Вы тут

Парыж вітаў купалаўцаў


«Пан Та­дэ­вуш» вяр­нуў­ся ту­ды, дзе на­ра­дзіў­ся

...Пра­фе­сар Міц­ке­віч чы­тае лек­цыю. Га­во­рыць пра тое, што доб­ра ве­дае: пра лю­дзей і іх мо­ву, пра ра­дзі­му і асаб­лі­вую куль­ту­ру. І гэ­та так да­лё­ка ад яе — у ін­шым го­ра­дзе, у чу­жой кра­і­не. Яго сло­вы нех­та пры­мае глы­бо­ка да сэр­ца. Юная сту­дэн­тач­ка ра­зу­мее, пра што сла­ву­ты вы­клад­чык раз­ва­жае ў Фран­цыі. Яна ра­зу­мее, та­му што тое, што жы­ве ўнут­ры ча­ла­ве­ка — яго куль­тур­ная пры­на­леж­насць — не раз­бу­ра­ец­ца з пе­ра­ме­най мес­ца жы­хар­ства. Яна пра­ры­ва­ец­ца, дзе б ты ні жыў, кім бы ні  быў, яна не пра­хо­дзіць і не гі­не на­ват та­ды, ка­лі зні­кае наз­ва кра­і­ны і ні­бы­та ня­ма сэн­су га­ва­рыць і раз­ва­жаць пра яе на­род. Куль­тур­ны код ча­ла­век ня­се з са­бою. Ён мо­жа і не да­жыць да та­го ча­су, які ўсё рас­стаў­ляе па мес­цах і па ко­ле вяр­тае ідэі і дум­кі, скі­роў­ва­ю­чы лю­дзей да ад­наў­лен­ня спра­вяд­лі­вас­ці. Але той, хто ве­рыць і слу­жыць дум­ка­мі і спра­ва­мі, пе­ра­ма­гае (мо­жа, і пас­ля смер­ці), і дак­лад­на не сы­хо­дзіць у ня­быт: та­му што дбаў пра веч­нае. Так па­чы­на­ец­ца спек­такль Ку­па­лаў­ска­га тэ­ат­ра «Пан Та­дэ­вуш» (рэ­жы­сёр Мі­ка­лай Пі­ні­гін), прэм'­е­ра яко­га ад­бы­ла­ся ў Бе­ла­ру­сі на па­чат­ку 2014 го­да.

25-19

Наш сла­ву­ты тэ­атр па­ка­заў спек­такль па­вод­ле Міц­ке­ві­ча ў Па­ры­жы — і вы­клі­каў ажы­я­таж. Тое, што На­цы­я­наль­ны ака­дэ­міч­ны дра­ма­тыч­ны тэ­атр імя Ян­кі Ку­па­лы ез­дзіць з гаст­ро­ля­мі па роз­ных кра­і­нах — не дзі­ва: ён умее прад­ста­віць воб­раз Бе­ла­ру­сі на сцэ­не. Але факт па­ка­зу спек­так­лю «Пан Та­дэ­вуш» па­вод­ле Ада­ма Міц­ке­ві­ча ў Па­ры­жы — мо­мант гіс­та­рыч­ны. Ме­на­ві­та там на па­чат­ку 30-х га­доў ХІХ ста­год­дзя пі­са­ла­ся гэ­тая паэ­ма.

Не так да­лё­ка той Па­рыж, ка­лі ра­за­брац­ца: тая ж Еў­ро­па. Го­рад сва­бо­ды і го­рад сва­бод­ных ака­заў­ся бліз­кі па ду­ху Ада­му Міц­ке­ві­чу, які шу­каў пры­стан­ку пас­ля та­го, як на ра­дзі­ме для яго — па­тры­ё­та Літ­вы — не бы­ло мес­ца. Не ста­ла той, яго Літ­вы. За дум­кі і ма­ры пра яе ка­ра­лі, а тое і на­огул па­збаў­ля­лі жыц­ця. Ён ра­та­ваў­ся ў твор­час­ці. Але і твор­часць трэ­ба бы­ло ра­та­ваць: паэ­ту не­аб­ход­на бы­ло знай­сці мес­ца, дзе ён мо­жа жыць і пра­ца­ваць, жыць і пі­саць, жыць і лю­біць сваю ра­дзі­му. Шу­каў доў­га — спа­чат­ку ез­дзіў па Ра­сіі, по­тым ру­шыў у Еў­ро­пу — Гер­ма­нію, Швей­ца­рыю, Іта­лію. Ён знай­шоў мес­ца, дзе ўсё сыш­ло­ся: Фран­цыю. Па­ся­ліў­ся спа­чат­ку ў Па­ры­жы, і ад­туль лю­боў да той яго ра­дзі­мы, пра якую ўсе па­ча­лі за­бы­ваць, за­гу­ча­ла на ўсю Еў­ро­пу. Ме­на­ві­та ў паэ­ме «Пан Та­дэ­вуш», якая пі­са­ла­ся ў 1832-1834 га­дах у Па­ры­жы і на­ват бы­ла там вы­да­дзе­на.

Вя­до­ма, ка­лі ёсць та­кі твор, які аб'­яд­ноў­вае бе­ла­рус­кую (у ча­сы Міц­ке­ві­ча — лі­тоў­скую, па­вод­ле наз­вы гіс­та­рыч­най дзяр­жа­вы) і фран­цуз­скую куль­ту­ру сён­ня, то яго вар­та па­каз­ваць у рам­ках Дзён куль­ту­ры. Але па­каз спек­так­ля па­вод­ле Міц­ке­ві­ча сім­ва­ліч­ны: сё­ле­та роў­на 180 га­доў гэ­та­му тво­ру, на­ро­джа­на­му на фран­цуз­скай зям­лі! Па­каз спек­так­ля быў ар­га­ні­за­ва­ны Па­соль­ствам Бе­ла­ру­сі ў Фран­цыі і ўпер­шы­ню ад­бы­ваў­ся пад па­тра­на­там ЮНЕС­КА (гэ­та цу­доў­ная паэ­ма ста­ла з'я­вай у су­свет­най лі­та­ра­ту­ры, яна пе­ра­кла­дзе­на больш чым на 30 моў све­ту, у тым лі­ку і на фран­цуз­скую). На па­ка­зе пры­сут­ні­ча­ла больш за 600 ча­ла­век. Са­праў­ды, Міц­ке­віч вар­ты анш­ла­гу. Цу­доў­ная паэ­ма, якая рас­па­вя­дае пра жы­ха­роў На­ва­град­ка і іх па­тры­я­тыч­ныя па­мкнен­ні, вар­тая анш­ла­гу. І наш тэ­атр з яго вы­дат­ны­мі ар­тыс­та­мі вар­ты анш­ла­гу.

Яны іг­ра­лі па-бе­ла­рус­ку (для па­ста­ноў­кі Язэ­пам Се­мя­жо­нам быў зроб­ле­ны пе­ра­клад з поль­скай мо­вы, на якой на­пі­са­на паэ­ма). Іх ра­зу­ме­лі па-бе­ла­рус­ку: прад­стаў­ні­кі на­ша­га па­соль­ства ў Фран­цыі і прад­стаў­ні­кі бе­ла­рус­кай ды­яс­па­ры, лю­дзі, якія так­са­ма, як і Міц­ке­віч не­ка­лі, хо­чуць па­мя­таць пра свае ка­ра­ні. Але ра­зу­ме­лі і гра­ма­дзя­не Фран­цыі: дып­ла­ма­ты і гра­мад­скія дзея­чы, асо­бы куль­ту­ры (для іх іш­лі фран­цуз­скія суб­тыт­ры, тэкст якіх ство­ра­ны Ра­бэ­рам Бур­жуа). Ці­ка­ва і тое, што па­каз бе­ла­рус­ка­га спек­так­ля ад­быў­ся ў тэ­ат­ры МС93, у за­ле імя ра­сій­ска­га рэ­жы­сё­ра Але­га Яф­рэ­ма­ва. Але ўпер­шы­ню на па­рыж­скай сцэ­не прад­стаў­ле­ны спек­такль бе­ла­рус­ка­га рэ­жы­сё­ра.

Ад­мет­ны яшчэ адзін мо­мант: ку­па­лаў­цы і іх «Пан Та­дэ­вуш» па­ка­за­лі ў Па­ры­жы Бе­ла­русь без вы­ка­ры­стан­ня бюд­жэт­ных срод­каў. У ар­га­ні­за­цыі та­ко­га важ­на­га і гіс­та­рыч­на­га пра­ек­та для на­шай кра­і­ны да­па­ма­га­лі бе­ла­рус­кія і фран­цуз­скія ме­цэ­на­ты, прад­стаў­ні­кі біз­не­су. Зна­чыць, ёсць за­ці­каў­ле­насць і ў куль­тур­ным сяб­роў­стве ся­род эліт на­шых кра­ін.

І гэ­тая з'я­ва так­са­ма, мо­жа быць, ідзе з даў­ніх ча­соў. Фран­цыя да­па­маг­ла ў цяж­кі мо­мант цу­доў­на­му паэ­ту Міц­ке­ві­чу. Да­ла не толь­кі пры­ста­нак, але і пра­цу: ён стаў на­ват пер­шым пра­фе­са­рам сла­вян­скай сла­вес­нас­ці ў Ка­ледж дэ Франс. Вы­дат­на­га паэ­та-ра­ман­ты­ка тут ша­ну­юць да­гэ­туль: на па­рыж­скай пло­шчы Аль­мы, на ўзбя­рэж­жы Се­ны, ёсць пом­нік Міц­ке­ві­чу. Да яго з квет­ка­мі прый­шлі ўсе, хто да­тыч­ны да гэ­тай тэ­ат­раль­най фран­цуз­ска-бе­ла­рус­кай па­дзеі: па­сол Бе­ла­ру­сі ў Фран­цыі Па­вел Ла­туш­ка, дып­ла­ма­ты па­соль­ства, а так­са­ма ар­тыс­ты Ку­па­лаў­ска­га тэ­ат­ра на ча­ле з мас­тац­кім кі­раў­ні­ком Мі­ка­ла­ем Пі­ні­гі­ным.

Ге­роі паэ­мы «Пан Та­дэ­вуш» — ма­ла­дыя лю­дзі, якія дба­юць пра ін­та­рэ­сы сва­ёй ра­дзі­мы (кож­ны ў сі­лу сва­іх маг­чы­мас­цяў). Шлях­та з-пад На­ва­град­ка жы­ве сва­і­мі інтрыгамі, крыў­да­мі, пла­на­мі. Але ўсе яны ады­хо­дзяць, ка­лі ёсць па­гро­за та­му, што ўсіх яд­нае. Усе яны хо­чуць жыць на ад­ной зям­лі. Усе яны яе лю­бяць і га­то­выя ах­вя­ра­ваць са­бой. Ра­зу­мен­не па­тры­я­тыз­му ў ХХІ ста­год­дзі не змя­ні­ла­ся — ні ў Фран­цыі, ні ў Бе­ла­ру­сі. Ава­цыі — Міц­ке­ві­чу!..

Ла­ры­са ЦІ­МО­ШЫК

 

 

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.