Вы тут

Зазірніце... у сябе!


Ка­лі мы імк­нём­ся рэа­лі­за­ваць ней­кую мэ­ту — атры­маць аду­ка­цыю, вы­ха­ваць дзя­цей, зра­біць кар'­е­ру, то аба­вяз­ко­ва трап­ля­ем пад ней­кі ціск, пэў­ныя ўста­ноў­кі — пры­но­сіць ка­рысць лю­дзям, умець ра­біць тое, што трэ­ба, а не тое, што па­да­ба­ец­ца, браць ад­каз­насць за свае сло­вы і ўчын­кі. Сло­вам, трэ­ба быць важ­ным ча­ла­ве­кам, а не га­няц­ца за «за­да­валь­нен­нем». У та­кім па­ды­хо­дзе ёсць су­пя­рэч­нас­ці.

Па-пер­шае, ні­хто не ка­жа пра важ­насць та­кіх рэ­чаў, як за­хап­лен­не сва­ёй спра­вай (а зна­чыць, свае жа­дан­ні!), апан­та­насць ідэ­яй, бляск у ва­чах. Ні­хто не спра­ча­ец­ца, што доб­ра ра­біць тое, што ро­біц­ца з ду­шой, ад­нак на­са­мрэч пра «ду­шу» ні­хто не кла­по­ціц­ца. Урэш­це ўсе звы­ка­юц­ца з тым, што гэ­та дро­бязь. Мы пры­гад­ва­ем пра гэ­ту дро­бязь, толь­кі ка­лі жыц­цё ста­но­віц­ца прэс­ным.

11-5

— Сум жыц­ця пра­яў­ля­ец­ца ў адзі­но­це, — рас­каз­вае ўрач-псі­ха­тэ­ра­пеўт Мінск­ага га­рад­ско­га клі­ніч­на­га псі­хі­ят­рыч­на­га дыс­пан­се­ра Але­на БРЫЦ­КО. — Мож­на бе­гаць ад яе, зай­ма­ю­чы­ся пра­цай, за­хап­ля­ю­чы­ся ста­сун­ка­мі з ці­ка­вы­мі людзь­мі. Быц­цам бы ўвесь час за­ня­ты, ня­ма ка­лі вы­спац­ца... А вар­та пры­пы­ніц­ца — і на­ра­джа­ец­ца ту­га па не­чым ін­шым. Ін­шай пра­цы, кра­і­не і г.д. Час ідзе, а ты аказ­ва­ешся ў шэ­ра­гу тых, хто даў­но зма­га­ец­ца з адзі­но­тай. Зда­ец­ца, трэ­ба знай­сці ін­ша­га ча­ла­ве­ка, які і бу­дзе ра­шэн­нем. І мож­на знай­сці гэ­та­га Ін­ша­га ча­ла­ве­ка, за­ка­хац­ца, кі­нуц­ца ў ад­но­сі­ны і рас­тва­рыц­ца...

Мож­на доў­га шу­каць пры­чы­ны та­го, як атры­ма­ла­ся, што мы лі­чым ся­бе тым, хто не за­слу­гоў­вае ўва­гі. Або, на­ад­ва­рот, у сва­ёй са­ма­на­дзей­нас­ці не да­пус­ка­ем маг­чы­мас­ці па­мы­лак і та­му не гля­дзім на ся­бе, не да­зва­ля­ем ся­бе шка­да­ваць. У кож­на­га свая гіс­то­рыя. Але праў­да ў тым, што да­рос­лы ча­ла­век па­ві­нен сам да­гля­даць... ста­сун­кі з са­мім са­бой! Умець гэ­та ра­біць і азна­чае быць да­рос­лым. Мож­на па­чаць з ма­лень­кіх кро­каў. Па­стаў­це­ся да ся­бе сур'­ёз­на, як да са­ма­га важ­на­га ча­ла­ве­ка ў жыц­ці. Па­сту­по­ва вам да­вя­дзец­ца на­ву­чыц­ца ахоў­ваць улас­ныя ме­жы, спы­няць усе спро­бы ўсё пе­ра­больш­ваць і ра­біць па­мыл­ко­выя вы­сно­вы. Але ўсё гэ­та ўжо не бу­дзе па­ку­тай ад адзі­но­ты. Вы за­поў­ні­це пус­тэ­чу са­бой.

Спы­тай­це ў ся­бе: што я пра ся­бе ве­даю? Я ці­каў­лю­ся са­бой? Які ў мя­не стыль мыс­лен­ня? Стыль ра­бо­ты? Ха­рак­тар? Як я кан­так­тую з ін­шы­мі? Чым я па­доб­ны да лю­дзей май­го ўзрос­ту? Чым не па­доб­ны? Ці па­мя­таю я пра свой уз­рост, ва­гу? Ча­го я ба­ю­ся? Ку­ды не ха­чу за­зір­нуць? Прос­та пе­ра­лі­чы­це, мо­жа­це не па­глыб­ляц­ца. Па­спра­буй­це зра­зу­мець: ці ад­чу­ва­е­це вы ці­ка­васць да ся­бе? Ка­лі вы ў ці­шы­ні і сам-на­сам з са­бой, якія па­чуц­ці пе­ра­жы­ва­еце? Ка­лі вы вель­мі даў­но не бы­лі ў доб­рых ад­но­сі­нах з са­мім са­бой, без слёз не абы­сці­ся. Столь­кі ўся­го трэ­ба апла­каць, па­шка­да­ваць ся­бе як след. Плач­це, па­куль не з'я­віц­ца цеп­лы­ня, якая пе­ра­адоль­вае раз­рыў з са­бой. У жыц­ці шмат сі­ту­а­цый, ка­лі мы ста­но­вім­ся ін­стру­мен­там у чу­жых ру­ках, да­зва­ля­ем са­бой ка­рыс­тац­ца. Кож­ны раз пас­ля гэ­та­га трэ­ба па­шка­да­ваць ся­бе, каб зноў ад­чуць улас­ную цэ­лас­насць.

Не­ка­лі бы­ло лепш: і ва­да бы­ла мак­рэй­шая, і тра­ва зе­ля­ней­шая. Мы ту­жым па мі­ну­лым, у якім ні­бы­та бы­ло лепш. Ад­нак на­шы вяр­тан­ні ў гэ­та мі­ну­лае свед­чаць пра тое, што ў ім за­ста­ло­ся шмат «не­ад­рэ­ага­ва­ных» пе­ра­жы­ван­няў, не­за­да­во­ле­ных па­трэб. Ка­лі та­кое ад­бы­ва­ец­ца, псі­хі­ка спра­буе вяр­нуць нас ту­ды і «за­крыць» гэ­тую па­трэ­бу. Вы­кі­нуць з га­ла­вы ра­ніш­нюю спрэч­ку не атрым­лі­ва­ец­ца, та­му што да­вя­ло­ся вы­слу­хаць па­про­кі і ні­чо­га не ска­заць у ад­каз. Маг­чы­ма, вы прос­та «ад­сут­ні­ча­лі» ў тым мес­цы ў той час. Той, хто рэ­гу­ляр­на зна­хо­дзіц­ца не тут і не ця­пер, губ­ляе кан­такт з са­мім са­бой, сва­і­мі па­чуц­ця­мі і па­трэ­ба­мі. Ад­сюль не­за­да­во­ле­насць, ту­га або апа­тыя. Бе­га­ю­чы з мі­ну­ла­га ў бу­ду­чы­ню і на­зад, вы не па­спя­ва­е­це зра­зу­мець, ча­го вам хо­чац­ца, і па­чаць вы­кон­ваць свае жа­дан­ні.

Ня­ўмен­не жыць су­час­ным шко­дзіць і ад­но­сі­нам. Мы ўпус­ка­ем важ­ныя мо­ман­ты: ад доб­рых учын­каў да здра­ды. Зда­ро­выя ста­сун­кі мож­на ла­дзіць, зна­хо­дзя­чы­ся толь­кі тут і ця­пер. Яны па­тра­бу­юць па­ста­ян­на­га ўза­е­ма­дзе­ян­ня са сва­і­мі па­чуц­ця­мі. Без іх не­маг­чы­ма ба­чыць ча­ла­ве­ка та­кім, які ён ёсць наса­мрэч. Нам цяж­ка ба­чыць рэ­аль­ную сі­ту­а­цыю. Нас мно­гае па­ло­хае. І мы ўця­ка­ем ад не­пры­ем­ных па­чуц­цяў, ду­мак, звя­за­ных з імі спраў. Мы іг­на­ру­ем гэ­та, пе­ра­клю­ча­ем ува­гу на неш­та ня­знач­нае. Мы ду­ма­ем, што гэ­та не тое, што трэ­ба, або не ўпэў­не­ны, што неш­та атры­ма­ец­ца. Страш­на на­ват па­чаць. Па­чуц­цё ві­ны ад­ні­мае сі­лы, ро­біць нас стом­ле­ны­мі. Пры гэ­тым пры­хо­дзіць стрэс, які вы­зва­ляе энер­гію, — і мы бя­ром­ся за спра­вы. Ад­нак тое, што ро­біц­ца ў стрэ­се, не­эфек­тыў­нае. Вы­бя­га­ю­чы з до­му на пра­цу ў апош­ні мо­мант, мы ду­ма­ем пра спіс спраў у офі­се, у мет­ро не мо­жам пры­га­даць, ці вы­клю­чы­лі прас, ці за­мкну­лі дзве­ры. Рэ­гу­ляр­ная за­быў­лі­васць — так­са­ма вы­нік уцё­каў ад ця­пе­раш­ня­га мо­ман­ту. За­быў­лі­васць мо­жа з'я­віц­ца на фо­не за­то­е­ных тры­вог і стра­хаў. Унут­ры нас ад­бы­ва­ец­ца неш­та маш­таб­нае, што ад­ні­мае шмат псі­хіч­ных сіл, але мы гэ­та іг­на­ру­ем. Дыс­кам­форт з-за та­го, што ака­ляе ў рэ­аль­нас­ці, пе­ра­ся­ляе нас у свет вір­ту­аль­ны. Па­ду­май­це, што ме­на­ві­та вы не жа­да­е­це за­ўва­жаць у са­бе і сва­ім жыц­ці? І па­чы­най­це вяр­тац­ца да са­мо­га ся­бе. Гэ­ты пра­цэс — вяр­тан­ня ў «тут і ця­пер» — па­тра­буе вя­лі­ка­га асэн­са­ван­ня.

1. На­зі­рай­це за са­бой, за сва­і­мі дум­ка­мі. Гэ­та не зна­чыць, што трэ­ба пе­ра­стаць пла­на­ваць або звяр­тац­ца да мі­ну­ла­га до­све­ду. Ад­нак, ка­лі вы пры­гад­ва­е­це, як на вас на­кры­ча­лі, вар­та зра­зу­мець, што ва­шы маг­чы­мас­ці ад­роз­ні­ва­юц­ца ад тых, што бы­лі ра­ней. Вяр­ні­це­ся ў бя­гу­чы мо­мант і дзей­ні­чай­це.

2. Ада­рві­це­ся ад ін­тэр­нэ­ту. Сет­ка дае нам ад­чу­ван­не пад­ман­на­га за­да­валь­нен­ня. Гэ­та ўсё роў­на што хар­ча­вац­ца цу­кер­ка­мі: смак пры­ем­ны, але ар­га­ніз­му — ні­я­кай ка­рыс­ці. Прос­та азір­ні­це­ся на­во­кал, па­гля­дзі­це на тое, што вас ака­ляе. Не вы­ходзь­це на аў­та­пі­ло­це з до­му, не вы­клю­чай­це аў­та­ма­тыч­на кам­п'ю­тар. Ацэнь­вай­це сэнс дзе­ян­няў.

3. Ба­і­це­ся, што не здо­ле­е­це неш­та зра­біць? Неш­та не ра­зу­ме­е­це? Раз­бя­ры­це­ся ў са­бе. Ру­хай­це­ся ад нер­воз­нас­ці ў бок за­ся­ро­джа­нас­ці. Урэш­це, мыць по­суд з сум­ным на­стро­ем ле­пей, чым не мыць на­огул.

4. На што ў гэ­тую се­кун­ду рэ­агу­юць ва­шы це­ла і ду­ша? У дзя­цін­стве вас ву­чы­лі гэ­та за­глу­шаць (не на­бы­вай у кра­ме тое, што не бу­дзеш на­сіць!). На­бы­ваць, мо­жа, і не трэ­ба, але не вар­та і пра­скок­ваць мі­ма. Гэ­та тыя мо­ман­ты, у якіх мы ра­ду­ем­ся жыц­цю і ад­чу­ва­ем свае па­трэ­бы.

5. Ка­лі ары­ен­та­вац­ца на вы­нік, пра­цэс прос­та зні­кае. Што з ва­мі ад­бы­ва­ец­ца, ка­лі вы ідзя­це на пра­цу? На­стой­лі­ва пе­ра­бі­ра­е­це па­пер­кі? Гэ­тыя дум­кі ні­як не да­па­мо­гуць спра­ве, але дак­лад­на па­зба­вяць пры­ем­най пра­гул­кі.

P.S. На­ву­чыц­ца мас­тац­тву жыць ця­пер мож­на з да­па­мо­гай прак­тык, скі­ра­ва­ных на са­ма­па­знан­не: ёга, ме­ды­та­цыя, цы­гун, спе­вы мант­раў. Гэ­та кан­цэнт­руе ча­ла­ве­ка на це­ле і тых пра­цэ­сах, што ў ім ад­бы­ва­юц­ца, на псі­хі­цы і па­чуц­цях. Гэ­та вяр­тае ў бя­гу­чае і ўсве­дам­лен­не ся­бе ў ім.

Матэрыялы паласы падрыхтавала Свят­ла­на БА­РЫ­СЕН­КА.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.