­рос­це вар­та ву­чыць па­во­дзі­нам за ста­лом:

*Ся­дзець пра­ма, не аба­пі­рац­ца на лок­ці. Ка­рыс­тац­ца лыж­кай. Тлу­ма­чыць, у якой ру­цэ тры­маць нож, у якой — ві­дэ­лец.

*Вы­пра­цоў­ваць звыч­ку жа­ваць па­воль­на, з за­кры­тым ро­там. Пры дрэн­ным апе­ты­це нель­га ла­дзіць шоу — да­зва­ляць гля­дзець тэ­ле­ві­зар або абя­цаць уся­кія ўзна­га­ро­ды. Гэ­та ні­як не па­ляп­шае апе­тыт!

*Ес­ці толь­кі ў спа­кой­ным ста­не. За ста­лом не вы­свят­ляць ад­но­сі­ны.

*Не да­ваць больш, чым мож­на з'ес­ці. Ле­пей пас­ля кры­ху да­ба­віць.

*З-за ста­ла не ад­пус­каць з ежай у ру­ках. Дзі­ця па­він­на ве­даць, што вый­сці з-за ста­ла мож­на толь­кі па за­вяр­шэн­ні пра­цэ­су хар­ча­ван­ня і з да­зво­лу ста­рэй­шых.

*Дзі­ця па­він­на па­дзя­ка­ваць за ежу, пры­браць свой по­суд, па­мыць ру­кі і апа­лас­нуць рот.

Усё гэ­та вель­мі хут­ка ста­не нор­май, ка­лі са­мі да­рос­лыя бу­дуць па­да­ваць прык­лад.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».