Вы тут

Як зра­біць ад­па­чы­нак бяс­печ­ным?


Ад­па­чы­валь­ні­кам на бе­ла­рус­кіх ку­рор­тах вар­та асце­ра­гац­ца не толь­кі зладзеяў, але і... са­міх ся­бе

З на­ды­хо­дам доў­га­ча­ка­на­га се­зо­на вод­пус­каў мно­гія спя­ша­юц­ца хут­чэй па­кі­нуць ка­мен­ныя джунг­лі, удых­нуць све­жа­га па­вет­ра і на­рэш­це рас­сла­біц­ца і за­быц­ца на пра­цу. Хтось­ці ад­дае пе­ра­ва­гу да­лё­кім эк­за­тыч­ным кра­і­нам, а ка­мусь­ці па ду­шы ад­па­чы­нак у Бе­ла­ру­сі. Вось ужо шмат га­доў на слы­ху ва ўсіх ма­ляў­ні­чы ку­рорт На­рач. Сла­ву­тае во­зе­ра пры­ваб­лі­вае не толь­кі бе­ла­ру­саў, але і за­меж­ных ту­рыс­таў. На­шы экс­пер­ты рас­ка­за­лі не толь­кі пра спе­цы­фі­ку сва­ёй пра­цы на ку­рор­це, але і па­ра­і­лі, як зра­біць так, каб ад­па­чы­нак прай­шоў без вы­му­ша­ных зно­сін з прад­стаў­ні­ка­мі служ­баў пра­ва­па­рад­ку і вы­ра­та­валь­ных стан­цый.

Ві­таль Фі­лі­по­віч, пад­пал­коў­нік мі­лі­цыі, на­чаль­нік Мя­дзель­ска­га РА­УС:

— З пры­ез­дам ад­па­чы­валь­ні­каў на­сель­ніц­тва ра­ё­на, а гэ­та пры­клад­на 27 ты­сяч, па­вя­ліч­ва­ец­ца ўдвая. Што­год ра­зам з бе­ла­ру­са­мі ад­па­чы­вае ка­ля 30 ты­сяч за­меж­ні­каў. Сё­ле­та Мя­дзель­шчы­ну на­ве­да­лі ўжо больш як 10 ты­сяч за­меж­ных гас­цей. І гэ­та не ўліч­ва­ю­чы гра­ма­дзян Ра­сіі, Укра­і­ны, Літ­вы і Лат­віі. На­ша за­да­ча — ва ўза­е­ма­дзе­ян­ні з мяс­цо­вы­мі ўла­да­мі і су­пра­цоў­ні­ка­мі здраў­ніц ства­рыць лю­дзям кам­форт­ныя ўмо­вы для ад­па­чын­ку, за­бяс­пе­чыць ахо­ву гра­мад­ска­га па­рад­ку і да­рож­ную бяс­пе­ку. Боль­шасць здраў­ніц аб­ста­ля­ва­на ка­ме­ра­мі ві­дэа­на­зі­ран­ня. Да­рэ­чы, ме­на­ві­та ка­ме­ры ня­даў­на да­па­маг­лі рас­крыць се­рыю кра­дзя­жоў з гар­дэ­ро­ба ў ад­ной з уста­ноў ку­рорт­на­га па­сёл­ка На­рач. Зла­мыс­ні­ка­мі ака­за­лі­ся ўрач з су­сед­ня­га ра­ё­на і яго брат, які атрым­лі­ваў аду­ка­цыю ў прэ­стыж­най ста­ліч­най на­ву­чаль­най уста­но­ве.

Асноў­ныя зда­рэн­ні ў па­сёл­ку На­рач — ху­лі­ган­ства і кра­дзя­жы. Пры­чы­на боль­шас­ці кра­дзя­жоў — прос­тая ня­дбай­насць лю­дзей. Скла­да­насць пры рас­сле­да­ван­ні та­кіх фак­таў у тым, што па­цяр­пе­лыя, свед­кі, ды і зла­мыс­ні­кі мо­гуць быць за­меж­ні­ка­мі, і пас­ля за­кан­чэн­ня ад­па­чын­ку ўсе яны раз'­яз­джа­юц­ца па да­мах. Тым не менш за апош­нія 7 га­доў на тэ­ры­то­рыі ра­ё­на на­зі­ра­ец­ца зні­жэн­не коль­кас­ці зла­чын­стваў, учы­не­ных у гра­мад­скіх мес­цах. Ка­лі ў 2007 го­дзе іх бы­ло 97, то ў 2013-м — уся­го 33. На жаль, не­ка­то­рых на­пад­піт­ку цяг­не да ва­ды. А ў ра­ё­не ж больш як 50 азёр! Ра­зам з Асво­дам нам па­куль уда­ец­ца пра­ду­хі­ляць ня­шчас­ныя вы­пад­кі. А коль­кі тых, хто не ўмее па­во­дзіць ся­бе на пры­ро­дзе! Па­кі­да­юць смец­це, па­ляць вог­ні­шчы ў не­на­леж­ных мес­цах. Па­ва­жа­ныя гра­ма­дзя­не, вы ж пры­е­дзе­це сю­ды ад­па­чы­ваць зноў! Ня­ўжо не со­рам­на па­кі­даць пас­ля ся­бе звал­ку?

Сяр­гей Це­ляк, на­чаль­нік вы­ра­та­валь­най стан­цыі «На­рач»:

— Мы дзя­жу­рым круг­лыя су­ткі. На зме­ну звы­чай­на за­сту­па­юць тры ва­да­ла­зы, ма­та­рыст, у лет­ні час — мат­рос, ме­ды­цын­скі ра­бот­нік. Ёсць у нас і кі­роў­ца. Па­ста­ян­на вя­дзём вах­та­вае на­зі­ран­не за аква­то­ры­я­мі пля­жа. Не­ка­то­рыя ад­праў­ля­юц­ца на вод­ную пра­гул­ку з ал­ка­го­лем у су­мцы. На мой по­гляд, не­аб­ход­на пры­цяг­ваць да ад­каз­нас­ці тых, хто свя­до­ма пад­вяр­гае ся­бе не­бяс­пе­цы на ва­дзе. Па­куль мы мо­жам толь­кі па­пя­рэдж­ваць, уга­вор­ваць і ра­та­ваць. А ах­вот­ні­кам па­пла­ваць у пер­шую чар­гу хо­чац­ца па­жа­даць быць піль­ны­мі і цвя­ро­за ацэнь­ваць сі­ту­а­цыю. Пло­шча во­зе­ра На­рач — ка­ля 80 квад­рат­ных кі­ла­мет­раў. Ана­маль­ны па­ры­віс­ты ве­цер і на­ват град для на­ша­га ра­ё­на не рэд­касць. Бач­насць з бе­ра­га мо­жа быць ну­ля­вая, і вы­ра­та­валь­ні­кі ў та­кіх умо­вах не ма­юць маг­чы­мас­ці ад­соч­ваць пе­ра­соў­ван­не лод­кі. Та­му раю ўсім, акра­мя ка­мі­зэль­кі, вы­ра­та­валь­на­га кру­га і ад­ліў­но­га чар­па­ка, аба­вяз­ко­ва браць з са­бой ма­біль­ны тэ­ле­фон, па­пя­рэд­не яго за­ра­дзіў­шы, і ў вы­пад­ку НЗ тэ­ле­фа­на­ваць у служ­бу вы­ра­та­ван­ня або ў мі­лі­цыю.

Анд­рэй Куп­рэ­віч, ма­ёр мі­лі­цыі, ін­спек­тар ДПС АГАІ Мя­дзель­ска­га РА­УС:

— З па­чат­ку го­да ў ра­ё­не ўжо пяць ча­ла­век па­зба­ві­лі­ся сва­іх аў­то за кі­ра­ван­не ў п'я­ным вы­гля­дзе. Ад­нак больш час­тыя па­ру­шэн­ні — пе­ра­вы­шэн­не хут­ка­сці і аб­гон у за­ба­ро­не­ных мес­цах. Да­лё­ка не ўсе па­сяб­ра­ва­лі з флі­ке­рам. Дроб­ныя па­ру­шэн­ні ПДР у ку­рорт­най зо­не рэ­гу­ляр­ныя, асаб­лі­ва лю­дзі іг­на­ру­юць пра­ві­лы пар­коў­кі і ста­ян­кі ля азёр. Пер­ша­па­чат­ко­ва мы лю­дзей вет­лі­ва про­сім ада­гнаць транс­парт і пар­ка­вац­ца ў да­зво­ле­ных мес­цах. Ка­лі не дзей­ні­чае — да­па­ма­гае эва­ку­а­тар. Праб­ле­ма аб­васт­ра­ец­ца ў вы­хад­ныя дні, ка­лі пры­ток ма­шын па­вя­ліч­ва­ец­ца.

Воль­га ЧАМ­КО, Аляк­сандр МАР­ЧАН­КА.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.