Вы тут

«Ха­цець стаць на­цы­яй — гэ­та­га ма­ла»


Іван Ча­ро­та — пра лі­та­ра­ту­ру, бра­тэр­скія су­вя­зі, гіс­та­рыч­ныя і пры­род­ныя ка­та­кліз­мы

«З паў­го­да па­ку­та­ваў», — ці то жар­там, ці то сур'­ёз­на ка­жа най­вя­до­мей­шы бе­ла­рус­кі сер­біст і сла­віст, пра­фе­сар Іван Ча­ро­та пра апош­нюю кні­гу, над якой пра­ца­ваў, — пе­ра­клад вер­шаў ад­на­го з са­мых знач­ных серб­скіх паэ­таў пер­шай па­ло­вы ХХ ста­год­дзя Ра­дэ Дра­ін­ца. Маш­таб яго твор­час­ці мож­на па­раў­ноў­ваць з та­лен­там Ар­ка­дзя Ку­ля­шо­ва, Пі­ме­на Пан­чан­кі, Мак­сі­ма Тан­ка. І вось у Сер­біі вый­шла кні­га вы­бра­ных вер­шаў Ра­дэ Дра­ін­ца «Пра­клён не­спа­кою» на бе­ла­рус­кай мо­ве. Гэ­та су­мес­ны між­на­род­ны пра­ект, у якім бе­ла­рус­кі бок прад­стаў­ляў Вы­да­вец­кі дом «Звяз­да». Прэ­зен­та­цыя вы­дан­ня па­він­на бы­ла ад­быц­ца пад­час 50‑й лі­та­ра­тур­най су­стрэ­чы па­мя­ці паэ­та на яго ра­дзі­ме ў го­ра­дзе Про­куп­ле. Але не­бы­ва­лая па сва­іх маш­та­бах па­вод­ка, што аб­ры­ну­ла­ся на Сер­бію ў тыя дні і ад якой Про­куп­ле па­цяр­пеў, унес­ла свае ка­рэк­ты­вы: су­стрэ­ча бы­ла ад­ме­не­на, а прэ­зен­та­цыя кні­гі пе­ра­не­се­на ў Бялг­рад. Пад­час яе наш зям­ляк Іван Ча­ро­та атры­маў на­цы­я­наль­ную лі­та­ра­тур­ную прэ­мію Ра­дэ Дра­ін­ца, стаў­шы пер­шым за­меж­ным гра­ма­дзя­ні­нам, уша­на­ва­ным гэ­тай уз­на­га­ро­дай. Мы су­стрэ­лі­ся з Іва­нам Аляк­се­е­ві­чам і па­гу­та­ры­лі пра лі­та­ра­ту­ру, на­цы­я­наль­ную са­ма­свя­до­масць і бе­ла­рус­ка-серб­скія су­вя­зі.

— Іван Аляк­се­е­віч, ці рэ­аль­на па­зна­ё­міц­ца з тво­ра­мі серб­скіх аў­та­раў у бе­ла­рус­кіх пе­ра­кла­дах?

— На­го­даю для на­шай раз­мо­вы ста­ла пер­шае ў Сер­біі вы­дан­не бе­ла­рус­ка­моў­най кні­гі. Што ж да пе­ра­кла­даў серб­скай лі­та­ра­ту­ры на бе­ла­рус­кую мо­ву, то іх за апош­нія трыц­цаць га­доў дру­ка­ва­ла­ся на па­ра­дак больш, чым за па­пя­рэд­нія сем­дзе­сят. Да­стат­ко­ва зга­даць ан­та­ло­гію «Серб­ская паэ­зія», збор­нік серб­скіх на­род­ных ка­зак «Мо­вы ўся­го жы­во­га», эт­на­куль­ту­ра­ла­гіч­ны збор­нік «На­род серб­скі: яго аб­ра­ды і звы­чаі, свя­ты і свя­ты­ні», вы­бра­ныя тво­ры Іва Анд­ры­ча, асоб­ныя кні­гі Бра­ні­сла­ва Ну­шы­ча, Гроз­да­ны Олу­іч, Сла­ба­да­на Ву­ка­на­ві­ча, Лі­лі­я­ны Хаб'­я­на­віч Джу­ра­віч, Джор­джа Ні­ка­лі­ча, а так­са­ма сот­ні асоб­ных тво­раў роз­ных жан­раў, якія дру­ка­ва­лі­ся ў аль­ма­на­хах, ча­со­пі­сах і га­зе­тах.

Мая даў­няя ідэя, каб лі­та­ра­тур­ныя кан­так­ты ад­бы­ва­лі­ся сіс­тэм­на. Гэ­та зна­чыць, што кож­ная за­меж­ная лі­та­ра­ту­ра па­він­на быць прад­стаў­ле­на перш за ўсё най­знач­ней­шы­мі асо­ба­мі і тво­ра­мі. Ка­лі гэ­та­га ня­ма, то не­маг­чы­ма склас­ці адэ­кват­нае ўяў­лен­не пра сла­вес­насць і пры­го­жае пісь­мен­ства та­го ці ін­ша­га на­ро­да. Але, на жаль, мы та­кой сіс­тэм­нас­ці не да­бі­лі­ся. Праў­да, га­во­ра­чы пра Ра­дэ Дра­ін­ца, я ма­гу з за­да­валь­нен­нем ад­зна­чыць, што прад­ста­віў пісь­мен­ні­ка, спад­чы­на яко­га ўпіс­ва­ец­ца ў знач­ней­шыя скар­бы на­цы­я­наль­най лі­та­ра­ту­ры.

— На­коль­кі за­па­тра­ба­ва­на серб­ская лі­та­ра­ту­ра ў Бе­ла­ру­сі на­огул?

— Без пе­ра­больш­ван­ня, серб­ская лі­та­ра­ту­ра — ад­на з са­мых па-са­праўд­на­му жы­вых. Не сак­рэт, што ў мно­гіх кра­і­нах гла­ба­лі­за­ва­на­га све­ту сла­вес­насць ужо стра­ці­ла свае пер­ша­сныя функ­цыі — вы­яў­ляць і за­хоў­ваць «спрад­веч­ную іс­насць» на­ро­да, спя­ваць «пес­ні ду­шы» яго. Ад­па­вед­на, пра­па­да­юць і тыя асаб­лі­вас­ці, якія мы ад­зна­чы­лі ў мас­тац­тве сло­ва сер­баў. Су­час­ныя (пост)лі­та­ра­ту­ры пе­ра­ста­юць раз­ві­вац­ца па­вод­ле ўнут­ра­ных па­трэб ду­хоў­на­га ўдас­ка­на­лен­ня. А сер­бы за­ха­ва­лі не­ве­ра­год­ную здоль­насць ад­чу­ваць не­ба і сваю зям­лю, ства­раць улас­ную кар­ці­ну све­ту. Та­му іх лі­та­ра­ту­ра тры­мае над­звы­чай вы­со­кі ўзро­вень, і яна вар­тая та­го, каб яе ве­да­лі шы­ро­ка, ва ўсім све­це, а ў Бе­ла­ру­сі — асаб­лі­ва. Нас і сер­баў яд­на­юць свя­до­мыя ўста­ноў­кі на тое, каб ша­на­ваць Сло­ва, каб за­хоў­ваць не­ад­мен­ныя вар­тас­ці, каб рас­ці і ўдас­ка­наль­вац­ца. Ды, на жаль, серб­ская лі­та­ра­ту­ра ця­пер не толь­кі на бе­ла­рус­кай, але і на рус­кай мо­ве рас­паў­сюдж­ва­ец­ца да­лё­ка не ў той сту­пе­ні, у якой гэ­та­га за­слу­гоў­вае.

— А як ідуць спра­вы з пе­ра­кла­дам бе­ла­рус­кіх аў­та­раў за мя­жой?

— Бе­ла­рус­кіх аў­та­раў, трэ­ба пры­знаць, за мя­жой пе­ра­кла­да­юць зу­сім ма­ла. І хоць пас­ля чы­тан­ня вер­шаў Мак­сі­ма Тан­ка і Ана­то­ля Сы­са да мя­не па­ды­хо­дзі­лі дзя­сят­кі лю­дзей і пы­та­лі­ся: «Ня­ўжо яшчэ ёсць на­род, які за­ха­ваў та­кую чыс­тую паэ­зію?», гэ­та не зна­чыць, што ня­ма ад­бою ад ах­вот­ных іх пе­ра­кла­даць і па­пу­ля­ры­за­ваць. Пра ўспры­ман­не-за­хап­лен­не ёй у Сер­біі я ўжо не­ад­ной­чы рас­каз­ваў. Зрэш­ты, у Сер­біі на­шу паэ­зію ве­да­юць не так ужо і сла­ба. Там уба­чы­лі свет дзве ўкла­дзе­ныя мною ан­та­ло­гіі (у 1993 і 2012 гг.), і абедз­ве ме­лі шы­ро­кі рэ­за­нанс. Ка­лі ж га­ва­рыць пра су­свет­ны кан­тэкст, то нель­га за­бы­вац­ца на не­су­ад­нос­насць на­цы­я­наль­най і так зва­най уні­вер­саль­най шка­лы вар­тас­цяў. У су­свет­най лі­та­ра­тур­най пра­сто­ры да­мі­ну­юць тыя дзяр­жа­вы, якія мэ­та­на­кі­ра­ва­на і сіс­тэм­на зай­ма­юц­ца па­пу­ля­ры­за­цы­яй сва­іх куль­тур­ных каш­тоў­нас­цяў за мя­жою, укла­да­ю­чы ў гэ­та вя­лі­кія срод­кі.

— Але ж бе­ла­рус­кая лі­та­ра­ту­ра вар­тая, каб яе ве­да­лі?

— Без­умоў­на. Ад­нак нам трэ­ба быць і са­ма­кры­тыч­ны­мі, гэ­так­са­ма, як і кры­тыч­ны­мі ў да­чы­нен­ні да тых струк­тур, якія за гэ­та ад­каз­ва­юць. У ры­нач­ным све­це за тое, каб «зай­маць свой па­сад між на­ро­да­мі», трэ­ба вы­дат­коў­ваць не­ма­лыя срод­кі. У 1990‑я га­ды на між­на­род­най пе­ра­клад­чыц­кай су­стрэ­чы мне да­вя­ло­ся чуць ад швед­ска­га ка­ле­гі: «Я хут­чэй знай­ду ў сва­ёй кра­і­не вар'­я­та, які збя­рэц­ца ў па­да­рож­жа на Марс, чым вар'­я­та, які возь­мец­ца пе­ра­кла­даць бе­ла­рус­кую лі­та­ра­ту­ру». Ме­ла­ся на ўва­зе, што па­пу­ля­ры­за­цы­яй бе­ла­рус­кай лі­та­ра­ту­ры там ні­хто не хо­ча зай­мац­ца прос­та так, за­дар­ма. Атрым­лі­ва­ец­ца, што мы са­мі ма­тэ­ры­яль­на не хо­чам дбаць пра сваё мес­ца на лі­та­ра­тур­най кар­це све­ту. Хі­ба што на­сталь­гіч­на ўзды­ха­ем па са­вец­кіх ча­сах, ка­лі 95% тво­раў бе­ла­рус­кай лі­та­ра­ту­ры пе­ра­кла­да­ла­ся на ін­шыя мо­вы з рус­кай, а пе­ра­кла­ды на рус­кую за­бяс­печ­ва­лі­ся ўсе­са­юз­най каз­ной. Ця­пер рус­кая мо­ва ў якас­ці па­срэд­ні­цы ўжо не ўдзель­ні­чае так, як ка­лісь­ці. А каб за­меж­ні­кі пе­ра­кла­да­лі з бе­ла­рус­кай, іх трэ­ба спа­чат­ку на­ву­чыць, па-са­праўд­на­му да­лу­чыць, а по­тым як след за­ах­во­ціць…

— На ва­шу дум­ку, спра­ва толь­кі ў фі­нан­са­ван­ні? Ці яшчэ ў тым, што мы са­мі не ша­ну­ем на­шу лі­та­ра­ту­ру, мо­ву?

— Я ду­маю, трэ­ба гля­дзець шы­рэй, уліч­ваць гла­баль­ныя тэн­дэн­цыі. У свя­до­мас­ці ма­іх уну­каў лі­та­ра­ту­ра ўжо не з'яў­ля­ец­ца асноў­ным па знач­нас­ці фак­та­рам ду­хоў­на­га і ін­тэ­ле­кту­аль­на­га раз­віц­ця. Ды і ў са­міх твор­цаў лі­та­ра­ту­ры на­зі­ра­ец­ца стра­та ду­хоў­ных ары­ен­ці­раў, а так­са­ма і ўсве­дам­лен­ня, што трэ­ба за­хоў­ваць і як ма­га глы­бей ад­люст­роў­ваць сваю «са­масць». Да­лё­ка не кож­ны бе­ла­рус­кі пісь­мен­нік ця­пер мо­жа ўцям­на да­вес­ці свай­му па­тэн­цый­на­му чы­та­чу, у чым жа за­клю­ча­ец­ца на­ша бе­ла­рус­касць… А лі­та­ра­ту­ра ж, у яе пер­ша­снай і асноў­най функ­цыі, за­хоў­вае і пе­рад­ае на­цы­я­наль­ную сіс­тэ­му све­та­ад­люст­ра­ван­ня. Ні­я­кая ін­шая фор­ма гра­мад­скай свя­до­мас­ці ў гэ­тым з ёю па­раў­на­цца не мо­жа. Каб кож­ны — і чы­тач, і пісь­мен­нік — гэ­та ўсве­дам­ляў, та­ды і стаў­лен­не да лі­та­ра­ту­ры бы­ло б ін­шым.

— Стан на­шай на­цы­я­наль­най са­ма­свя­до­мас­ці тлу­ма­чыц­ца гіс­та­рыч­ны­мі ўмо­ва­мі?

— Пэў­на ж. Але тут нам шко­дзяць спро­шча­ныя тлу­ма­чэн­ні. Зноў ха­чу пры­вес­ці па­раў­на­нне з сер­ба­мі: яны 500 га­доў бы­лі пад ту­рэц­кім яр­мом. Ад­нак сваю серб­скасць за­ха­ва­лі. Мы час­та апраўд­ва­ем­ся: маў­ляў, іс­ну­ем у скла­да­ных умо­вах па­меж­жа За­ха­ду і Ус­хо­ду. А сер­бы ж — на трох­меж­жы: не толь­кі пра­ва­слаў­на­га і ка­та­ліц­ка­га све­ту, а яшчэ і му­суль­ман­ска­га. Так, част­ка іх не­ка­лі пе­рай­шла ў ка­та­лі­цызм, част­ка — у іс­лам, але яд­ро за­ха­ва­ла­ся.

— Ча­му ж яно так сла­ба за­ха­ва­ла­ся ў нас?

— Спра­ва ў ця­пе­раш­няй «вы­вер­ну­тай» гіс­та­рыч­най свя­до­мас­ці бе­ла­ру­саў. Мы на­столь­кі пе­ра­кру­ці­лі ўяў­лен­не пра ся­бе, што ўжо са­мі не ра­зу­ме­ем, хто мы та­кія. Нель­га да та­кой сту­пе­ні мі­фа­ла­гі­за­ваць мі­ну­лае, сцвяр­джа­ю­чы, ні­бы­та Бе­ла­русь — са­мая та­ле­рант­ная ў ве­ра­выз­наў­чым пла­не кра­і­на. А хі­ба мож­на за­быц­ца, што ў XVІІ ста­год­дзі на Бе­ла­ру­сі фак­тыч­на вя­лі­ся рэ­лі­гій­ныя вой­ны? А што ра­бі­ла­ся пры ан­ты­тэ­іс­тыч­най (не атэ­іс­тыч­най, гэ­та зна­чыць, абы­яка­вай да ве­ры) са­вец­кай ула­дзе, ка­лі паў­сюд­на раз­бу­ра­лі­ся хра­мы, а на­вед­ван­не аца­ле­лых жорст­ка ка­ра­ла­ся? Да та­го ж гэ­та по­гляд не мой аса­біс­ты, а рас­паў­сю­джа­ны, пры­чым на­ват ся­род тых, ка­го за­ліч­ва­юць у па­лы­мя­ныя зма­га­ры за бе­ла­рус­кую ідэю: мно­гія ад­на­знач­на сцвяр­джа­юць, што бе­ла­рус­кай на­цыі яшчэ ня­ма. І я з імі спра­чац­ца не збі­ра­ю­ся. Ужо та­му, што ве­даю пра кла­січ­ны на­бор пры­кмет на­цыі, а па­вод­ле гэ­тых кры­тэ­ры­яў бе­ла­ру­сы са­праў­ды не пад­па­да­юць пад звык­лае азна­чэн­не.

— Хто мы та­ды?

— Ві­даць, той на­род, які хо­ча быць на­цы­яй, але не прай­шоў усіх ста­дый афарм­лен­ня ў ста­ту­се на­цыі. Ха­цець — гэ­та­га ма­ла. Пад­час апош­няй па­езд­кі ў Сер­бію я ўдзель­ні­чаў у не­каль­кіх ме­ра­пры­ем­ствах, пры­све­ча­ных Дню сла­вян­ска­га пісь­мен­ства і ўша­на­ван­ню свя­тых роў­на­апос-
т­аль­ных Кі­ры­ла і Мя­фо­дзія. Ад­но з іх пра­хо­дзі­ла ў Анд­рычг­ра­дзе. Іва Анд­рыч — ура­джэ­нец Бос­ніі, серб­скі пісь­мен­нік, адзі­ны на Бал­ка­нах лаў­рэ­ат Но­бе­леў­скай прэ­міі. Зга­да­ны Анд­рычг­рад — свое­асаб­лі­вы «го­рад» унут­ры Вы­шаг­ра­да (там на­ра­дзіў­ся пісь­мен­нік), ме­ма­ры­ял, пры­све­ча­ны Анд­ры­чу і лі­та­ра­ту­ры ўво­гу­ле. І па­бу­да­ваў яго дру­гі бас­ні­ец — вя­до­мы ў куль­тур­ным све­це Эмір Кус­ту­ры­ца. Ён, да­рэ­чы, ра­ней па­бу­да­ваў яшчэ адзін, не мен­шых маш­та­баў аб'­ект, які на­зы­ва­юць па-роз­на­му — Дрвенг­рад, Ме­ча­ўнік, але які ак­тыў­на і плён­на слу­жыць сцвяр­джэн­ню серб­скай куль­ту­ры. Ба­ча­чы, як там пра­слаў­ля­юц­ца пісь­мен­ні­кі, лі­та­ра­ту­ра і куль­ту­ра ўво­гу­ле, я толь­кі ра­да­ваў­ся. І ду­маў, што нам так­са­ма доб­ра бы­ло б мець свай­го Кус­ту­ры­цу.

— Чым яшчэ бы­ла азна­ча­на ва­ша па­езд­ка?

— Яна су­па­ла з жа­лоб­най па­дзе­яй — смер­цю кла­сі­ка серб­скай лі­та­ра­ту­ры Доб­ры­цы Чо­сі­ча, яко­га я ве­даў аса­біс­та, пе­ра­кла­даў і да­сле­да­ваў. Гэ­та бы­ла вы­ключ­на знач­ная по­стаць ва ўсім гра­мад­скім жыц­ці Сер­біі, бы­лой Юга­сла­віі, і яго ады­ход у леп­шы свет — ней­ма­вер­ная стра­та для на­цы­я­наль­най лі­та­ра­ту­ры, куль­ту­ры на­огул. Вель­мі шка­дую, што не тра­піў на па­ха­ван­не. Так атры­ма­ла­ся з‑за не­бы­ва­ла­га пры­род­на­га ка­та­кліз­му, які ад­бы­ваў­ся як­раз у той час і на­нёс вя­лі­кую шко­ду ды за­браў жыц­ці мно­гіх лю­дзей. Між ін­шым, у гра­мад­скай свя­до­мас­ці гэ­та не прос­та пры­род­ная сты­хія, а з'я­ва ме­тэа­ра­ла­гіч­най вай­ны. Мне пра гэ­та не­ад­ной­чы ка­за­лі роз­ныя лю­дзі. Яны да­во­дзі­лі, што пры­род­ны­мі ўмо­ва­мі Сер­біі бед­ства та­ко­га маш­та­бу не маг­ло быць вы­клі­ка­на. Ад­зна­ча­лі тое, як не­адэ­кват­на рэ­ага­ва­лі на іх бя­ду за­меж­ныя СМІ. І шчы­ра дзя­ка­ва­лі за да­па­мо­гу, якую ў зма­ган­ні са сты­хі­яй ака­за­лі бе­ла­ру­сы. Да­рэ­чы, у ар­га­ні­за­цыі да­па­мо­гі, як і ва ўста­ля­ван­ні куль­тур­ных су­вя­зяў, нель­га не ад­зна­чыць руп­лі­васць на­ша­га па­сла ў Сер­біі Ула­дзі­мі­ра Чу­ша­ва і са­вет­ні­ка па­соль­ства Анд­рэя Мя­це­лі­цы.

Ха­чу па­дзя­ліц­ца яшчэ ад­ным ура­жан­нем. Вель­мі не­пры­ем­на, цяж­ка, ба­лю­ча бы­ло гля­дзець на цу­доў­най пры­га­жос­ці схі­лы гор, ка­лі там з дрэў, хмыз­ня­коў і вы­со­кіх траў зві­са­лі пу­кі роз­на­га смец­ця, ка­мя­кі бру­ду. А мой серб­скі ка­ле­га пра­ка­мен­та­ваў гэ­та так: «Гэ­та рэ­кі па­вод­каю вяр­ну­лі лю­дзям усё тое, чым іх за­брудж­ва­лі. Раз­ве­сі­лі, каб па­ка­заць і пры­са­ро­міць. Маў­ляў, за­бі­рай­це са­бе на­зад, гэ­та ва­ша, а не на­ша». У гэ­тым ёсць, пэў­на, і зу­сім кан­крэт­ны сэнс: смец­це за­бі­ва­ла рэ­чы­шчы, і ва­да ні­як не маг­ла за­ста­вац­ца ў сва­іх пры­род­ных ме­жах, вы­ры­ва­ла­ся за бе­ра­гі…

Дзі­я­на СЕ­РА­ДЗЮК.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.