Вы тут

Вяр­тан­не кня­зя


У Ві­цеб­ску, дзе на­прыканцы гэтага тыд­ня бу­дуць святкаваць 1040-ю га­да­ві­ну за­сна­вання гора­да, ад­кры­юць помнік князю Аль­гер­ду

Пом­нік уні­каль­ны для Ві­цеб­ска і тым, што гэ­та бу­дзе пер­шая кон­ная ста­туя. Яна з'я­віц­ца ў цэнт­ры го­ра­да не­да­лё­ка ад бу­дын­ка ра­ту­шы. Не­ка­то­рыя га­ра­джа­не вы­каз­ва­лі су­мнен­ні: на­вош­та, маў­ляў, уве­ка­веч­ваць па­мяць кня­зя, які «ва­я­ваў з рус­кім вой­скам, на Маск­ву ха­дзіў»? Мы ж з Ра­сі­яй — са­юз­ні­кі і ак­тыў­на су­пра­цоў­ні­ча­ем у рам­ках Са­юз­най дзяр­жа­вы...

1Па ка­мен­та­рый ка­рэс­пан­дэнт «Звяз­ды» звяр­нуў­ся да Ана­то­ля Дула­ва, кан­ды­да­та гіс­та­рыч­ных на­вук, да­цэн­та, за­гад­чы­ка ка­фед­ры гіс­то­рыі Бе­ла­ру­сі Ві­цеб­ска­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та імя П.М. Ма­шэ­ра­ва.

— Баць­кам Аль­гер­да, кня­зя Крэў­ска­га і Ві­цеб­ска­га, вя­лі­ка­га кня­зя Лі­тоў­ска­га, быў вя­лі­кі князь лі­тоў­скі Ге­ды­мін, пры якім Віль­ня ста­ла цэнт­рам збі­ран­ня ўсход­не­сла­вян­скіх зем­ляў.

У 1318 го­дзе Аль­герд ажа­ніў­ся з дач­кой ві­цеб­ска­га кня­зя Яра­сла­ва Ма­ры­яй. Спа­чат­ку ма­ла­дыя жы­лі ва Усвя­це. Ка­лі ў 1320 го­дзе князь Яра­слаў па­мёр, Ві­цеб­скае княст­ва ады­шло па спад­чы­не яго зя­цю. Та­кім чы­нам, шля­хам ды­нас­тыч­на­га шлю­бу Ві­цебск і Ві­цеб­скае княст­ва ўвай­шлі ў склад Вя­лі­ка­га Княст­ва Лі­тоў­ска­га. Ві­да­воч­на, пры ўступ­лен­ні на ві­цеб­скі пра­стол Аль­герд за­клю­чыў з ві­цяб­ля­на­мі да­га­вор па прын­цы­пе «не ру­шы­ці ста­ры­ны», што пра­ду­гледж­ва­ла шы­ро­кую аў­та­но­мію Ві­цеб­скай зям­лі ў скла­дзе Вя­лі­ка­га Княст­ва Лі­тоў­ска­га, якая за­хоў­ва­ла­ся і ў на­ступ­ныя ста­год­дзі.

Дзей­насць кня­зя Аль­гер­да бы­ла на­кі­ра­ва­на на ўма­ца­ван­не і раз­віц­цё го­ра­да. У ад­па­вед­нас­ці з най­ноў­шы­мі еў­ра­пей­скі­мі да­сяг­нен­ня­мі Ві­цебск быў аб­не­се­ны му­ра­ва­ны­мі фар­ты­фі­ка­цый­ны­мі збу­да­ван­ня­мі. Ка­мен­ны­мі сце­на­мі з аба­рон­чы­мі ве­жа­мі бы­лі ўма­ца­ва­ны Ніж­ні і Верх­ні за­мкі. У Верх­нім за­мку Аль­гер­дам па­бу­да­ва­ны кня­жац­кі па­лац.

Аль­гер­ду пры­піс­ва­ец­ца бу­даў­ніц­тва ў Ві­цеб­ску і двух пра­ва­слаў­ных хра­маў (Свя­та-Ду­ха­ва і Даб­ра­ве­шчан­ска­га). На­са­мрэч кня­зем і кня­гі­няй Ма­ры­яй Яра­слаў­най бы­ла ўзве­дзе­на царк­ва Свя­то­га Ду­ха ў За­ру­чаўі, якая ста­ла ад­ной з га­лоў­ных га­рад­скіх свя­ты­няў, а так­са­ма ад­ра­ман­та­ва­на Даб­ра­ве­шчан­ская царк­ва ХІІ ста­год­дзя.

Князь Аль­герд, без­умоў­на, за­слу­гоў­вае пом­ні­ка, бо па­спры­яў раз­віц­цю го­ра­да і Ві­цеб­скай зям­лі. За пе­ры­яд яго кня­жан­ня Ві­цебск пе­ра­тва­рыўся ў важ­ны фар­пост Вя­лі­ка­га Княст­ва Лі­тоў­ска­га на ўсход­ніх ру­бя­жах. На­ват стаў­шы вя­лі­кім кня­зем, Аль­герд да­ра­жыў Ві­цеб­скам. Пэў­ны час ні­ко­му не пе­ра­да­ваў го­рад і кі­ра­ваў ім як сва­ім ула­дан­нем, — рас­каз­вае Ана­толь Ду­лаў.

На вя­лі­ка­княс­кім пра­сто­ле Аль­герд пра­явіў ся­бе як та­ле­на­ві­ты па­лі­тык і пал­ка­во­дзец. Ён у мі­ры і друж­бе жыў з бра­там Кей­сту­там, які фак­тыч­на вы­сту­паў су­пра­ві­це­лем. Ра­зам бра­ты па­спя­хо­ва су­праць­ста­я­лі на­ціс­ку кры­жа­коў. Аль­герд пра­цяг­ваў па­лі­ты­ку свай­го баць­кі на ўсхо­дзе, ак­тыў­на па­шы­раў ме­жы дзяр­жа­вы за кошт ус­ход­не­сла­вян­скіх зем­ляў. Пе­ра­мо­га над ар­дын­ца­мі на Сі­ніх Во­дах у 1362 (1363) го­дзе па­кла­ла па­ча­так вы­зва­лен­ню зем­ляў Ру­сі ад ар­дын­ска­га па­на­ван­ня.

— У кан­тэкс­це па­лі­ты­кі збі­ран­ня ўсход­не­сла­вян­скіх зе­м­ляў і трэ­ба раз­гля­даць су­тык­нен­не з Маск­вой, якая вы­сту­па­ла ад­ным з аб'­яд­наў­чых цэнт­раў ва Ула­дзі­мі­ра-Суз­даль­скай Ру­сі. Асноў­ным са­пер­ні­кам Маск­вы бы­ла Цвер. У вы­ні­ку шлю­бу (пас­ля смер­ці пер­шай жон­кі Ма­рыі) з цвяр­ской кня­зёў­най Уль­я­най Аль­герд стаў са­юз­ні­кам цвяр­скіх кня­зёў. Ме­на­ві­та імк­нен­не да­па­маг­чы бра­ту жон­кі Мі­ха­і­лу Аляк­санд­ра­ві­чу і ад­на­ча­со­ва пе­ра­шко­дзіць уз­вы­шэн­ню кан­ку­рэн­та ў збі­ран­ні зем­ляў і аб­умо­ві­лі вы­праў­лен­не Аль­гер­да на Маск­ву, — пра­цяг­вае гіс­то­рык.

Пры Аль­гер­дзе ўсе бе­ла­рус­кія зем­лі апы­ну­лі­ся ў скла­дзе Вя­лі­ка­га Княст­ва Лі­тоў­ска­га. Тэ­ры­то­рыя дзяр­жа­вы да­сяг­ну­ла, па пад­лі­ках гіс­то­ры­ка Вя­ча­сла­ва На­се­ві­ча, 630 ты­сяч кв. км. Пры гэ­тым тэ­ры­то­рыя су­час­най Літ­вы зай­ма­ла толь­кі кры­ху больш за 10%, а бе­ла­рус­кія зем­лі — ка­ля 1/3. Але па сва­ёй сут­нас­ці гэ­тая дзяр­жа­ва бы­ла дзяр­жа­вай на­шых прод­каў. Хоць па­ну­ю­чая ды­нас­тыя на­ле­жа­ла да лі­тоў­ска­га эт­на­су, які да­мі­на­ваў у па­лі­тыч­ным жыц­ці Вя­лі­ка­га Княст­ва, зем­лі Ру­сі да­лі дзяр­жа­ве ўзо­ры па­лі­тыч­ных ін­сты­ту­таў, пад­атко­вую і су­до­вую сіс­тэ­мы, тра­ды­цыі спра­ва­вод­ства і афі­цый­ную мо­ву. Вя­лі­кі ўплыў ме­ла і пра­ва­слаў­ная царк­ва. Не­да­рэм­на буй­ныя ра­сій­скія да­след­чы­кі да­рэ­ва­лю­цый­на­га ча­су лі­чы­лі гіс­то­рыю Лі­тоў­ска-Рус­кай дзяр­жа­вы, як яны на­зы­ва­лі Вя­лі­кае Княст­ва Лі­тоў­скае, не­па­срэд­ным пра­ця­гам гіс­то­рыі Кі­еў­скай Ру­сі.

Зы­хо­дзя­чы з маш­таб­нас­ці асо­бы кня­зя Аль­гер­да і яго ро­лі ў гіс­то­рыі ўсход­ня­га сла­вян­ства, ён быў уве­ка­ве­ча­ны на пом­ні­ку «Ты­ся­ча­год­дзе Ра­сіі», уста­ноў­ле­ным у 1862 го­дзе ў Ноў­га­ра­дзе, ся­род та­кіх буй­ных дзяр­жаў­ных дзея­чаў, як Яра­слаў Муд­ры, Ула­дзі­мір Ма­на­мах, Іван ІІІ, Пётр І, Ка­ця­ры­на ІІ і ін­шых.

— Та­му фі­гу­ра Аль­гер­да ў ма­ім ра­зу­мен­ні — гэ­та фі­гу­ра муд­ра­га і моц­на­га па­лі­ты­ка, збі­раль­ні­ка зем­ляў і аба­рон­цы Ай­чы­ны, сім­ва­ла дзяр­жаў­най ма­гут­нас­ці, лі­тоў­ска-бе­ла­рус­ка­га па­бра­цім­ства і ўсход­не­сла­вян­скай ед­нас­ці, — рэ­зю­муе Ана­толь Ду­лаў.

Ад­крыц­цё пом­ні­ка кня­зю Аль­гер­ду за­пла­на­ва­на на 15 га­дзін 27 чэр­ве­ня. Без­умоў­на, ён ста­не ад­ной са сла­ву­тас­цяў го­ра­да, ка­ля якой га­ра­джа­не бу­дуць рас­каз­ваць гас­цям аб тым, што Аль­герд зра­біў ка­лісь­ці іх го­рад ад­ным з са­мых моц­ных у Еў­ро­пе ў ва­ен­ным і ганд­лё­вым пы­тан­нях.

Да­вед­ка «Звяз­ды».

Аў­тар пом­ні­ка Аль­гер­ду — мін­скі скульп­тар Сяр­гей Бан­да­рэн­ка. У сва­ёй твор­час­ці ён звяр­та­ец­ца да шмат­лі­кіх жан­раў, вы­ка­рыс­тоў­ва­ю­чы роз­ныя ма­тэ­ры­я­лы і тэх­на­ло­гіі. Але са­праўд­най лю­боўю Сяр­гея Бан­да­рэн­кі з'яў­ля­юц­ца ко­ні. Яго скульп­ту­ры ко­ней вы­зна­ча­юц­ца вы­ключ­ным па­да­бен­ствам.

Аляк­сандр ПУК­ШАН­СКІ.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.