Вы тут

Манета на памяць


Аляк­сандр Фясь­ко — стар­шы пра­пар­шчык, па­моч­нік ка­ман­дзі­ра ўзво­да, ка­ман­дзір ад­дзя­лен­ня гру­пы за­тры­ман­ня Круп­ска­га ад­дзе­ла ахо­вы — ка­лек­цы­я­нуе гра­шо­выя зна­кі ўжо даў­но. У яго збо­ры — ма­не­ты і банк­но­ты роз­ных кра­ін і пе­ры­я­даў. Аляк­сандр Ула­дзі­мі­ра­віч па­мя­тае, як кож­ны асоб­нік па­тра­піў у яго ка­лек­цыю, ве­дае яго гіс­то­рыю. Пры ўсім пры гэ­тым лю­бі­май ма­не­ты або банк­но­ты ў яго ня­ма  — кож­ная да­ра­гая па-свой­му.

Квад­рат­ныя, хва­ліс­тыя, пра­ма­ву­голь­ныя...

Апош­ні раз ма­не­ты ў на­шых бе­ла­рус­кіх ка­шаль­ках зві­не­лі ка­ля двац­ца­ці га­доў на­зад, але і яны кан­улі ў ле­ту ра­зам з са­вец­кай эпо­хай. Але, як вы­свят­ля­ец­ца, не для ўсіх. Аляк­сандр Фясь­ко ме­на­ві­та з гэ­та­га пе­ры­я­ду стаў ка­лек­цы­я­на­ваць гра­шо­выя зна­кі, а ра­зам з тым вы­ву­чаць гіс­то­рыю, геа­гра­фію і эка­но­мі­ку.

— Вы­то­кі май­го за­хап­лен­ня — у дзя­цін­стве. Ма­ма пра­ца­ва­ла ў біб­лі­я­тэ­цы, дзе бы­ла не­вя­лі­кая ка­лек­цыя ма­нет. Я пры­хо­дзіў і па­ста­ян­на раз­гля­даў яе. Так па­сту­по­ва з'я­ві­ла­ся ця­га да ну­міз­ма­ты­кі, — рас­па­вя­дае Аляк­сандр. — Пас­ля рас­па­ду Са­вец­ка­га Са­ю­за ў мя­не за­ста­ло­ся шмат дро­бя­зі, і я вы­ра­шыў збі­раць ма­не­ты па га­дах. Спа­чат­ку з 1961 па 1991 год, ад ка­пей­кі да руб­ля. Гэ­та не зна­чыць, што ў ка­лек­цыі ад­на ма­не­та ка­пе­еч­ная, дру­гая — двух­ка­пе­еч­ная... Та­ды ма­не­ты ча­ка­ні­лі кож­ны год. Та­му ў ся­рэд­нім па 31 асоб­ні­ку кож­на­га на­мі­на­лу.

Аляк­сандр Ула­дзі­мі­ра­віч ад­кры­вае пер­шы аль­бом. На кож­най ста­рон­цы па кі­шэнь­ках рас­кла­дзе­ны ма­не­ты ўсіх на­мі­на­лаў: ад ка­пей­кі да руб­ля. Ка­пе­еч­ных ма­не­так — 31, 30 — дзвюх­ка­пе­еч­ных. Ці­ка­ва, што «пят­нац­ца­так» ня­шмат. Аказ­ва­ец­ца, ты­раж гэ­тых ма­нет заў­сё­ды быў не­вя­лі­кім. Ка­лі ка­пе­еч­ныя ма­не­ты вы­пус­ка­лі­ся міль­ён­ны­мі ты­ра­жа­мі і яны бы­лі да­ступ­ны для ўсіх, то «пят­нац­цат­кі» ча­ка­ні­лі не­вя­лі­кі­мі ты­ра­жа­мі, і яны ра­зы­хо­дзі­лі­ся па ка­лек­цы­ях ужо праз год.

Ці­ка­ва, што кож­ны асоб­нік мае дзве ха­рак­та­рыс­ты­кі: сту­пень рэд­кас­ці і ка­лек­цый­ную ца­ну. Ма­не­та, якая не бы­ла ў аба­ра­чэн­ні, каш­туе да­ра­жэй, чым цём­ная і па­цёр­тая, на якой прак­тыч­на ні­чо­га не ві­даць. Бы­вае, што дроб­ныя дэ­та­лі на та­кіх асоб­ні­ках ужо не ад­роз­ні­ва­юц­ца, але ма­лю­нак усё яшчэ па­зна­валь­ны. Ча­му ж у та­кіх вы­пад­ках ме­та­ліч­ны гра­шо­вы знак не лі­чыц­ца каш­тоў­ным? Час­та па­трэб­на да­па­мо­га экс­пер­та, каб вы­зна­чыць стан ма­нет і пра­вес­ці іх поў­ную кла­сі­фі­ка­цыю.

— Са­праўд­ныя ну­міз­ма­ты імк­нуц­ца ад­бі­раць з аба­ра­чэн­ня гро­шы но­выя, у вы­дат­ным ста­не. Яны стап­ра­цэнт­на ўпэў­не­ны, што та­кія праз пэў­ны час не вый­дуць з аба­ра­чэн­ня і кошт іх па­вя­лі­чыц­ца.

Паў­руб­лі, руб­лі, тра­яч­кі... А вось і пя­ці­руб­лё­выя. 12 асоб­ні­каў ад­на­го па­ме­ра, адзін на­шмат боль­шы. Аказ­ва­ец­ца, у 1987 го­дзе да 70-год­дзя Вя­лі­кай Каст­рыч­ніц­кай рэ­ва­лю­цыі на Ле­нін­град­скім ма­нет­ным два­ры бы­ла вы­пу­шча­на пя­цёр­ка або «шай­ба», як яе па­між са­бой на­зы­ва­юць ну­міз­ма­ты. Па дыя­мет­ры яна знач­на боль­шая за ўсе ас­тат­нія: 39,1 мі­лі­мет­ра, ка­лі ўсе ас­тат­нія — 35. Ды і таў­шчы­ня ад­роз­ні­ва­ец­ца — 3,2 мі­лі­мет­ра і 2,6 мі­лі­мет­ра. Ні да, ні пас­ля та­кіх вя­лі­кіх ма­нет не вы­пус­ка­лі.

Ка­лі Аляк­сандр са­браў пер­шую ка­лек­цыю, пе­рай­шоў да ма­нет, вы­пу­шча­ных з 1924 па 1961 год. Гэ­тыя ад­шук­ваць бы­ло знач­на ця­жэй.

— Да і пас­ля рэ­ва­лю­цыі ма­не­ты вы­пус­ка­лі­ся ся­рэб­ра­ныя і мед­ныя. У ней­кі мо­мант каш­тоў­ныя гро­шы па­ча­лі зні­каць: се­раб­ро за­коп­ва­лі ў зям­лю, ха­ва­лі, вы­во­зі­лі... За пер­шыя га­ды Пер­шай су­свет­най вай­ны з аба­ра­чэн­ня ў цар­скай Ра­сіі знік­ла ма­нет на 745 міль­ё­наў руб­лёў. І так пра­цяг­ва­ла­ся да 1931 го­да, ка­лі па за­га­дзе Ста­лі­на пе­ра­ста­лі вы­пус­каць гро­шы з каш­тоў­на­га ме­та­лу. Та­му ёсць ма­не­та 1931-га ся­рэб­ра­ная, вы­пу­шча­ная ў па­чат­ку го­да, і ёсць ні­ке­ле­вая, ча­кан­кі дру­гой па­ло­вы 1931-га, — тлу­ма­чыць ка­лек­цы­я­нер.

Трэ­цяя ка­лек­цыя Аляк­санд­ра Фясь­ко — цар­скія гро­шы, вы­пу­шча­ныя да 1917 го­да, і пер­шыя пас­ля­рэ­ва­лю­цый­ныя. Гэ­тыя ма­не­ты ад­роз­ні­ва­юц­ца і па па­ме­ры, і па ко­ле­ры, і па якас­ці, і па ма­люн­ку. На­прык­лад, вось ма­нет­ка з ад­ту­лі­най уся­рэ­дзі­не. Та­кое ад­чу­ван­не, што яе вы­ка­рыс­тоў­ва­лі ў якас­ці ўпры­га­жэн­ня. Ну­міз­ма­ту, у яко­га Фясь­ко на­быў гэ­ты асоб­нік, ад­на турк­мен­ка пры­нес­ла ка­ра­лі ма­ніс­та. Гэ­тая ма­нет­ка і бы­ла ў іх. Праў­да, па­коль­кі ў «гро­шы­ку» пры­сут­ні­чае брак — дзір­ка, ён не мае ну­міз­ма­тыч­най каш­тоў­нас­ці.

Асоб­ні­кі з вы­явай Пят­ра І, Мі­ка­лая ІІ... Пры кож­ным кі­раў­ні­ку ма­не­та змя­ня­ла сваё знеш­няе аб­ліч­ча. На ад­ных на­пі­са­на «ден­га», на дру­гіх — «коп», на трэ­ціх — «ка­пей­ка». Да­рэ­чы, сло­ва «ка­пей­ка» ўвай­шло ў рус­кую мо­ву пас­ля та­го, як на ма­не­тах па­ча­лі ча­ка­ніць вы­яву верш­ні­ка на ка­ні з дзі­дай у ру­цэ. Цар­скія гро­шы ча­ка­ні­лі­ся ўруч­ную. Бы­лі і та­кія, якія пе­ра­ча­кань­ва­лі­ся, мя­ня­лі знеш­няе аб­ліч­ча. Ужо паз­ней ма­не­ты ста­лі штам­па­ваць.

Са­мая ста­ра­даў­няя рус­кая ма­не­та з ка­лек­цыі Аляк­санд­ра вы­пу­шча­на яшчэ пры Іва­не Гроз­ным. Зва­ла­ся яна «лус­ка­він­ка». Швед­ская ма­не­та 1609 го­да вы­пу­шча­на пры ка­ра­лі ды­нас­тыі Ва­за. Зной­дзе­на бы­ла ў вёс­цы Іг­руш­ка. Ад­куль яна ўзя­ла­ся там? Ні­хто не ве­дае. Але як тлу­ма­чыць Аляк­сандр, гэ­тая ма­не­та не­да­ра­гая. Іх бы­ло вы­пу­шча­на вель­мі шмат, і на рын­ку яны асаб­лі­вай каш­тоў­нас­ці не ма­юць. Яна на­гад­вае кро­пель­ку. Та­ды яшчэ не ўме­лі штам­па­ваць круг­лыя ма­не­ты, прос­та пла­ві­лі се­раб­ро і ка­па­лі ў ва­ду...

Якіх тут толь­кі ня­ма ма­нет — квад­рат­ныя, хва­ліс­тыя, пра­ма­ву­голь­ныя, ся­мі­ву­голь­ныя. Без­умоў­на, най­больш зруч­ныя — круг­лыя: яны не рвуць ка­шаль­кі і кі­шэ­ні, не ко­люц­ца.

У не­каль­кіх аль­бо­мах са­бра­ны ма­не­ты з уся­го све­ту. На­прык­лад, зва­ныя на­ро­дам «еў­ры­кі». Гэ­тыя ма­не­ты пры­нес­лі ў ну­міз­ма­ты­ку шмат ці­ка­ва­га, стаў­шы адзі­ным аплат­ным срод­кам ад­ра­зу для 12 кра­ін Еў­ра­са­ю­за. Ма­не­ты вы­пу­шча­ны ў вась­мі на­мі­на­лах. Дык вось, ды­зайн авер­са ў іх ад­ноль­ка­вы. На трох са­мых дроб­ных цэн­тах на­ма­ля­ва­на кар­та све­ту. На 10, 20, 50 цэн­тах — кон­ту­ры еў­ра­пей­скіх дзяр­жаў. А на зна­ках у 1 і 2 еў­ра — Еў­ро­па без ме­жаў.

— Да з'яў­лен­ня еў­ра жы­ха­ры Ста­ро­га Све­ту па­ста­ві­лі­ся да­лё­ка не­ ад­на­знач­на. Каб за­ха­ваць на­цы­я­наль­ныя тра­ды­цыі, вы­ра­шы­лі па­кі­нуць за кож­най кра­і­най Еў­ра­са­ю­за пра­ва ўпры­гож­ваць ма­не­ту на свой густ, з улі­кам мяс­цо­вых асаб­лі­вас­цяў. Гэ­тым пра­вам ска­рыс­та­лі­ся ўсе кра­і­ны без вы­клю­чэн­ня. Мес­цы на­ра­джэн­ня еў­ра вы­зна­ча­юц­ца па мар­ках ма­нет­ных два­роў, — пра­цяг­вае апо­вед Аляк­сандр. — Ці­ка­вая дэ­таль, якая ўжо пры­цяг­вае ўва­гу ка­лек­цы­я­не­раў: той, хто жа­дае са­браць еў­ра­ма­не­ты Гер­ма­ніі па раз­на­від­нас­цях, вы­му­ша­ны бу­дзе па­клас­ці ў ка­лек­цыю не 8, а 40 асоб­ні­каў. Спра­ва ў тым, што гэ­тыя ма­не­ты ча­ка­ні­лі­ся ад­на­ча­со­ва ў пя­ці га­ра­дах.

Ка­лі, да­пус­цім, вам у Фран­цыі да­вя­дзец­ца тры­маць у ру­ках еў­ра­ма­не­ту, па­гля­дзі­це, у якой кра­і­не яна бы­ла вы­пу­шча­на. Маг­чы­ма, яе пры­вез­лі з Эс­то­ніі або Люк­сем­бур­га.

Га­ва­рыць з Аляк­санд­рам пра яго двух­ты­сяч­ную ка­лек­цыю ма­нет, а тым больш раз­гля­даць гэ­ты збор мож­на цэ­лы дзень, а то і даў­жэй. Гэ­ты за­ня­так за­хоп­лі­вае. Хоць, як пры­зна­ец­ца сам су­раз­моў­ца, ка­лі ўпер­шы­ню па­тра­піў у Мін­скі клуб ка­лек­цы­я­не­раў, зра­зу­меў, што яго збор — не са­мы буй­ны.

«Пяць­дзЕ­сят руб­лёў» і «Пяць­дзЯ­сят руб­лёў»

Да аль­бо­маў з ма­не­та­мі мой су­раз­моў­ца да­даў яшчэ не­каль­кі, толь­кі ўжо з па­пя­ро­вы­мі гра­шы­ма. Яны зай­ма­юць сваё мес­ца ў ка­лек­цыі Аляк­санд­ра. Тут ёсць цар­скія, са­вец­кія, за­меж­ныя ку­пю­ры. Вось банк­но­ты з ма­люн­кам Ка­ця­ры­ны ІІ, Аляк­санд­ра ІІІ, Мі­ка­лая І і Мі­ка­лая ІІ, Аляк­сея Мі­хай­ла­ві­ча. Пя­ці­сот­руб­лё­вая ку­пю­ра 1912 го­да з вы­явай Пят­ра І і Ка­ця­ры­ны ІІ бы­ла па­ме­рам з па­ло­ву аль­бом­на­га ліс­та. Ця­пер уя­ві­це, якім жа та­ды быў ка­ша­лёк...

— Ці­ка­ва тое, што ляг­чэй знай­сці ва­лю­ту да­лё­кіх кра­ін, чым, на­прык­лад, Кыр­гыз­ста­на, Уз­бе­кі­ста­на або Мал­до­вы, — га­во­рыць Аляк­сандр. — Па­гля­дзі­це на кі­тай­скія банк­но­ты. Яны зроб­ле­ны з плён­кі, не ка­ме­чац­ца, не рвуц­ца, з праз­рыс­ты­мі ўстаў­ка­мі, дзе па­зна­ча­ны на­мі­нал. А вось гро­шы Маў­ро­дзі. Па­мя­та­е­це фі­нан­са­вую пі­ра­мі­ду МММ?

Ёсць тут і ку­по­ны, і карт­кі, і бе­ла­рус­кія «зай­чы­кі»... На­шы су­час­ныя бе­ла­рус­кія руб­лі. Яшчэ ў 2010 го­дзе яны бы­лі без бліс­ку­чай пе­ра­ры­віс­тай па­лос­кі, з 2011 го­да — з ёй. Ці­ка­выя бе­ла­рус­кія банк­но­ты 2000 го­да: «Пяць­дзЕ­сят руб­лёў і «Пяць­дзЯ­сят руб­лёў». Ад­роз­ні­ва­юц­ца ад­ной лі­та­рай, апя­рэ­дзі­лі зме­ны ў ар­фа­гра­фіі, за­цвер­джа­ныя ў 2008 го­дзе. І зноў пра­маш­ка: гэ­тыя гро­шы дру­ка­ва­лі ў Ра­сіі на бе­ла­рус­кай мо­ве.

У Круп­скім РА­УС збі­ран­нем ма­нет, акра­мя Фясь­ко, зай­ма­ец­ца ўчаст­ко­вы ін­спек­тар мі­лі­цыі Сяр­гей Ер­ма­ло­віч. Ка­лек­цыю юбі­лей­ных ма­нет пе­ры­я­ду СССР са­бра­лі па­моч­нік дзя­жур­на­га
РА­УС Ула­дзі­мір Юль­я­на­віч Час­но­віч і на­чаль­нік ра­ён­на­га ад­дзе­ла След­ча­га ка­мі­тэ­та Анд­рэй Ра­бо­віч. Усе пе­ра­лі­ча­ныя су­пра­цоў­ні­кі РА­УС — чле­ны ра­ён­на­га ама­тар­ска­га аб'­яд­нан­ня «Скар­бон­ка», якое іс­нуе ўжо больш як тры га­ды. За гэ­ты пе­ры­яд прад­стаў­ні­кі клу­ба на­ве­да­лі шко­лы го­ра­да і ра­ё­на, удзель­ні­ча­лі ў га­рад­скіх ме­ра­пры­ем­ствах і ў Круп­ках, і ў Бе­ра­зі­но.

Ігар ША­ЛА­У­МАЎ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».