Вы тут

Кіруе ліцэйскі ўрад!


«Я — прэзідэнт!» — кажа шаснаццацігадовы падлетак. Думаеце, ён марыць? А вось і не!

Кожны вучань Рэчыцкага раённага ліцэя можа ўдзельнічаць у выбарах і стаць міністрам, а то і прэзідэнтам Ліцэйскай Рэспублікі. Такія высокія пасады для падлеткаў камусьці здадуцца неапраўданымі або смешнымі, але для нас, ліцэістаў, Ліцэйская Рэспубліка — гэта сур'ёзна і вельмі важна.

Ліцэйская Рэспубліка мае свае «дзяржаўныя» сімвалы: герб, сцяг і гімн. Абавязак кожнага ліцэіста — ведаць і беражліва захоўваць сімвалы нашай навучальнай установы.

Кожны год праходзяць выбары ўрада Ліцэйскай Рэспублікі. Шляхам тайнага галасавання з мноства кандыдатаў выбіраюць кіраўніка ўрада і міністраў: прэм'ер-міністра, прэс-сакратара, міністра ўнутраных спраў, а таксама адукацыі, культуры, фінансаў, спорту і турызму, друку і інфармацыі. Выбраць лепшага з лепшых вельмі складана, таму барацьба бывае вельмі напружанай. Быць абраным ва ўрад — гэта гонар і ўзнагарода, якую трэба заслужыць. Міністры Ліцэйскай Рэспублікі — навучэнцы выключныя: прыязныя, энергічныя, таварыскія, з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, невычэрпным запасам ідэй, заўсёды гатовыя прыйсці на дапамогу.

Абвяшчаюць вынікі галасавання па традыцыі на штогадовым канцэрце з нагоды Дня ліцэіста. Новаабраны ўрад на ўрачыстай цырымоніі ўступлення на пасады прыносіць клятву вернасці Ліцэйскай Рэспубліцы і яе грамадзянам.

Але праца нашага ўрада не заканчваецца толькі перадвыбарнай кампаніяй. Кожны міністр мае сваю сферу ўплыву і пэўныя абавязкі, няхай гэта будзе арганізацыя канцэртаў, дабрачынных акцый, алімпіяд, паходаў, спартыўных спаборніцтваў, выданне штомесячнай газеты «Рэчыцкі ліцэй» або дапамога настаўнікам у арганізацыі навучальнага працэсу. Урад Ліцэйскай Рэспублікі — гэта надзейная апора для кіраўніцтва нашага ліцэя.

Ліцэйская Рэспубліка дапамагае вучням зразумець, што такое адказнасць, сфарміраваць гатоўнасць да духоўных адносін, якія базуюцца на агульначалавечых каштоўнасцях, развіваць у іх такія якасці асобы, як дабрыня, спагадлівасць, працавітасць, сумленнасць і сціпласць, вучыць граматна кіраваць людзьмі. Удзел у грамадскім жыцці ліцэя — гэта выдатны шанц рэалізаваць творчы патэнцыял. Атрыманы вопыт можа спатрэбіцца ў далейшай вучобе: многія выпускнікі Рэчыцкага раённага ліцэя сталі сакратарамі пярвічных арганізацый БРСМ, старастамі груп у ВНУ.

Аліна ЛІСОЎСКАЯ,
вучаніца 11 класа
Рэчыцкага раённага ліцэя.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».