Вы тут

Ап­ты­маль­ныя ўмо­вы для бе­жан­цаў


Як адзначае Між­на­род­ная ар­га­ні­за­цыя па міг­ра­цыі, коль­касць бе­жан­цаў у све­це па­вя­ліч­ва­ец­ца з кож­ным го­дам. Бе­ла­русь так­са­ма ўцяг­ну­та ў гэ­ты пра­цэс.

Як ад­зна­чыў на­чаль­нік Дэ­парт­амен­та па гра­ма­дзян­стве і міг­ра­цыі МУС Бе­ла­ру­сі Аляк­сей Бя­гун на кан­фе­рэн­цыі, пры­све­ча­най Су­свет­на­му дню бе­жан­цаў, ста­тус бе­жан­ца ў Бе­ла­ру­сі ма­юць 872 за­меж­ні­кі. Што­год да нас пры­бы­ва­юць ка­ля 200 асоб, якія ха­дай­ні­ча­юць аб на­дан­ні та­ко­га ста­ту­су. Най­боль­шая коль­касць ха­дай­ніц­тваў аб аба­ро­не па­сту­па­ла ад гра­ма­дзян Аф­га­ні­ста­на, ад­нак ле­тась да­мі­на­ва­ла Сі­рыя. Сё­ле­та — Укра­і­на.

З па­чат­ку го­да 65 гра­ма­дзян Укра­і­ны звяр­ну­лі­ся ў кам­пе­тэнт­ныя ор­га­ны Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь з ха­дай­ніц­тва­мі аб на­дан­ні ста­ту­су бе­жан­ца. Акра­мя та­го, прак­тыч­на на тра­ці­ну па­вя­лі­чы­ла­ся коль­касць гра­ма­дзян Укра­і­ны, якія пры­бы­ва­юць у на­шу кра­і­ну для за­ня­ткаў аплат­най пра­цоў­най дзей­нас­цю, а так­са­ма ў мэ­тах атры­ман­ня да­зво­лу на па­ста­ян­нае пра­жы­ван­не ў ін­та­рэ­сах уз'­яд­нан­ня сям'і. Вяр­та­юц­ца эт­ніч­ныя бе­ла­ру­сы, якія ра­ней па­ста­ян­на пра­жы­ва­лі на тэ­ры­то­рыі Бе­ла­ру­сі, але ў сі­лу пэў­ных ака­ліч­нас­цяў вы­еха­лі на тэ­ры­то­рыю Укра­і­ны.

Сё­ле­та больш як 160 за­меж­ні­каў звяр­ну­лі­ся ў ор­га­ны ўнут­ра­ных спраў, а так­са­ма да прад­стаў­ні­коў па­меж­най служ­бы з ха­дай­ніц­тва­мі аб на­дан­ні ста­ту­су бе­жан­ца. Гэ­тыя ліч­бы, у па­раў­на­нні з ана­ла­гіч­ным пе­ры­я­дам мі­ну­ла­га го­да, уз­рас­лі на 40%.

Воль­га ЧАМ­КО.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.