Вы тут

Усе срод­кі доб­рыя


ка­лі ча­ла­ве­ка ўда­ец­ца вяр­нуць да нар­маль­на­га жыц­ця

Ра­дас­та­ва — асаб­лі­вая па­лес­кая вёс­ка: зна­хо­дзіц­ца яна ў Драгічынскім раёне,  на мя­жы з Укра­і­най, да­во­лі ад­да­ле­ная ад рай­цэнт­ра і ін­шых буй­ных на­се­ле­ных пунк­таў. З пра­цай, асаб­лі­ва для ма­ла­дых зда­ро­вых муж­чын, тут заў­сё­ды бы­ло скла­да­на. Та­му і пры­звы­ча­і­лі­ся мно­гія ез­дзіць на за­роб­кі.

«Гу­ляю на пра­цоў­ныя»

За­ра­біў­шы гро­шы, га­ла­ва сям'і вяр­та­ец­ца да­до­му, і та­ды ня­рэд­ка дрэн­на бы­вае не толь­кі сям'і. Вяс­коў­цы-ша­баш­ні­кі, як пра­ві­ла, ад­чу­ва­юць ся­бе гас­па­да­ра­мі жыц­ця і лі­чаць нор­май пас­ля пра­цоў­най вах­ты гэ­так жа доў­га «ад­па­чы­ваць». Ад­ным сло­вам, пры­езд з за­роб­каў ня­рэд­ка пе­ра­тва­ра­ец­ца ў пра­цяг­лую п'ян­ку.

І ўздзей­ні­чаць на та­кі кан­тын­гент лю­дзей над­звы­чай скла­да­на. Яны не звя­за­ны ад­но­сі­на­мі з пра­цоў­ным ка­лек­ты­вам. На ўшчу­ван­ні на­огул не рэ­агу­юць: маў­ляў, гу­ляю на свае пра­цоў­ныя і ні­ко­му не аба­вя­за­ны да­ваць спра­ва­зда­чу. Най­больш эфек­тыў­ныя ме­ры ўздзе­ян­ня на та­кіх лю­дзей мо­жа пры­мя­ніць толь­кі мі­лі­цыя. У п'я­ным вы­гля­дзе вяс­коў­цы, зда­ра­ец­ца, здзяйс­ня­юць роз­ныя пра­ва­па­ру­шэн­ні. І ве­да­юць, што ў та­кіх вы­пад­ках спус­ку не бы­вае. А мі­лі­цыя, асаб­лі­ва су­пра­цоў­ні­кі Дзяр­жаў­та­інс­пек­цыі, па­вод­ле слоў стар­шы­ні сель­вы­кан­ка­ма, бы­ваюць у Ра­дас­та­ве лі­та­раль­на праз дзень. На­ват пры­сут­насць па­меж­ні­каў — лю­дзей у фор­ме — ін­шы раз дыс­цып­лі­нуе п'я­ніц і дэ­ба­шы­раў, лі­чыць кі­раў­нік мяс­цо­вай ула­ды (у Ра­дас­та­ве зна­хо­дзіц­ца пост Пін­ска­га па­меж­на­га атра­да).

Зма­гац­ца за сям'ю

Старшыня Радастаўскага сельскага Савета Але­на Су­ха­рэ­віч пе­ра­ка­на­на, што пра­фі­лак­ты­ка, ка­лі ёю зай­мац­ца па­ста­ян­на, усё ж дае свае пла­ды. Вя­до­ма, ёсць та­кія, ка­го мож­на на­зваць «кон­ча­ны­мі» ал­ка­го­лі­ка­мі, якім ужо ні­чо­га не да­па­мо­жа. Яны жы­вуць ад чар­кі да чар­кі — гэ­та і мэ­та, і асноў­ны змест іх жыц­ця. За ас­тат­ніх лю­дзей вар­та зма­гац­ца, асаб­лі­ва ка­лі га­вор­ка ідзе пра сем'і, якія ма­юць дзя­цей.

Ха­рак­тэр­ным пры­кла­дам пра­цы ў гэ­тым кі­рун­ку мо­жа быць сям'я ма­ці пя­ця­рых дзя­цей В. Гас­па­ды­ня сям'і, дзе рас­лі ча­ты­ры хлоп­чы­кі і дзяў­чын­ка, за­пі­ла. Дай­шло да та­го, што дзе­ці ха­дзі­лі га­лод­ныя, та­му паў­ста­ла пы­тан­не аб тым, каб за­браць іх з сям'і. Дзя­цей на­кі­ра­ва­лі ў пры­ту­лак. Та­ды жан­чы­на ўпер­шы­ню ад­чу­ла, што ста­но­ві­шча сур'­ёз­нае, з ёю зу­сім не жар­ту­юць. Яна пра­ля­чы­ла­ся, за­ка­дзі­ра­ва­ла­ся, вяр­ну­ла­ся на пра­цу. Яе ста­рэй­шая да­чуш­ка ў шко­ле бы­ла ад­ной з леп­шых ву­ча­ніц — на гэ­та асаб­лі­ва на­ціс­ка­лі псі­хо­ла­гі, са­цы­яль­ныя ра­бот­ні­кі, прад­стаў­ні­кі ўла­ды. І жан­чы­на пе­ра­ста­ла піць, пры­вя­ла ў па­ра­дак дом, узя­ла­ся за ага­род... Гэ­та бы­ла пе­ра­мо­га. Ёй вяр­ну­лі дзя­цей. Сён­ня яе ста­рэй­шая дач­ка ўжо сту­дэнт­ка пе­ду­ні­вер­сі­тэ­та, хлоп­цы ву­чац­ца — у праф­тэх­ву­чы­лі­шчы і ў шко­ле.

— Адзі­нае, што мо­жа ўтры­маць жан­чы­ну на хіст­кай да­рож­цы, — гэ­та дзе­ці, — га­во­рыць стар­шы­ня сель­вы­кан­ка­ма Алё­на Су­ха­рэ­віч. І гіс­то­рыя В. — не адзін­ка­вы прык­лад, ка­лі дзя­цей вяр­та­лі ў сям'ю. Праў­да, не ва ўсіх глад­ка склад­ва­ец­ца по­тым. Зда­ра­ец­ца, што баць­кі зры­ва­юц­ца і зноў за­пі­ва­юць. Але на­ват год нар­маль­на­га жыц­ця сям'і вар­ты та­го, каб за гэ­ту сям'ю зма­гац­ца.

Кроп­кі не­ле­галь­на­га ганд­лю

Вель­мі важ­на, лі­чыць Алё­на Сця­па­наў­на, каб у вёс­ках бы­лі доб­рыя ста­рас­ты: не фар­маль­ныя адзін­кі, а лю­дзі аў­та­ры­тэт­ныя і не­абы­яка­выя. З іх да­па­мо­гай ляг­чэй вы­яў­ляць кроп­кі не­за­кон­на­га ганд­лю са­ма­гон­кай ды ін­шы­мі су­ра­га­та­мі ал­ка­го­лю. Ня­даў­на ў вёс­цы Сва­рынь Ра­дас­таў­ска­га сель­са­ве­та пры­кры­лі та­кую не­ле­галь­ную «ма­на­поль­ку». У жан­чы­ны бы­ло на­па­га­то­ве 500 літ­раў бра­гі. Пас­ля та­го, як са­ма­гон­шчы­ца за­пла­ці­ла штраф, больш не чу­ваць пра яе не­за­кон­ны про­мы­сел.

Уся­го ж з па­чат­ку гэ­та­га го­да су­пра­цоў­ні­ка­мі рай­ад­дзе­ла мі­лі­цыі лік­ві­да­ва­на 36 кро­пак не­ле­галь­на­га ганд­лю са­ма­гон­кай і роз­ны­мі су­ра­га­та­мі, — рас­ка­за­ла стар­шы­ня Дра­гі­чын­ска­га ра­ён­на­га Са­ве­та Свят­ла­на Бар­таш.

Та­кая ста­тыс­ты­ка ёсць у кож­ным ра­ё­не. Лік­ві­да­цы­яй гэ­тых не­ле­галь­ных ганд­лё­вых кро­пак мі­лі­цыя сён­ня зай­ма­ец­ца ак­тыў­на. У Ка­мя­нец­кім РА­УС рас­ка­за­лі, што сё­ле­та 20 ча­ла­век пры­цяг­ну­ты да ад­каз­нас­ці, 12 ма­тэ­ры­я­лаў зна­хо­дзяц­ца ў су­дзе. Вель­мі су­мную тэн­дэн­цыю па гэ­тай тэ­ме ад­зна­чыў на­чаль­нік Ка­мя­нец­ка­га рай­ад­дзе­ла мі­лі­цыі Сяр­гей Грэц­кі. Апош­нім ча­сам ся­род са­ма­гон­шчы­каў і пра­даў­цоў су­ра­га­таў за­ўва­жа­юць пры­стой­ных пен­сі­я­не­раў, якім пра­дук­цыю па­стаў­ля­юць га­рад­скія дзе­ці. Вось і ня­даў­на за гэ­тым за­ня­ткам бы­ла за­ўва­жа­на бы­лая школь­ная на­стаў­ні­ца. Аду­ка­ва­ная жан­чы­на ра­зу­мее, што лю­дзей тра­віць, але ідзе на гэ­та. Хі­ба тут да­па­мо­гуць ушчу­ван­ні?

Ахоў­ні­кі пра­ва­па­рад­ку лі­чаць, што вар­та па­вя­ліч­ваць штраф­ныя санк­цыі ў ра­зы, а за дру­гі факт па­доб­на­га пра­ва­па­ру­шэн­ня — за­во­дзіць кры­мі­наль­ную спра­ву.

Не­ле­галь­нае спірт­ное — адзін з фак­та­раў рас­паў­сюдж­ван­ня п'ян­ства, асаб­лі­ва ў сель­скай мяс­цо­вас­ці. Па зла­чын­ных ка­на­лах кант­ра­банд­ны спірт па­сту­пае ў Коб­рын, Брэст. Ад­туль не­вя­лі­кі­мі пар­ты­я­мі ён на­кі­роў­ва­ец­ца ў су­сед­нія ра­ё­ны воб­лас­ці. Ня­даў­на ў жы­ха­ра Брэсц­ка­га ра­ё­на апе­ра­тыў­ні­кі знай­шлі аж шэсць тон 92-пра­цэнт­на­га эты­ла­ва­га спір­ту — гэ­та ж цэ­лая ап­то­вая ба­за! За літр не­раз­ве­дзе­на­га спір­ту, як уста­ноў­ле­на, про­сяць 60 ты­сяч руб­лёў. У раз­ве­дзе­ным вы­гля­дзе атрым­лі­ва­ец­ца ўдвая тан­ней, чым га­рэл­ка ў ма­га­зі­не. Пра якасць гэ­та­га су­ра­га­ту га­ва­рыць не да­во­дзіц­ца.

Ка­лі ал­ка­голь ста­не менш да­ступ­ным, то і п'я­ных бу­дзе менш, — лі­чаць кі­раў­ні­кі мяс­цо­вых ор­га­наў ула­ды і пра­ва­ахоў­ні­кі. І з гэ­тым мер­ка­ван­нем нель­га не па­га­дзіц­ца.

Ал­ка­голь за­бі­рае жыц­ці

Ле­тась у Ка­мя­нец­кім ра­ё­не муж­чы­на па­мёр пас­ля та­го, як яго па­ку­са­ла зграя ба­дзяж­ных са­бак. Ака­за­ла­ся, гра­ма­дзя­нін даў­но зло­ўжы­ваў спірт­ным і ў той ра­ка­вы дзень так­са­ма быў на доб­рым пад­піт­ку.

А звод­кі па­жар­на­га ве­дам­ства ня­рэд­ка на­гад­ва­юць па­ве­дам­лен­ні з фран­тоў. І тут пі­ту­шчыя лю­дзі ў най­пер­шай гру­пе ры­зы­кі. Стар­шы­ня Па­рэ­цка­га сель­ска­га Са­ве­та дэ­пу­та­таў Мі­ха­іл Вір­коў­скі рас­ка­заў пра вы­па­дак у гэ­тым сэн­се па­ка­заль­ны. У Па­рэч­чы ку­піў ха­ту бы­лы га­ра­джа­нін. І свой пе­ра­езд доў­га ад­зна­чаў. Гу­ля­лі ўсе ама­та­ры дар­мо­вай вы­піў­кі і за­кус­кі. За­стол­лі цяг­ну­лі­ся да ра­ні­цы. І пер­шы раз лёс толь­кі злёг­ку па­пя­рэ­дзіў не­абач­лі­ва­га гас­па­да­ра до­ма: ад не­за­ту­ша­най цы­га­рэ­ты за­га­рэў­ся ло­жак. Та­ды яму вель­мі па­шан­ца­ва­ла. Цве­ра­зей­шыя са­бу­тэль­ні­кі, што не па­спе­лі ады­сці да­лё­ка, вяр­ну­лі­ся. Ла­каль­ны па­жар за­ту­шы­лі.

Пас­ля гэ­та­га да ня­дбай­на­га гас­па­да­ра до­ма на­ве­да­лі­ся ўчаст­ко­вы ін­спек­тар, су­пра­цоў­нік па­жар­на­га на­гля­ду, стар­шы­ня сель­ска­га Са­ве­та. Пра­сі­лі, пе­ра­кон­ва­лі, па­пя­рэдж­ва­лі. Ён на цвя­ро­зую га­ла­ву ні­бы­та па­га­джаў­ся. Праў­да, ска­заў, што і ў га­рад­ской ква­тэ­ры тры ра­зы га­рэў, але лёс яго вы­ру­чаў. Праз дзень-два ста­ла ві­да­воч­на, што вы­сноў ча­ла­век не зра­біў, лад жыц­ця мя­няць не збі­ра­ец­ца. Та­му дру­гі па­жар не пры­му­сіў ся­бе ча­каць. І п'я­на­га гас­па­да­ра зноў вы­ра­та­ва­лі су­се­дзі. Та­ды ён, ві­даць, кан­чат­ко­ва па­ве­рыў у сваю не­ўмі­ру­часць, бо піць стаў яшчэ больш. Але гро­шы за га­рад­скую ква­тэ­ру ўжо скон­чы­лі­ся, та­му на­вас­пе­ча­ны «вяс­ко­вец» на­вед­ваў усіх бы­лых са­бу­тэль­ні­каў. З ад­ным з іх і зга­рэў пас­ля бур­най па­пой­кі. На гэ­ты раз лёс, які яны так ад­чай­на вы­пра­боў­ва­лі, не па­шка­да­ваў...

Але гэ­ты тра­гіч­ны вы­па­дак, хут­чэй, вы­клю­чэн­не, чым пра­ві­ла. На шчас­це, та­кіх лю­дзей, якім фак­тыч­на ні­чым не да­па­мо­жаш, не так і мно­га. З ін­шы­мі трэ­ба вес­ці вы­ха­ваў­чую, пра­фі­лак­тыч­ную ра­бо­ту, лі­чаць кі­раў­ні­кі мяс­цо­вай ула­ды. Ад­чу­ван­не, што ты зна­хо­дзіш­ся ў по­лі зро­ку, мно­гіх усё ж дыс­цып­лі­нуе.

Свят­ла­на ЯС­КЕ­ВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.