Вы тут

Дзе­вяць «я» і ад­но «мы»...


Бы­вае, жыц­цё пад­кід­вае та­кія кру­тыя ві­ра­жы, што і не мро­і­лі­ся сцэ­на­рыс­там па­пу­ляр­ных се­ры­я­лаў... Гэ­та — пра іх, Ві­та­ля і Але­ну Ка­ва­лё­вых. Яны па­зна­ё­мі­лі­ся яшчэ пад­час ву­чо­бы (ён — кур­сант лёт­на­га ву­чы­лі­шча, яна — бу­ду­чая на­стаў­ні­ца гіс­то­рыі) і на­ўрад ці за­зі­ра­лі на­столь­кі да­лё­ка ў бу­ду­чы­ню, каб прад­ба­чыць, што ася­дуць у Бе­ла­ру­сі і на­ро­дзяць 6 дзя­цей. А яшчэ пе­ра­адо­ле­юць ра­зам шэ­раг ня­прос­тых вы­пра­ба­ван­няў лё­су і прый­дуць да ве­ры — так­са­ма ра­зам.

19-10

...За дзвя­ры­ма ў вя­лі­кую і ад­на­ча­со­ва ўтуль­ную ква­тэ­ру Ка­ва­лё­вых нас су­стра­кае цэ­лы дзі­ця­чы дэ­сант: Ся­ро­жа на пра­вах ста­рэй­ша­га па­каз­вае, дзе ра­зу­вац­ца; Уль­я­на і Крыс­ці­на пра­вод­зяць у гас­цёў­ню, а ма­лень­кі Во­ва «па­тру­люе тэ­ры­то­рыю» на са­ма­ка­це, па­куль да­рос­лыя вя­дуць га­вор­ку. Кры­ху паз­ней пры­хо­дзіць з за­ня­ткаў Оля. У ста­рэй­шай з да­чок, Ма­шы, ця­пер се­сія, а ста­рэй­шы сын Дзя­ніс (не, ужо ай­цец Дыя­ні­сій), скон­чыў­шы Жы­ро­віц­кую ду­хоў­ную се­мі­на­рыю, ажа­ніў­ся і жы­ве асоб­на.

— Мы су­стрэ­лі­ся, ка­лі я яшчэ ву­чы­ла­ся ў шко­ле. Мая сям'я жы­ла ў Пад­мас­коўі, але пе­ры­я­дыч­на на­вед­ва­ла­ся да сва­я­коў у Вал­га­град, дзе ву­чыў­ся Ві­таль. І я пас­ля да­во­лі пра­цяг­ла­га трох­га­до­ва­га ра­ма­на ў ліс­тах ужо ве­да­ла, што бу­ду жон­кай афі­цэ­ра, та­му вы­бар пра­фе­сіі ў пэў­най сту­пе­ні быў на­ка­на­ва­ны. Вы­бі­ра­ла не вуз­кую спе­цы­яль­насць, а тое, што маг­ло спат­рэ­біц­ца ў жыц­ці. Праў­да, по­тым вы­свет­лі­ла­ся, што і гэ­та не асаб­лі­ва спат­рэ­бі­ла­ся, — смя­ец­ца Але­на Іва­наў­на.

19-1

Пра зме­ну пра­піс­кі і све­та­по­гля­ду

Вы­пуск­ні­ка Ка­чын­ска­га вы­шэй­ша­га вай­ско­ва­га авія­цый­на­га ву­чы­лі­шча, лей­тэ­нан­та Ві­та­ля Ка­ва­лё­ва на­кі­ра­ва­лі ў гру­пу са­вец­кіх вой­скаў у Гер­ма­ніі, дзе ма­ла­дая сям'я пра­жы­ла 4 га­ды. Ка­лі ж гэ­ты кан­тын­гент вой­скаў на па­чат­ку 1990-х з Гер­ма­ніі вы­во­дзі­лі, Са­вец­кі Са­юз ужо не іс­на­ваў, і перс­пек­ты­вы ў ар­мей­цаў бы­лі, мяк­ка ка­жу­чы, цьмя­ны­мі: аль­бо на­кі­ра­вац­ца ў Турк­мен­скую вай­ско­вую акру­гу і ква­та­ра­ваць лі­та­раль­на ў на­мё­тах у стэ­пе, аль­бо са­мім шу­каць пры­зна­чэн­не і хоць якое жыт­ло. Па­еха­лі ў Грод­на, дзе сям'ю ўзя­ла пад кры­ло ба­бу­ля Ві­та­ля Ула­дзі­мі­ра­ві­ча і дзе з'я­віў­ся на свет пер­шы­нец, Дзя­ніс. По­тым та­ту пе­ра­вя­лі ў Ба­ра­ву­ху, што пад На­ва­по­лац­кам. Там на­ра­дзі­ла­ся ста­рэй­шая дач­ка Ма­ша. «Хрыс­ціць яе па­еха­лі на ра­дзі­му да жон­кі, у Сер­гі­еў Па­сад, — уз­гад­вае баць­ка вя­лі­ка­га ся­мей­ства, — а з лёг­кай ру­кі Але­ні­най сяб­роў­кі і мя­не па­хрыс­ці­лі. Спа­чат­ку па­да­ло­ся цяж­ка­ва­та пры­трым­лі­вац­ца цар­коў­ных ка­но­наў. Па­сту­по­ва не­як уцяг­ну­лі­ся і ўжо са­ма­стой­на прый­шлі да ве­ры. А праз ве­ру, маг­чы­ма, і да вя­лі­кай сям'і». Да­лей — у Грод­на, по­тым у Мінск — сям'я ўжо іш­ла ўцар­коў­ле­най.

— Ней­кіх стро­гіх аб­ме­жа­ван­няў у на­шай сям'і ня­ма. Але пра­ва­слаў­ныя тра­ды­цыі вы­кон­ва­ем — пост, што­тыд­нё­вае на­вед­ван­не хра­ма, да­лу­чэн­не да сак­ра­мен­ту, — пе­ра­ліч­вае Але­на Іва­наў­на. Ма­быць, та­му не дзіў­на, што іх ста­рэй­шы сын, яшчэ ма­лень­кім па­спра­ба­ваў­шы ся­бе па­моч­ні­кам на­ста­я­це­ля ў хра­ме і на­ве­даў­шы ня­дзель­ную шко­лу, паз­ней пай­шоў ву­чыц­ца ў се­мі­на­рыю. Хоць для баць­коў гэ­ты вы­бар у пэў­ным сэн­се быў не­ча­ка­ным і спан­тан­ным: Дзя­ніс па­сту­піў у тэх­ніч­ны ка­ледж, яму доб­ра да­ва­лі­ся дак­лад­ныя на­ву­кі — і рап­там та­кая рэз­кая зме­на «кур­су»... Але ад­га­вор­ваць не ста­лі: ні та­ды, ка­лі сын вы­ра­шыў ад­даць доўг Ра­дзі­ме і пай­шоў з апош­ня­га кур­са ў ар­мію, ні та­ды, ка­лі аб­раў шлях ду­хоў­на­га слу­жэн­ня.

На­огул, усе дзе­ці Ка­ва­лё­вых чымсь­ці ці­ка­вяц­ца па-за ву­чо­бай, а баць­кі да­па­ма­га­юць ім рас­крыц­ца. Так, Оля — кан­ды­дат у май­стры спор­ту па мас­тац­кай гім­нас­ты­цы і ўла­даль­ні­ца ка­лек­цыі ме­да­лёў з між­на­род­ных спа­бор­ніц­тваў, Уль­я­на ву­чыц­ца ў му­зыч­най шко­ле па кла­се фар­тэ­пі­я­на і вы­кон­вае на кон­кур­сах джа­за­выя кам­па­зі­цыі...

19-8

— Атрым­лі­ва­ец­ца, вы зболь­ша­га дэ­ма­кра­тыч­ныя баць­кі?

— Не, да­во­лі стро­гія, — мяр­куе Але­на Іва­наў­на.

— Доб­рыя! Але ма­ма даб­рэй­шая, — удак­лад­ня­юць дзе­ці. Зра­зу­ме­ла: та­та — пад­пал­коў­нік у ад­стаў­цы — як уся­кі ва­ен­ны, лю­біць дак­лад­насць і кан­крэ­ты­ку, за­тое ма­ту­лі­най спа­гад­лі­вас­ці ха­пае на ўсіх. «На­ват на ўну­каў, ка­лі тыя з'я­вяц­ца, — мы ўжо га­то­вы ма­раль­на плаў­на пе­рай­сці са ста­ту­су баць­коў у ста­тус ба­бу­лі і дзе­да», — смя­юц­ца Ка­ва­лё­вы.

— У мя­не быў кры­зіс вы­ба­ру. Да та­го, як з'я­ві­ла­ся чац­вёр­тае дзі­ця — Уля, я бу­да­ва­ла пла­ны на­конт да­лей­ша­га раз­віц­ця ў пра­фе­сіі: ха­це­ла­ся і ас­пі­ран­ту­ру скон­чыць, і кан­ды­дац­кую аба­ра­ніць, у на­ву­ку пай­сці... Але по­тым усвя­до­мі­ла, што трэ­ба кар­ды­наль­на змя­няць све­та­по­гляд і змі­рыц­ца з тым, што ў мя­не, ві­даць, ін­шае пры­зван­не ў жыц­ці, — мяк­ка ўсмі­ха­ец­ца Але­на Ка­ва­лё­ва. — Ка­лі Бог дае дзя­цей, я аб­са­лют­на пе­ра­ка­на­на: гэ­та не вы­пад­ко­васць, а Яго за­ду­ма. На­пэў­на, у кож­на­га ў жыц­ці зда­ра­ец­ца мо­мант скла­да­на­га вы­ба­ру па­між тым, што та­бе ха­це­ла­ся б зра­біць, і тым, як склад­ва­юц­ца жыц­цё­выя аб­ста­ві­ны. І тут вар­та пры­слу­хац­ца да та­го, што да­сы­ла­ец­ца звер­ху. Гэ­та не зна­чыць, што мы зна­хо­дзім­ся ў ней­кай эй­фа­рыі і ўсё ўвесь час ідзе глад­ка і ўзор­на-па­ка­заль­на. Не, без­умоў­на, гэ­та вель­мі цяж­ка. Мне ёсць з чым па­раў­ноў­ваць. У ад­роз­нен­не ад тых шмат­дзет­ных мам, якія пас­ля вя­сел­ля ад­ра­зу на­ра­дзі­лі ад­но, дру­гое дзі­ця і іш­лі з дэ­крэ­ту ў дэ­крэт, у нас па­між не­ка­то­ры­мі дзець­мі роз­ні­ца ў 5 га­доў. Так што я па­бы­ва­ла і ў «ску­ры» пра­цу­ю­чай ма­мы з дзець­мі, і ў ста­не, ка­лі твая га­лоў­ная пра­фе­сія — ма­ма. Роз­ні­ца вя­лі­кая, і са­праў­ды, ка­лі ма­лых не­каль­кі, гэ­та вель­мі цяж­ка.

— Ка­лі дзе­ці пад­рас­лі, па­чы­на­лі да­па­ма­гаць па до­ме?

— Ця­пер па­ча­ла­ся «ад­пуск­ная па­ра» ў шко­лах, та­му я з чыс­тым сум­лен­нем ма­гу даць дзяў­чат­кам ану­чы ў ру­кі, Ся­ро­жу — пы­ла­сос, і пры­бор­ка ро­біц­ца знач­на хут­чэй­шай і больш эфек­тыў­най.

— У кож­на­га ёсць хоць ма­лень­кі, але свой аба­вя­зак, — да­дае баць­ка. — Хто да­гля­дае і пры­бі­рае за кош­кай, хто ў кра­му схо­дзіць, хто смец­це вы­но­сіць...

А яшчэ яны ўсе ра­зам рых­ту­юц­ца да свят. Са­мыя лю­бі­мыя ў сям'і — Ка­ля­ды і Вя­лік­дзень. За­па­мі­наль­ны­мі ста­ра­юц­ца зра­біць і дзі­ця­чыя дні на­ра­джэн­ня — то апра­нуц­ца ўсе ў ад­мыс­ло­выя кас­цю­мы, то па­клі­чуць да­до­му ка­зач­ных пер­са­на­жаў... Ка­лі вы­па­дае час, прос­та гу­ля­юць то ў Ба­та­ніч­ным са­дзе, то ў зя­лё­ным пар­ку Пе­ра­мо­гі; бы­лі ў Мір­скім за­мку, на чар­зе — Ня­свіж­скі. Ма­раць «пра­фе­сій­на» за­няц­ца ту­рыз­мам, каб аб'­ехаць і па­гля­дзець усім ра­зам як ма­га больш ці­ка­вых мяс­цін.

Пра гор­кае сло­ва «ха­ля­ва»

— Рас­паў­сю­джа­ны стэ­рэа­тып, што шмат­дзет­ныя сем'і — не­ўлад­ка­ва­ныя, у іх не гля­дзяць за дзець­мі, а на­ра­джа­юць дзе­ля квад­рат­ных мет­раў ды льгот...

— На по­бы­та­вым уз­роў­ні су­ты­ка­еш­ся як з доб­ра­зыч­лі­вас­цю, так і з прад­узя­тас­цю. Не­ка­то­рыя па­чы­на­юць та­бой за­хап­ляц­ца — не ве­даю, на­коль­кі шчы­ра. Ін­шыя — ус­пры­ма­юць у шты­кі. Але час­цей, на жаль, зда­ра­ец­ца апош­няе, — па­га­джа­ец­ца Але­на Іва­наў­на. — Пе­рад­усім ад­чу­ва­ец­ца зайз­драсць на­конт жыл­ля: «Мы за вас па­да­ткі пла­цім, а вы ква­тэ­ры атрым­лі­ва­е­це». Ве­да­е­це, я вазь­му на ся­бе сме­ласць ска­заць за мно­гіх шмат­дзет­ных мам: мы не ма­ем па­трэ­бы ва ўсе­агуль­най пад­трым­цы, спан­сі­ра­ван­ні, ах­вя­ра­ван­нях і г.д. Але ра­зу­мен­не нам вель­мі па­трэб­на. Бо вель­мі не­пры­ем­на, ка­лі пры­ні­жа­юць у па­лі­клі­ні­ках — ці то ў чэр­гах, ці ча­сам са­мі мед­ра­бот­ні­кі, мяр­ку­ю­чы, што ты імк­неш­ся «па-лёг­ка­му пра­ско­чыць». Ня­мно­гія ве­да­юць, як гэ­та — вы­се­дзець на пры­ём з дву­ма, тры­ма, ча­тыр­ма дзець­мі. Уяў­ля­е­це, які ка­ва­лак жыц­ця я пра­вя­ла ў па­лі­клі­ні­ках, каб прай­сці пра­фаг­ля­ды, зра­біць пры­шчэп­кі, атры­маць бяс­кон­цыя да­вед­кі ў са­док, шко­лу, ба­сейн, лет­нік? Па­доб­ная ж сі­ту­а­цыя ва ўста­но­вах аду­ка­цыі, дзе па­ста­ян­на трэ­ба ра­біць баць­коў­скія ўнёс­кі, пры­чым з кож­ным го­дам усё больш. За ўсё жыц­цё, ма­быць, толь­кі двой­чы я су­стрэ­ла ча­ла­ве­чае стаў­лен­не і ра­зу­мен­не ў гэ­тым пы­тан­ні.

— На­огул, ка­лі па­раў­ноў­ваць га­ра­ды, у якіх вам да­вя­ло­ся жыць, дзе бы­ло больш кам­форт­на з дзець­мі?

— Грод­на — доб­ры го­рад, і нам там вель­мі па­да­ба­ла­ся жыць, але за­стаў­ся аса­дак з-за та­го, што там нам ад­мо­ві­лі хоць у ней­кай да­па­мо­зе па па­ляп­шэн­ні жыл­лё­вых умоў, — пры­зна­ец­ца Але­на Іва­наў­на. — Та­ды мы жы­лі ўжо з 4 дзець­мі ў ба­бу­лі­най двух­па­ка­ё­вай «хру­шчоў­цы», ішоў 2002 год, ужо 2 га­ды як дзей­ні­чаў указ аб іль­гот­ным крэ­ды­та­ван­ні, і муж пра­сіў хоць ля­да­шчае жыт­ло, хоць якое... Але ска­за­лі: маў­ляў, на­ват не спа­дзя­вай­це­ся: 6 га­доў ні­чо­га не бу­ду­ец­ца, чар­га ў 600 сем'­яў і ні­я­кіх прэ­фе­рэн­цый для шмат­дзет­ных ня­ма.

— Што да Ба­ра­ву­хі, то гэ­та не­вя­лі­кі ва­ен­ны га­ра­док, у якім свая ат­мас­фе­ра — усе ўсіх ве­да­юць, — да­дае Ві­таль Ула­дзі­мі­ра­віч. — Там на­ват дзве­ры ў дом час­та не за­чы­ня­юць, бо ўсе — як на да­ло­ні, і ў гос­ці ад­но да ад­на­го хо­дзяць, бы сва­я­кі з вя­лі­кай сям'і. Ма­лых мож­на без бо­я­зі вы­пус­каць гу­ляць, за імі кож­ны пры­гля­дзіць... Для іх бы­ло раз­до­лле. Але што да ме­ды­цын­ска­га аб­слу­гоў­ван­ня, маг­чы­мас­ці пра­ца­ўлад­ка­ван­ня для не­вай­скоў­цаў, ды на­ват за­куп­кі пра­дук­таў на ты­дзень на ўсю сям'ю, — без­умоў­на, з гэ­тым скла­да­на. Ка­лі не мець ма­шы­ны, то кож­ная па­езд­ка ў го­рад ро­біц­ца вы­пра­ба­ван­нем.

У Мін­ску, ка­жуць Ка­ва­лё­вы, усё на­шмат зруч­ней для шмат­дзет­най сям'і, боль­шасць крам, дзі­ця­чых па­лі­клі­нік, сад­коў і школ — у кро­ка­вай да­ступ­нас­ці. І ўсё ад­но, ка­лі дзе­ці пад­рас­та­юць і хо­дзяць па сек­цы­ях, му­зыч­ных і спар­тыў­ных шко­лах, ма­шы­на ро­біц­ца жыц­цё­вай не­аб­ход­нас­цю. Та­му, атры­маў­шы но­вую ква­тэ­ру (амаль ад­на­ча­со­ва з уз­на­га­ро­джан­нем Але­ны Іва­наў­ны ор­дэ­нам Ма­ці), зу­сім ня­доў­га спра­ча­лі­ся, што больш па­трэб­на — но­вая мэб­ля або ма­шы­на. Пе­ра­маг­ло пы­тан­не эка­но­міі ма­мі­ных сіл, зда­роўя і ча­су.

Пра ўсіх і кож­на­га

На­ват ка­лі ма­лыя па­чы­на­юць спа­бор­ні­чаць за ўва­гу, Але­на Іва­наў­на не дае на­ра­дзіц­ца кан­флік­ту і для кож­на­га зна­хо­дзіць па­трэб­ныя сло­вы. Бо ве­дае, ка­го з дзя­цей трэ­ба за­ах­во­ціць, а ка­го і пры­му­сіць, ка­го па­шка­да­ваць, а ка­го пад­штурх­нуць. «Дзя­ніс — вель­мі дыс­цып­лі­на­ва­ны. У ім з дзя­цін­ства ад­чу­ваў­ся стры­жань ста­рэй­ша­га сы­на. Я ча­сам шка­дую, што ён ужо доў­га не жы­ве з на­мі (спа­чат­ку бы­ла ар­мія, по­тым се­мі­на­рыя), бо ас­тат­нім не бы­ло на ка­го раў­няц­ца. Ма­ша — вель­мі энер­гіч­ная, ім­пуль­сіў­ная і эма­цы­я­наль­ная, ка­му­ні­ка­бель­ная, яна ду­ша лю­бой кам­па­ніі. Вось толь­кі ма­лень­кі штрых: яна тры га­ды та­му скон­чы­ла шко­лу, а на­стаў­ні­кі да­гэ­туль яе доб­ра па­мя­та­юць. Воль­га ў нас па-са­праўд­на­му жа­ноц­кая, хоць спорт унёс свае ка­рэк­ты­вы. А яшчэ яна лю­біць дак­лад­насць ва ўсім і не лю­біць спаз­няц­ца, у ад­роз­нен­не ад ста­рэй­шай сяст­ры. Уль­я­на — ча­ла­ве­чак у са­бе, не­шмат­слоў­ная, з людзь­мі сы­хо­дзіц­ца скла­да­на, за­тое вель­мі пры­вяз­ва­ец­ца да сяб­роў. Ста­ран­ная і ад­каз­ная — яе не трэ­ба пры­му­шаць зай­мац­ца, а да му­зы­кі на­столь­кі здоль­ная, што, я спа­дзя­ю­ся, гэ­та бу­дзе яе пра­фе­сія. Ся­ро­жа па­куль што зна­хо­дзіц­ца ў по­шу­ку ся­бе — мне зда­ец­ца, у яго ар­тыс­тыч­ная на­ту­ра, ён ці­каў­ны, эма­цы­я­наль­ны, ча­сам на­ват праз­мер­на. Яму, вя­до­ма, ня­прос­та, бо ста­рэй­шы брат да­лё­ка, і над ім пе­ра­ва­жа­юць жан­чы­ны ў вы­гля­дзе трох ста­рэй­шых сяс­цёр — але ні­чо­га, спраў­ля­ец­ца».

Най­мен­шы з усіх Во­ва, як тое ка­ця­ня, ла­шчыц­ца да баць­коў і амаль не сы­хо­дзіць з рук. Хто б зда­га­даў­ся, што за гэ­тай уза­ем­най пя­шчо­тай ха­ва­ец­ца ня­прос­тая гіс­то­рыя...

Пра вы­пра­ба­ван­ні на тры­ва­ласць

Ча­ка­ю­чы шос­тае дзі­ця, Але­на Іва­наў­на цяж­ка за­хва­рэ­ла. Схуд­не­ла да 46 кі­ла­гра­маў, бо ні­чо­га не маг­ла ес­ці, з-за сла­бас­ці і бо­лю амаль не ха­дзі­ла. А ўра­чы ўсё ні­як не маг­лі вы­зна­чыц­ца з ды­яг­на­зам. «Вы ўпэў­не­ны, што вам па­трэб­на шос­тае дзі­ця?» — пы­та­лі­ся не­ка­то­рыя ме­ды­кі. «Як быц­цам мы ста­ім на ву­лі­цы і га­во­рым пра бяз­до­мнае ка­ця­ня. Што на гэ­та мож­на ад­ка­заць? Як за 5 хві­лін вы­клас­ці ча­ла­ве­ку свой све­та­по­гляд, усю ме­та­фі­зі­ку?» — раз­во­дзіць ру­ка­мі ма­ма Але­на. А та­ды яна прос­та сціс­ка­ла зу­бы і моўч­кі пра­цяг­ва­ла ба­раць­бу — за ма­ло­га і за ся­бе.

Не ве­даю, якія най­вы­шэй­шыя сі­лы ўба­чы­лі гэ­та і па­чу­лі ма­літ­вы, але ад­быў­ся звы­чай­ны цуд. Знай­шла­ся ўрач, якая па­ста­ві­ла пра­віль­ны ды­яг­наз і «пра­бі­ла» ў ка­лег тэр­мі­но­вую апе­ра­цыю. Іх по­тым спат­рэ­бі­ла­ся на­ват не­каль­кі. І па­куль Во­ва, які на­ра­дзіў­ся 7-ме­сяч­ным, да­бі­раў ва­гу ў РНПЦ «Ма­ці і дзі­ця», Але­на Іва­наў­на зма­га­ла­ся з хва­ро­бай. «Пас­ля апе­ра­цыі ўжо на дру­гі дзень я ха­дзі­ла са­ма­стой­на па рэ­ані­ма­цыі. Мед­сяст­ра толь­кі дзі­ві­ла­ся: маў­ляў, за 20 га­доў та­кое пер­шы раз ба­чу. Я ка­жу: «Ве­да­е­це, коль­кі ча­ла­век за мя­не мо­ляц­ца? Род­ныя, сяб­ры, зна­ё­мыя, зна­ё­мыя зна­ё­мых...».

А год та­му ў Ка­ва­лё­вых ста­ла ся­мё­ра дзя­цей — з Асі­по­віц­ка­га пры­тул­ку пад апе­ку сям'і тра­пі­ла Крыс­ці­на, чыя ма­ці па­збаў­ле­на баць­коў­скіх пра­воў. «Мы з Во­ляй на­вед­ва­лі па сва­іх спра­вах баль­ні­цу, ку­ды пры­вез­лі на аб­сле­да­ван­не і Крыс­ці­ну. Нех­та з мед­сяс­цёр рас­ка­заў, што Крыс­ці­не пе­ры­я­дыч­на па­трэб­на ля­чэн­не, і што, акра­мя той ма­ці, у дзяў­чын­кі больш ні­ко­га ня­ма на ўсім све­це. Мы даў­но ха­це­лі ўзяць дзі­ця з пры­тул­ку, і тут, ма­быць, лёс», — ка­лі Але­на Іва­наў­на ўзгад­вае, як у ду­шы ўсё пе­ра­вяр­ну­ла­ся, у яе кры­ху дры­жаць вус­ны. Мы раз­маў­ля­ем амаль паў­шэп­там, каб не па­тры­во­жыць гор­кі­мі ўспа­мі­на­мі са­му дзяў­чын­ку, якая ўвесь час па­ды­хо­дзіць то па­ка­заць та­ту, як яна го­жа зра­бі­ла ма­лю­нак, то аб­няць ма­му і раў­ні­ва па­пя­рэ­дзіць нас: «Гэ­та МАЯ ма­ма!». Але і сваю, бія­ла­гіч­ную, ма­му дзяў­чын­ка так­са­ма вель­мі лю­біць і доб­ра па­мя­тае: у пры­тул­ку яна пра­вя­ла ўся­го паў­го­да. Ві­таль Ула­дзі­мі­ра­віч і Але­на Іва­наў­на гэ­та доб­ра ра­зу­ме­юць, та­му не ста­вяць пе­рад са­бой за­да­чу цал­кам за­мя­ніць Крыс­ці­не род­ных баць­коў. У іх мэ­та знач­на больш прос­тая і скла­да­ная ад­на­ча­со­ва — па­дзя­ліц­ца з дзі­цем шчас­цем... Ста­рэй­шыя дзе­ці на­ві­ну аб тым, што іх ста­не яшчэ больш, ус­пры­ня­лі спа­кой­на: маў­ляў, дзе шас­цё­ра, там і ся­мё­ра, усе свае. Апе­ку Ві­таль Ка­ва­лёў афор­міў на ся­бе. «На­ту­раль­на, мы пры­кі­пе­лі да дзі­ця­ці. Але ка­лі яе ма­ці ад­но­вяць у баць­коў­скіх пра­вах, я бу­ду толь­кі ра­да, што яны ўз'яд­на­юц­ца. Па­куль жа спра­бую зра­біць усё, каб яна рас­ла шчас­лі­вым і доб­рым ча­ла­веч­кам», — за­зна­чае ма­ма Але­на. І пе­рад тым, як раз­ві­тац­ца, мы ці­ка­вім­ся ў Ка­ва­лё­вых: якая яна — шчас­лі­вая сям'я?

— Пе­рад­усім, ду­маю, друж­ная, — раз­важ­лі­ва ад­каз­вае баць­ка. — Бо я су­стра­каў сем'і, дзе ста­рэй­шым пе­ра­шка­джа­юць ма­лод­шыя, а баць­кам не ха­пае ча­су на дзя­цей. А вось мой баць­ка вы­рас у вя­лі­кай сям'і, і яны ўжо да­рос­лы­мі людзь­мі ўсё жыц­цё сяб­ра­ва­лі, ста­ра­лі­ся час­цей збі­рац­ца і пад­трым­лі­ва­лі ад­но ад­на­го.

— Шчас­лі­вая сям'я — тая, у якой усім хо­чац­ца зна­хо­дзіц­ца ра­зам. Ка­лі па­між му­жам і жон­кай ёсць уза­е­ма­ра­зу­мен­не і да­вер, і ста­сун­кі бу­ду­юц­ца не на эга­іс­тыч­ным аб­ме­не «ты — мне, я — та­бе», а на агуль­ным ін­та­рэ­се. А яшчэ доб­рая сям'я — гэ­та ад­каз­насць і дак­лад­ная сіс­тэ­ма каш­тоў­нас­цяў. Я сва­ім дзяў­ча­там спра­бую тое са­мае ўну­шыць. На­коль­кі атры­ма­ец­ца — жыц­цё па­ка­жа.

Вік­то­рыя ЦЕ­ЛЯ­ШУК.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.